• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Брыгада ўдзельнічала ў выданні фабрычнай шматтыражкі, выпускала баявыя бюлетэні, напісала шэраг літаратурных партрэтаў ударнікаў фабрыкі. М. Хведаровіч.
    3.	Лісток для галасавання.
    Вялікую гордасць адчуваеш, апускаючы ў выбарчую скрынку бюлетэні з прозвішчамі лепшых прадстаўнікоў народа. Звязда.
    4.	Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці па хваробе; бальнічны лісток.
    Мала вам, што без абеда я працую з дня на дзень,— вы з мяне зрабілі дзеда, хоць ідзі на бюлетэнь. С. Гаўрусёў.
    БІТУМІНОЗНЫ // БІТУМНЫ
    Бітумінбзны. Які ўтрымлівае ў сабе бітумы.
    Бітумінозныя пароды. Бітумінозныя сланцы.
    Бітўмны. Які мае адносіны да бітумаў; зроблены з бітумаў.
    Бітумныя матэрыялы. Бітумныя лакі.
    БЛАЖЫЦЬ// БЛАЖЭЦЬ
    Блажыць. Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці.
    Ад гары і чаду яго пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. I. Пташнікаў.
    Блажэць. Разм. 1. Худзець, марнець.
    Цяжка хварэе дзіця, блажэе на вачах.
    2.	Станавіцца дрэнным, благім; псавацца.
    Адбіўся ад рук хлопец, разлайдачыўся, блажэе з кожным днём.
    БЛІСКАВІЦА // БЛІСКАЎКА
    Бліскавіца. 1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў выглядзе яркай звілістай лініі.
    Сінонім: маланка.
    Дождж пайшоў з громам, з шалёным посвістам ветру і з бліскавіцаю. Я. Скрыган.
    2.	Светлавая ўспышка без грому на небасхіле вечарам ці ноччу — водбліск далёкай навальніцы.
    С і н о н і м: зарніца.
    Спачатку ў адным баку, то ў другім, то адразу бліскавіца асвятляе неба. С. Александровіч.
    Бліскаўка. I. Маленькі бліскучы кружочак для ўпрыгожвання адзення.
    Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В. Вольскі.
    2.	Бліскучая дробная часцінка чаго-н.; іскрынка.
    Далібор цёр кулакамі вочы, срэбныя бліскаўкі скакалі наўкол, здавалася, кружыўся лес, агонь. Л. Дайнека.
    БОЙЛЕР // БРОЙЛЕР
    Бойлер. Апарат для падагрэву вады.
    Пашыраныя водападагравальнікі паверхневага тыпу (бой-
    леры), у якіх цяпло перадаецца праз паверхню нагрэву трубчастых ці іншых элементаў. БелСЭ.
    Брбйлер. I. Кураня, якое вырошчваецца на мяса.
    У апошні час стала развівацца вытворчасць мясных куранят (бройлераў). Звязда.
    2.	Памяшканне, у якім вырошчваюць такіх куранят.
    Адразу з інкубатара куранят пераводзяць у бройлер. Звязда.
    БОЦМАН //ЛОЦМАН
    Боцман. Малодшы камандзір (старшына), якому падначалена каманда карабля па гаспадарчых работах, утрыманню судна ў чыстаце і парадку.
    Падабраў мне боцман гарнітур па росту — крэпкую марскую робу з палатна. X. Жычка.
    Лбцман. Праваднік суднаў, дасканала знаёмы з воднымі шляхамі.
    Самуіл і яго сябры здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. Полымя.
    БРАНІРАВАЦЬ // БРАНІРАВАЦЬ
    БранІраваць. Замацоўваць каго-што-н. за кім-чым-н., рабіць што-н. недатыкальным.
    Перад выездам у камандзіроўку ён браніраваў месца ў гасцініцы.
    Браніраваць. Пакрыць (пакрываць) што-н. бранёю.
    Калі мы зайшлі ў цэх, там браніравалі кабіну самалёта.
    БРАНЯ // БРОНЬ
    Браня. 1. У старадаўнасці: ахоўнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга.
    Будзе на гравюрах Скарыны ўсё: будуць стаяць у яго на гравюрах ваякі з мячамі ў руках, будуць яны маршыраваць у яго з алебардамі, пікамі і сцягамі ў руках, будуць скакаць, закутыя ў панцыры на абцяжараных бранёй конях .. А. Лойка.
    2.	Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.
    У машыне было душна. Браня, напаленая сонцам, пякла, гарачынёй дыхаў матор, што напружана гуў за баявым аддзяленнем. /. Мележ.
