Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
С.МІрабчыкаў
СЛОЎНІК ПАРОНІМАУ БЕЛАРУСКАЙ мовы


С.М.Ірабчыкаў
СЛОУНІК ПАРОНІМАУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1994
ББК 81.2Бем-4
Г75
УДК 808.26-3
Рэцэнзент
В. П. Красней, кандыдат філалагічных навук
У слоўнік уключаны словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню: абагуліць // абагульніць, бескарыслівы. // бескарысны, метэарыт // метэор, цікавы // цікаўны і да т. п. Кожнаму слову (усяго іх звыш 3300) даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яго значэнне.
У канцы даведніка змешчаны алфавітны індэкс — паказчык растлумачаных слоў з указаннем старонкі да кожнага з іх.
Адрасуецца вучням старшых класаў, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, пісьменнікам, усім, хто неабыякавы да беларускай мовы, цікавіцца ёю.
8080260000—069
Г	— 151—94
МЗОЗ(ОЗ)—94
ISBN 985-03-0071-Х
© С. М. Грабчыкаў, 1994.
КОРАТКА ПРА СЛОЎНІК
У беларускай мове, як і ў іншых мовах, ёсць нямала слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя адно на другое. Усе яны блізкія па гучанню, але маюць розныя значэнні. Гэта с л о в ы п а р о н і м ы. Як правіла, яны аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі і аб’ядноўваюцца звычайна ў пары: абагуліць // абагульніць, абанемент // абанент, бескарыслівы // бескарысны, цікавы // цікаўны і г. д. Аднак нярэдка сустракаюцца паранімічныя рады, групы, ланцужкі па тры, чатыры і нават больш слоў: адзінкавы // адзінокі // адзіночны / / адзіны, бульбоўнік // бульбянік // бульбянішча, ганьбаваць // ганьбіць // ганіць і інш.
Такое гукавое і структурнае падабенства розных па значэнню слоў называецца параніміяй.
Знешняе гэта падабенства нярэдка бывае прычынай таго, што паронімы не размяжоўваюць і блытаюць, ужываюць няправільна, асабліва ў вуснай мове, у паўсядзённай гутарцы (напрыклад, выразаць апендыцыт замест выразаць апендыкс). Памылковае іх ужыванне не абмяжоўваецца сферай вуснай мовы, яно даволі часта сустракаецца ў газетных публікацыях, на старонках часопісаў, кніг і г. д.
У сучаснай лінгвістычнай літаратуры пакуль што няма адзінага пункту погляду на прыроду паронімаў. Тэрмін гэты ўжываецца ў вузкім і ў шырокім значэннях.
Прыхільнікі вузкага разумення тэрміна лічаць паронімамі толькі аднакарэнныя словы, блізкія па гучанню і структуры, але розныя па значэнню, словы адной часціны мовы, з адным і тым жа месцам націску, з аднолькавымі граматычнымі прыметамі: адрасант // адрасат, генеральны // генеральскі, зімні // зімны, сірацёць // сіраціць, факт // фактар, чалавёчны [/ чалавёчы і пад.
Блізкія па гучанню словы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, хоць яны і цяжкія для размежавання, паронімамі не лічацца.
Пры шырокім разуменні тэрміна да паронімаў адносяць уся-
кія блізкія па гучанню словы* — і аднакарэнныя, і з рознымі марфалагічнымі каранямі, незалежна ад месца націску ў іх, ад прыналежнасці да адной ці розных часцін мовы і г. д. У такім выпадку ў слоўнікі ўключаецца больш шырокі пласт лексікі — усе блізкія па гучанню, але розныя па значэнню словы, узаемазамена якіх магчыма (і сустракаецца) у моўнай практыцы: афёктны II эфёктны, бачаны II бачны, кавалда // кувалда, ляснік II ляснічы, маляр // мўляр, метэбр II метэарыт, прыгбннік /! прыгднны, эфёктны // эфектыўны і інш.
Такі прынцып адбору лексікі праводзіцца і ў прапануемым слоўніку. На першы план у ім выступае практычнае прызначэнне — аказваць пэўную дапамогу ў выбары патрэбнага слова.
