• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Бэз. Дэкаратыўны кустарнік з ліловымі ці белымі духмянымі кветкамі.
    Домік стаяў за агародчыкам, сярод кустоў бэзу і кветак. Д. Скрыган.
    БЯДАК// БЯДНЯК
    Бядак. Разм. Той, хто пастаянна гаруе, бяздольны; няшчасны, варты спачування і жалю.
    He было другога чалавека ва ўсім Ліпаўцы, так бедна адзетага і наогул такога горкага бедака, як гэты сталяр Пятро. Я. Колас.
    Бядняк. Бедны чалавек; небагаты.
    Ураднік, старшыня, стражнік, non, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка. Ц. Гартны.
    БЯДОВЫ // БЯДОТНЫ
    Бядовы. Разм. Бойкі, смелы; адчайны.
    Г арлахвацкі. Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва.
    Бядотны. Разм. Цяжкі, гаротны; няшчасны.
    Гэта былі звычайныя звесткі аб бядотным становішчы губерні, аб градзе, аб нечуванай хваробе бульбы, калі клубні нельга адрозніць ад гразі, аб плацяжах па закладах, аб недаборах. У. Караткевіч.
    БЯЛЕЦЬ // БЯЛІЦЬ
    Бялёць. 1. Станавіцца белым.
    Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала бялець неба. У. Дамашэвіч.
    2.	Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што-н. белае).
    Спакваля змрок затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. В. Быкаў.
    Бяліць. што. 1. Рабіць што-н. белым, выбельваць.
    Аднойчы маляры бялілі сцены ў новым доме. Р. Сабаленка.
    2.	Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.
    Я любіў той час, калі маці бяліла палотны. /. Навуменка.
    БЯЛУГА // БЯЛУХА
    Бялўга. Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых.
    Цяжка пра гэта ўспамінаць, можа, каму яшчэ цяжэй паверыць, але ў 1909 годзе ў Дняпры каля Магілёва можна было злавіць асятра і бялугу. В. Лапцік.
    Бялўха. Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.
    Бялуха таму і названа так, што яна белая.
    в
    ВАВЁРКАВЫ // ВАВЁРЧЫН
    Вавёркавы. Зроблены са шкурак вавёркі.
    Вавёркавая шапка. Вавёркавае футра.
    Вавёрчын. Які мае адносіны да вавёркі, належыць вавёрцы.
    Ад вострых вавёрчыных зубак чулася шкрабаценне, быццам дзесьці ў запечку гаспадарылі мышы. Вавёрчына мызка пацешна варушылася. /. Грамовіч.
    ВАГАВІТЫ // ВАГАВЫ // ВАГАЛЬНЫ
    Вагавіты. Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі; значны.
    Вагавіты колас.
    Вагавы. Які мае адносіны да вагі.
    I тут жа насып чыгункі, тупіковыя пуці, вагавая будка, на якой узважваліся вагоны, нагружаныя зернем, бульбай, морквай, капустай, бо наўзбоч тупіковых пуцей якраз размяшчаліся розныя нарыхтоўчыя базы і склады. /. Навуменка.
    Вагальны. Які мае адносіны да вагання, уласцівы ваганню.
    Вагальны рух.
    ВАДАСКАТ // ВАДАСКІД // ВАДАСПАД // ВАДАСЦЁК
    Вадаскат. Спад вады з высокага, але не стромкага ўступа ў рацэ, ручаі.
    Плынь на вадаскаце больш імклівая, хуткая, чым на роўным месцы.
    Вадаскід. Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.
    Калі вада моцна напірала на дамбу, адкрывалі вадаскіды і спускалі яе лішкі.
    Вадаспад. Паток вады, што спадае са стромкага ўступа ў рэчышчы ракі.
    Высока ўзнімаліся пырскі ад шумнага вадаспаду, ярка іскрыліся на сонцы.
    Вадасцёк. Пакатае месца, па якім сцякае вада; прыстасаванне для сцёку вады (труба, жолаб).
    Па вадасцёках бурліла ад ліўня вада, пералівала цераз край.
    ВАДЗЯНІСТЫ // ВАДЗЯНЫ // ВОДНЫ
    Вадзяністы. 1. Які ўтрымлівае лішкі вады, вільгаці.
    Будзе вясна. Хоць адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы. 3 рэшткамі хлюпкага, вадзяністага снегу. ЯБрыль.
    2.	Слаба афарбаваны, бясколерны, бялёсы, падобны на ваду.
    Часалі, пілавалі, стругалі, прыбівалі, пакуль вецер не нагнаў вадзяністую, на ўсё неба хмару. В. Мыслівец.
