Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Гадаванне. Дагляданне, выхоўванне каго-чаго-н.
Астаўшыся без бацькоў на восьмым годзе, ён выгадаваўся ў панскім маёнтку. Можна ўявіць, якое гэта было гадаванне і выхаванне. А. Чарнышэвіч.
Гадбўля. Развядзенне, вырошчванне (звычайна пра жывёл, расліны).
Кніжкі былі найбольш дробныя, пра гадоўлю коней, і не ўсе нават з малюнкамі. А. Якімовіч.
ГАДЗІННІКАВЫ // ГАДЗІННЫ
Гадзіннікавы. Які мае адносіны да гадзінніка; звязаны з вытворчасцю і продажам гадзіннікаў.
Часу да выбуху, устаноўленага на гадзіннікавым механізме, заставалася ўсяго пяць мінут. Звязда.
Гадзінны. Які пранягваецца гадзіну; атрыманы за гадзіну, разлічаны на гадзіну.
Гадзінная лекцыя. Гадзінная норма выпрацоўкі.
ГАЗ // ГАЗА
Газ. Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і інш.
Газ — цудоўнае паліва. Ен з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. Беларусь.
Газа. Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.
С і н о н і м: карасіна.
Газа была не чыстая, святла давала мала, капцела многа. /. Новікаў.
ГАЗАВАЦЬ // ГАЗІРАВАЦЬ
Газаваць. Разм. Уключаць матор на поўную магутнасць.
Трымаючы пілу ля зямлі на выпрастаных руках, надта не газуючы, упарта схіліўшы галаву, ён спакойна сачыў, як зубасты ланцуг уядаўся ў камель. В. Карамазаў.
Газіраваць. што. Насычаць што-н. газам.
Газіраваць ваду. Газіраваць напітак.
ГАЗЕТНІЦА // ГАЗЕТЧЫЦА
Газётніца. Папка для захоўвання газет.
Свежыя газеты ляжалі, як заўсёды, у газетніцы на старшынёўскім стале.
Газётчыца. 1. Прадаўшчыца газет.
Газетчыцы цяпер ужо скардзяцца, што не хапае ў кіёсках газет на продаж.
2.	Разм. Супрацоўніца газеты; журналістка.
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі суседка працуе газетчыцай, яе сяброўка — на рэспубліканскім радыё.
ГАЙДАМАК// ГАЙДУК
Гайдамак. 1. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польскашляхецкага прыгнёту ў 18 ст.
Сяляне і казакі, якія ўдзельнічалі ў гэтых паўстаннях, атрымалі назву гайдамакаў. Гісторыя СССР.
2.	Салдат контррэвалюцыйных атрадаў на Ўкраіне ў часы грамадзянскай вайны.
I вось разбіты гайдамакі, Пятлюра ледзь уцёк. П. Броўка.
Гайдўк. Слуга, выязны лакей багатага памешчыка ў часы прыгону.
Апаўдні пачуліся свіст бізуноў, грукат конскіх капытоў — імчаліся па вуліцы панскія гайдукі. М. Лупсякоў.
ГАЙДАНКА // ГАЙДАННЕ
Гайданка. Пакалыхванне, неспакойны ход судна (самалёта, машыны і інш.) у час руху.
Як толькі наш параход увайшоў у яго [Баранцава мора] воды, пачалася гайданка. ЯБяганская.
Гайданне. Рытмічнае пакалыхванне, хістанне з боку ў бок ці зверху ўніз.
Ен паслухаў: у гайданні гэтых голек спеў чуваць. Я. Колас.
ГАЛАВЕШКА // ГАЛАЎНЯ
Галавёшка. Абгарэлы кусок дрэва.
Печ ярка палала, дагаралі апошнія галавешкі — аж пякло ёй у плечы, а цеста на руках яе засыхала і лушчылася. У. Дамашэвіч.
Галаўня. 1. Хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.
Жытні колас з галаўнёй.
2.	Абл. Вялікая галавешка.
Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галоўні шыпелі ў траве. Э. Самуйлёнак.
ГАЛАНТАРЭЙНЫ // ГАЛАНТНЫ
Галантарэйны. Які мае адносіны да галантарэі — дробных прыналежнасцей туалету (пальчатак, гальштукаў, гузікаў, нітак і г. д.).
Дзяўчына несла ў кошыку пісталет, патроны або гранаты, прыкрытыя зверху няхітрым галантарэйным наборам. ЯБрыль.
Галантны. Вытанчана ветлівы, ласкавы, далікатны ў абыходжанні.
Ен прыціснуў левую руку да грудзей, схіліў галаву ў галантным паклоне. Я. Васілёнак.
