• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    ВАПНАВАНЫ // ВАПНАВЫ // ВАПНЯКОВЫ
    Вапнаваны. Спец. Палепшаны шляхам унясення вапны (пра глебу).
    Рост ураджаяў траў на вапнаваных палях садзейнічае ўмацаванню кармавой базы. Звязда.
    Вапнавы. Звязаны з вырабам вапны; які ўтрымлівае вапну.
    Пётр Апанасавіч Жыбуль працаваў тут жа на Падзвінні тэхнарукам вапнавага завода. А. Асіпенка.
    Вапняковы. Які мае ў сваім саставе вапняк; зроблены з вапняку.
    Унізе пад абрывам вапняковым плыла, бурліла вольная рака. А. Пысін.
    ВАРСАВАЛЬНЫ // ВАРСАВАНЫ
    Варсавальны. Спец. Прызначаны для варсавання.
    Варсавальная машына.
    Варсаваны. Спец. Зроблены варсістым, з ворсам.
    Варсаваная тканіна.
    ВАРСІНІСТЫ // ВАРСІСТЫ
    Варсіністы. Пакрыты варсінкамі.
    Варсіністая паверхня.
    ВарсІсты. Пакрыты ворсам; з густым ворсам.
    Кабінет у Андрэя быў вялікі, прасторны, светлы, засланы варсістай дывановай дарожкай — каб і чалавек, калі зойдзе, адчуваў, да каго ён зайшоў... Б. Сачанка.
    ВАРЫЯНТНЫ 11 ВАРЫЯЦЫЙНЫ
    Варыянтны. Кніжн. Які з’яўляецца варыянтам чаго-н. Варыянтныя канчаткі. Варыянтныя формы слова.
    Варыяцыйны. Спец. Які мае адносіны да варыяцыі. Варыяцыйны рад. Варыяцыйнае вылічэнне.
    ВАР'ЯВАЦЬ // ВАР’ЯЦЕЦЬ
    Вар’яваць. 1. Быць у стане крайняга ўзбуджэння, раз’юшанасці, злосці.
    Такі ўжо ён чалавек: пачынае вар’яваць і з-за apo­easefl.
    2.	каго. Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.
    He трэба яго вар’яваць, ён і так вельмі нервовы.
    Вар’яцёць. 1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.
    У адзіночнай турэмнай камеры чалавек нярэдка вар’яцее.
    2.	перан. Бурна і хаатычна праяўляцца.
    Громы з перунамі вар’яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду. А. Якімовіч.
    ВАСКАВАНЫ // ВАСКОВЫ
    Васкаваны. Нацёрты або насычаны воскам.
    Шчокі здаваліся абцягнутымі васкаванай папераю, як у людзей з невылечнымі хваробамі. М. Лужанін.
    Васкбвы. Зроблены з воску; падобны на воск, жаўтлявы.
    Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. П. Кавалёў.
    ВАСТРЫЦЬ // ВАСТРЭЦЬ
    Вастрыць. што. Рабіць што-н. вострым; заточваць, тачыць.
    Вярнуўшыся дадому, Грысь доўга, з асаблівым стараннем вастрыў пілу. А. Кулакоўскі.
    Вастрэць. Станавіцца больш вострым, вастрэйшым.
    Вясна адчувалася і па тым, што зараз, асабліва вечарам, калі заціхаў астрог, вастрэла ў сэрцы туга па волі. М. Машара.
    ВАЎНІСТЫ // ВАЎНЯНЫ
    Ваўністы. Разм. Пакрыты густой і доўгай воўнай.
    Ваўністая авечка.
    Ваўняны. Які мае адносіны да воўны; зроблены з воўны.
    Нацягнулі шацёр, прычым ваўняныя беласнежныя полы шатра не даставалі да самай зямлі, каб быў вольны ход свежаму рачному ветру. Л. Дайнека.
    ВЕНТЫЛЬ // ВЕНТЫЛЯТАР
    Вёнтыль. Клапан для рэгулявання патоку вадкасцей, пары, газу (паветра ў духавых музычных інструментах).
    Чалавек трымаў на вентылі шланг, а я зноў пачаў напампоўваць. А. Кулакоўскі.
    Вентылятар. Прыстасаванне для праветрывання памяшкання.
    Маўчала настарожаная зала. Было чуваць узрушанае дыханне людзей ды ціха гудзеў у сцяне вентылятар. М. Лынькоў.
    ВЕРАСНЕВЫ // ВЕРАСОВЫ
    Вераснёвы. Які мае адносіны да месяца верасня.
    Сінонім: вераснёўскі.
    Дзед Пранук, усеўшыся дзе-небудзь у зацішным кутку, флегматычна пакурваў сваю люльку ды ямчэй падстаўляў пад скупое вераснёвае сонца свой сухарлявы твар. М. Лынькоў.
