Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
АЎЧАРКА//АЎЧАРНЯ
Аўчарка. Парода дужых вартавых сабак, якія звычайна выкарыстоўваюцца для аховы статкаў, для каравульнай службы.
Чакаючы і баючыся новай пагоні, Іван ускочыў быў у ручай, каб схаваць ад аўчарак след. В. Быкаў.
Аўчарня. Хлеў для авечак.
Сцяну калгаснай аўчарні абвіў хмель: тут яго многа садзілі каля хат і платоў. КЧорны.
АФЕКТЫЎНЫ // ЭФЕКТЫЎНЫ
Афектыўны. Павышана-эмацыянальны, празмерна ўсхваляваны.
У пачатку афектыўнага стану чалавек не можа не думаць аб
прадмеце свайго пачуцця і аб тым, што звязана з ім, міжвольна адхіляючыся ад усяго пабочнага, нават практычна важнага. Псіхалогія.
Эфектыўны. Які прыводзіць да пажаданых, патрэбных вынікаў; дзейсны.
Індывідуальныя заданні з улікам ролі чытання і ролі літаратуразнаўчага аналізу могуць быць эфектыўнымі толькі на падставе добрага ведання канкрэтнай абстаноўкі. Народная асвета.
АФІЦЫЕЗНЫ // АФІЦЫЙНЫ/АФІЦЫЯЛЬНЫ
Афіцыёзны. Які фармальна не звязаны з урадам, але фактычна праводзіць яго палітыку.
Лабановіч піша артыкул у абарону ўдзельнікаў нелегальнага настаўніцкага з’езда і дабіваецца яго апублікавання ў афіцыёзнай газеце. Л. Фіглоўская.
Афіцыйны. 1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй; службовы.
Беларуская мова дапамагла Кароне (у 16 ст.) падняць польскую мову на ўзровень афіцыйнай, дзяржаўнай, польская мова якраз з беларускай узяла многае, што наша паспела ўжо засвоіць і пісьмова замацаваць. Б. Сачанка.
2.	Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх фармальнаспей.
Гэта была першая афіцыйная нарада новай рэдакцыі і такім чынам — першае маё кіраванне такой нарадай. А. Кулакоўскі.
3.	перан. Халодна-ветлівы, стрыманы.
Просты, зусім не афіцыйны, быццам нават сяброўскі зварот на «ты» спадабаўся мне і зняў з мяне міжвольны цяжар неадольнай разгубленасці. А. Кулакоўскі.
Афіцыяльны. Тое, што і а ф і ц ы й н ы.
Пастаноўка імя пасля прозвішча характэрна для мовы афіцыяльных дакументаў. М. Цікоцкі. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, афіцыяльны начальніцкі тон. Я. Колас.
АХАЛАДЗЕЦЬ // АХАЛАДЗІЦЬ / АХАЛОДАЦЬ
Ахаладзёць. 1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць.
Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў сунуў у горан. А. Чарнышэвіч.
2.	перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць успрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць.
Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нелыа, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. М. Зарэцкі.
Ахаладзіць. каго-што. 1. Зрабіць халодным; астудзіць.
He хапала толькі сіверу, каб зрэшты ахаладзіць вытаптаную траву. М. Чарот.
2.	перан. Збавіць, зменшыць сілу, запал якога-н. пачуцця, жадання і г. д.
Размова з Паўлікам трохі ахаладзіла Андрушку. М. Лобан.
Ахалбдаць. Тое, што і ахаладзець.
На дварэ ён трохі ахалодаў, выцер з ілба пот і замкнуў адрыну. А. Чарнышэвіч. Ахалодаў ён ужо ў Верамейках — крыўда прайшла. / Чыгрынаў.
АШЫЕК // АШЫЙНІК
Ашыек. Частка мясной тушы, сумежная з шыяй.
Курыца млява трапянула крылом, асела назад, і з кароткага ашыйка ў яе выціснулася палахлівай кропляй, а пасля цурком пацякла цёплая кроў. Я. Скрыган.
Ашыйнік. Раменьчык з засцежкай, які надзяваецца жывёле на шыю.
Сінонімы: нашыйнік, аброжак.
Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам. В. Быкаў.
Б
БАЕЧНЫ // БАЙКАВЫ
Баечны. Які мае адносіны да байкі — кароткага твору алегарычнага характару.
У беларускай літаратуры ўжо склалася пэўная баечная традыцыя. Я. Казека.