    Няправільна. Выхапіў з жончынай рукі ордэр, пачаў яго мацаць, круціць у пальцах, прыслепвацца да пячаткі. He вытрымаў, нават паглядзеў праз яго на святло і, убачыўшы на паперы вадзяністыя (трэба: вадзяныя), як на грашах, знакі, толькі паверыў цяпер, што дакумент сапраўдны, не падроблены. М. К.апыловіч.
    Вадзяны. 1. Які мае адносіны да вады, утвораны з вады.
    Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна. М. Лупсякоў.
    2.	Які жыве, расце, існуе ў вадзе.
    Сітнягі ледзь шапацелі пад напорам плыні, крычаў вадзяны бугай. У. Караткевіч.
    3.	Які прыводзіцца ў дзеянне, рух вадою.
    Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і вадзяны млынок. С. Александровіч.
    Няправільна. Туман гусцеў, распаўзаўся і паступова ўкрываў пушыстай белай коўдрай вадзяную (трэба: водную) роўнядзь. Я. Курто.
    У выразе: вадзяныя знакі — літары і фігуры на паперы, якія ставяцца ў час вырабу паперы і бачныя толькі на прасвет.
    У старадрукаваных кнігах важнае ўсё: тэкст выданняў, іх афармленне, гатунак паперы, вадзяныя знакі, фармат кнігі, пераплёт і г. д. С. Александровіч.
    Водны. Які маё адносіны да вады, звязаны з вадою.
    Адбіваюцца ў воднай гладзі магутныя шапкі векавых дубоў. А. Васілевіч.
    ВАДКАСНЫ // ВАДКІ
    Вадкасны. Які мае адносіны да вадкасцей.
    Вадкасныя манометры.
    Вадкі. Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.
    Вадкі метал. Вадкае паліва.
    ВАЖАК // ВАЖАТЫ
    Важак. 1. Высок. Кіраўнік, арганізатар.
    Юнакі і дзяўчаты аднадушна прызналі .. [Сашу] сваім важаком. /. Новік.аў.
    2.	Павадыр статка, чарады.
    Здавалася, буслы свецяцца ў цемры. Вось адзін з іх, пэўна, важак, узляцеў, шырока махаючы крыламі. За ім узняліся ў вечаровае неба іншыя. Л. Дайнека.
    Важаты. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны.
    Па камандзе старшай важатай сцяганосцы вынеслі сцяг дружыны. А. Якімовіч.
    ВАЖКАСЦЬ // ВАЖНАСЦЬ
    Важкасць. 1. Уласцівасць чаго-н. мець вялікую вагу пры адносна невялікім аб’ёме; цяжкасць.
    А лёд таўшчэрны, важкасць мае. ЯКолас.
    2.	перан. Значнасць, пераканаўчасць.
    Большасць думак Багдановіча была ўвогуле першым словам, што клалася ў падваліну будучай навуковай гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, і тым большаю была іх важкасць. А. Лойка.
    Важнасць. 1. Значнасць, вялікае значэнне.
    Чым больш чалавек усведамляе свае ўчынкі, тым большую важнасць і адказнасць маюць яны для яго. I. Грамовіч.
    2.	Велічнасць, саліднасць; напышлівасць, ганарыстасць.
    Колькі чыннасці, пагляньце, колькі важнасці ў хадзе! Туфлі рыпаюць пад глянцам: «Прэч з дарогі! Туз ідзе!» Н. Гілевіч.
    ВАКАЛІЗ // ВАКАЛІЗМ
    Вакаліз. Муз. Практыкаванне для голасу без слоў, якое выконваецца на адных галосных гуках.
    Калі спектакль сышоў са сцэны, п’еса пастарэла, многія спра-
    бавалі выконваць вакаліз у канцэртах. Але ён не гучаў. Ен быў напісаны для адзінага голасу. Г. Ланеўская.
    Вакалізм. Лінгв. Сістэма галосных гукаў.
    Вакалізм беларускай мовы.
    ВАКОЛІЧНЫ // ВАКОЛЬНЫ
    Вакблічны. Які знаходзіцца паблізу, вакол — у ваколіцы, у наваколлі; навакольны.
    Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках.
    А. Чарнышэвіч.
    Вакбльны. 1. Размешчаны наўкола.
    Шмат, вельмі шмат мёду ў вакольных лясах, а дзе мёд, там і сіла. Л. Дайнека.
    2.	Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху; кружны, абходны.
    Ехалі вакольным шляхам — рамізніку было загадана аб’язджаць па завулках. С. Грахоўскі.
