Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Заліўны. 1. Які затапляецца ў паводку вадой.
Ручай быў неглыбокі і гаманкі — шырокі паток ледзяной вады з гор шалёна імчаў па камянях, віруючы пенай і размашыста плёскаючы на нізкія заліўныя берагі. В. Быкаў.
2.	Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж).
Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Р. Сабаленка.
3.	Заліты густым студзяністым наварам і астуджаны (пра стравы).
На стале была чырвоная ікра, заліўная курыца, паштэт, адмыслова ўпрыгожаная смажаная рыба. Л. Арабей.
ЗАМОЖНІЦКІ // ЗАМОЖНЫ
Заможніцкі. Разм. Які мае адносіны да заможніка, належыць яму.
Скрозь мясцовасць то драбілася на яшчэ меншыя загончыкі, то збіралася ў асадніцкія фальваркі і заможніцкія хутары. А Чорны.
Замбжны. Матэрыяльна добра забяспечаны, даволі багаты.
Бацькі Анежкі не такія ўжо заможныя людзі, каб гадаваць са свайго дзіцяці толькі ляльку. П. Броўка.
ЗАМУРАВАЦЬ // ЗАМУРАВЕЦЬ
Замураваць. каго-што. Закласці наглуха муроўкай.
Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў склеп каменны. У Дубоўка.
Замуравёць. Зарасці муравой — зялёнай травой.
Замуравелі партызанскія сцежкі. Маладосуь.
ЗАМУТНЕЦЬ // ЗАМУТНІЦЬ / ЗАМУЦІЦЬ
Замутнёць. Разм. Замуціцца, памутнець; стаць мутным.
Вада замутнела. Вочы замутнелі.
Замутніць. што. Разм. Тое, што і з а м у ц і ц ь.
Замутніць рэчку. Замутніць ваду.
Замуціць. што. Зрабіць мутным.
Жучок-плывунец спрытна даў нырца і замуціў з дна ваду М. Даніленка.
ЗАПАВЕДНЫ // ЗАПАВЕТНЫ
Запавёдны. Які знаходзіцца пад аховай; непарушны, недатыкальны.
Створана аўтарытэтная камісія, якая абавязана распрацаваць навукова абгрунтаваныя прапановы аб раздзяленні [Белавежскай] пушчы на запаведную і паляўнічую зоны. В. Ждановіч.
Запавётны. 1. Я кі асабліва цэніцца, старанна аберагаецца; самы дарагі.
Кожнаму чалавеку рады ў гады хочацца расказаць пра самае запаветнае. С. Грахоўскі.
2.	Атрыманы ў спадчыну ад мінулых пакаленняў; старадаўні.
Серадзібор можа нават пахваліцца, што там ніхто не замыкае дзвярэй нанач.. Так гэты запаветны звычай пачаў вяртацца і пасля вайны. П. Пестрак.
ЗАПАЗЫЧАНАСЦЬ // ЗАПАЗЫЧАННЕ // ЗАПАЗЫЧВАННЕ
Запазычанасць. Наяўнасць даўгоў.
Вялікая запазычанасць. || Разм. Адставанне па вучэбнай праграме; не здадзены студэнтам экзамен, залік і г. д. У [Юркі] зноў запазычанасць па англійскай мове, і ён пакуль ліквідаваў яе, адстаў ад хлопцаў. У. Карпаў.
Запазычанне. Тое, што запазычана, перанята, узята адкуль-н.
Лексічныя запазычанні старабеларускай мовы вывучаны пакуль што зусім слаба. А. Жураўскі.
Запазычванне. Перайманне, засваенне чаго-н. чужога.
Празмернае запазычванне чужаземных слоў не прыносіць карысці сваёй мове.
ЗАПАЛЕНЧЫ // ЗАПАЛЕНЫ // ЗАПАЛЁНЫ //ЗАПАЛЬНЫ
Запалёнчы. Звязаны з запаленнем, які суправаджаецца запаленнем (пра хваробу).
Вакол паранення ўзнікае запаленчы працэс і ўтвараецца нарыў. Анатомія і фізіялогія чалавека.
Запалены. Які запалілі; падпалены.
Праз хвіліну яна вярнулася з запаленаю свечкаю. Ц. Гартны.
Запалёны. 1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы.
Саша, якая запалёнымі вачамі напружана сачыла за кожным рухам камандзіра, устрапянулася, імкліва села на ложку. /. Шамякін.
2.	Узбуджаны, разгарачаны.
Але, запалёны, ён усё ж шчыра, ад душы расказваў усё, што паліла яго. Ен гаварыў горача, глядзеў у вочы Тураўца з надзеяй і верай. /. Мележ.