    Верасбвы. Які мае адносіны да расліны верасу.
    Сінонім: верасавы.
    Сядзе пчолка на верасовую галінку, гайдаецца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла — п’е. I. Пташнікаў.
    ВЕРБАВАНЫ / ВЯРБОВАНЫ // ВЯРБОВАЧНЫ
    Вербаваны. Тое, што і вярбованы.
    Усе вербаваныя спадзяваліся на добрыя заработкі.
    Вярббваны. Такі, якога завербавалі, нанялі на работу; вербаваны.
    Ехаў з вярбованымі ў тайгу, спадзяваўся — вальней сярод іх дыхнецца, бо, здавалася, роўны будзе між роўных. М. Кусянкоў.
    Вярббвачны. Звязаны з вярбоўкай, вербаваннем.
    Яна не баялася схадзіць на вярбовачны пункт на мэблевую фабрыку. А. Якімовіч.
    ВЕТРАВЫ // ВЕТРАВЫ // ВЕТРАНЫ // ВЕТРАНЫ
    Вётравы. Які мае адносіны да ветру.
    Ветравы: павеў, подых, напор, шквал і г. д.
    Лоўгач нечакана заўважыў, што няясны ветравы спеў за яго спінай, на другі бок парома, мацнее. А. Савіцкі.
    Ветравы. Прызначаны для засцярогі ад ветру.
    Ветравы шчыток; ветравое шкло.
    Ветравое шкло ў дробных кроплях — глядзіш на свет, што праз густое рэшата, пакуль не забегаюць знадворку дзве чорныя стрэлкі-вусікі. I. Пташнікаў.
    Вётраны. 1. 3 ветрам; які суправаджаецца ветрам.
    Давялося вылазіць з цёплай машыны ў ветраны снегапад і пехатою ісці некалькі кіламетраў. Я. Сіпак.оў.
    2.	перан. Разм. Легкадумны, несур’ёзны; пусты.
    Яна здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай. У. Дарпаў.
    Ветраньі. Які прыводзіцца ў дзеянне сілаю ветру.
    Ветраны: млын, рухавік і г. д.
    Сілу ветру чалавек скарыстоўвае вельмі даўно. Парусныя судны і ветраныя млыны прымяняліся ўжо ў глыбокай старажытнасці. Фізічная геаграфія.
    ВЕТРАЦЬ // ВЕТРЫЦЬ
    Вётраць. Разм. Прасушвацца, праветрывацца.
    Хлеб, вядома, застаўся некранутым і ветраў пад страхою, аж пакуль не высах на сухар. М. Лужанін.
    Вётрыць. што. Ачышчаць збожжа ад мякіны на ветры; праветрываць.
    Ветрыць пшаніцу. Ветрыць гарох.
    ВЕЧАРЭЦЬ// ВЯЧЭРАЦЬ
    Вечарэць. безас. Блізіцца к вечару.
    Я доўга не бачыў цябе і, яктолькі пачало вечарэць, заспяшаўся да тае альтанкі. Я. Скрыган.
    Вячэраць. Есці ежу вечарам.
    У хатах не запальвалі святла. Моўчкі вячэралі, моўчкі рабілі хатнія справы і клаліся спаць. Л. Дайнека.
    ВІЖАВАЦЬ// ВІЗАВАЦЬ
    Віжаваць. Разм. Сачыць, наглядаць, цікаваць.
    Прыцемкам, калі не віжуе чужое вока, захапіўшы дзяружку і кажух, Крамер кіруецца на агарод. /. Навуменка.
    Візаваць. што. Ставіць на дакуменце спецыяльную адзнаку — візу.
    Візаваць пашпарт.
    ВІЛАВАТЫ // ВІЛАЧНЫ
    Вілаваты. Вілападобны, раздвоены.
    На яе [хату] вілаватымі галінамі зморана хілілася старая высокая груша. В. Адамчык.
    Вілачны. Які мае адносіны да вілак, вілаў.
    Вілачны рог.
    ВІРАЖ' / ВІРАЖ2 // ВІТРАЖ
    Віраж'. 1. Паварот з крэнам самалёта, карабля або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда і г. д.
    Гэтак жа, як і яна, умеў захапляцца: мог гадзінамі расказваць пра самалёты, віражы, мёртвыя петлі. /. Навуменка.
    2.	Паварот спартыўнай дарожкі з нахілам унутр.
    Бывае, што ў часіну адпачынку канькі і пада мною зазвіняць, і хочацца цыбатую дзяўчынку на віражы дагнаць і перагнаць. С. Грахоўскі.
    Віраж2. Раствор для апрацоўкі фотаадбіткаў.
    Віражы служаць для таніравання фотаздымкаў у розныя колеры. Таваразнаўстеа.
    Вітраж. Узор у вокнах, дзвярах са шкла рознага колеру.
