Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Дзіўны. Які выклікае здзіўленне; незвычайны; чароўны.
Аддаў бы я край самы райскі і дзіўны за цень ад сасны на далёкай Радзіме. П. Панчанка.
ДЗІРВАНІСТЫ // ДЗЯРНІСТЫ // ДЗЯРНОВЫ
Дзірваністы. Пераплецены карэннем травы; пакрыты дзірваном.
За Парэччам, на дзірваністым, гладкім, як талерка, выгане прырода сама стварыла пасадачную пляцоўку. /. Навуменк.а.
Дзярністы. Густа парослы карэннем травы; удзірванелы.
I рухне [дрэва] на дзярністы дол, аж бор здрыгнецца векавечны. С. Гаўрусёў.
Дзярновы. Які мае адносіны да дзёрну; пакрыты дзёрнам; зроблены з дзёрну.
Дзеці абагнулі палац, горку, на якой распараджаўся гарматамі Кірдун, карцінны павільён і спыніліся ў гушчары парку, дзе была дзярновая лаўка. У. Караткевіч.
ДЗЯЦІНЕЦЬ // ДЗЯЦІНІЦЦА
Дзяцінець. Разм. Траціць развагу, выжываць з розуму (звычайна пра старых).
Дзяцінець ужо стаў стары, нічога не зробіш — гады...
Дзяцініцца. Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму.
Вот абы-што робіць. I час мае. А кол свінчо адарвала — тыдзень прыбіць не можа. Трэба ж дзяцініцца на старасць — пісацелем захацеў стаць. А. Жук.
ДОБРААХВОТНІЦКІ // ДОБРААХВОТНЫ
Добраахвотніцкі. Які мае адносіны да добраахвотніка; з добраахвотнікаў.
У Беларусі фарміраваліся добраахвотніцкія атрады Чырвонага Крыжа для адпраўкі ў Балгарыю. Звязда.
Добраахвбтны. Які робіцца, ажыццяўляецца па ўласнаму жаданню. па сваёй волі, без прымусу.
Лукаш, зразумела, праходзіўся па дварах, збіраў статак і браў добраахвотныя падаткі. ЯКолас.
ДОГМА //ДОГМАТ
Дбгма. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і розных умоў.
Сапраўдная навука не можа грунтавацца на догмах.
Дбгмат. Асноўнае палажэнне ў рэлігійным веравучэнні, якое прымаецца на веру і не падлягае крытыцы.
Схаластычнасць і бязглуздасць гэтых сцвярджэнняў самі па сабе сведчаць аб ілжывасці рэлігійных догматаў. А. Залескі.
ДОМБРА // ДОМРА
Дбмбра. Казахскі народны струнны музычны інструмент (на дзве струны) з корпусам акруглай формы.
Домбра акына і яго песні славяць працу казахскага народа на сваёй зямлі.
Дбмра. Рускі народны струнны музычны інструмент (на трычатыры струны), падобны на мандаліну.
Ен [I. Любан] даў мне домру і, праверыўшы маё ўмельства ў валоданні ёю, дазволіў наведваць заняткі аркестра. А. Астрэйка.
ДРАБНАТА // ДРАБНІЦА // ДРАБЯЗА // ДРОБЯЗЬ
Драбната. зб. Дробныя істоты, прадметы.
Заспявала, загаманіла лясная птушыная драбната. М. Ваданосаў. || Пра дзяцей.— На руках у яе засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. /. Мележ.
Драбніца. Падрабязнасць, дэталь; дробязь (у 3 знач.).
Кожная паваротка дарогі да драбніцы вядомая, кожны камень ці дарожны слуп як стары знаёмы. Р. Шкраба.
Драбяза. 1. зб. Невялікія прадметы; дробныя рэчы.
На возе стаяў куфар, калыска і посцілка ўсякай драбязы, завязаная на pari. М. Лобан. II Пра дробных жывых істот (і малых дзяцей). Цвіркун заганарыўся і звысака пазіраў на розную драбязу. ЯКолас.
2.	Нешта неістотнае, нязначнае, не вартае ўвагі.
Усе нягоды, усе цяжкасці забываліся, усе перашкоды здаваліся драбязою пасля такой весткі. П. Кавалёў.
Дрббязь. 1. зб. Невялікія прадметы; дробныя рэчы.
Уласнай кра.мы ён не меў, але ездзіў па вёсках і прадаваў сярнічкі і іголкі, сіньку і соду, гузікі і іншую дробязь. М. Хведароеіч.
2.	зб. Дробныя манеты.
[Хлопчык] дастаў жменю дробязі і адлічыў некалькі манет ЯКурто.