    ВАКСАВАЦЬ // ВАСКАВАЦЬ
    Ваксаваць. што. Чысціць абутак, змазаўшы ваксай.
    Сёмка старанна ваксаваў свае хромавыя боты. П. Кавалёў.
    Васкаваць. што. Націраць, насычаць што-н. воскам.
    Васкаваць паркет. Васкаваць ніткі.
    ВАКЦЫНА// ВАКЦЫНАЦЫЯ
    Вакцына. Спец. Медыцынскі прэпарат для засцерагальных лячэбных прышчэпак супраць заразных хвароб.
    У цяперашні час прышчэпкі робяцца спецыяльнымі прэпаратамі — вакцынамі, якія вырабляюцца на заводах. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Вакцынацыя. Спец. Увядзенне вакцыны ў арганізм чалавека ці жывёлы.
    Прадугледжана абавязковая вакцынацыя супраць слупняку, туберкулёзу, поліяміэліту, коклюшу, дыфтэрыі. БелСЭ.
    ВАЛАВЫ // ВАЛОВЫ
    Валавы. Агульны, узяты цалкам (без уліку расходаў).
    Валавы збор збожжа. Валавы даход.
    Валовы. Які мае адносіны да вала; такі, як у вала.
    Валовая галава. Валовая шыя.
    ВАЛАСАТЫ // ВАЛАСІСТЫ // ВАЛАСКОВЫ // // ВАЛАСНЫ // ВАЛАСЯНЫ
    Валасаты. Пакрыты, аброслы валасамі.
    Саскочыўшы з палацяў, ён стаяў ля пяколка і спакойна зашпільваў сарочку на сваіх шырокіх валасатых грудзях. А. Бажко.
    Валасісты. Пакрыты валаскамі (звычайна пра расліны, насякомых).
    Зязюля з’яўляецца вельмі карыснай птушкай — яна знішчае вялікую колькасць валасістых вусеняў — гэтых шкоднікаў сельскай гаспадаркі. Беларусь.
    Валаскбвы. Тонкі, як волас; капілярны.
    Валасковы праваднік. Валасковы капіляр.
    Валасньі. Які мае адносіны да воласці, служыць у воласці.
    Валасны суд. Валасны пісар.
    Валасяны. Які складаецца з валасоў; зроблены з валасоў.
    Баласпай павесіў на крук валасяны аркан, прывязаў да нагі птушкі, выйшаў з хаты. П. Беразняк.
    ВАНДАЛ // ВАРВАР
    Вандал. 1. толькі мн. Старажытнагерманскае племя, якое заваявала частку Рымскай імперыі і бязлітасна разграбіла Рым.
    Многа бачылі стромы ракі на вяку — стругі ворагаў грозных, шаломы вандалаў. В. Лукша.
    2.	Той, хто разбурае культурныя каштоўнасці; варвар; некультурны, грубы чалавек.
    Мы бясконца ўдзячны сваім бацькам, старэйшым братам, сёстрам, жывым і мёртвым, што ў тое векапомнае лета 1944 года вызвалілі ад фашысцкіх вандалаў нашу любімую сінявокую старонку. М. Вышынскі.
    Варвар. 1. Гіст. паеард. Так старажытныя грэкі і рымляне называлі суседнія з імі народы, якія стаялі на ніжэйшай ступені развіцця.
    Але не надта слухаў тое чытанне Алекса, хаця і гаварылі ў святліцы, што напісаў кнігу вучоны грэк, Георгій Амартол; невыразна, суха чытаў лектар, і на твары ягоным была напісана нудота, нібы рабіў ён вялікую ласку тым, што ўвогуле згаджаўся нешта тлумачыць навакольным варварам. В. /патава.
    2.	Некультурны, неадукаваны чалавек; жорсткі, бязлітасны чалавек.
    Фашысцкія варвары нанеслі беларускаму народу агульную матэрыяльную страту на суму 75 мільярдаў рублёў. А. Жаўнерчык.
    ВАНДРОЎНІЦКІ // ВАНДРОЎНЫ
    Вандрбўніцкі. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандроўніцтвам.
    Вандроўніцкае жыццё. Вандроўніцкі характар.
    Вандроўны. 1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца; які працуе не на пастаянным месцы.
    Вандроўны тэатр. Вандроўны кравец.
    2.	Тое, што і вандроўніцкі.
    Вандроўная натура. Вандроўнае жыццё.
    3.	Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны.
    Тут яшчэ вялікі кіеўскі князь Уладзімір на ўсіх стэпавых рачулках будаваў крэпасці, каб стрымаць пастаянны бязлітасны напор вандроўных орд. Л. Дайнека.