Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Дзядзька быў надзвычайна здаволены сваім спрытным пляменнікам. 3. Бядуля.
ЗДЗЕЙСНЕНЫ // ЗДЗЯЙСНЯЛЬНЫ
Здзёйснены. Ажыццёўлены; які стаў рэальнасцю; выкананы Здзейснены план. Здзейсненая задума.
Здзяйсняльны. Такі, які можна здзейсніць, які можа здзейсніцца.
Здзяйсняльныя мары. Здзяйсняльныя жаданні.
ЗДЗІЎЛЕНЫ //ЗДЗІЎЛЯЮЧЫ
Здзіўлены. Які выражае здзіўленне; прыведзены ў здзіўленне.
У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вачах здзіўленая ўсмешка. В. Хомчанка.
Здзіўляючы. Які выклікае здзіўленне; незвычайны.
Шафёр круціць баранак, думае аб здзіўляючай упартасці хлапца і, азірнуўшыся, ківае на яго забінтаваныя рукі. М. Ракітны.
ЗДЗЯЙСНЕННЕ //ЗДЗЯЙСНЯЛЬНАСЦЬ
Здзяйснённе. Ажыццяўленне, правядзенне ў жыццё; выкананне намеру.
Цяпер яго мара была блізка да здзяйснення. /. Навуменка.
Здзяйсняльнасць. Магчымасць ажыццяўлення чаго-н.
У яго не было ніякага сумнення ў здзяйсняльнасці гэтых смелых планаў. Звязда.
ЗДРАБНЕЛЫ // ЗДРОБНЕНЫ
Здрабнёлы. 1. Які здрабнеў, стаў дробным.
Пусцеў бераг, знікалі з вачэй здрабнелыя кропкі баркасаў за Марвенчынай касою, а Бамбака ўсё стаяў ля збуцвелага плота, паклаўшы на яго шырокія далоні. В. Карамазаў.
2.	перан. Які страціў унутраную значнасць, стаў менш глыбокім.
Мастак адказвае за кожнае слова, за кожную коску, ён павінен помніць, што літаратура не церпіць дробных тэм, здрабнелых пачуццяў, бяздумнага апісальніцтва. С. Грахоўскі.
Здробнены. Раздроблены на частачкі, скрышаны; менш значны.
Два чалавекі, якія былі ў кузаве, ледзь паспявалі разраўноўваць здробненую зялёную масу. Звязда.
ЗДРАДЛІВЫ // ЗДРАДНІЦКІ // ЗДРАДНЫ
Здрадлівы. 1. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай; такі, на які нельга спадзявацца; прадажны, вераломны.
[Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. М. Хведаровіч.
2.	Ненадзейны, падманлівы.
Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. ЯКолас.
3.	перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць.
На апалых лісцях ляжала начная шэрань, на растаптанай намаразі заставалася ад ног здрадлівая сцежка. /. Шамякін.
Здрадніцкі. Які мае адносіны да здрадніка; уласцівы здрадніку.
У Аўгінні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу. ЯКолас.
Здрадны. Тое, што і здрадлівы.
Здрадны чалавек. Здрадная ўсмешка.
ЗДУРАВАЦЬ // ЗДУРНЕЦЬ // ЗДУРЭЦЬ
Здураваць. Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое-н. глупства, дурасць.
Ладымер думаў: да чаго яго прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле. КЧорны.
Здурнёць. Разм. Страціць розум; стаць дурным.
«Здурнеў \ жо зусім»,— каб было чутна, гаварыла Параска,
папраўляючы хустачку і адводзіла адтуль Кандрата. М. Лобан.
Здурэць. Разм. Зрабіць якое-н. глупства, дурасць.
Раз перад земскім шапкі, здурэў, забыўся зняць. ЯКупала.
ЗДЫМАЧНЫ // здымны
Здымачны. Які мае адносіны да здымкі; прызначаны для здымкі.
Ен павінен своечасова забяспечыць здымачную групу тэхнікаю, машынамі, стужкамі, своечасова зрабіць апрацоўку знятага матэрыялу. В. Гігевіч.
Здымны. Такі, які можна зняць; не замацаваны наглуха.
Здымная рама. Здымная сетка.
ЗЕЛЯНЕЦЬ // ЗЕЛЯНІЦЬ
Зелянёць. Станавіцца зялёным; вылучацца зялёным колерам.
Каля плоту пачынаў зелянець чорны куст агрэсту. В. Адамчык.
ЗелянІць. што. Рабіць зялёным, афарбоўваць у зялёны колер.
