• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Абрьідлы. Які абрыдзеў, надакучыў; нялюбы, прыкры.
    Яна без гэтай абрыдлай кароткай стрыжкі, без джынсаў, у доўгай прыталенай спадніцы — як не падобна яна на многіх дзяўчат і жанчын, якія аднолькавым адзеннем, аднолькавымі прычоскамі зліваюцца адна з адной, як салдаты ў шарэнзе... В. Гігевіч.
    АБРЭЗ//АБРЭЗАК
    Абрэз. 1. Вінтоўка зукарочаным (абрэзаным) ствалом.
    3	лесу пачалі выходзіць цэлыя групы людзей з карабінамі, з вінтоўкамі, з абрэзамі, з бярданкамі. ЯК,олас.
    2.	Абрэзаны край чаго-н., беражок.
    Кніга з зялёным абрэзам.
    Абрэзак. Непрыдатны кавалак, які застаўся пасля разразання чаго-н.
    Ля рашоткі дзеці раяцца і, захапіўшы з сабой абрэзкі аполкаў, зноў залазяць у падвал. В. Гарбук.
    АБЫХОДАК // АБЫХОДЖАННЕ // АБЫХОДЛІВАСЦЬ
    Абыхбдак. 1. Патрэбы штодзённага жыцця.
    За хатаю адразу ж пачыналіся глінішчы, ямы, з якіх людзі капалі на свой абыходак гліну. В. Вітка.
    2.	Ужытак, карыстанне.
    Прыгадайце, колькі крылатых выразаў з баек К. Крапівы ўвайшло ў паўсядзённы абыходак. ЯКазека.
    Абыхбджанне. Манера паводзін у адносінах да каго-н.; уменне карыстацца чым-н.
    У Шмульке вельмі прыемны голены твар, джэнтльменскія манеры ў абыходжанні з людзьмі. 3. Бядуля.
    Абыхбдлівасць. Ветлівасць, далікатнасць; пачцівасць.
    Жанкі, браце, складаныя натуры, абыходлівасць любяць. П. Кавалёў.
    АБЫХОДЛІВЫ // АДЫХОДЛІВЫ // АДЫХОДНЫ
    Абыходлівы. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні.
    Рэдактар — хлапчына свойскі, абыходлівы. Ен, здаецца, з тых ураўнаважаных людзей, якія ніколі не хвалююцца, не выходзяць з сябе і на ўсё — добрае і дрэннае ў жыцці — глядзяць паблажліва. /. Навуменка.
    Адыходлівы. Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці.
    Душа ў Андрэя была адыходлівая, і ён ужо не злаваў на брата. В. Карамазаў.
    Адыхбдны. Які звязаны з адыходам адкуль-н.
    Пачаўся славуты адыходны рэйд атрада далёка на поўнач. Я. Брыль.
    АБЫЯКАВЫ//АБЫ-ЯКІ
    Абыякавы. Які не выяўляе ніякай цікавасці, увагі да кагочаго-н.
    С і н о н і м: раўнадушны.
    Спрадвеку было так: той, хто думаў жыць, вучыўся сам і вучыў дзяцей працаваць. А хто быў абыякавы да сваёй будучыні — вучыў дзяцей адпачываць. Я. Сіпакоў.
    Абы-які. Які-небудзь, усякі; хоць які.
    С і н о н і м ы: благі, нядобры.
    Так у Малінаўцы з’явіўся новы гаспадар і прытым не абыякі. А. Чарнышэвіч.
    АБ’ЯДНАЛЬНЫ // АБ’ЯДНАНЫ
    Аб’яднальны. Які служыць аб’яднанню, вядзе да аб’яднання.
    Сінонім: аб’яднаўчы.
    Аб’яднальны з’езд партыі.
    Аб’яднаны. Утвораны з асобных частак, адзінак; сумесны; згуртаваны.
    Сінонімы: злучаны, з’яднаны.
    Праваліўся нашчэнт аб’яднаны паход верных служак цара і французскіх банкіраў. П. Глебка.
    АБЯЗВОДЗЕЦЬ // АБЯЗВОДЗІЦЬ
    Абязвбдзець. Стаць бязводным; пазбавіцца вады, вільгаці.
    Зямля абязводзела. Балота абязводзела.
    Абязвбдзіць. што. Зрабіць бязводным; штучна выдаліць адкуль-н. ваду.
    Меліярацыя абязводзіла рэчку.
    АБЯЗВОЛЕЦЬ // АБЯЗВОЛІЦЬ
    Абязволець. Стаць бязвольным.
    Калі Ціхану стала горш і ён абязволеў, Мальвіна перастала рагатаць і свавольнічаць. /. Дуброўскі.
    Абязвбліць. каго. Пазбавіць волі, зрабіць каго-н. бязвольным.
    Лагерныя здзекі абязволілі вязня.
    АБЯЗЛЕСЕЦЬ // АБЯЗЛЕСІЦЬ
    Абязлёсець. Страціць лясы, стаць бязлесным.
