• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Вуглавое злучэнне.
    2.	Які стаіць на вуглу, на перакрыжаванні вуліц.
    Вуглавы дом.
    ВУЖ // ВУЖАКА
    Вуж. Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.
    Старыя вужы, скруціўшыся ў клубок, ляжалі, блішчалі на цёплых пнях, як срэбныя талеркі. Л. Дайнека.
    Вужака. Разм. Змяя, гадзюка.
    Мяне апанаваў не проста страх, а страх, змешаны з невымоўнаю гідлівасцю; кшталт таго страху я перажыў нядаўна ў лесе, убачыўшы на альховай галіне над галавою клубок вужакаў. У. Арлоў.
    ВУЗЕЦЬ // ВУЗІЦЬ
    Вузёць. Станавіцца вузейшым.
    Сінонім: звужвацца.
    Чырвоная паласа на захадзе ўсё вузела, апускаючыся за небасхіл. У. Шахавец.
    Вузіць. што. Рабіць больш вузкім, вузейшым.
    С і н о н і м: звужваць.
    Вузіць штаны. Вузіць рукаў.
    ВУЗЛАВАТЫ // ВУЗЛАВЫ
    Вузлаваты. 1. Які мае вузлы, вузялкі; з вузламі.
    Пастушок бег па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю. К. Чорны.
    2.	3 патаўшчэннямі, наростамі, буграмі.
    Пяць чорных вузлаватых сукоў узнімаюцца ў неба, і здаецца, што гэта пальцы чыёйсьці вялізнай рукі. А. Шашкоў.
    Вузлавы. 1. Які з’яўляецца вузлом, месцам перакрыжавання чаго-н.
    Эшалон затрымліваўся на вузлавых станцыях — у Оршы, Жлобіне, Гомелі. Полымя.
    2.	перан. Галоўны, асноўны, самы істотны.
    Вузлавое пытанне.
    ВУЧАНЫ // ВУЧОНЫ
    Вўчаны. Такі, якога навучылі чаму-н.; абучаны, навучаны.
    А раніцай прыляцеў у балотны гарадок голуб. Усе адразу здагадаліся, што птушка ручная, вучаная чалавекам. Л. Дайнека.
    Вучбны. 1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх-н. ведаў; спецыяліст у якой-н. галіне навукі; даследчык.
    Партызан з першага ж дня падабаўся Маеўскаму сваёй эрудыцыяй вучонага і дапытлівасцю разведчыка. /. Шамякін. II Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь.
    2.	Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай.
    Вучоны савет. Вучоная ступень.
    ВЫВАДАК і/ ВЫВАДКА
    Вывадак. Чародка звяроў або птушак адной маткі.
    У густой лістоце дрэў аж заходзіліся ад шчабятання маладыя вераб’іныя вывадкі. /. Дуброўскі.
    Вывадка. Вывад коней для агляду ці размінкі.
    Ранішняя вывадка стаенніка.
    ВЫГАДА // ВЫГОДА
    Выгада. Карысць, прыбытак; разлік.
    Да людзей у хаты ён [брыгадзір] ніколі не заходзіў, каб не сказалі, што п’е ці мае нейкую выгаду. У. Дамашэвіч.
    Выгода. Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца; прыволле.
    Кювет зарос густой травою. На выгодзе яна пабуяла. Цяпер яе не выкошваў чалавек, не скубла і не клычыла жывёла. М. Аўрамчык.
    ВЫГАДАВАЦЬ // ВЫГАДВАЦЬ
    Выгадаваць. Даглядаючы, вырасціць, выхаваць.
    Доўгі час я лічыў сваімі бацькамі тых добрых людзей, якія мяне выгадавалі. А. Кулакоўскі.
    Выгадваць. Старацца атрымаць якую-н. выгаду, карысць, перавагу ў чым-н.
    Я нічога не выгадваю для сябе. /. Шамякін.
    ВЫГЛЯДАЦЬ// ВЫГЛЯДЗЕЦЬ// ВЫГЛЯНУЦЬ
    Выглядаць. незакА. Мець пэўны выгляд.
    Петраш быў на год пяць старэйшы за мяне — яму падбіралася пад сорак, але ён быў увесь сівы, хоць з твару выглядаў маладжава. В. Адамчык.
    2.	Разм. Уважліва гледзячы, шукаць, заўважаць, знаходзіць каго-што-н.
    I пайшоў дзед па рынку хадзіць; ходзіць, па сваіх грашах тавар выглядае. Я. Колас.
    3.	Віднецца, паказвацца, быць відным.
    To ўзбіраецца [дарога] на пагоркі, то нырае ў нізінкі, паўз старадаўнія валуны, змрочныя руіны нямецкага дота, што страшыдлам выглядае з пясчанага кар’ера .. А. Жалязоўскі.
    4.	Пазіраць, зіркаць, высоўваючыся адкуль-н.
    3	калідора выглядалі дзяўчаткі, а як толькі Вера ўзышла на ганак, усе сыпанулі ў клас і зачынілі дзверы. С. Грахоўскі.
