• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Апендыцыт. Запаленне апендыкса.
    У бальніцы Сашку агледзеў спачатку адзін доктар, потым другі, параіліся між сабой і сказалі, што хлопчыка трэба класці на аперацыю: у малога апендыцыт. В. Хомчанка.
    АПЕРАТЫЎНЫ // АПЕРАЦЫЙНЫ
    Аператыўны. Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны.
    Нашаму ж часопісу сапраўды патрэбна была аўтамашына
    для аператыўных выездаў у раёны, для больш непасрэднай сувязі з моладдзю калгасаў і саўгасаў. А. Кулакоўскі.
    Аперацыйны. 1. Прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй.
    С і н о н і м: хірургічны.
    Калі іх, бацькоў, упусцілі ў аперацыйны пакой,— маці з плачам кінулася да стала. ЯБрыль.
    2.	Прызначаны для непасрэднага, практычнага ажыццяўлення чаго-н.; звязаны з баявымі дзеяннямі.
    Чуліся галасы, што наспеў ужо час аб’яднаць усе атрады адзіным аперацыйным цэнтрам, падпарадкаваць баявую дзейнасць усіх атрадаў адзінаму аперацыйнаму плану. М. Лынькоў.
    АПЛАТА // АПЛАТКА
    Аплата. Пакрыццё якіх-н. выдаткаў; выплата; грошы, якія выплачваюцца за што-н.
    На змену працадню з «палачкай» прыйшла грашовая аплата, загарэліся ў хатах электрычныя лямпачкі. Звязда.
    Аплатка. Капсула з лякарствам; аладачка для прычасця (у католікаў).
    [Нехта] прадаў [ордэны і медалі] разам з бляшанкамі «кількі ў тамаце», фотаапаратам «зеніт», халвой, пліткамі шакаладу, аплаткамі валідолу, прасамі, кававаркамі, пральным парашком і інш. ЛіМ.
    АПОЕНЫ // АПОЙКАВЫ
    Апоены. Напоены больш, чым трэба, празмерна.
    Апоенае цялё не выганялі на пашу.
    Апойкавы. Які мае дачыненне да апойкі — шкуры малочнага цяляці; зроблены з такой шкуры.
    Апойкавая шкура. Апойкавыя боты.
    АПОЛАГ // АПОЛАК // АПОРАК
    Апблаг. Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл ці раслін, якое мае выразна выказаную мараль.
    Павучальны аполаг. Цікавы аполаг.
    Апблак. Крайняя з бервяна дошка, выпуклая з аднаго боку.
    Тут, пры дарозе, на грудку, і закапаў [салдата], паставіўшы на свежай магілцы збіты са старых, але пагабляваных аполкаў невысокі крыж. В. Адамчык.
    Апбрак. звычайна мн. а п о р к і. Стары бот з адрэзанай халяваю.
    Яшчэ трэба такую далячынь тэпаць па раскаўзанай восеньскай дарозе, мясіць густую гразь парванымі чаравікамі альбо нейкімі апоркамі, з якіх вытыркаюцца пальцы. ЯСіпакоў.
    АПТЫМАЛЬНЫ // АПТЫМІСТЫЧНЫ
    Аптымальны. Найбольш спрыяльны для чаго-н., найбольш адпаведны чаму-н., найлепшы.
    Чым бліжэй будуць умовы ўтрымання і кармлення жывёлы да аптымальных, тым больш верагодна наблізіцца да высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці. Полымя.
    Аптымістычны. Поўны аптымізму, жыццярадасны.
    Развязка «Раскіданага гнязда» глыбока аптымістычная. М. Ярош.
    АПТЭКАРСКІ // АПТЭЧНЫ
    Аптэкарскі. Які мае адносіны да аптэкара; які належыць аптэкару.
    Аптэкарская работа. Аптэкарскі халат.
    Аптэчны. Які мае адносіны да аптэкі.
    Знайшлося месца аптэчнаму кіёску, дзе прадаваліся таксама настоі і адвары гаючых траў. А. Дзялендзік.
    АПУХА //АПУШЫНА
    Апўха. Футравая абшыўка па краях адзення ці абутку.
    Апуха даражэй кажуха. Прымаўка.
    Апўшына. Дошка па краях даху, страхі.
    I тонуць асверы, пярэплаты, рогі апушын за пылам дарожным, за шэрым пакатам гары. М. Танк..
    АРАЛА // РАЛА
    Арала. Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха.
    Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? ЯКолас.
    Рала. 1. Адгалінаванне ствала дрэва; тоўсты сук.