Агульнавядома, што культура мовы кожнага чалавека ў значнай ступені залежыць і ад выкарыстання ў ёй слоў-паронімаў. Дакладнае іх ужыванне—адзін з даволі важных шляхоў яе павышэння. А таму выяўленне слоў-паронімаў у разнастайным лексічным багацці мовы, іх сістэматызацыя, вывучэнне і апісанне з’яўляецца адным з абавязковых і неад’емных кампанентаў праблемы павышэння моўнай культуры.
* * *
«Слоўнік паронімаў беларускай мовы» складаецца са слоўнікавых артыкулаў, размешчаных у алфавітным парадку.
Загалоўкам артыкула служыць зыходная (пачатковая) форма слова: назоўнікаў — назоўны склон адзіночнага ліку; прыметнікаў — назоўны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду; дзеясловаў — інфінітыў (у форме аднаго трывання — закончанага ці незакончанага).
Слоўнікавы артыкул уключае два асноўныя структурныя элементы: тлумачэнне слова, вынесенага ў загаловак, і ілюстрацыйны матэрыял.
Значэнне слова раскрываецца шляхам кароткага тлумачэння або (радзей) пры дапамозе сінонімаў; іншы раз выкарыстоўваюцца абодва гэтыя спосабы. Калі слова мае некалькі значэнняў, кожнае з іх пазначана арабскімі лічбамі (1, 2, 3 і г. д.); сэнсавыя іх адценні размяжоўваюцца дзвюма вертыкальнымі рыскамі (||):
* Іншы раз паранімія тут як бы зліваецца, аб’ядноўваецца з п а р ан а м а з і я й, калі збліжаюцца падобныя па гучанню словы з рознымі па значэнню і часцей за ўсё далёкімі па марфалагічнай структуры словамі тыпу кларнет // ларнет, прыдворны // прытворны, фарс // фарш і пад. Звычайна такое збліжэнне сустракаецца ў гумарыстаў, сатырыкаў як свядомы стылістычны прыём аўтарскай словатворчасці, а ў гутарковай мове як несвядомая, памылковая падмена слоў у выніку непісьменнасці.
Часты. 1. Размешчаны блізка адзін каля другога.
На полі бабкі частыя пасталі ў чараду. А. Астрэйка. II Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена. А. Чарнышэвіч.
Побач з паронімамі ў некаторых групах падаюцца самастойнымі слоўнікавымі артыкуламі і сінонімы, якія выступаюць да паранімічных як словы аднаго семантычнага поля, напрыклад: гаспадарлівы // гаспадарніцкі / гаспадарны // гаспадарскі // гаспадарчы; прадпрыемлівы / прадпрымальны / / прадпрыемніцкі / прадпрымальніцкі. Такія сінонімы (у прыведзеных групах: гаспадарлівы / гаспадарны; прадпрыемлівы / прадпрымальны і прадпрыемніцкі / прадпрымальніцкі) таксама ўяўляюць пэўныя цяжкасці пры выбары патрэбнага слова для канкрэтнай моўнай сітуацыі. Тлумачэнне іх, стылістычныя паметы, ілюстрацыі памагаюць зразумець не толькі семантычную акрэсленасць кожнай лексічнай адзінкі, але і яе месца, ролю ў слоўным акружэнні.
Тую ж у асноўным мэту маюць і артыкулы, прысвечаныя амонімам да паранімічных слоў групы. Словы-амонімы пазначаны маленькімі арабскімі лічбамі пры канцы іх зверху: віраж' / віраж2 // вітраж, гранатавы'/ гранатавы2 // гранатны і г. д.
Без такіх артыкулаў з сінонімамі, амонімамі і амографамі агульнае ўяўленне пра пэўныя групы, пра дакладнае значэнне іх слоў было б не зусім поўным.
Самымі тыповымі ў слоўніку з’яўляюцца найбольш простыя па структуры артыкулы з двух слоў-паронімаў. Паміж імі ў загалоўку ўмоўна прынята ставіць дзве косыя рыскі (//). Такі ж знак і ў загалоўках з трох і больш паранімічных слоў.