    3 С. М. Грабчыкаў
    65
    Выглядзець. зак., каго-што. Уважліва гледзячы, знайсці, заўважыць, адшукаць каго-што-н.
    Эшалон стаяў на апошняй каляіне: чалавек гэта ўжо ўдзень выглядзеў. К. Чорны.
    Выглянуць. зак. 1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець.
    Смалякоў расчыніў дзверцы машыны, трывожна выглянуў з кабіны. ЛіМ.
    2.	Стаць бачным; паказацца, паявіцца.
    Выглянула з-за хмар сонца, і ўсё навокал зазіхацела. I. Мележ.
    ВЫДЫХАЦЦА Ц ВЫТЫХАЦЦА
    Выдыхацца. Траціць апошнія сілы; знясільвацца.
    Праціўнік быў спынены, і атакі яго на гэтым участку адна за адной выдыхаліся пад нашым агнём. С. Смірноў.
    Вытыхацца. Траціць пах, моц, мацунак.
    I яшчэ што іх рабіла падобнымі да другіх — гэта тая семінарская закваска, якая так трудна вытыхаецца з настаўніка — выхаванца семінарыі. ЯКолас.
    ВЫКЛАДАЦЬ // ВЫКЛАДВАЦЬ
    Выкладаць. Вучыць каго-н. чаму-н.; выказваць, тлумачыць.
    Вучачыся ў Мінскім педагагічным тэхнікуме, Коласа мы сустракалі кожны дзень: Канстанцін Міхайлавіч выкладаў на старэйшых курсах методыку мовы. М. Лужанін.
    Выкладваць. што. 1. Вымаючы што-н. адкуль-н., класці на віду.
    Дзеці пільнымі вачанятамі сачылі, як Сашка выкладваў з чамадана свае цацкі. М. Даніленка.
    2.	Будаваць, узводзіць; абліцоўваць; высцілаць.
    Брыгада выкладвала сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы. Т. Хадкевіч.
    3.	перан. Падрабязна выказваць, паведамляць.
    Прыйшоў чалавек да Маслячка — калі ласка, заходзь у кабінет, як у сваю хату, выкладвай свае патрэбы, скаргі або просьбы. М. Пянкрат.
    ВЫКЛЮЧАНЫ // выключны
    Выключаны. 1. Выведзены са складу чаго-н.
    Пан кіроўнік сказаў яму спакойна: «Малец, ты выключаны са школы». ЯБрыль.
    2.	Спынены, перарваны; адключаны.
    На сцяне перастаў трашчаць не выключаны, відаць, да адказу рэпрадуктар. В. Адамчык.
    Выключны. 1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм.
    У прыродзе сустракаюцца выключныя экземпляры,— выказаўся аднойчы Валерый Самасад.— Ім дадзена болей, чым астатнім. /. Наеуменка.
    2.	Асаблівы, незвычайны; рэдкі.
    Якуб Колас — паэт вельмі «зямны». Ен рэдка шукае выключнага, яркага, экзатычнага. /. Навуменка.
    3.	Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.
    Марына Паўлаўна — жанчына з выключным арганізатарскім талентам. А. Васілееіч.
    ВЫКРУТ// ВЫКРУТКА
    Вьікрут. 1. Незвычайны паварот.
    Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.
    2.	перан. Хітрыкі пры ўхіленні ад прамога адказу, удзелу ў якой-н. справе; маскіроўка сапраўднай мэты.
    Ягоная галава ледзьве не разрывалася ад таго, што ён не мог зразумець новыя выкруты ворага. В. Быкаў.
    Выкрутка. Разм. Выхад з цяжкага становішча.
    Кукушкін. А чаго там разумець? Каб у іх была другая выкрутка — хіба яны малілі б мяне хрыстом-богам? КГубарэвіч.
    ВЫКУПЛЕНЫ // ВЫКУПНЫ
    Выкуплены. Такі, каго (што) выкупілі; куплены.
    Нарэшце, у 1929 годзе, у Швецыі і Германіі былі выкуплены чатыры белавежскія зубры. В. Вольскі..
    Выкупны. Які мае адносіны да выкупу; прызначаны для выкупу.
    Над скляпеннямі царквы гучалі словы аб капіталізацыі аброку, аб выкупных сумах, аб шасці працэнтах выплаты ў год. У. Караткевіч.
    ВЫЛЕГЧЫ // ВЫЛЕЖАЦЬ
    Вылегчы. Прыпасці сцяблом да зямлі; палегчы (пра збажыну, травы).
    А перабольшваць гною нельга, бо калі перабольшым, дык
    бульба счарвівее, а ячмень ці яшчэ якая збажына пабуяе і вылежа. Р. Сабаленка.
    Вылежаць. 1. Праляжаць пэўны (патрэбны) тэрмін пасля хваробы.
    Міша хварэе. Ен быў прастудзіўся, не вылежаў, пайшоў рамантаваць свой грузавік. Работніца і сялянка.