    Апошнім часам край зусім абязлесеў.
    Абязлёсіць. што. Пазбавіць лясоў, зрабіць што-н. бязлесным.
    — Такі куточак зямлі, можна сказаць, богам дадзены, загубілі. Спярша абязлесілі, асушылі, а цяпер яшчэ і атрутай засыпалі... Б. Сачанка.
    АБЯЗЛЮДЗЕЦЬ // АБЯЗЛЮДЗІЦЬ
    Абязлюдзець. Стаць бязлюдным, пустэльным.
    Мы спынілі бескарысную дыскусію. Пляж абязлюдзеў, ды і нам заставацца на ім не было ніякай ахвоты. М. Лынькоў.
    Абязлюдзіць. што. Зрабіць бязлюдным, пустэльным.
    Беззямелле, а значыць — звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі. У. Караткевіч.
    АБЯСКОЛЕРАЦЬ // АБЯСКОЛЕРЫЦЬ
    Абяскблераць. Страціць яркасць афарбоўкі; зрабіцца бясколерным, выцвісці.
    У чыстым, бясхмарным паднябессі, якое нібыта выцвіла і абясколерала, кружыў коршак. Б. Сачанка.
    Абяскблерыць. што. Зрабіць бясколерным, зменшыць, аслабіць яркасць афарбоўкі.
    Абясколерыць тканіну. Абясколерыць раствор.
    АБЯССІЛЕЦЬ // АБЯССІЛІЦЬ
    Абяссілець. Стаць бяссільным; знемагчы.
    С і н о н і м ы: знясілець, аслабець.
    Толькі пазней зразумеў Дзіма, што такі стан, калі здаецца, што ты ўжо зусім абяссілеў, выдахся, можна пераадолець. Г. Шыловіч.
    Абяссіліць. каго-што. Пазбавіць сілы, зрабіць каго-што-н. бяссільным.
    Сінонімы: знясіліць, аслабіць.
    Немцы не пакідалі старых намераў: як мага спустошыць краіну, зруйнаваць яе, абяссіліць. М. Лынькоў.
    АБЯЦАНКА // АБЯЦАННЕ
    Абяцанка. Няпэўнае, несур’ёзнае абяцанне, выкананне якога малаверагодна.
    Мужык ведаў свайго пана як аблупленага і не верыў яму і яго абяцанкам. А. Якімовіч.
    Абяцанне. Дабравольнае абавязацельства выканаць што-н.
    Сам Тапурыя даў урачыстае абяцанне больш ніколі не ісці ў мора. Э. Самуйлёнак.
    АГАЛЕЦЬ//АГАЛІЦЬ
    Агалёць. I. Застацца без покрыва.
    С і н о н і м: агаліцца.
    Агалела поле. Знята збажына з яго даўно. ЯКолас.
    2.	Крайне абяднець.
    С і н о н і м: згалець.
    Салдаты без хлеба апухлі, народ абяднеў, агалеў. ЯПушча.
    Агаліць. каго-што. 1. Пазбавіць адзення, покрыва; зрабіць голым.
    Снег быў неглыбокі, на ўзгорку вятры агалілі зямлю, але ўздоўж ручая надзьмулі сумёты, і ісці было нялёгка. /. Шамякін.
    2.	перан. Выявіць сутнасць, сапраўдны змест чаго-н., зрабіць ясным, відавочным.
    Імперыялістычная вайна рэзка агаліла і абвастрыла класавыя супярэчнасці. М. Зярніцкі.
    3.	перан. Пакінуць без людзей, без зброі, зрабіць даступным, адкрытым для ворага.
    Эсэра-меншавіцкія здраднікі агалілі ўсю лінію фронту. /. Гурскі.
    АГІДЛІВЫ //АГІДНЫ
    Агідлівы. Які адчувае і выказвае агіду, гадлівасць да кагочаго-н.
    С і н о н і м ы: брыдлівы, грэблівы.
    Лясніцкі ўздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека, якому вельмі доўгі час усе яны без сумнення верылі. /. Шамякін.
    Агідны. Які выклікае агіду; вельмі дрэнны.
    С і н о н і м ы: брыдкі, гадкі.
    Слімака даўно вырашылі знішчыць як самага агіднага здрадніка. М. Лынькоў.
    АДБІЎНЫ // АДБОЙНЫ
    Адбіўны. 1. Якім адбіваюць што-н.
    Адбіўны молат.
    2.	Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі.
    У цэлафанавым пакеце была твая вячэра, а магчыма, і сняда-
    нак: некалькі адбіўных з хлебам, радыска і салодкія арэшкі. Г. Ланеўская.
    Адбойны. Які служыць для адбівання чаго-н.
    Лепшая брыгада ламавікоў была знята з шасейкі і кінута на прарыў. Дзесяць чалавек з адбойнымі малаткамі даставіла мясцовая перасовачная калона. В. Дубінка.