Запальны. 1. Які мае адносіны да запалу; прызначаны для запальвання.
Спачатку Міхась не звярнуў увагі на гэты стрэл. Толькі калі задыміла і загарэлася страха, яму стала зразумела, што немец стрэліў у яе запальнай куляю. М. Аўрамчык.
2.	Гарачы, хвалюючы.
Кажуць, Слава перадала ёй частку сваёй сілы, і хто ідзе міма бярозкі, той чуе, якім запальным заклікам да по.мсты прасякнут яе шум. Т. Хадкевіч.
ЗАПАЛОХАНАСЦЬ //ЗАПАЛОХВАННЕ
Запалоханасць. Нясмеласць, баязлівасць каго-н. з-за пастаянных пагроз, пакаранняў; боязь усяго.
Адчувалася ў ім вечная запалоханасць, забітасць, якая спадарожнічала ўсяму яго жыццю. П. Пестрак.
Запалохванне. Унушэнне каму-н. страху, боязі чаго-н. з мэтай зрабіць яго баязліўцам, нясмелым.
Ен вучыўся рускай мове, усім спосабам шпіянажу, допыту, запалохвання, стварэння фальшывых чутак. К. Чорны.
ЗАПАСЛІВЫ // ЗАПАСНЫ
Запаслівы. Які любіць і ўмее запасаць, ствараць запас.
Мы бачылі невялікія хлеўчукі, у якіх запаслівыя гаспадары складалі на зіму сена для сваіх кароў. М. Даніленка.
Запасны. 1. Зроблены, пакінуты на ўсякі выпадак, пра запас.
Прывязаўшы лодку да лазняку, Сашка паставіў каля ног бляшанку з запаснымі блёснамі. Б. Стральцоў.
2.	у знач наз. Ваеннаабавязаны запасу; які знаходзіцца ў запасе; запаснік.
Павалілі грамадою запасныя, дзержучы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Я. Колас.
ЗАПРАЖ.НЫ // ЗАПРЭЖАНЫ
Запражны. Прыгодны для запрэжкі; які ходзіць у запрэжцы.
У час сяўбы заўсёды трэба было лепш пакарміць запражных, рабочых коней, а не маладняк. Звязда.
Запрэжаны. Такі, якога запрэглі (у калёсы, сані і г. д.)
Пасярод Зазыбавага двара стаяў запрэжаны ў калёсы на жалезным хаду буланы конь — з тых, што пакінулі калгасу ўза мен артылерысты. /. Чыгрынаў.
ЗАРАДЖАНЫ // ЗАРАДНЫ
Зараджаны. 3 устаўленым зарадам, гатовы да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну і інш.).
Кандрат загадаў дома добра завешваць вокны і клаў на ноч каля сябе зараджаную карабінку і пад падушкі наган. М. Лобан.
Зарадны. 1. Які мае адносіны да зарада (пра снарад, патрон і пад.).
Разлікі кінуліся рыхтаваць гарматы да бою, паспешна забіваючы сашнікі ў зямлю і вымаючы з зарадных скрыняў на перадках латкі са снарадамі. /. Чыгрынаў.
2.	Які служыць для зарадкі чаго-н. якой-н. энергіяй
Неабходна адрэгуляваць зараднае прыстасаванне на машыне згодна патрабаванню сезона работы. В. Ягорушкін.
ЗАРАЖАНЫ // ЗАРАЗЛІВЫ // ЗАРАЗНЫ
Заражаны. 3 хваробатворнымі мікробамі або шкоднымі рэчывамі, насякомымі.
Сяльчонак схадзіў у хлявок, насыпаў у марлевую анучку дусту, павязаў мяшочак на доўгую палку і пачаў апыляць заражаныя вусенем сучкі. А. Асіпенка.
Заразлівы. 1. Тое, што і з a р а з н ы.
Кожны тып туберкулёзных бактэрый з’яўляецца найбольш заразлівым для таго віду жывёл, да паразітавання ў арганізме якіх ён прыстасаваўся. Ф. Бухцілаў.
2.	перан. Які лёгка перадаецца іншым, пераймаецца іншымі.
Яшчэ ў калідоры ён пачуў выбухі дружнага заразлівага смеху. М. Гамолка.
Заразны. Які мае адносіны да заразы, нясе ў сабе заразу
Сінонім: інфекцыйны.
Над больніцай калыхалася зарава: гарэў заразны барак. М. Лынькоў.
ЗАРАНІЦА / ЗАРАНКА' // ЗАРАНКА2 // ЗАРНІЦА
Зараніца. Паэт. Тое, што і заранка1.
