Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
2.	Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка.
Сярод гэтых «перамешчаных», мы ведалі, ёсць злачынцы, ворагі, гатовыя на ўсякі выпад. I. Мележ.
Выпадак. 1. Тое, што здарылася; здарэнне; факт, з’ява.
Усе ёю цікавіліся, а яна не хацела бясконца расказваць пра той няшчасны выпадак. /. Грамовіч.
2.	Пэўныя абставіны, стан рэчаў.
I от здарыўся выпадак, які парушыў нечакана спакой і ў нашым службовым жыцці і ў жыцці Марыны. Я. Скрыган.
3.	Зручны момант.
Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. М. Лынькоў.
ВЫПІНАЦЦА // ВЫПІРАЦЦА
Выпінацца. Разм. Выстаўляцца, высоўвацца ўперад.
У некаторых выпадках ён не дужа любіў выпінацца наперад. М. Лынькоў.
Выпірацца. Выдавацца, высоўвацца за межы чаго-н.; вытыркацца.
Усё ў быльнягу і ажынніку, яно [печышча] выпіраецца аж на самую дарогу. Б. Сачанка.
ВЫПРАБАВАЛЬНЫ // ВЫПРАБАВАНЫ
Выпрабавальны. Прызначаны для выпрабавання.
Непадалёк за заводскай агароджай шырыўся лугавы прасцяг — выпрабавальны палігон. ЛіМ.
Выпрабаваны. Правераны на справе.
С і н о н і м: надзейны.
Выпрабаваны метад.
ВЫРАБАТАК // ВЫРАБАТКА
Вырабатак. Тое, што выпрацавана; выпрацоўка.
Дзённы вырабатак. Нормы вырабатку.
Вырабатка. Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.
Глыбокая вырабатка. Старая вырабатка.
ВЫРАЗАНЫ // ВЫРАЗНЫ // ВЫРАЗНЫ
Выразаны. У розн. знач. Які выразалі.
Адно сцябло — адна кветка. Але якая! Пяць ярка-малінавых пялёсткаў — яны нібы выразаныя па краях, нібы абсыпаныя белымі крапкамі, а ля песцікаў — як усё роўна прастрочаныя кім. ЯСіпакоў.
Выразны. Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны.
Выразны арнамент. Выразныя ножкі стала.
Выразны. 1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.
Думаючы пра ўсё гэта, працягваў перабіраць лісты ў шкатулцы, пакуль не выхапіў з яе, як апёкшыся, ліст са знаёмым выразным, буйнымі літарамі почыркам. В. Карамазаў.
2.	Дакладна і ясна сфармуляваны.
Выразны адказ.
ВЫРАТАВАЛЬНЫ // ВЫРАТАВАНЫ / ВЫРАТОЎНЫ / / ВЫРАТОЎЧЫ
Выратавальны. Які служыць для выратавання; які выратоўвае, дае ратунак.
Што ж, зусім не страшна, не крычы, не ахай, круг выратавальны ў кожнага пад пахай. С. Шушкевіч.
Выратаваны. Пазбаўлены ад пагібелі, небяспекі, пагрозы.
Распытала ў мяне маці, як усё было, а сама і радуецца, што сынок выратаваны, і скардзіцца на яго. А. Кулакоўскі.
Выратбўны. Тое, што і выратавальны.
Вецер гудзеў бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў, цяжка пахлопваючы намоклымі брызентамі выратоўных шлюпак. М. Лынькоў.
Выратбўчы. Тое, што і выратавальны.
I з усіх бакоў пад вечар прыйшлі на электрастандыю выратоўчыя брыгады. П. Броўка.
ВЫСАДАК // ВЫСАДКА
Высадак. часцей мн. Корань мінулагодняй агароднай расліны, пасаджаны на насенне; насеннік; маладая расліна для пасадкі.
Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Панадзіўся ў Піліпавы грады і ўсе капусныя высадкі абцерабіў. Я. Брыль.
Высадка. 1. Выхад і выгрузка (з судна, вагона і г. д.) прыехаўшых.
Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. ЯБяганская.
2.	Перасадка раслін з пітомніка, парніка ў глебу.
Высадка ранніх кветак на гарадскія клумбы толькі пачалася.
ВЫСЕЎ // ВЫСЕЎКІ
Высеў. Тое, што высяваюць, колькасць высеянага.
Норма высеву на гектар.
Высеўкі. адз. няма. Адсеянае пры прасейванні.
Высеўкі высыпалі на зямлю курам.
ВЫСМАГНУЦЬ // ВЫСМАЖЫЦЬ
Высмагнуць. Стаць вельмі сухім ад гарачыні.
Жыта выгарыць адразу, поле высмагне зусім. А. Бялевіч.
Высмажыць. Добра ўсмажыць (пра сала); апаліць (пра сонца).