    Ад вуліцы перад хатай разложыста стаяў клён з аднаго боку і ніцая бяроза з другога. У ёй, у дупле, ніжэй рала, жыла шпачыная сям’я. А. Жук.
    2.	Уст. Старажытная прылада для ворыва (з тоўстага сука).
    To быў адзіны спосаб, які ведалі жанчыны: баразною, ралам, абведзеным наўкруга іх вёскі, ратаваць сябе, сваіх дзяцей, сваіх мужоў ад вятрыска, што мог навеяць на іх сяло мор — чорную смерць. А. Лойка.
    АРАШАЛЬНЫ //АРАШОНЫ
    Арашальны. Які звязаны з арашэннем; прызначаны для арашэння.
    Над капустай шэрым алавяным бляскам адсвечвалі трубы арашальнай сістэмы. М. Ракітны.
    Арашбны. Увільготнены, напоены вільгаццю; паліты (дажджом, вадою).
    Маладая трава, арашоная дажджом, здавалася аксамітнай.
    АРДЫНАРАЦ//АРДЫНАТАР
    Ардынарац. Ваеннаслужачы пры камандзіру або пры штабе для сувязі, выканання асобных даручэнняў і асабістых паслуг.
    Адным словам, хлопец быў таварыскі, як цяпер кажуць, камунікабельны. Такіх любяць камандзіры і бяруць іх ардынарцамі, пісарамі. В. Хомчанка.
    Ардынатар. Доктар бальніцы, клінікі, які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення.
    Пасля заканчэння медінстытута ён першы год працаваў у паліклініцы ардынатарам.
    АРЭАЛ // АРЭОЛ
    Арэал. Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога-н. віду, сямейства жывёл, раслін і інш.
    Арэал сумчатых з часоў асваення еўрапейцамі Аўстраліі і Амерыкі вельмі зменшыўся. БелСЭ.
    Арэбл. 1. Светлы круг вакол чаго-н., падобны на ззянне.
    Высокі слуп святла, што маячыў недзе ўперадзе, пачаў набліжацца, ярчэць, і праз некалькі імгненняў у мігатлівым туманным арэоле весела заблішчала рознакаляровымі агнямі навагодняя ёлка. В. Палтаран.
    2.	перан. Атмасфера славы, бляску, пашаны, якая акружае каго-што-н.
    У першыя хвіліны пакупка дае яму сапраўднае задавальненне, акружае арэолам перавагі над зняслаўленым сапернікам. Д. Гальмакоў.
    АРЭШКАВЫ // АРЭШНІКАВЫ
    Арэшкавы. Разм. Зроблены з арэшыны.
    Арэшкавы кій.
    Арэшнікавы. Які мае адносіны да арэшніку, ляшчынніку.
    Арэшнікавы зараснік.
    АСАБІСТЫ // АСАБОВЫ // АСАБЛІВЫ
    Асабісты. Які належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай.
    3	лёсам краіны непарыўна звязваецца і асабісты лёс чалавека. М. Барсток.
    Асаббвы. Які выражае граматычную катэгорыю асобы.
    Памылкі ў выкарыстанні асабовых займеннікаў дапускаюць не толькі пачынаючыя аўтары, але і вопытныя літаратары. М. Цікоцкі.
    У выразах: асабовы склад, асабовы рахунак, асабовая справа.
    Асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-н. установы, прадпрыемства, вайсковай часці і г. д.
    3	розных месц паведамлялі адно: увесь асабовы склад вучылішча пераведзены на караблі Балтыйскага флоту. Б. Стральцоў.
    Асабовы рахунак — рахунак, адкрыты на пэўную асобу.
    Зробяць і запішуць кошт работы на асабовы рахунак члена арцелі. Беларусь.
    Асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў дадзенай установе.
    Асабовая справа заўсёды захоўваецца ў аддзеле кадраў.
    Няправільна. Ен.. адгарнуў тонкую сінюю вокладку папкі і зірнуў туды. Я зразумеў, што гэта мая асабістая (трэба: асабовая) справа ў яго на стале. А. Кулакоўскі.
    Асаблівы. 1. He падобны да іншых; не такі, як усе; адметны.
    Меў асаблівы выгляд кожны, ды лёс аднолькавы затое. У. Дубоўка.
    2.	Больш значны, чым звычайны.
    I, не чакаючы асаблівага запрашэння, Міколка важна ўсеўся ў крэсле, ля стала. М. Лынькоў.
    Няправільна. Усе мы, хто асабліва (трэба: асабіста) ведаў Мікалая Мацвеевіча і каму давялося сустракацца з ім па службе, былі ў палоне яго асабістай абаяльнасці. Полымя.