    АДБОРАЧНЫ // АДБОРНЫ
    Адббрачны. Створаны, прызначаны для адбору каго-н.
    Адборачная камісія. Адборачныя сустрэчы баксёраў.
    Адббрны. 1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; выдатны па якасці.
    Сінонім: першагатунковы.
    Адборнае жыта ў сеялкі просіцца з цёмных амбараў. П. Панчанка.
    2.	Крайне грубы, непрыстойны (звычайна пра словы, выразы).
    Адборная лаянка пракацілася па змрочным вагоне. М. Лынькоў.
    АДЗЕЦЬ// НАДЗЕЦЬ
    Адзёць. 1. Пакрыць адзеннем каго-н.
    Я памятаю: на самым змроку маці мая сказала мне памыць ногі, адзела мне чыстую сарочку, і мы пайшлі на хутар Зялёны Камень. КЧорны.
    2.	Забяспечыць каго-н. адзеннем.
    Ен думаў пра вайну, з якой толькі што вярнуўся, лумаў пра дзяцей, якіх трэба было карміць і адзяваць, дый наогул ці мала розных дум і клопатаў у чалавечым жыцці? В. Гардзей.
    Надзёць. Пакрыць сябе (ці што-н.) адзеннем; нацягнуць на сябе (ці на што-н.) адзенне, абутак, чахол і г. д.
    Букрэй зняў шынель, аддаў яе дзеду Талашу, а сам надзеў яго кажушок. Я. Колас.
    АДЗІНАРНЫ // АРДЫНАРНЫ
    Адзінарны. 1. Зроблены з адной часткі; не падвойны.
    Цяпер і тут дзверы, адзінарныя, з доўгімі надворнымі завесамі. А. Кулакоўскі.
    2.	Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго.
    На вузкім адзінарным ложку, што стаіць ля самага акна, ляжыць падрыўнік Кузняцоў — хлопца параніла асколкам міны. Д. Цябут.
    Ардынарны. 1. Які нічым не вызначаецца; звычайны, нават пасрэдны.
    Кватэра была чысценькая, акуратна прыбрана, абстаўлена ардынарнаю шырпатрэбаўскаю мэбляй. А. Жук.
    2.	Уст. У абазначэнні вучоных пасад: ардынарны — штатны, патрэбны па штату; п р о ц і л. экстраардынарны — звышштатны.
    У 1901 годзе Карскі быў выбраны членам-карэспандэнтам, а ў 1916 годзе — ардынарным (сапраўдным) членам Расійскай Акадэміі. М. Булахаў.
    АДЗІНКАВЫ // АДЗІНОКІ // АДЗІНОЧНЫ // АДЗІНЫ
    Адзінкавы. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а паасобнымі адзінкамі.
    Пісьменнік умее ў адзінкавым бачыць вялікае 1 складанае. С. Майхровіч.
    Адзінбкі. 1. Адзін без іншых да сябе падобных; адасоблены.
    3	голых галін таполі тужліва паглядаў долу адзінокі лісток. М. Лобан.
    2.	Які не мае сям’і, сваякоў, блізкіх; бессямейны.
    Адзінокія жанчыны, і тыя па пяць-дзесяць тысяч зарабілі, ужо не кажучы пра збожжа і бульбу. А. Шашкоў.
    Адзіночны. 1. Адасоблены ад іншых да сябе падобных; асобны; выпадковы.
    Пачулася некалькі аўтаматных чэргаў, некалькі адзіночных стрэлаў. М. Лынькоў.
    2.	Які выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго чалавека, звязаны з дзейнасцю аднаго чалавека.
    З’явіліся адзіночныя паліцэйскія патрулі. А. Кучар.
    3.	Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго.
    Турэмная стража пад моцным канвоем павяла яго [Нявіднага] у адзіночную камеру. Я. Колас.
    Адзіны. 1. Толькі адзін.
    Дзве яго старэйшыя сёстры пайшлі ўжо замуж, а ён быў трэці і цяпер ужо адзіны ў бацькоў. КЧорны.
    2.	Цэлы, непадзельны; з’яднаны.
    Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з’яўляецца героем «Векапомных дзён». П. Дзюбайла.
    3.	Аднолькавы, агульны для ўсіх.
    Задача ў нас была адна, і лёс адзіны нас сасватаў. А. Астрэйка.
    АДКЛАД // АДКЛАДАННЕ
    Адклад. Перанясенне на больш позні час.
    С і н о н і м: адтэрміноўка.
    Тут жа без адкладу і адбылася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую сустрэчу. У. Дубоўка.
    Адкладанне. 1. Накопліванне астаткаў якіх-н. рэчываў; утварэнне адкладаў — асадкаў арганічных і неарганічных рэчываў.
    Адкладанні, якія прыносяцца ракой, могуць запоўніць не толькі возера, але і вялікія марскія залівы. Фізічная геаграфія.
    2.	Ужываецца са словамі «яйкі», «лічынкі», «ікра» і пад. (для захавання патомства).