3.	Падрабязнасць, дэталь; драбніца.
Паэта цікавілі і хвалявалі ўсе дробязі вясковага жыцця. С. Кухараў.
ДРАБНЕЦЬ // ДРАБНІЦЬ
Драбнёць. Станавіцца драбнейшым, памяншацца.
Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. I. Пташнікаў.
Драбніць. 1. Дзяліць на драбнейшыя часткі; расчляняць.
С і н о н і м: драбіць.
— Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? М. Лынькоў.
2.	Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна.
Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. /. Навуменка.
ДРАМАТУРГІЧНЫ //ДРАМАТЫЧНЫ
Драматургічны. Які мае адносіны да драматургіі.
Выкарыстоўваючы ўжо набыты вопыт, пісьменнікі ў ласля-
ваенныя гады разгарнулі працу ў розных драматургічных жанрах і дабіліся пэўных поспехаў. М. Ярош.
Драматычны. 1. Які мае адносіны да драмы — літаратурнага твора.
Было ў яго нешта ад драматычнага акцёра, які ведае сабе цану. /. Шамякін.
2.	Поўны драматызму — напружанасці, духоўных пакут, складанасці чаго-н.
Я адразу адчуў давер і сімпатыю да яго і шчыра пачаў расказваць сваю драматычную біяграфію. С. Грахоўскі.
3.	Разлічаны на эфект, напышлівы; ненатуральны.
— Жывы! — стукнуў ён кулаком у грудзі.— Без драматычнай дэкламацыі я магу сёння паабедаць? М. Ваданосаў.
4.	Моцны, крыху рэзкі па тэмбру (пра голас спевака).
Драматычны тэнар.
ДРАМЛІВЫ // ДРЫМОТНЫ // ДРЫМУЧЫ
Драмлівы. Схільны да дрымоты; паўсонны, санлівы.
На іх [стагах], асветленых надвячоркавым сонцам, закалыханыя цеплынёй, сям-там драмліва стаялі буслы. А. Ліс.
Дрымбтны. Агорнуты дрымотай; паўсонны, санлівы.
Доўга прыслухоўваўся чалавек да тонкага срэбранага звону і ўсё не мог уцяміць, ці наяве ён чуе яго, ці ў дрымотным сне далятаюць да яго меладычныя гукі. М. Лынькоў.
Дрымўчы. Стары, непраходны, густы (пра лес).
Рэха перакочвалася па дрымучым лесе з краю ў край. П. Пестрак.
ДРАПЕЖНІЦКІ // ДРАПЕЖНЫ
Драпёжніцкі. 1. Які мае адносіны да драпежных жывёл.
Драпежніцкія звычкі ваўкоў.
2.	Накіраваны на захоп, аграбленне каго-чаго-н.
У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ен практык, увішны ў рабоце, не меў ніколі драпежніцкай хцівасці.
Чорны.
3.	Заснаваны на асабістай выгадзе; негаспадарлівы, шкодніцкі.
Танк выразна бачыць драпежніцкі нораў сістэмы, хоць і асуджанай, але дастаткова моцнай, каб праглынуць яшчэ не адну калонію. Р. Бярозкін.
Драпёжны. 1. Які корміцца іншымі жывёлінамі (пра звяроў, птушак і інш.).
Вадзіліся у гэтым лесе мядзведзі, ласі і нават такі драпежны звер, як рысь. М. Лупсякоў.
2.	перан. Поўны імкнення да нажывы; прагны (пра чалавека).
Заўсёды сціплы і прыемны выраз дзедавага твару здаецва цяпер не проста злосным, а нават драпежным. Д. Брыль.
ДРАЎЛЯНЫ //ДРАЎНІННЫ //ДРАЎНЯНЫ //ДРЫВЯНЫ // //ДРЭВАВЫ
Драўляны. Зроблены з дрэва; дзеравянны.
На літую сталёвую матрыцу, якая ўжо мела неабходны малюнак-узор, Белавод накладваў ліст медзі або срэбра, прыціскаў ліст круглай свінцовай падушкаю і асцярожна, лёгка біў па ёй драўляным малатком. Л. Дайнека.
Няправільна. Ен сам расказваў у класе, што вы яму зрабілі ў прыбудоўцы лабараторыю, што вы яму прыносілі з фабрыкі драўляны (трэба: драўнінны) вугаль і саляную кіслату для вопытаў. Полымя.
Драўнінны. Атрыманы з дрэва, з драўніны.
Драўнінны вугаль. Драўнінны спірт.
Драўняны. Які мае адносіны да драўніны.
Драўняныя валокны.