Байкавы. Які мае адносіны да байкі — мяккай варсістай тканіны; зроблены з такой тканіны.
На двух’ярусных нарах узвышаліся туга набітыя сеннікі, засланыя байкавымі коўдрамі. М. Даніленка.
Няправільна. Багушэвіч у байкавым (трэба: баечным) жанры імкнуўся прадаўжаць лепшыя традыцыі рускай і польскай класічных літаратур. М. Ларчанка.
БАКУНІСТ // БУКІНІСТ
Бакуніст. Паліт. Паслядоўнік Бакуніна.
У пачатку сваёй палітычнай дзейнасці ён быў прыхільнікам бакуністаў.
Букініст. Прадавец рэдкіх і старых кніг.
У старога букініста заўсёды можна было знайсці патрэбную кніжку.
БАЛАХОН // БАЛДАХІН
Балахбн. Парусінавая вопратка свабоднага крою, якую раней насілі сяляне.
На скрыжаваннях вуліц у сініх балахонах шумелі ружовашчокія рамізнікі. М. Хведаровіч.
Балдахін. Пышная стрэшка з каштоўнай тканіны на слупках (над ложкам, насілкамі і г. д.).
Ізяслаў з вялікім цісавым лукам у руках сядзеў пад ядвабным чырвоным балдахінам, які быў нацягнуты на гранёных медных слупках. Л. Дайнека.
БАЛОТНЫ // БАЛОЦІСТЫ
Балбтны. Які мае адносіны да балота або жыве, расце на балоце.
Балотная: вада, вільгаць; расліна, птушка і г. д.
Стрэлы памалу аддаліліся ўправа, стрункае дзіганне куль гойсала там, над балотам, і напалоханае балотнае птаства разляталася ва ўсе бакі. В. Быкаў.
Няправільна. Процілеглы бераг рэчкі быў вышэйшы — ён быў не лугавы, балотны (трэба: балоцісты), а палявы. П. Пестрак.
Балбцісты. Багаты на балоты; забалочаны, багністы.
Балоцісты: луг, бераг; балоцістая: мясцовасць, нізіна і г. д. Той бераг быў балоцісты, заросшы асакой і чаротам. Р. Няхай.
БАРВОВЫ // БАРДОВЫ
Барвбвы. Ярка-чырвоны, пурпуровы.
Месяц, ужо нізкі і барвовы, хіліўся да далёкага лесу. У. Караткевіч.
Бардбвы. Цёмна-чырвоны, бардо.
Немаладая рухавая кабета ў бардовай гаруснай кофце і чырвоным андараку сядзела на лазовай кашолцы, а перад ёю стаялі накрытыя ручніком гарлачы. В. Хомчанка.
БАРЭЛЬЕФ // ГАРЭЛЬЕФ
Барэльёф. Від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці менш чым на палавіну свайго аб’ёму.
На мінскіх вайсковых могілках сярод кучаравых шумлівых сосен, дзе пахаваны паэт, на шэрым магільным камені — скульптурны барэльеф Паўлюка Труса. М. Хведаровіч.
Гарэльёф. Від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці больш чым на палавіну свайго аб’ёму.
Асабліва спадабалася хлопчыку на плошчы Перамогі. Ен не мог адарваць позірку ад помніка, на гарэльефе якога група партызан на чале са сваім камандзірам разбірае чыгуначнае палатно. Звязда.
БАЦЬКАЎСКІ // БАЦЬКОЎСКІ
Бацькаўскі. Які належыць, уласцівы бацьку.
Асвянцімскі пайшоў шукаць месца, дзе калісьці стаяла бацькаўская хата. КЧорны.
Бацькбўскі. 1. Які мае адносіны да бацькоў — бацькі і маці.
Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры і дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. /. Шамякін.
2.	перан. Клапатлівы; ласкавы.
Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі.
3.	Бядуля.
БАЧАНЫ // БАЧНЫ
Бачаны. Такі, якога бачылі; які ўжо сустракаўся.
Яму [кату] упадабаліся яшчэ два ніколі не бачаныя стварэнні. На лугавінцы, поблізу загона кусцістага жыта, хадзіла навязаная каза, а пры ёй бегалі, дурэючы, двое шэранькіх яе дзетакказлянят. М. Лужанін.
Няправільна. Кулеш ляжаў і чакаў, пакуль абзавуцца ў садзе птушкі, пакуль пачне пасвістваць, як у трубачку, вялікая жоўтая і ніколі не бачаная (трэба: не бачная) птушка івалга. А. Жук.