    2.	Прабыць пэўны час у ляжачым становішчы.
    Яму трэба было вылежаць паўгадзіны на гарачым пяску.
    ВЫЛЕЧАНЫ // ВЫЛЕЧНЫ
    Вылечаны. Пазбаўлены ад хваробы лячэннем.
    Вылечаны ад запалення лёгкіх хлопчык.
    Вылёчны. Які можна вылечыць.
    Вылечная хвароба.
    ВЫМЕРАНЫ // ВЫМЕРНЫ
    Вымераны. Дакладна вызначаны па велічыні, памерах.
    Вымераны ўчастак зямлі.
    Вымёрны. Які можна вымераць; прызначаны для вымярэння.
    Вымерная велічыня. Вымерная рулетка.
    ВЫМЫСЕЛ // ЗАМЫСЕЛ
    Вымысел. 1. Тое, што створана фантазіяй, уяўленнем.
    «Вайна — мір» — класічны прыкладтаго, яктрэба вырашаць праблему суадносін мастацкага вымыслу і дакументальнай верагоднасці. Д. Палітыка.
    2.	Тое, што супярэчыць рэчаіснасці; выдумка, хлусня.
    He ўсякім вымыслам трэба верыць.
    Замысел. 1. Задуманы план дзеяння; намер, задума.
    Мне здалося, што Зар?цкі жыве нейкім новым замыслам. Я. Скрыган.
    2.	Асноўная думка, ідэя мастацкага твора.
    Я ўпэўнена, што і крытык, для таго каб лепш зразумець твор, пранікнуць у замысел аўтара, павінен умець настроіцца на хвалю яго таленту. Р. Шкраба.
    ВЫНАСНЫ // ВЫНОСНЫ / ВЫНОСІСТЫ // ВЫНОСЛІВЫ
    Вынасны. 1. Прыстасаваны для вынасу, пераносу.
    Пішчыкаў выйшаў з КП, сеў за столік, на якім ляжаў вынасны мікрафон радыёстанцыі. А. Алешка.
    2.	Вынесены за межы чаго-н.; звязаны з заўвагамі на палях кнігі або над тэкстам.
    У сувязі з гэтым ускладняецца і пытанне аб правілах чы тання слоў з вынасной літарай. А. Булыка.
    Вынбсны. 3 прамым гладкім і высокім ствалом; гонкі; выносісты.
    Сонца залаціла гладкія ствалы выносных соснаў, светлымі кавалкамі ляжала на ягадніку. В. Адамчык.
    Вынбсісты. 3 прамым гладкім і высокім ствалом; гонкі; выносны.
    Вось адна маладая выносістая хваінка не вытрымала першага шчодрага снегу, нахілілася. А. Кулакоўскі.
    Вынбслівы. Фізічна дужы, стойкі, загартаваны; здольны пераносіць усякія цяжкасці, цярплівы.
    Па-сялянску дужую і вынослівую, яе раптоўна падкасіла страшная, не зусім яшчэ асэнсаваная ёю сіла. В. Іпатава.
    ВЫНАХОДЛІВЫ // ВЫНАХОДНІЦКІ
    Вынахбдлівы. Здольны ствараць новае, вынаходзіць; знаходлівы.
    Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо. Я. Курто.
    Вынахбдніцкі. Які мае адносіны да вынаходніка, вынаходніцтва.
    Выхад чалавецтва за межы зямной атмасферы ў неабсяжныя прасторы космасу дае вялікі штуршок для развіцця касмічнай вынаходніцкай думкі. А. Матрунёнак.
    ВЫНАХОДЛІВАСЦЬ // ВЫНАХОДНІЦТВА // ВЫНАХОДСТВА
    Вынахбдлівасць. Здольнасць ствараць новае, вынаходзіць; знаходлівасць.
    Начны бой патрабуе значна больш сіл, вынаходлівасці. А. Алешка.
    Вынахбдніцтва. Дзейнасць вынаходнікаў.
    Зрабіць вынаходніцтва.
    Вынахбдства. Тое, што вынайдзена, прыдумана; вынік творчай працы вынаходніка.
    Вера, хвалюючыся, расказала Заруднаму пра сваё вынаходства. I. Гурскі.
    Вынашаны. 1. Стары, пацёрты ад працяглага нашэння.
    Над плотам паказалася Есіпава галава ў вынашанай цялячай шапцы. I. Дуброўскі.
    2.	перан. Абдуманы да поўнай яснасці, закончанасці.
    Вынашаны план. Вынашаны сюжэт.
    Вынесены. Які вынеслі; выдалены; выстаўлены.
    Вынесены з пакоя стол.
    ВЫПАД // ВЫПАДАК
    Выпад. 1. Спарт. Рэзкі рух уперад з апорай на выстаўленую нагу.
    Чаратун усхапіўся на калені і зрабіў выпад рукою, нібы хацеў прапароць мяне шпагаю. П. Місько.