    АСВЕТЛЕНАСЦЬ//АСВЯТЛЕННЕ
    Асвётленасць. Ступень асвятлення якой-н. паверхні, прасторы.
    Асветленасць паверхні вымяраецца светлавым патокам, падаючым на адзінку паверхні. Фізіка.
    Асвятлённе. 1. Святло ад якой-н. крыніцы (сонца, лямпы, агню).
    Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба.
    3.	Бядуля.
    2.	Тэхнічнае абсталяванне, якое дае святло.
    Дубок асвойваў цяпер прафесію электраманцёра вузла, рамантаваў асвятленне дэпо, станцыйных стрэлак і семафораў. М. Лынькоў.
    3.	перан. Растлумачэнне, дэтальны разбор чаго-н.
    Пачаць урок можна з асвятлення саміх фактаў біяграфіі. М. Барсток.
    АСВЕТЛЕНЫ / АСВЕЧАНЫ // АСВЯТЛЯЛЬНЫ
    Асвётлены. Які асвятлілі, зрабілі светлым, бачным.
    А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. ЯКолас.
    Асвёчаны. Тое, што і асветлены.
    Асвечаныя зарой ствалы сосен чырванеюць, як золата. В. Хомчанка.
    Асвятляльны. Прызначаны для штучнага асвятлення.
    Белая асвятляльная ракета ўзвілася ўгору. У. Шахавец.
    АСВЕТНІЦКІ // АСВЕТНЫ // АСВЕЧАНЫ
    Асвётніцкі. Які мае адносіны да асветніцтва, асветніка.
    Ахвярнаю асветніцкаю працай першадрукар [Скарына] узорваў культурную глебу Беларусі пад засеў гуманістычных ідэй, a Гусоўскі вырашыў увесці жыццё Беларусі і гісторыю ў пантэон гуманістычнай культуры Еўропы. У. Калеснік.
    Асвётны. Які служыць асвеце, адукацыі.
    Царскі ўрад прыгнятаў, а часам ліквідаваў мясцовыя школы, тэатры, розныя асветныя ўстановы. Пракошына.
    Асвёчаны. Адукаваны, культурны.
    Ну, вядома, на тое паслы пісьменныя, асвечаныя людзі, каб гаварыць усё больш па-кніжнаму. П. Пестрак.
    АСВОІЦЬ// ЗАСВОІЦЬ
    Асвбіць. 1. Навучыцца карыстацца чым-н.; навучыцца вырабляць што-н.
    На кожным участку патрэбны былі тапографы, і я даволі скора асвоіў гэту спецыяльнасць. Ю. Гаўрук.
    2.	Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць.
    Асвоіць цаліну. Асвоіць фонды.
    Засвоіць. 1. Успрыняўшы што-н. новае або чужое, зрабіць прывычным для сябе.
    Вучні малодшых класаў павінны добра засвоіць правілы вулічнага руху.
    2.	Добра зразумеўшы што-н., запомніць, вывучыць.
    Старанны вучань добра засвоіць курс сярэдняй школы.
    3.	Перапрацаваўшы, увабраць у сябе, спажыць (пра пажыўныя рэчывы).
    Расліна засвойвае пажыўныя рэчывы з глебы.
    АСЕЛІЦА // АСЕЛІШЧА
    Асёліца. Наваколле паселішча.
    Ужо на аселіцы стаялі бухматыя стагі сена, у садах пачалі гнуцца галіны ад цяжару яблык і груш. В. Гардзей.
    Асёлішча. Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; месца жыхарства.
    С і н о н і м: сядзіба.
    Чалавек гэты быў рухавы і, напэўна, меў натуру, якая выпрацавалася пад уплывам таго, што ён не меў на свеце сталага аселішча. К. Чорны.
    АСІРАЦЕЦЬ // АСІРАЦІЦЬ
    Асірацёць. Стаць сіратою.
    Ен асірацеў тады, калі яму было дваццаць год. Бацька і маці памерлі ў адно лета. К. Чорны.
    Асіраціць. каго. Зрабіць каго-н. сіратою.
    Некалі дзяліліся, не маглі падзяліць усяго па-людску — забілі роднага брата, самага старэйшага ў сям’і, асірацілі трое дзяцей. У. Дамашэвіч.
    АСЛАБЕЛЫ // АСЛАБЛЕНЫ
    Аслабёлы. Які стаў слабым, нядужым.
    Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі крыллямі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду. Я. Колас.
    Аслаблены. 1. Пазбаўлены былой сілы.
    Аслабленыя за зіму пчолы не могуць актыўна супраціўляцца ўзбуджальнікам хваробы. М. Шамяткоў.