• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Заспакойлівыя ўгаворы. Заспакойлівыя словы.
    ЗАСТАРЫ // ЗАСТАРЭЛЫ
    Застары. Разм. Стараваты для каго-чаго-н.
    — Кастусь Серада — застары для старшыні,— сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. У. Шахавец.
    Застарэлы. Разм. 1. Даўні па часу ўзнікнення; стары, састарэлы.
    Застарэлы мазоль. Застарэлая хвароба.
    2.	Які не адпавядае сучасным патрабаванням, нормам; устарэлы.
    Застарэлае абсталяванне. Застарэлыя звесткі.
    ЗАСТАЯЛЫ / ЗАСТОЕНЫ // ЗАСТОЙНЫ
    Застаялы. 1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня).
    Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. М. Лупсякоў.
    2.	Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці.
    Застаялая вада. Застаялае паветра. II перан. Закаснелы, нязменны. Гэта быў .. пратэст супраць застаялага патрыярхальнага быту. Р. Сабаленка.
    Застбены. Разм. Тое, што і застаялы.
    Добра бяжыць па прымятай дарозе застоены за ноч конь. М. Машара. [Венька] зайшоў у пакой. У нос дало кіслым, застоеным паветрам. /. Навумёнка.
    Застбйны. Які мае адносіны да застою.
    Крытыя саломай і чаротам некалькі вясковых хатак, лясы, пералескі, рукатворчасць застойнага часу — меліярацыйныя канавы з застойнай і сёння гнілой вадой. В. Казько.
    ЗАСУШАНЫ // ЗАСУШЛІВЫ
    Засўшаны. 1. Высушаны, сухі.
    Засушаны бярозавы лісток.
    2.	перан. Разм. Пазбаўлены жывасці, яркасці.
    Засушаны спектакль.
    Засўшлівы. Які суправаджаецца засухамі; у якім бываюць засухі.
    Засушлівы год. Засушлівы раён.
    ЗАТОЧАНЫ // ЗАТОЧНЫ
    Затбчаны. Завостраны.
    Заточаны аловак.
    Заточны. Прызначаны для заточкі, заточвання.
    Заточны станок.
    ЗАТРЫМАННЕ // ЗАТРЫМКА
    Затрыманне. 1. Пакіданне чаго-н. дзе-н.
    Калгас пачаў рыхтавацца да затрымання снегу на палях. /. Дуброўскі.
    2. Узяцце пад варту; арышт.
    Знойдзеныя пры затрыманні грошы адразу навялі паліцыю на след злачынства. М. Лынькоў.
    Затрьімка. Часовае спыненне чаго-н.; зацяжка, замінка.
    Калі здарылася затрымка руху на вуліцы, я, стоячы ля краю тратуара якраз перад операй, зрабіў здымак. /. Мележ.
    ЗАХАВАНАСЦЬ //ЗАХАВАННЕ
    Захаванасць. Цэласць, непашкоджанаснь.
    Захаванасць рэчаў гарантуецца.
    Захаванне. Зберажэнне ў цэласці чаго-н.
    Беражлівае захаванне кнігі з аўтографам.
    ЗАХВАРАЛЬНАСЦЬ //ЗАХВОРВАННЕ
    Захваральнасць. Адносная колькасць захворванняў за пэўны прамежак часу.
    Захваральнасць насельніцтва горада знізілася.
    Захвбрванне. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма; узнікненне хваробы; хвароба.
    Галоўная задача медыкаў — прадухіліць захворванні.
    ЗАЦЯЖКІ // ЗАЦЯЖНЫ
    Зацяжкі. Разм. Залішне цяжкі; не пад сілу.
    Касянок вымушаны быў пайсці на новую, мо і зацяжкую для яго работу. Р. Сабаленка.
    Зацяжны. Працяглы; які доўга цягнецца.
    Вясна таго года была зацяжная, халодная, спачатку, у красавіку, сухая, а потым дажджлівая. /. Шамякін.
    ЗАЦЯМНІЦЬ // ЗАЦЯНІЦЬ
    Зацямніць. каго-што. 1. Зрабіць цёмным, засланіўшы святло.
    Вячэрнія змрокі, што шпарчэй, чым звычайна, згушчаліся ў непагадзь, зацямнілі далягляд. 1. Шамякін.
    2.	перан. Зацьміць, адсунуць каго-што-н. на задні план; зрабіць незразумелым, заблытаць.
    Аўтар высунуў на першы план няўдалае каханне юнакоў да Тані, якое зацямніла ўсё астатняе. ЛіМ.
    Зацяніць. каго-што. Засланіць святло, пакрыўшы ценем; схаваць у цені.
    Павалокаю белай туман не заценіць дзявочай красы. /7. Глебка.