Якую хочаш працу дай: ён [Дняпро] можа зеляніць галіны, паіць калгасны ўраджай. М. Лужанін..
ЗЕМЛЯНЫ // ЗЯМЕЛЬНЫ // ЗЯМЛІСТЫ // зямны
Земляны. 1. Які мае адносіны да зямлі — глебы, грунту.
А калодзеж ля гары, там, дзе мы стаялі, земляных работ майстры доўгі час капалі. М. Калачынскі.
2.	Зроблены з зямлі.
Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. ЯКолас.
3.	Які жыве, расце або знаходзіцца ў зямлі.
Арахіс, або земляны арэх, культывуецца ў нас на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Звязда.
Зямёльны. Які мае адносіны да землеўладання ці землекарыстання.
He дапамагла немцам і так званая зямельная рэформа, якую яны шырока разрэкламавалі і ў плакатах, і ў газетах, і па радыё. М. Лынькоў.
Зямлісты. 1. Такі, у якім многа зямлі; з зямлёю.
Зямлісты торф. Зямлістая гліна.
2.	Шаравата-бледны (звычайна пра колер твару).
Твар яго быў худы, сухарлявы, з глыбокімі ўпадзінамі шэрых зямлістых шчок. М. Лынькоў.
Няправільна. Тут, у засені густой травы, поўзалі слізкія і слюнявыя слімакі, вадзіліся гадзюкі і зямлістыя (трэба’ земляныя) жабы-рапухі. Б. Сачанка.
Зямны. 1. Які мае адносіны да планеты Зямля.
Зямная кара. Зямная вось.
2.	Які мае адносіны да зямлі як месца жыцця і дзейнасці чалавека.
Усё яшчэ хацелася спаць, але ён зразумеў, што гэта быў апошні ягоны зямны сон, што неўзабаве, магчыма, праз некалькі імгненняў, ён засне навекі. Л. Дайнека.
ЗЕМСТВА // ЗЕМШЧЫНА
Зёмства. Даволі абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Увосень земства не прыслала больш настаўніка, бо не магло, відаць, знайсці, і перастала плаціць за арэнду хаты. А. Пальчэўскі.
Зёмшчына. Частка Рускай дзяржавы, выдзеленая Іванам IV (пасля ўвядзення апрычніны) у тэрыторыю з самастойным кіраваннем; жыхары гэтай тэрыторыі (або наогул сельскай мясцовасці).
Уся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве часткі: земшчыну, у якой кіраванне заставалася ў руках Баярскай думы, дзеючай пад кіраўніцтвам цара, і апрычніну, г. зн. асабістае ўладанне цара. Гісторыя СССР.
3IMH1 / ЗІМОВЫ // ЗІМНЫ
Зімні. Тое, што і зімовы.
Hi звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго [лесу] ранішняга зімняга спакою. ЯКолас.
Зімовы. Звязаны з зімою; які бывае зімой; зімні.
Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. М. Лынькоў.
Зімны. Разм. Халодны, сцюдзёны.
Зімны вецер. Зімны дзень.
ЗЛАДЗЕЙСКІ // ЗЛАДЗЕЯВАТЫ
Зладзёйскі. Характэрны для злодзея, уласцівы яму.
Здагадалася яна, што гэта зладзейская работа, бо ад зладзеяў у іх аколіцы шмат хто бяду меў. А. Якімовіч.
Зладзеяваты. Схільны да зладзейства; жулікаваты, хітры.
Перш за ўсё ён быў не толькі грубаваты, але зусім грубы,
вельмі неразумны, бязвольны, баязлівы, крыху падлюкаваты, крыху зладзеяваты. А. Чарнышэвіч.
ЗЛАРАДНАСЦЬ // ЗЛАРАДСТВА
Злараднасць. Пачуццё радасці пры няшчасці, няўдачы другіх.
«Што, даражэнькі, даездзіўся?!» — сказаў у думках Міхась, і нешта падобнае на злараднасць заварушылася ў яго душы. ЯВасілёнак.
Зларадства. Злая радасць пры няшчасці другіх.
— He надта ашчэрвайся, Ярмак. Голым пупам як свяціў, так і свяціць будзеш..,— аж прысеў Васіль у зларадстве. /. Дуброўскі.
ЗЛАСЛІВЫ // ЗЛОСНІЦКІ // злосны
Зласлівы. Поўны злосці, варожасці.
He йдзі да палаца шукаці пацехі — там толькі пачуеш зласлівыя смехі. ЯКупала.
Злосніцкі. Які мае адносіны да злосніка, не жадае дабра іншым.
