Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
У помніках трапляюцца некаторыя польскія словы, якія з’яўляюцца лексічнымі дублетамі адпаведных беларускіх слоў і на першых парах ужываліся паралельна з імі. А. Жураўскі.
2.	Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы; дуплет (у 2 знач.).
Стрэл з двухстволкі дублетам.
Дуплёт. 1. У більярднай гульні: удар шаром у другі шар, які стукнуўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.
3	усіх бакоў падыходзіў ён да гэтага шара, прыглядаўся, прымерваўся кіем і, нарэшце, прыгожым дуплетам паслаў яго ў лузу. ЛіМ.
2.	Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы; дублет (у 2 знач.).
Недзе пекануў стрэл. Глуха, далекавата. I яшчэ два — дуплетам. У тым жа месцы. В. Карамазаў.
Дублікат. Другі экземпляр якога-н. дакумента, які мае аднолькавую юрыдычную сілу з арыгіналам.
Я прыйшла прасіць вас, каб выдалі дублікат ці новую даведку на атрыманне пашпарта. /. Грамовіч.
Дубль. Разм. 1. Другая, дубліруючая каманда спартыўнага калектыву, якая служыць рэзервам для асноўнай каманды.
Дубль футбалістаў лепшай каманды ўкамплектаваны няблага.
2.	Адзін з дублетных кадраў пры кіназдымцы.
Пры здымцы найбольш адказных кадраў фільма амаль заўсёды рабілі і дубль.
ДУБІЛЬНЫ // ДУБЛЕНЫ
Дубільны. Які мае адносіны да дублення — апрацоўкі шкур вымочваннем у спецыяльных растворах.
Цемра востра, па-начному пахнула грыбамі, вільготнай лісто-
тай, моцным дубільным духам дубовых хмызоў і трошкі душным, лазенным водарам бяроз. У. Караткевіч.
Дублёны. Выраблены дубленнем; зроблены са шкур, апрацаваных дубленнем.
Ен быў у добрым дублёным кажусе, і мароз, здаецца, адскокваў ад яго. Маладосць.
ДУЖАЦЬ // ДУЖЭЦЬ / ДУЖАЦЬ
Дўжаць. каго-што. Разм. Асільваць, перамагаць каго-што.
У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў — і аднагодкаў і старэйшых. А. Чарнышэвіч.
Дужэць. Разм. Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл; мацнець, узмацняцца.
Ен рос, дужэў, набываў сілы, каб у пэўны час цвёрдай нагой ступіць на сваю дарогу. Э. Самуйлёнак.
Дужаць. Разм. Тое, што і ду ж эц ь.
Гул набліжаецца, дужае, аж угінаецца зямля. Д. Колас.
ДУРАСЛІВЫ // ДУРМАНЛІВЫ
Дураслівы. Схільны да свавольства, дураслівасці; гарэзлівы, дуроны.
Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі,— вось якая была Кублікавых Аўгіння. ЯКолас.
Дурманлівы. Які дурманіць, ап’яняе.
Для нас, маладых, засталіся ў лугах яе несабраныя краскі, і белай чаромхі дурманлівы пах, і сонца гарачыя ласкі. Н. Гілевіч.
ДУРНЕЦЬ // ДУРЫЦЦА // ДУРЫЦЬ //ДУРЭЦЬ
Дурнёць. Разм. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным; проціл. разумнець.
А стары ўжо, бач, дурнее, як за семдзесят залез. ЯКолас.
Дурыцца. Разм. Дурэць, сваволіць; блазнаваць.
— Пакінь дурыцца, Андрэй,— стаў строгім Пятро.— He люблю такіх фокусаў. У. Шахавец.
Дурыць. Разм. 1. каго-што. Уводзіць у зман, разлічваючы на даверлівасць.
Сінонімы: марочыць, маніць.
Пакуль пляскалася ў кузні жалеза, цыганкі дурылі вясковых жанчын і забіралі апошнія яйкі. /. Чыгрынаў.
2.	Рабіць недарэчныя ўчынкі.
— He дуры, хлопец, паслухай бацькоў і ўсё будзе добра.
Дурэць. 1. Забаўляцца, сваволіць, гарэзаваць.
Мурзік дурэе ад радасці, бегае вакол мяне, ружовы язык ледзь не па зямлі валочыцца. П. Місько.
2.	Разм. Прыходзіць у стан адурэння; ачмурацца.
Дурэць ад моцных пахаў кветак.
ДУХАТА/ДУХМЕНЬ // ДУХМЯНАСЦЬ
Духата. Гарачае душнае надвор’е; душнае паветра.
Духата і пыл гарадскіх вуліц гналі людзей у поле, да мора, на чыстае паветра. Ц. Гартны.