    Аддзелка кінатэатра яшчэ не зусім закончана. У хуткім часе тут з’явяцца каляровыя вітражы, арнаментальныя ўпрыгожанні, светлавая рэклама. Звязда.
    ВІТАМІНІЗАВАНЫ // ВІТАМІННЫ // ВІТАМІНОЗНЫ
    Вітамінізаваны. Насычаны вітамінамі; у які ўведзены вітаміны.
    Вітамінізаваны прадукт.
    Вітамінны. Які мае адносіны да вітамінаў; з вітамінамі.
    Агрэгат па вытворчасці вітаміннай мукі дзейнічаў, і цяпер не толькі для свайго грамадскага статку рыхтуецца спажыўная падкормка, а колькі сотняў тон яе і на продаж ідзе. Звязда.
    Вітамінозны. Асабліва багаты вітамінамі.
    Вітамінозны рыбін тлушч.
    Няправільна. На кожным квадратным метры грунту [у цяпліцы] агароднікі збіраюцьда васьмі кілаграмаў вітамінізаваных (трэба: вітамінных) прадуктаў. Звязда.
    ВІХРАВАТЫ // ВІХРАВЫ / ВІХРАСТЫ
    Віхраваты. Разм. 3 віхрамі; віхрасты.
    Разарваўся шалёны снарад. Смерць? Ну што ж,— ёй мы ўсе вінаваты! А жыццё за каўнер ды назад: «Стой, куды ты, хлапец віхраваты!» С. Дзяргай.
    Віхравьі. Які мае адносіны да віхру, віхуры; віхрападобны.
    Канструктары прымянілі ў рухавіку віхравую камеру згарання. Маладосць.
    Віхрасты. 3 віхрамі (пра валасы на галаве); віхраваты.
    Шапка-вушанка сядзела на самай макаўцы, з-пад шапкі выбіваўся віхрасты чуб. М. Лынькоў.
    ВОБЛАСЦЬ//ВОЛАСЦЬ
    Вобласць. 1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР.
    Перад самай вайной яго .. паслалі на працу старшынёю калгаса ў заходнія вобласці. П. Кавалёў.
    2.	Раён пашырэння чаго-н.; зона.
    Вобласць вечнай мерзлаты.
    Вбласць. У Расіі і ў СССР да 1930 г.: ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіла ў склад павета.
    Вы лепш спытайце самі пра палясоўшчыка Міхала: яго ўся воласць наша знала. Я. Колас.
    ВОКЛІК // ВОКЛІЧ // ВОКРЫК
    Вбклік. Слова, якім аклікаюць; выгук.
    Пасля яшчэ аднаго вокліку чалавек на дрэве абазваўся і сказаў, што ён як ёсць свой. А. Кулакоўскі.
    Вокліч. Гучны выкрык; гучнае ўсхваляванае акліканне.
    Вокліч прагучаў ледзь не каля самага майго вуха і вывеў мяне з задумення. М. Ткачоў.
    Вбкрык. Рэзкі гучны вокліч з загадам, папярэджаннем, пагрозай каму-н.; слова-загад, пагроза.
    Неўзабаве разгублена заякатаў сабака, пачуўся строгі гаспадарскі вокрык, нейкая нягучная кароткая фраза, і ён зразумеў, што сабакі згубілі след. В. Быкаў.
    ВОРАНЫ // ВОРНЫ / ВОРЫЎНЫ
    Вораны. Які ўзаралі, апрацавалі плугам; араны.
    Паглядзі: на полі вораным след праложан калясом. М. Чарот.
    Ворны. Прыгодны, прыдатны для ворыва; не абложны.
    На ўзмежку буяў бярэзнік, і пад ім ляжала каменне, пасабранае з ворнага поля. А. Савіцкі.
    Вбрыўны. Тое, што і ворны.
    Былі ў пана і ворыўныя землі, і заліўныя лугі па Сажы над возерам, але найбольшым яго багаццем была пушча. В. Карамазаў.
    ВОСЦІ // ВОСЦЬ
    Вбсці. адз. няма. Рыбалоўная прылада ў выглядзе віл.
    Іліко .. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Э. Самуйлёнак.
    Восць. зб. Доўгія (і больш рэдкія) валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем шэрсці.
    Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.
    ВОЧАП // ВОЧАПКА
    Вбчап. Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.
    Збоку, у лагчыне, стаіць невялікі хляўчук з паветкай для дроў, з-за хлява выступае рог варыўні, за якой на доўгім вочапе мерна пачэкваецца драўляная бодня. В. Гардзей.
    Вбчапка. Ручка вядра, бітона і г. д.; восілка.
    Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. А. Васілевіч.
    ВУГЛАВАТЫ // ВУГЛАВЫ
    Вуглаваты. 3 выступамі, няроўны.
    На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. М. Гамолка.
    Вуглавы. 1. Які мае форму вугла, сагнуты пад вуглом.