    Бронь. Замацаванне за кім-н. якіх-н. прадметаў або асобых правоў і льгот; дакумент на такое замацаванне.
    У армію Цярэшку не мабілізавалі,— як чыгуначніку, далі бронь. А. Капусцін.
    БРАШУРАВАЛ ЬНЫ // БРАШУРАВАНЫ // БРАШУРОВАЧНЫ
    Брашуравальны. Які мае адносіны да брашуравання, прызначаны для яго.
    Брашуравальны цэх. Брашуравальная машына.
    Брашураваны. Сшыты, змацаваны (пра друкаваныя лісты кнігі, брашуры і г. д.).
    Брашураваная кніга.
    Брашуровачны. Які мае адносіны да брашуроўкі.
    Брашуровачныя работы.
    БРУСКОВЫ // БРУСОЧНЫ
    Брусковы. Які мае форму бруска — прадаўгаватага прадмета чатырохграннай формы.
    Брусковае мыла.
    Брусочны. Які мае адносіны да бруска — тачыльнага каменя.
    Брусочны камень.
    БРЫДЖЫ // БРЫЖЫ
    Брыджы. адз. няма. Штаны асобага крою, звужаныя ўніз ад калена.
    Шарсцяная армейская гімнасцёрка і брыджы, пашытыя па яго заказу, як заўсёды, добра аблягалі ладную постаць. /. Мележ.
    Брыжы. адз. няма. Вузкія палоскі тканіны, сабраныя ў зборачкі і нашытыя на адзенне.
    Я хадзіў у шынялі, а для Алі справілі паўкажушок і звалялі зграбныя чорныя «пімікі», з абцасамі і тоўстымі насамі, каб не мерзлі пальцы, купілі гаматную з брыжамі клятчастую хустку і прывыкалі да лютай сібірскай зімы. С. Грахоўскі.
    БРЫЛЬЯНТАВЫ // БРЫЛЬЯНЦІСТЫ
    Брыльянтавы. Характэрны для брыльянту; зроблены з брыльянту; упрыгожаны брыльянтам.
    Брыльянтавы пярсцёнак. Брыльянтавыя завушніцы.
    Брыльянцісты. Падобны колерам на брыльянт.
    Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам. ЯКолас.
    БРЫНДАЦЬ// БРЫНКАЦЬ
    Брындаць. Разм. Хадзіць, совацца без патрэбы; сланяцца, нічога не робячы.
    Нічога не цікавіць гэтага чалавека, нічым ён не займаецца, брындае дзень пры дні — і ўвесь яго занятак.
    Брынкаць. Разм. 1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць.
    Брынкае ад ветру шыба ў акне.
    2.	на чым. Няўмела іграць на музычным інструменце.
    Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыЦы не была для мяне вялікім цяжарам. В. Хомчанка.
    БУДОВА // БУДОЎЛЯ
    Будова. 1. Узаемнае размяшчэнне частак, якія складаюць адно цэлае.
    Сінонім: структура.
    «У завіруху» — твор вельмі просты па сваёй будове. Р. Шкраба.
    2.	Тое, што будуецца; будынак, пабудова.
    А на пажарышчы часова з’явілась новая будова — зямлянка-будачка малая. ЯКолас.
    Будоўля. 1. Узвядзенне будынка; будаўніцтва.
    Антон Крамарэвіч кінуў службу, вярнуўся дадому і распачаў будоўлю. %. Чорны.
    2.	Месца, дзе ўзводзяцца будынкі; самі будынкі, аб’екты, якія будуюцца.
    Калі трэба было ісці каля пляца, Сідар паціхеньку ішоў тратуарам далей ад пляца, каб бачыць адтуль будоўлю. П. Галавач.
    БУКСАВАЦЬ // БУКСІРАВАЦЬ
    Буксаваць. Круціцца, слізгацець, не рухаючыся з месца (пра колы).
    Колы круцяцца, ажно звіняць, але яны ўгрузлі ў сухім, як пустынны пясок, снезе, і машына буксуе на месцы, нават здаецца, што разам са снегам яна паўзе назад. /. Шамякін.
    Буксіраваць. што. Цягнуць што-н. за сабой на буксіры.
    Судна, на якім усё яшчэ працягвалася барацьба з пажарам, пачалі буксіраваць са штармавога мора пад укрыцце берагоў. Звязда.
    БУЛЬБОЎНІК/БУЛЬБЯНІК // БУЛЬБЯНІШЧА
    Бульббўнік. Лісце і сцябло бульбы.