Духмёнь. Разм. Тое, што і духата.
Ад сонечнага ўгрэву ў палатках густая духмень. М. Лынькоў.
Духмянасць. Прыемны пах, водар.
Паветра цякло шырокімі струменямі: то цёплае, напоенае пахам смалы і духмянасцю траў, то вільготнае. /. Шамякін..
/ДУХАВІТЫ // ДУХАВЫ // ДУХМЯНЫ // ДУХОЎНЫ // // ДУШЭЎНЫ // ДУШАВЫ // ДУШНЫ
Духавіты. Разм. Тое, што і духмяны.
У мяне за плячыма рэчавы салдацкі мяшок, а ў ім для бабулі два брусочкі духавітага мыла, якія былі выдадзены мне для ўмывання. /. Сяркоў.
Духавьі. Які дзейнічае праз удзіманне паветра (пра музычныя інструменты); які складаецца з духавых інструментаў.
3	парку даляталі гукі духавога аркестра, а над возерам разлягалася чароўная песня. М. Ваданосаў.
Духмяны. 3 прыемным моцным пахам; пахучы.
I дуб-крапак і куст малы стаяць у мудрым задуменні. А сосны сочаць і струменяць густы, духмяны пах смалы. Я. Колас.
Духбўны. 1. Звязаны з унутраным станам, псіхічнымі здольнасцямі чалавека, яго свядомасцю; душэўны (у 1 знач.).
Сапраўды-такі здараюцца духоўныя перавароты ў маладых людзей, здаецца часам, што перайначваецца ў чалавека натура.
Чорны.
2.	Звязаны з рэлігіяй, царквой.
Няхай злуе айцец духоўны, няхай суліць мне пекла ён,— люблю я больш, як звон царкоўны, скаварады аб прыпек звон. Я. Колас.
Душэўны. 1. Звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека; духоўны (у 1 знач.).
Ядвіся, добра разумеючы сумленнасць і душэўную чысціню Лабановіча, як бы баіцца раскрыць перад ім сваю душу. Р. Шкраба.
2.	Шчыры, адкрыты, сардэчны; чулы, спагадлівы.
Адразу завязалася душэўная размова, у якой усё было адкрыта і зразумела. М. Ваданосаў.
Душавы. Які мае адносіны да душа.
У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сцянныя шафы. С. Грахоўскі.
Дўшны. Гарачы, насычаны выпарэннямі; з цяжкім паветрам.
I калоссі мнагазначна хіляць, гнуць галовы, нібы іх чым устрывожыў душны дзень ліпнёвы. Я. Колас.
дывізіен // дывізія
Дывізіён. Вайсковае падраздзяленне ракетных войск і артылерыі; атрад ваенных караблёў аднаго класа.
На паўночным схіле вялікага пагорка, добра замаскіраваныя на ўскрайку невялічкага і негустога лесу, схаваліся батарэі дывізіёна. У. Дамашэвіч.
Дывізія. Буйная вайсковая часць з некалькіх палкоў.
Ен прыехаў у дывізію са штаба арміі, калі палкі ўжо ледзь стрымлівалі націск танкавай групы праціўніка. /. Чыгрынаў.
ДЫМЛІВЫ / ДЫМНЫ // ДЫМЧАСТЫ / ДЫМЧАТЫ
Дымлівы. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму; ахутаны дымкай.
Адкінуў агарак дымлівы, нагой прытаптаў. М. Калачынскі.
Дымны. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму; з дыму.
Капцілак у вёсках не стала, не стала і дымнай лучыны. М. Машара.
Дымчасты. Тое, што і д ы м ч а т ы.
Дымчастая сурвэтачка пакрывала абажур настольнай лямпы. Т. Хадкевіч.
Дымчаты. Шараваты, колерам падобны на дым; попельнашэры.
У прасторнай машыне з дымчатым шклом і кандыцыянерам ехалі праз увесь Токіо. А. Дзялендзік.
ДЫПЛАМАТ // ДЫПЛАМАНТ // ДЫПЛОМНІК
Дыпламат. 1. Службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін з замежнымі краінамі.
Нашым дыпламатам трэба было прыкласці нямала сіл, энергіі і вытрымкі, каб паказаць міжнародныя падзеі ў іх сапраўдным святле. /. Новікаў.
2.	перан. Чалавек, які тонка і ўмела дзейнічае ў адносінах з іншымі.
Пракоп, як і кожны селянін, крыху дыпламат. Я. Колас.
Дыпламант. 1. Пераможца конкурсу, узнагароджаны дыпломам.
Хор створаны васемнаццаць гадоў назад. Ен не аднойчы з’яўляўся дыпламантам абласных конкурсаў харавых калектываў. ЛіМ.