ГАЛАЎНЫ // ГАЛОЎНЫ
Галаўны. 1. Які мае адносіны да галавы.
Дадому ён прыйшоў разбіты, з галаўным болем. Хацелася легчы ў ложак, выклікаць урача. /. Шамякін.
2.	Які ідзе ўперадзе чаго-н.; перадавы.
Наперадзе, крокаў за трыста ад яго, ехалі тры коннікі — галаўныя дазорныя. М. Ткачоў.
Галоўны. 1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны.
Ужо вечарэла, калі галоўныя часці паказаліся на дарозе М. Лынькоў.
2.	Старшы па службоваму становішчу.
Алёна Зайчук была галоўным урачом партызанскага атрада. I. Шамякін.
ГАЛЕРА // ГАЛЕТА
Галёра. Вялікае драўлянае мнагавёсельнае ваеннае судна (да пачатку 19 ст.).
Вясной 1696 г., на здзіўленне турак, пад Азовам паявіўся рускі флот з трыццаці галер і вялікай колькасці транспартных суднаў і лодак. Гісторыя СССР.
Галёта. Плоскі тонкі сушаны праснак для паходных умоў
Ен дастае з шафкі і стаўляе на стол масла, галеты, вараную рыбу. ЯБяганская.
ГАЛЕЦЬ// ГАЛІЦЬ
Галёць. 1. Станавіцца голым (пра лес, поле і пад.).
Лес галеў, панура выстаўляючы сукі, шумна шумеў вятрамі. /. Мележ.
2.	Бяднець, упадаць у беднасць; жыць вельмі бедна.
Галеюць дзеці век без хлеба, падзёрты жончын чаравік, не маю грошы на патрэбу,— бо я мужык, дурны мужык. Я. Купала.
Галіць. каго-што. Зразаць валасы брытвай; брыць.
Ен насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. /. Шамякін.
ГАЛІНАСТЫ Ц ГАЛІНІСТЫ // ГАЛІНОВЫ // // ГАЛЯНАСТЫ
Галінасты. 3 вялікімі галінамі; разложысты, разгалісты.
Полымя то ўспыхне, то патухне і галінасты стары дуб то раптам выступае з цемені, то тоне ў ёй. М. Лупсякоў.
Галіністы. 3 вялікай колькасцю галін.
Галіністае дрэва.
Галінбвы. Які мае адносіны да пэўнай галіны (навукі, вытворчасці і г. д.).
Галіновыя органы кіравання, за некаторымі выключэннямі, асталіся тыя ж самыя. Полымя.
Галянасты. 3 тонкімі доўгімі галёнкамі.
Так яны стаялі моўчкі адзін супраць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. /. Дуброўскі.
ГАНАРЛІВЫ // ГАНАРЫСТЫ // ГАНАРОВЫ
Ганарлівы. Поўны гордасці, усведамлення сваёй важнасці, перавагі.
Хлопец ён быў, як і ўсе Альшэўскія, ганарлівы, але бязвольны. М. Ваданосаў.
Ганарысты. Пагардлівы, пыхлівы; фанабэрысты.
Багатым лішне Вінцэнты ніколі не быў, але ганарыстым быў заўсёды. КЧорны.
Ганарбвы. 1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны.
На сцэне за сталом чынна размясціліся выкладчыкі ў бліскучых віцмундзірах і ганаровыя госці. С. Александровіч.
2.	Які даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі.
Самая яго старэйшая дачка Сцепаніда працавала ўвесь час даяркай, і гэтай вясной ёй далі ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Я. Ермаловіч.
3.	Выбраны ў знак высокай павагі, пашаны.
Потым выбралі ганаровы прэзідыум, і ўсе доўга пляскалі ў далоні. А. Асіпенка.
4.	Які з’яўляецца выражэннем гонару, праводзіцца ў знак павагі.
У свята Перамогі ля помнікаў і абеліскаў нясуць ганаровую вахту перадавікі фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаў. Полымя.
ГАНДЛЁВЫ // ГАНДЛЯРСКІ
Гандлёвы. I. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй,
Зіна пасля вучобы ў Полацкім гандлёвым тэхнікуме працавала за прылаўкам. С. Грахоўскі.
2.	Які вядзе гандаль, служыць месцам для яго, з’яўляецца прадметам гандлю.
Гандлёвая сістэма.
Гандлярскі. Характэрны для гандляра, яго заняткаў; заснаваны на імкненні да нажывы, да асабістай выгады.
Крамку давялося ліквідаваць,— з яе не было ніякага прыбытку, бо Гінка не ведала гандлярскіх хітрыкаў. У. Корбан.