С і н о н і м: нядобразычлівы.
Злосніцкую натуру гэтай жанчыны ўсе ведалі і нічога добрага ад яе не чакалі. Звязда.
Злосны. 1. Поўны злосці, варожасці, злых намераў.
Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. А. Якімовіч.
2.	Сярдзіты, злы, куслівы (пра жывёл).
Кудлаты сабака сустрэў іх злосным брэхам. ЯКолас.
3.	Свядома нядобрасумленны; зламысны.
Злосны шкоднік быў раскрыты — заатэхнік той стары. П. Броўка.
ЗЛАЧЫННАСЦЬ // ЗЛАЧЫНСТВА
Злачыннасць. Наяўнасць злачынстваў, іх колькасць.
Барацьба са злачыннасцю. Злачыннасць зніжаецца.
Злачынства. Грамадска небяспечнае дзеянне, якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці.
Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. М. Паслядовіч.
ЗЛУЧНІК // ЗЛУЧОК
Злўчнік. Службовае слова, якое служыць для сувязі слоў і сказаў.
Калі аднародныя члены сказа звязаны злучнікам і парамі,
то кожная пара аднародных членаў аддзяляецца адна ад другой коскай. Беларуская мова.
Злучбк. Кароткая рыска, якая злучае два словы ў адно.
С і н о н і м: дэфіс.
Калі аднаслоўны прыдатак і азначаемы ім назоўнік з’яўляюцца назоўнікамі агульнымі, то яны пішуцца праз злучок. Беларуская мова.
ЗМАРДАВАНЫ //ЗМАРНАВАНЫ
Змардаваны. Разм. Вельмі змучаны, знясілены; крайне стомлены.
Змардаваныя, знясіленыя, яны [палонныя] марылі толькі аб тым, каб як вырвацца на волю. /. Новікаў.
Змарнаваны. Марна страчаны, загублены.
А найгоршы хіба — змарнаваны без працы, дзень, які ў адзіноце, у безнадзейнасці страчан. М. Танк.
ЗМЕНЛІВЫ // ЗМЕННЫ
Змёнлівы. Які лёгка і часта мяняецца; няўстойлівы, непастаянны.
Але дзіўна зменлівы твар: часам здаецца — зусім стары, суровы, а часам па-юнацку малады і добры, як вось цяпер, калі асвяціўся ўсмешкай. /. Шамякін.
Змённы. 1. Звязаны з работай па зменах.
Значнае перавыкананне зменных заданняў зрабілася ў яго прыемным абавязкам. А. Кулакоўскі.
2.	Які можна змяніць, памяняць; які змяняецца.
Прыметнік, як і назоўнік,— зменная часціна мовы.
ЗМУЧАНЫ // ЗМУШАНЫ
Змўчаны. Даведзены да поўнай знямогі; крайне стомлены, знясілены.
Андрэй убачыў апушчаныя вусы бацькі на худым, змучаным твары. П. Пестрак.
Змўшаны. Зроблены пад прымусам або па неабходнасці; вымушаны.
Колас насумаваўся ў змушаным расставанні з роднаю зямлёй, сніць і бачыць яе. М. Лужанін.
ЗНАКАМІТЫ // ЗНАМЯНАЛЬНЫ
Знакаміты. Шырока вядомы; знатны, славуты.
Лапацінскі, вядома, рад быў займець такога знакамітага зяця. А. Якімовіч.
Знамянальны. 1. Важны па свайму значэнню, выдатны.
Самыя раннія навелы Чорнага былі непасрэдным водгукам на знамянальныя падзеі ў жыцці краіны. М. Луфераў.
2.	Які мае асаблівы сэнс, асаблівае значэнне.
Усе глядзелі на сцягі як на нейкую знамянальную з’яву. /. Шамякін.
3.	Які мае са.мастойнае значэнне (у граматыцы).
Да разраду назоўнікаў належаць знамянальныя словы, якія маюць прадметнае значэнне. Граматыка беларускай мовы.
ЗНЕВАЖАЛЬНЫ // ЗНЯВАЖ.АНЫ // ЗНЯВАЖЛІВЫ
Зневажальны. Здольны зняважыць, поўны знявагі; зняважлівы.
Колькі ён папачакаў яе, .. поўнячыся нецярпеннем, злосцю, абразай, і адразу забываў усе колкія, зневажальныя словы, як толькі Яніна з’яўлялася. /. Навуменка.
Зняважаны. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны; зняслаўлены.
Янка Купала ўмеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Р. Шкраба.