2.	Устар. Тое, што і д ы п л о м н і к.
— Я студэнт Ленінградскага архітэктурнага. Дыпламант. Гэта мой дыпломны праект. I. Шамякін.
Дыплбмнік. Студэнт, які працуе над дыпломнай работай.
Ты ўжо не Павел, не дыпломнік, а Павел Мікалаевіч, настаўнік, будзь крыху болей салідны. Г. Далідовіч.
ДЫСКАНТ / ДЫСКОНТ
Дыскант. Высокі хлапечы голас.
Пераклікаюцца гудкі паравозаў, нібы жывыя людзі, то басам, то тэнарам, то дыскантам... П. Броука.
Дыскбнт. Купля банкам вэксаля або іншага пазыковага абавязацельства да заканчэння іх тэрміну; працэнт, які ўтрымліваецца пры гэтым.
Вучыцца на курсах было нялёгка. Асабліва мучылі нас шматлікія дэбеты, крэдыты, сальда, дысконты і іншыя бухгалтарскія прамудрасці. ЛіМ.
ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ // ДЫСКРЭДЫТАЦЫЯ
•
Дыскрымінацыя. Абмежаванне ў правах, нераўнапраўнае становішча.
У нас не могуць развівацца актыўныя эканамічныя адносіны з тымі дзяржавамі, кіруючыя колы якіх праводзяць агрэсіўную палітыку, палітыку дыктату і дыскрымінацыі. К. Мазураў.
Дыскрэдытацыя. Падрыў давер’я да каго-чаго-н., прыніжэнне чыйго-н. аўтарытэту, значэння.
Дыскрэдытацыя ідэі. Дыскрэдытацыя асобы.
ДЫСТЫЛЯВАНЫ // ДЫСТЫЛЯЦЫЙНЫ
Дыстыляваны. Ачышчаны перагонкай.
Праз два дні я ўжо стаяў на беразе Анежскага возера. Ля прыбярэжных валуноў гайдалася вада — ужо не тая рудая, што ў лесе, а чысцюткая, пра якую ў даведніках пішуць, што яна ў два разы чысцейшая за дыстыляваную. В. Карамазаў.
Дыстыляцыйны. Які мае адносіны да дыстыляцыі — ачышчэння перагонкай.
Дыстыляцыйны апарат.
ДЫСЦЫПЛІНАВАНЫ // ДЫСЦЫПЛІНАРНЫ
Дысцыплінаваны. Прывучаны да захавання дысцыпліны, парадку; арганізаваны, вытрыманы.
Вартавы быў самым звычайным салдатам, дысцыплінаваным, вытрыманым. М. Лынькоў.
Дысцыплінарны. Які мае адносіны да дысцыпліны; звязаны з парушэннем дысцыпліны.
Я лічыў, што нашых хлопцаў .. не трэба падганяць у вучобе, што да іх непатрэбны нейкія дысцыплінарныя меры. /. Мележ.
дыэтны / дыэтычны // дыэтэтычны
Дыэтны. Тое, што і дыэтычны.
Дыэтнае харчаванне. Дыэтны рацыён.
Дыэтычны. Які мае адносіны да дыэты.
Дыэтычныя прадукты. Дыэтычная сталовая.
Дыэтэтычны. Які мае адносіны да дыэтэтыкі — навукі аб рацыянальным харчаванні.
Дыэтэтычныя патрабаванні. Дыэтэтычная праблема.
ДЫЯГАНАЛЕВЫ // ДЫЯГАНАЛЬНЫ
Дыяганалевы. Зроблены з тканіны дыяганалю.
Ен узначальваў цяпёр раённую кантору сувязі, насіў шапку з какардай, форменны дыяганалевы касцюм і бліскучыя хромавыя боты. /. Навуменка.
Дыяганальны. Які мае адносіны да дыяганалі — прамой лініі, якая злучае вяршыні двух несумежных вуглоў многавугольніка, дзвюх вяршынь шматгранніка.
Плоскасць, праведзеная праз якія-небудзь канты, не прылеглыя да адной бакавой грані прызмы, называецца дыяганальнай плоскасцю. Геаметрыя.
ДЫЯЛЕКТ // ДЫЯЛЕКТЫЗМ
Дыялёкт. Гаворка, пашыраная на пэўнай тэрыторыі; мясцовая разнавіднасць мовы.
А старая гаварыла, усплёскваючы рукамі, і гучаў, пераліваўся, звінеў у яе вуснах пявучы палескі дыялект. У. Караткевіч.
Няправільна. Сакавітыя літаратурныя словы мяжуюцца
з гутарковымі, народнымі. Многа дыялектаў (трэба: дыялектызмаў), бытавой лексікі. ЛіМ.