Усюды сонца высмажыла ягады, але я знаю ў лесе такую мясціну, дзе і ў сухое лета можна смагу прагнаць. С. Александровіч.
ВЫСТАВАЧНЫ // ВЫСТАЎЛЕНЫ // ВЫСТАЎНЫ
Выставачны. Які мае адносіны да выстаўкі.
У выставачнай зале на стэндах і вітрынах прадстаўлены сотні перадавых калгасаў. Маладосць.
Выстаўлены. У розн. знач. Які выставілі.
На змярканні на ўсіх дарогах будуць выстаўлены патрулі. X. Жычка.
Выстаўны. Які можна выстаўляць; які вымаецца.
Выстаўныя рамы.
ВЫСТРУГАЦЬ // ВЫСТРЫГАЦЬ
Выстругаць. зак. што. Стругаючы, зрабіць што-н. гладкім або надаць чаму-н. патрэбную форму.
Выпаў снег. I сыну тата з дошкі выстругаў лапату. С. Грахоўскі.
Выстрыгаць. незак. што. Зразаць нажніцамі або машынкаіі якую-н. частку валасоў, шэрсці і г. д.
Алёша ўжо не выстрыгае чупрыны пад бокс. В. Вітка.
ВЫТВОРНЫ // ВЫТВОРЧЫ
Вытвбрны. Утвораны ад іншай формы, велічыні і г. д.
Асновы, якія складаюцца толькі з адной карэннай марфемы, называюцца невытворнымі, асновы ж, у склад якіх уваходзіць больш за адну марфему, называюцца вытворнымі. Граматыка беларускай мовы.
Вытворчы. 1. Які мае адносіны да вытворчасці.
Вытворчыя планы пачалі перавыконвацца. К. Чорны.
2.	Які займаецца вытворчасцю, вырабам чаго-н.
Вытворчыя майстэрні вучылішча размяшчаюцца ў дрэваапрацоўчым цэху завода. М. Даніленка.
ВЫТРЫВАЦЬ // ВЫТРЫМАЦЬ
Вытрываць. 1. што. Цярпліва, стойка перанесці што-н.; выцерпець.
Я і гэта вытрываў моўчкі, бо ведаў, што сказаў праўду. В. Казько.
2.	без dan. (звычайна з адмоўем). Праявіць вытрымку, стрыманасць; сцярпець.
Памятаю, мароз на вуліцы — не вытрываць, а тут яшчэ вецер. А. Васілевіч.
Вытрымаць. 1. што. He паддацца ўздзеянню цяжару, ціску і г. д.; устаяць.
Першую машыну мост вытрымаў. /. Мележ.
2.	перан. што і без дап. Стойка перанесці што-н.; праявіць вытрымку; выцерпець.
Збіраючыся ў дарогу, [Захар] не думаў, ці вытрымаюць дзеці, калі дарога выдасца доўгай, цяжкай? В. Каоамазаў.
3.	што. Выявіць сваю падрыхтоўку, годнасць у працэсе праверкі.
Усе ў доме з вялікай радасцю ўспрынялі вестку, што я вытрымаў экзамен і прыняты ў гімназію. Я. Рамановіч.
4.	перан.; што. He ўступіць, праявіць цвёрдасць.
Позірк яго я не мог вытрымаць, вочы адводзіў, быццам натыкаўся на нешта пякуча-вострае. В. Хомчанка.
5.	Захаваць што-н.; не дапусціць адхілення.
Але калі яшчэ ў часы Пушкіна цяжка было вытрымаць класічны канон, то чаго чакаць сёння? А. Лойка.
6.	што. Працяглым захоўваннем у адпаведных умовах давесці да высокай кандыцыі, якасці; даць выстаяцца, вылежацца.
Вытрымаць сыр. Вытрымаць віно.
ВЫХАВАНАСЦЬ // ВЫХАВАННЕ
Выхаванасць. Уменне добра паводзіць сябе; добрае выхаванне.
Пра добрую выхаванасць чалавека пісар [Дубейка] мяркуе перш за ўсё па тым, ці ўмее ён гуляць у карты і ці напрактыкаваны куляць чарку. Р. Шкраба.
Выхаванне. Уздзеянне школы, сям’і, асяроддзя на развіццё, склад думак, пачуццяў і паводзін каго-н.; агульнае развіццё, культура чалавека.
Выхаванне дзяцей — адна з найбольш важных задач нашага грамадства.
ВЫЧАСКА // ВЫЧАСКІ
Вычаска. Апрацоўка валакна часаннем.
Вычаска лёну.
Вычаскі. адз. няма. Адходы пры часанні валакна.
Вычаскі з лёну.
ВЫШКА // ВЫШКІ
Вышка. Высокае (звычайна конусападобнае) збудаванне спецыяльнага прызначэння.