    Сінонім: націна.
    А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Я. Брыль.
    Няправільна. Выбраліся з лесу, пайшлі па бульбоўніку (трэба: па бульбянішчы) да хутара. В. Хомчанка.
    Бульбянік. 1. Тое, што і бульбоўнік.
    Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. /. Мележ.
    2.	Аладка з дранай бульбы.
    Перабіваліся яны бедныя з бульбяніка на квас. /. Шамякін.
    Няправільна. У Валодзі мільгнула думка бегчы, але наперадзе на бульбяніку (трэба: на бульбянішчы) стаяла машына. У. Федасеенка.
    Бульбянішча. Месца, на якім расла бульба.
    Ночы былі свежыя, з пахам сухога бульбоўніку, зляжалага сена з хлявоў і позна перааранага бульбянішча. /. Пташнікаў.
    БУРАКОВЫ // БУРАЧКОВЫ / БУРАЧНЫ
    Буракбвы. 1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў.
    Бураковы ліст. Бураковы сок.
    2.	Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бурачковы.
    Квітнеюць бураковым колерам галоўкі канюшыны.
    Бурачкбвы. Разм. Цёмна-малінавы з фіялетавым адценнем; колеру чырвоных буракоў.
    Ужо ў глухую восень, калі камянела зямля, а трава на балоце рабілася рудая, трохі нейкая бурачковая (кончыкі пер’я ў яе адсыхалі і чырванелі), я прыганяў сюды на сівую ад мароза рунь сваю карову. В. Адамчык.
    Бурачны. 1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў.
    Сцежка ішла праз гароды, дзе расла бульба і былі грады з высокай бурачнай батвой. /. Чыгрынаў.
    2.	Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бураковы.
    Твар наліваецца густой, як бурачны расол, чырванню. /. Навуменка.
    БУРАН // БУРУН
    Буран. Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу ці пяску; снежная бура, завея, завіруха.
    Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. У. Шыцік.
    Бурўн. Пеністыя хвалі, якія з вялікім шумам разбіваюцца аб прыбярэжныя і падводныя скалы, вобмелі.
    Па рацэ, напінаючы тросы, паўзуць рудавозы і баржы, гружаныя набраклымі круглякамі, з трэскам імчацца вёрткія маторкі ў бурунах вясёлкавых пырскаў. С. Грахоўскі.
    БУРГАМІСТР // БУРМІСТР
    Бургамістр. Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Еўропы, раней і ў Расіі (а таксама на акупіраванай немцамі тэрыторыі ў часы Вялікай Айчыннай вайны).
    Кватэра бургамістра была хоць і недалёка, ды бегчы туды паліцэйскі не адважыўся, а хапіўся за тэлефон. А. Якімовіч.
    Бурмістр. У часы прыгоннага права: кіраўнік памешчыцкага маёнтка ці стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.
    Па загаду бурмістра ўсе, як належа, зачынілі ўжо вокны; загасілі агні... Варта вулкай прайшла... М. Багдановіч.
    БУРЖУАЗНЫ // БУРЖУЙСКІ
    Буржуазны. Які мае адносіны да буржуазіі, характэрны для яе.
    Буржуазная рэспубліка. Буржуазны ўрад.
    Буржўйскі. Разм. Які мае адносіны да буржуя.
    У Садовіча настольнікаў не было — ён лічыў іх непатрэбнаю буржуйскаю раскошаю. ЯКолас.
    БУЦВЕЦЬ//БУЧНЕЦЬ
    Буцвёць. Разм. Трухлець, парахнець, гнісці.
    Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее, як дамавіна, той зруб. А. Васілевіч.
    Бучнёць. Станавіцца буйна-сакавітым, бучным (пра расліны).
    У даліне бушавала яблыневая квецень, бучнела трава, расцвіталі краскі, звінелі халодныя і празрыстыя ручаі ў траве. В. Хомчанка.
    БУЯНІЦЬ // БУЯЦЬ
    Буяніць. Скандаліць, бушаваць; сваволіць.
    Вечарам п’яны Сідар зноў буяніў у хаце. КЧорны.
    Буяць. Бурна расці; расці ў націну.
    Ярына на полі буяла, высыпала. К. Чорны.
    БЭЖ // БЭЗ
    Бэж. Светла-карычневы з жаўтавата-ружовым адценнем; бэжавы.
    Светлым лічыцца абутак бэж і светла-шэрага колеру. Таваразнаўства.