    ЗБРОДЛІВЫ // ЗБРОДНЫ
    Збрбдлівы. Разм. Шкадлівы, памаўзлівы.
    Збродлівы кот. Збродлівая карова. ,
    Збрбдны. Разм. Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.
    Збродная кампанія. Збродная шайка.
    ЗВАДЛІВЫ / ЗВАДНЫ // ЗВОДНІЦКІ // зводны
    Звадлівы. Разм. Які мае адносіны да звадкі — склокі, сваркі; схільны да звадкі.
    Выходзіць, каб Адам не паслухаў сваёй звадлівай жонкі ды не паспытаў яблыка з забароненага богам райскага дрэва — усё было б добра. А. Якімовіч.
    Звадны. Тое, што і звадлівы.
    Пакінь брыдоту, не муці, змяні натуру звадную. /7. Броўка.
    Звбдніцкі. Які мае адносіны да зводніка, зводніцтва.
    Такая ўжо ў яе натура зводніцкая: яе хлебам не кармі, а дай толькі каго звесці, ажаніць. ЛіМ.
    Звбдны. I. Які з’яўляецца зводкай чаго-н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія-н. даныя.
    Зводная ведамасць. Зводная справаздача.
    2.	Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак.
    Зводны паліцэйскі батальён, пастаўлены, каб перагарадзіць нам дарогу ў вялікі лес, быў разгромлены ўшчэнт. /. Шамякін.
    3.	Які даводзіцца братам ці сястрой па мачасе або айчыму.
    Хоць былі яны і зводнымі братамі ў сям’і, але іх сяброўству маглі б пазайздросціць многія родныя браты. ЛіМ.
    ЗВАНАР //ЗВАНЕЦ
    Званар. Царкоўны служынель, які звоніць у званы.
    Званару ж было строга загадана не спяшыць і не спазняцца а біць у звон дакладна тады, калі будзе гаварынь навагародскі князь-хрысціянін. Л. Дайнека.
    Званёц. Травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і плодамкаробачкай.
    Цвіла вятроўніца, цвілі ключыкі, грамкі, смактушкі, цвіў званец, нівяннік, чысцік, цвілі герань лугавая і лісахвост.. ЯСіпакоў.
    ЗВАНІЦЬ // ЗВІНЕЦЬ
    Званіць. 1. Ствараць звон; падавань сігнал званком.
    Зазвінеў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік. В. Адамчык.
    2.	перан. Разносіць чуткі, плёткі, пагалоску.
    Па ўсёй вёсцы званіла Раманава нётка: — Гэта ж радачкі дайце, людзі добрыя! Якое малое — і такое ўпраўнас. /. Кірэйчык.
    3.	Выклікаць званком да тэлефона; гаварыць па тэлефоне.
    Дадому Алесь ехаў адзін: Кібрык пайшоў некаму званіць на тэлефоне. У. Шыцік.
    Звінёць. Утвараць тонкі металічны гук; звонка гучаць.
    Хаім біў малатком па агністай падкове, і малаток гучаў то глуха, то звінеў, ападаючы на пустое кавадла жывым, дрыготкім перазвонам. ЯБрыль. II перан. Поўніцца чым-н. звінючым. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. К. Чорны.
    ЗВАНІЧНЫ // ЗВАНКОВЫ
    Званічны. Які мае адносіны да званіны.
    Званічнае акно.
    Званкбвы. Які мае адносіны да звонак — картачнай масці.
    Званковы туз.
    ЗВАРАНЫ // ЗВАРАЧНЫ // ЗВАРНЫ
    Звараны. 1. Прыгатаваны ці атрыманы пры дапамозе варкі.
    Яна [юшка] астывала ў вядры, што стаяла на роснай траве, і прываблівала такімі прыемнымі пахамі, якія могуць быць толькі ў юшкі, зваранай са свежай рыбы. У. Шахавец.
    2.	Злучаны, змацаваны шляхам зваркі.
    Звараныя трубы. Звараныя рэйкі.
    Зварачны. Які мае адносіны да зваркі, прызначаны для зваркі.
    — Адкуль гэта, хлопцы, перацягваеце зварачны апарат? — пытаецца начальнік у трох потных, ружовых у твары хлопцаў.— 3 падстанцыі. В. Мыслівец.
    Зварны. Які атрымліваецца шляхам зваркі.
    Зварныя канструкцыі — гэта не простыя копіі старых кляпаных канструкцый, дзе замест заклёпак накладзены швы. Звязда.
    ЗВЕРАВАТЫ // ЗВЕРСКІ // ЗВЯРЫНЫ
    Звераваты. Падобны з выгляду на звера; грубы, страшны.
    У вёску завітаў бургамістр воласці Бадзягін. Сярэдніх год мужчына, звераваты на выгляд. У. Федасеенка.