Бачны. Які ўспрымаецца зрокам; даступны зроку; відавочны.
Параўнаць тое, што было гады тры назад, і тое, што ёсць цяпер, цяжка. Змены бачныя. Звязда.
БАЯВІТЫ // БАЯВЫ
Баявіты. 3 баявым наступальным характарам, рашучы, настойлівы ў дзеяннях.
Паэзія Пятра Глебкі была вельмі гуманнай, чалавечнай, інтэрнацыянальнай і баявітай. А. Бялевіч.
Баявы. 1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою.
Сышліся сябры-партызаны згадаць баявыя гады. М. Смагаровіч.
2.	перан. Разм. Бойкі, смелы.
Звеннявая па льну — баявая і гаваркая дзяўчына. Г. Шчарбатаў.
БЕЛІЗНА/БЕЛЬ // БЯЛІЗНА
Белізна. Яркі, белы чысты колер чаго-н.
Беларусу і ў Парыжы сняцца белізна бяроз і сосен медзь. /7. Панчанка.
Бель. Тое, што і белізна.
Снежная пустэча. Бель у вочы коле... I адна бяроза — вартаўніца поля. Д. Бічэль-Загнетава.
Бялізна. Нацельнае адзенне, а таксама вырабы са светлай тканіны для бытавых патрэб (ручнікі, прасціны, абрусы і г. д.).
Маці хадзіла таксама на падзённую работу: то мыла чужую бялізну, то падлогі, то прыбірала двары ў багатых дамах. М. Лынькоў.
Няправільна. Праязджаючы міма нас, трактарыст высоўваў з акенца галаву і махаў замурзанай рукой, а кабеты ўсміхаліся на ўсе свае белыя зубы — бялізна (трэба: белізна) гэта асабліва кідалася ў пыле. Б. Сачанка.
БЕСКАРЫСЛІВЫ // БЕСКАРЫСНЫ
Бескарыслівы. Які не і.мкнецца да асабістай карысці, выгады.
У гісторыі славянскіх літаратур цяжка знайсці прыклад больш трывалай, высакароднай і бескарыслівай дружбы, чым дружба Міцкевіча і Чачота. А. Мальдзіс.
Бескарысны. Які не прыносіць карысці.
Сінонімы: дарэмны, марны.
Даўно ўжо кінуў Сымон пісаць заявы ў розныя інстанцыі — гэта была бескарысная работа. Э. Самуйлёнак.
Няправільна. Бліжэй за ўсіх у гэтую пару яму стаў Іва ноў з яго бескарыснай (трэба: бескарыслівай) самаадданай душой, з яго фанатычнай прыхільнасцю да мудрасці і праўды. В. Быкаў.
БЕСПЯРЭЧНЫ // БЯССПРЭЧНЫ
Беспярэчны. Які выконваецца без пярэчанняў
С і н о н і м: безагаворачны.
Беспярэчнае выкананне загада.
Бясспрэчны. Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак.
Сінонімы: несумненны, відавочны.
Бясспрэчная ісціна.
БІБЛІЯТЭКАРСКІ // БІБЛІЯТЭЧНЫ
Бібліятэкарскі. Які мае адносіны да бібліятэкара.
Бібліятэкарская вучоба. Бібліятэкарскі столік.
Бібліятэчны. Які мае адносіны да бібліятэкі; які належыць бібліятэцы.
Бібліятэчны факультэт. Бібліятэчны абанемент.
БІЛЕТ // БЮЛЕТЭНЬ
Білёт. 1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н. за плату.
Білет быў на руках, але да цягніка аставалася многа часу, і трэба было як мага разумней скарыстаць яго. Я. Скрыган.
2.	Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі ці аб адносінах да якіх-н. абавязкаў.
Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, тоячы словы і думкі свае. Немец-жандар дакурыў папяросу і камсамольскі білет аддае. А. Куляшоу.
3.	Лісток з пытаннямі для тых, хто трымае экзамен.
(Вера) і Валодзя разам увайшлі ў аўдыторыю, разам узялі білеты. Л. Арабей.
Бюлетэнь. 1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб грамадска-значнай падзеі, справе.
Бюлетэнь з’езда. Бюлетэнь надвор’я.
2.	Назва перыядычнага выдання якой-н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія інфармацыйныя матэрыялы.