За пылам, за Волгай, далёка-далёка ў нафтавых вышках стаяць Жыгулі. /7. Панчанка.
Вышкі. адз. няма. Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.
Селянін некалі свой плужок здорам змазваў і на вышкі хаваў. /. Шамякін.
ВЫШЫВАЛЬНЫ // ВЫШЫВАНЫ
Вышывальны. Прызначаны для вышывання.
Да вязальных і вышывальных нітак адносяцца крашэ, ірыс, мулінэ. Таваразнаўства.
Вышываны. Аздоблены вышыўкай; вышыты.
Увесь убор яе складаўся з палатнянай вышыванай кашулі, такога ж фартуха ды паласатага, у дробныя зборкі андарака. 3. Бандарына.
ВЫЯЎЛЕНЧЫ // ВЫЯЎЛЕНЫ // ВЫЯЎНЫ
Выяўлёнчы. Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.
Беларуская мова ўдасканальваецца, шліфуецца, робіцца больш багатая на выяўленчыя сродкі. Р. Шкраба.
У выразе: выяўленчае мастацтва — агульная назва графікі, жывапісу, скульптуры.
Гурток выяўленчага мастацтва.
Выяўлены. Заўважаны, знойдзены; праяўлены; высветлены.
Ад танкістаў пачалі паступаць данясенні аб выяўленых цэлях. Звязда.
Выяўны. Бясспрэчны; выразны.
Выяўны кампраміс. Выяўны малюнак.
ВЯЗАЛЬНЫ // ВЯЗАНЫ
Вязальны. Прызначаны для вязання.
У вязальным і швейным цэхах на фабрыцы працуюць школы перадавога вопыту. Звязда.
Вязаны. Зроблены вязаннем.
Таніна маці ўжо некалькі хвілін сядзела, паклаўшы сваё вязанне на калені. Яна трымала ў руках жоўты вязаны платок, два вязальныя пруткі тырчалі з яе рук у бакі. Л. Арабей.
ВЯНДЛІННЫ // ВЯНДЛЯРНЫ
Вяндлінны. Які мае адносіны да вяндліны.
Вяндлінныя вырабы.
Вяндлярны. Прызначаны для вэнджання.
Вяндлярная печ.
ВЯНЕЦ // вянок
Вянёц. 1. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання ў царкве.
Яблыні яшчэ не распусціліся, а вішні, слівы і грушы стаялі белыя, як дзяўчаты пад вянцом. У. Дамашэвіч.
2.	Уст. Каштоўны галаўны ўбор — сімвал царскай улады; карона.
Халоднае золата старога вянца лягло на лоб. У. Караткевіч.
3.	перан. Апошняя, вышэйшая ступень, верх чаго-н.
Думка застаецца думкай. Вянцом яе заўсёды з’яўляецца справа. М. Гамолка.
4.	Кожны рад бярвён у зрубе; вянок (у 2 знач.).
Цяпер і самому не верыцца, што за лета паставіў хату. Сцены, пакуль мог дацягнуцца, складаў сам, апошнія вянцы памог сусед па забудове... С. Грахоўскі.
Вянбк. 1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценае ў выглядзе круга.
Зажурыліся дзяўчаты з дзеразовымі вянкамі на руках. М. Лынькоў.
2.	Кожны рад бярвён у зрубе; вянец (у 4 знач.).
Неўзабаве агонь ужо абгрызаў аголеныя краты крокваў і латаў, што з трэскам абвальваліся ў сярэдзіну зруба пасля таго, як полымя салодка лізнула верхнія вянкі бярвення. М. Аўрамчык.
ВЯРТУХА // ВЯРТУШКА
Вяртўха. Разм. Непаседа; вяртлявая.
Гэта малая такая ўжо вяртуха, што ні хвіліны не ўседзіць на месцы.
Вяртўшка. Назва розных прадметаў, інструментаў, якія свабодна круцяцца.
Пры ўваходзе ў парк замест каліткі стаяла вяртушка.
г
ГАБЛЯВАЛЬНЫ // ГАБЛЯВАНЫ / ГАБЛЁВАНЫ
Габлявальны. Прызначаны для габлявання.
Габлявальны інструмент.
Габляваны. Апрацаваны рубанкам (гэблем); струганы, гладкі.
Габляваная дошка.
Габлёваны. Тое, што і габляваны.
Габлёваная рэйка.
ГАДАВАЛЬНІК // ГАДАВАНЕЦ
Гадавальнік. Месца для развядзення і вырошчвання раслін ці жывёл.
Пладова-ягадны гадавальнік.
Гадаванец. Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавальніка.
Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадаванцам любоў да партрэтнага жанру. А. Ліс.
ГАДАВАННЕ // ГАДОЎЛЯ