Дрывяны. Які мае адносіны да дроў.
Дрывяны попел. || Прызначаны для дроў. На дрывяных складах выстройваліся доўгімі штабелямі кубаметры нарыхтаваных дроў. У. Мехаў.
Дрэвавы. Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам.
Дрэвавыя пароды. Дрэвавыя расліны.
ДРОБАВЫ // ДРОБНЫ // ДРОБЯЗНЫ
Дробавы. Які складаецца з дробаў — частак адзінкі.
Дробы і змешаныя лікі называюцца дробавымі лікамі, у адрозненне ад цэлых лікаў, складзеных з цэлых адзінак. Алгебра.
Дрббны. 1. Невялікі па памерах, велічыні ці кошту; маларослы.
Каб паправіць свае справы, ён за пазычаныя грошы стаў перакупшчыкам дробнай жывёлы. К. Чорны.
2.	Які складаецца з маленькіх аднародных часцінак.
Церушыць дробны цёплы дожджык. В. Вольскі.
3.	Эканамічна слабы; з малымі матэрыяльнымі магчымасцямі.
Яшчэ праз два гады [Лагіза] заарандаваў дробны фальварак і на гэтым прагарэў. КЧорны.
4.	Які займае невысокае грамадскае збо службовае становішча.
У Беларусі з яе спецыфічнымі ўмовамі ролю разначынцаў выконвалі дзеці дробнай шляхты. /. Навуменка.
5.	Нязначны; неістотны.
Касцюк яшчэ не вярнуўся ў кабінет, на хаду вырашаў дробныя пытанні, з якімі да яго падыходзілі. А. Жук..
6.	перан. Пазбаўлены ўнутранай значнасці; нікчэмны, нізкі.
Хто ўваходзіць у дачыненні з дробнымі людзьмі, сам не з буйных або неўзабаве здрабнее сэрцам. М. Лужанін.
Дрббязны. 1. Нязначны, неістотны; дробны (у 5 знач.).
Нарады ў канторы выпісваліся на дробязныя работы, на якіх і спіны не наломіш, але і зарабіць не заробіш. Я. Ермаловіч.
2.	Які надае занадта вялікае значэнне дробязям, неістотнаму, нязначнаму.
Недарэчнай будзе дробязная матчына апека, айчым не адважыцца ўжо, як хлапчуку, рабіць заўвагі. У. Карпаў.
ДРЭЙФАВАЦЬ // ДРЭЙФІЦЬ
Дрэйфаваць. Адхіляцца ад узятага курсу (або рухацца) пад уздзеяннем ветру, цячэння вады.
Карабель астаўся без кіравання і, ахоплены полымем, пачаў дрэйфаваць да берага. Эстафета пакаленняў.
Дрэйфіць. Разм. Адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца.
— I страшнавата робіцца, як успомню... Але ў баі не дрэйфіў, трымаўся... Потым паспакайнеў, паступова абвыкся. I. Мележ.
ДРЭЎКА //ДРЭЎЦА
Дрэўка. Доўгая круглая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.
Крочылі сцяганосцы, высока ўзняўшы на дрэўках палотнішчы сцягоў з надпісамі рабочых арганізацый горада. П. Пестрак.
Дрэўца. Невялічкае (звычайна маладое) дрэва.
Стаялі яны [будынкі] не ўпрытык, а аддзеленыя адзін ад аднаго прагаламі, засаджанымі маладымі дрэўцамі. Т. Хадкевіч.
ДУБЕЦЬ // ДУБІЦЬ
Дубёць. Мерзнуць, калець; цвярдзець, лубянець ад холаду.
Колькі ні мёрз, колькі ні дубеў у мокрай адзежы на лютым марозе, ні правальваўся ў лапцях на тоненькую парцяначку ў заледзянелыя лужыны, ніякая хвароба не брала. С. Грахоўскі.
Дубіць. што. Апрацоўваць шкуры вымочваннем у спецыяльных растворах; падвяргаць дубленню.
Міхась папрасіў Леаніда, каб той напісаў, якія матэрыялы спатрэбяцца для чучала і якім спосабам выдубіць заячую шкурку. М. Аўрамчык.
ДУБАЛЬТ // ДУБЛЕТ // ДУПЛЕТ // ДУБЛІКАТ // ДУБЛЬ
Дўбальт. Абл. Зроблены з дзвюх аднародных ці падобных частак; падвойны.
Каб, не дай божа, з крамай што не здарылася, гаспадар закрываў дзверы жалезнымі дубальтамі, а вокны — жалезнымі аканіцамі. М. Лобан.
Дублёт. 1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і г. д.