Зара-зараніца гарыць у паднябессі, залоціць красою разлогі fl. Пушча.
Заранка1. Яркая афарбоўка гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца.
Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. /. Пташнікаў.
Заранка2. Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка; малінаўка.
Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Л. Вірня.
Зарніца. Светлавая ўспышка на небе, без грому — водбліск далёкай навальніцы.
Бывае часам, калі пасля доўгіх тыдняў духаты і спёкі загараюцца на далёкім вячэрнім небасхіле палахліва-мітуслівыя зарніцы. М. Паслядовіч.
ЗАСЕК//ЗАСЕКА //ЗАСЕЧКА
Засёк. Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі.
Тады яны .. панасыпалі насенне ў мяшкі і развезлі па кустах — абы ў засеках не ляжала. Я. Сіпакоў.
Засёка. Штучнае ўмацаванне са ссечаных дрэў, звернутых верхавінамі ў бок непрыяцеля.
На ўсім стэпавым парубежжы Русь насыпала земляныя валы, рабіла засекі з дрэў, ставіла сігнальныя вышкі. Л. Дайнека.
Засёчка. Знак, метка на чым-н., зробленая сякерай, нажом і г. д.
Сталовым нажом бацьк.а ўрачыста робіць на вушаку засечку. /. Хадановіч.
ЗАСЛАНКА // ЗАСЛОН // ЗАСЛОНА // ЗАСЛОНКА
Засланка. 1. Бляшаны ліст з ручкай, якім закрываюць топку печы.
Ен ускочыў, замітусіўся, чамусьці зазірнуў у печ, але тут жа і прыкрыў чалеснікі засланкай. А. Асіпенка.
2.	Прыстасаванне для закрывання якіх-н. адтулін.
Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася засланка, нехта глянуў адтуль. Э. Самуйлёнак.
Заслон. Абл. Пераносная лаўка.
С і н о н і м: услон.
Ен прысеў на заслон, маўчучы паўзіраўся на самаробны фанерны куфэрак, што ляжаў пры нагах. В. Адамчык.
Заслбна. 1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што-н.
Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца. Я. Маўр.
2.	Шырокае палотнішча, якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы.
На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта. А. Чарнышэвіч.
Заслонка. Тое, што і засланка.
Адчыніць заслонку ў печы. Зачыніць заслонку.
/ ЗАСМАГЛЫ // ЗАСМАЖАНЫ // ЗАСМЯГЛЫ
Засмаглы. Сухі, перасохлы; засмяглы.
[Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, пілі, абцёршы на хаду з засмаглых вуснаў пыл. А. Лойка.
Засмажаны. Прыгатаваны для яды смажаннем.
Апетытна ззяюць залацістым тлушчам засмажаныя, начыненыя яблыкамі індычкі. /. Навуменка.
Засмяглы. Сухі, перасохлы; засмаглы.
Дзяды, дзяўчаты, хлапчукі, кабеты, засмяглыя на сонцы і вятрах, прайшоўшы войны, беды і камбеды, упершыню сабе брукуюць шлях. С. Грахоўскі.
ЗАСМЕЧАНАСЦЬ // ЗАСМЕЧВАННЕ
Засмёчанасць. Забруджанасць смеццем, непатрэбнымі рэчамі.
Засмечанасць насення пустазеллем.
Засмёчванне. Забруджванне смеццем, непатрэбнымі рэчамі.
Засмечванне тэрыторыі адыходамі вытворчасці.
ЗАСМУТКАВАЦЬ // ЗАСМУЦІЦЦА // ЗАСМУЦІЦЬ
Засмуткаваць. Пачаць смуткаваць.
Так засмуткавала яго душа па працы, мірнай, стваральнай працы, што, ведаў Мікола, не вытрымае ён і тыдня без справы. У. Краўчанка.
Засмуціцца. Засумаваць, замаркоціцца.
Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора.
Засмуціць. каго-што. Выклікаць у каго-н. пачуццё смутку, суму; азмрочыць што-н.
Рэдка якая трывога ці небяспека магла вывесці яго з раўнавагі і засмуціць настрой. А. Кулакоўскі.
ЗАСПАКАЯЛЬНЫ // ЗАСПАКОЕНЫ // ЗАСПАКОЙЛІВЫ
Заспакаяльны. Які памяншае ўзбуджанасць або знімае боль.
Заспакаяльныя кроплі. Заспакаяльныя сродкі.
Заспакоены. Прыведзены ў стан спакою; супакоены.
Заспакоенае дзіця. Заспакоены пасажыр.
Заспакойлівы. Які прыносіць заспакаенне, заспакойвае.