Аднак калі да аднаго з паронімаў рада прыведзены сінонім ці амонім, то ў загалоўку перад імі ставіцца адна косая рыска (/). Яшчэ больш канкрэтна сінанімічнае слова выяўляецца пры яго тлумачэнні непасрэдна ў слоўнікавым артыкуле.
Паметы (перан., разм., спец., гіст., уст. і інш.) ставяцца адразу пасля загаловачнага слова, перад тлумачэннем, калі слова адназначнае або калі памета адносіцца да ўсіх значэнняў слова:
Гарапашны. Разм. Бедны, гаротны.
Цяжкае гарапашнае жыццё навучыла Дзям’яна любіць і паважаць чалавека працы. В. Хомчанка.
Калі памета мае адносіны толькі да аднаго са значэнняў, яна прыводзіцца пасля арабскай лічбы перад тлумачэннем гэтага значэння:
Бацькбўскі. 1. Які мае адносіны да бацькоў — бацькі і маці.
Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры і дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. /. Шамякін.
2	. перан. Клапатлівы; ласкавы.
Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі. 3. Бядйля.
Паметы граматычнага характару (адз. няма, безас., зак., зб., толькі з неадуш.. наз. і інш.) даюцца перад тлумачэннем слова:
Вбсці. адз. няма. Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл.
Іліко .. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Э. Самуйлёнак.
Восць. зб. Доўгія (і больш рэдкія) валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем шэрсці.
Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.
Акрамя таго, для больш поўнага апісання кампанентаў паранімічнага рада адзначаецца (дзе гэта магчыма і калі ёсць патрэба) неаднолькавы характар у спалучальнасці кожнага слова-пароніма з іншымі:
абагўліць (звычайна пра што-н. канкрэтнае): маёмасць, зямлю, жывёлу і г. д. // абагульніць (звычайна пра што-н. абстрактнае): вопыт, думкі, назіранні і г. д.
балбтная: вада, вільгаць; расліна, птушка і г. д. //балбцісты: луг, бераг; балбцістая: мясцовасць, нізіна і г. д.
Пры неабходнасці ўказваецца на асаблівасці ў кіраванні дзеяслоўных форм:
абяссілець // абяссіліць (каго-што)
бялёць // бяліць (што)
крыўдаваць // крыўдзіць (каго)
Да некаторых паранімічных слоў у якасці дадатковай характарыстыкі падаюцца сінонімы ці антонімы*, што таксама садзейнічае раскрыццю значэння слоў і важна для іх размежавання, а значыць, і для дакладнасці ў выкарыстанні:
Абыякавы. Які не выяўляе ніякай цікавасці, увагі да каго-чаго-н.
С і н о н і м: раўнадушны.
Спрадвеку было так: той, хто думаў жыць, вучыўся сам і вучыў дзяцей працаваць. А хто быў абыякавы да сваёй будучыні — вучыў дзяцей адпачываць. Я. Сіпакоў.
Абы-які. Які-небудзь, усякі; хоць які.
Сіноні мы: благі, нядобры.
Так у Малінаўцы з’явіўся новы гаспадар і прытым не абы-які. А. Чарнышэвіч.
* Пры антонімах даецца памета проціл. («процілеглае»). Значэнне яе тут больш шырокае, чым значэнне слова «антонім».
Удыхнўць. што. 1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні; п р о ц і л. выдыхнуць.
Як хораша выйсці на двор і на поўныя грудзі ўдыхнуць свежае, крыху роснае ранняе паветра. П. Ткачоў.
Аднак слоўнікавыя артыкулы не аднолькавыя ў гэтых адносінах, таму што не ў кожным з іх можна даць тыя ці іншыя дадатковыя характарыстыкі. У адных выпадках не было неабходнасці рабіць іх, бо канкрэтнае значэнне слоў цалкам зразумелае з тлумачэння і ілюстрацыі; у другіх — не было магчымасці (па розных прычынах) зрабіць гэта.
На кожнае значэнне слова (яго адценне) даюцца прыклады — ілюстрацыі з твораў мастацкай літаратуры, вучэбных дапаможнікаў, часопісаў і іншых аўтарытэтных друкаваных крыніц. Калі такіх прыкладаў не было, значэнні слоў ілюстраваліся кароткімі (звычайна двухслоўнымі) словазлучэннямі.