    Звёрскі. Характэрны для звера; жорскі, люты, дзікі.
    Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. М. Лынькоў
    Звярыны. 1. Які мае адносіны да звера; такі, як у звера Звярыны след. Звярыны твар.
    2.	перан. Жорсткі, бязлітасны.
    Звярыная крыважэрнасць.
    ЗВЫКЛЫ //ЗВЫЧАЕВЫ //ЗВЫЧАЙНЫ //звычны
    Звыклы. Які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай; добра знаёмы.
    Звыклым рухам хуценька зашчоўкнуў замок прывязных рамянёў. А. Алешка.
    Звычаёвы. Які мае адносіны да звычаю, звязаны са звычаямі.
    Паводле норм звычаёвага права, у адведкі нельга было ісці з пустымі рукамі, таму жанчыны неслі з сабой яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, масла .. Т. Кухаронак.
    Звычайны. Які не вылучаецца сярод іншых, нічым не знамянальны.
    Звычайная вёска стаяла, а ў вёсцы — звычайная хата, якіх і на свеце нямала, і на Беларусі багата. У. Дубоўка.
    Звычны. Які прывык да чаго-н., звыкся з чым-н.; прывычны
    Да баявой прыгоды звычны, без меркаванняў і разваг, шынель скідае пагранічнік, бяжыць з вінтоўкай па слядах. П. Глебка.
    ЗВЯЗАНЫ // ЗВЯЗНЫ
    Звязаны. 1. Змацаваны, злучаны адзін з адным; збліжаны агульнымі справамі.
    Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных нечым большым, чым звычайная дружба. /. Шамякін.
    2.	Пазбаўлены свабоды, лёгкасці, натуральнасці.
    Лабановіч усе гэтыя дні чуў сябе як бы чымся звязаным, як бы на ім была надзета цесная адзежына. ЯКолас.
    3.	Звязаны з якім-н. хімічным рэчывам; несвабодны.
    Кожная тона звязанага азота, унесеная ў глебу ў выглядзе мінеральнага ўгнаення, павышае ўраджай бульбы ў сярэднім на 100 тон. Р. Гацко.
    Звязны. Добра выкладзены, паслядоўны, лагічна стройны.
    Вучыць звязнаму расказу па малюнку рэкамендуецца пачынаць з адказаў на пытанні, якія ставяцца дзецям у лагічнай паслядоўнасці. М. Марчанка.
    ЗГАДКА // ЗДАГАДКА // ЗДАГАДЛІВАСЦЬ
    Згадка. Разм. Успамін пра што-н. між іншым; беглая заўвага.
    Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прынясла... М. Багдановіч.
    Здагадка. 1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго-н.
    Валя зусім разгубілася і не ведала, што рабіць, што яшчэ сказаць: здагадкі, адна страшнейшая за другую, апанавалі яе. /. Шамякін.
    2.	Здольнасць улоўліваць сутнасць чаго-н; кемлівасць, здагадлівасць.
    Але дзе не хапае сілы, там выручае здагадка. М. Лынькоў.
    Здагадлівасць. Здольнасць хутка разумець што-н., разбірацца ў чым-н.; кемлівасць.
    Аўсееў сваёй хітрасцю, празмернай здагадлівасцю і кемнасцю наконт розных ходаў-выхадаў не падабаўся старшыні. В. Быкаў.
    ЗГОДЛІВЫ // ЗГОДНІЦКІ // ЗГОДНЫ
    Згбдлівы. Які лёгка згаджаецца, паддаецца ўплыву, угавору; згаворлівы, уступчывы, памяркоўны.
    Стаў даводзіць селяніну нехта нейкі ў чорным: як павінен быці ўслужным, згодлівым, пакорным. Я. Купала.
    Згодніцкі. Які мае адносіны да згодніка, згодніцтва.
    Згодніцкая тактыка. Згодніцкая палітыка.
    Згодны. Які выражае згоду, прытрымліваецца адной думкі; аднадушны.
    Сцяпан, хоць і не браў удзелу ў той іхняй гаворцы, але быў згодны са сваімі аднавяскоўцамі. П. Кавалёў.
    ЗГУБЛЕНЫ // ЗГУБНЫ
    Згўблены. Страчаны; забыты па няўважлівасці; знішчаны Згублены марна час. Згубленыя ключы.
    Згўбны. Які вядзе да згубы, пагражае згубай; пагібельны Згубны ўплыў. Згубны намер.
    ЗДАВАЛЬНЯЮЧЫ // ЗДАВОЛЕНЫ
    Здавальняючы. Які адпавядае пэўным патрабаванням; даволі поўны, правільны.
    Колькі не было прапанавана азначэнняў віду, ні адно з іх не можа быць здавальняючым. К. Ціміразеў.
    Здаволены. Які адчувае поўнае задавальненне; задаволены