ГАНТАЛЬ // ГАНТЭЛЬ
Ганталь. Цвік, якім прыбіваюць гонту.
— На выбар, браток Іван Іванавіч, можна і ганталёў выбраць. /. Грамовіч.
Гантэль. Гімнастычная гіра ў выглядзе двух чыгунных шароў, злучаных круглым кароткім дзяржаннем.
Да глыбокай восені Рыгор займаўся гімнастыкай на турніку, гантэлямі і абліваўся халоднай вадой. Я. Рамановіч.
ГАНЬБАВАЦЬ // ГАНЬБІЦЬ // ГАНІЦЬ
Ганьбаваць. 1. каго-што. Даваць ганьбу, знаходзіць заганы, недахопы.
Андрэй, як і кожны машыніст, не любіць гаварыць аб сваіх ахвярах, не прынята, дый нашто: сябе ганьбаваць, сказаць аб сваім недаглядзе. М. Лынькоў.
2.	кім-чым. Грэбаваць, пагарджаць.
He ганьбуй старым ботам, пакуль новага не пашыў. Прыказка.
Ганьбіць. каго-што. 1. Зневажаць чыю-н. годнасць; асуджваць, няславіць.
Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюнь націск класавага ворага? К. Чорны.
2.	Быць ганьбай для каго-чаго-н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі.
He ўсякая беражлівасць упрыгожвае чалавека і не ўсякая неашчаднасць ганьбіць яго. В. Каваленка.
Ганіць. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку; асуджаць, абгаворваць.
Заўсёды мімаволі з’яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае ганіць іншых. /. Шамякін.
ГАРАДАВЫ // ГАРАДНІЧЫ
Гарадавы. Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі.
Чачотка — высокі, лёгкі мужчына ў акуратных лапціках — служыў пры цару гарадавым і дагэтуль не мог прывыкнуць да працы на гаспадарцы. Я. Брыль.
Гараднічы. Начальнік горада ў Расіі да сярэдзіны 19 ст.
Адміністрацыйнай уладай у горадзе з’яўляўся гараднічы, які назначаўся ўрадам. Гісторыя СССР.
ГАРАНТАВАНЫ // ГАРАНТЫЙНЫ
Гарантаваны. Забяспечаны, надзейны.
На сходзе калгаснікам устанавілі гарантаваную аплату працадня. В. Дайліда.
Гарантыйны. Які заключае ў сабе гарантыю, з’яўляецца гарантыяй.
Гарантыйны тэрмін устаноўлен у залежнасці ад матэрыялу. Таваразнаў ства.
ГАРАПАШНІЦКІ // ГАРАПАШНЫ
Гарапашніцкі. Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка.
Гарапашніцкая гаспадарка. Гарапашніцкі абутак.
Гарапашны. Разм. Бедны, гаротны.
Цяжкае гарапашнае жыццё навучыла Дзям’яна любіць і паважаць чалавека працы. В. Хомчанка.
ГАРАЧКАВЫ // ГАРАЧЛІВЫ
Гарачкавы. Выкліканы гарачкай; які бывае пры гарачцы.
Гарачкавае трызненне.
Гарачлівы. Запальчывы, нястрыманы.
Ен [Ізяслаў] быў лёгкі на злосць, але гэтак жа лёгка адыходзіў, разумеючы, што нельга ўсё жыццё быць злым, што злы, гарачлівы чалавек сам сабе, урэшце, яму капае. Л. Дайнека.
ГАРБАР// ГРАБАР
Гарбар. Работнік, які займаецца апрацоўкай і вырабам шкур.
Бацька Вользін быў гарбар, з сям’і патомных мінскіх гарбароў, якія ў далёкія часы выраблялі скуры саматужна... /. ШаМЯК.ІН.
Грабар. Рабочы на зямляных работах.
С і н о н і м: землякоп.
Доўга ці коратка жыў так грабар, але нарэшце абрыдла яму штодня капаць дол. Р. Шкраба.
ГАРБАЦЕЦЬ // ГАРБАЦ,ІЦ,Ь
Гарбацёць. Станавіцца гарбатым.
Hi хвілінкі ж, бедныя [вучні], вольнай не маюць, на вуліцу амаль суткамі не выходзяць, крукам сядзяць за кніжкамі і падручнікамі. Слепнуць, гарбацеюць, дзічэюць, бо не маюць часу з сябрамі сустрэцца, пабегаць, пагуляць. Б. Сачанка.
Гарбаціць. што. Выгінаць гарбом; сутуліць; горбіць.