Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Канкрэтнае ўжыванне слова ў кантэксце садзейнічае больш поўнаму раскрыццю яго значэння, наглядна паказвае сэнсавую розніцу слоў-паронімаў.
Пропуск у ілюстрацыях (з мэтай іх скарачэння) абазначаецца дзвюма кропкамі па гарызанталі
Заўвагі тлумачальнага характару ў ілюстрацыйным матэрыяле даюцца нерэгулярна, а толькі ў тых выпадках, калі яны важныя ў сэнсавых адносінах ці неабходныя для паўнаты паведамлення:
Рослы, зграбны... у дасканала падагнаным кіцелі, пад якім адчувалася дужая, трэніраваная постаць, з залатой зоркай на кіцелі, з дасканалай выпраўкай, ён [Чарняхоўскі] быў у гэты час вельмі прыгожы, мужна прыгожы. I. Мележ.
Таксама, у квадратных дужках, падаецца і адноўлены з кантэксту прапушчаны член няпоўнага сказа, узятага ў якасці ілюстрацыі:
Стараючыся перацяць кашаль, [Сотнікаў] захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны. В. Быкаў.
Прыводзяцца заўважаныя выпадкі недакладнага ўжывання асобных слоў-паронімаў у аўтарскім тэксце.
Вось такі прыклад да паранімічнай пары бачаны//бачны:
Няправільна. Кулеш ляжаў і чакаў, пакуль абзавуцца ў садзе птушкі, пакуль пачне пасвістваць, як у трубачку, вялікая жоўтая і ніколі не бачаная (трэба: не бачная) птушка івалга. А. Жук.
3	тэксту вынікае, што івалгу ніколі не бачылі. Але ж гэта не так. Яе проста цяжка заўважыць: яна (не такая ўжо і вялікая) не бачна ў светлай вясновай зелені, асабліва на бярозе — любімым яе дрэве.
Пры падрыхтоўцы слоўніка паронімаў асноўнай крыніцай у першую чаргу быў пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы»*, а таксама перакладныя слоўнікі — беларуска-рускі і руска-беларускі. Выкарыстана ўсё станоўчае і з кніжкі. «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» — першай маёй спробы скласці слоўнік паронімаў (названага вышэй тлумачальнага слоўніка тады яшчэ не было).
У канцы даведніка змешчаны індэкс — алфавітны пералік усіх растлумачаных паронімаў з указаннем старонкі, на якой іх можна знайсці.
БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ
Аа
Бб
Вв
Гг
Дд
Дж(дж)
Дз
(дз)
Ее
Её
Жж
Зз
Іі
Йй
Кк
Лл
Мм
Нн
Оо
Пп
Рр
Сс
Тт
Уу
Ўў
Фф
Хх
Цц
Чч
Шш
Ыы
Ьь
Ээ
Юю
Яя
* У некаторых паранімічных радах сустракаюцца словы, якіх няма ў гэтым тлумачальным слоўніку: вербаваны, веснікі, вярбованы, дажджысты, дамаўленне, драмлівы., духавіты, імшэць, кансервацыйны, корак («абцас»), красамоўніцкі, мікрамер, падлётак, папяловы, пергамен, распарадчасць, узорчаты, чытальніцкі, шчацінны.
СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
абл.— абласное адз.— адзіночны лік адуш. — адушаўлёны назоўнік ас. — асоба дзеяслова безас. — безасабовая форма буд. — будучы час вык. — выказнік выкл. — выклічнік высок. — высокі стыль выш. ст. — вышэйшая ступень параўнання г. — год
гг. — гады
г. зн. — гэта значыць гіст. — гісторыя груб. — грубае дзеепрым. — дзеепрыметнік дзеепрысл. — дзеепрыслоўе дзеясл. — дзеяслоў ж. — жаночы род зак. — закончанае трыванне зб. — зборны назоўнік зневаж. — зневажальнае знач. — значэнне і г. д. — і гэтак далей інф. — інфінітыў і інйі. — і іншае
і пад. — і падобнае іран. — іранічнае кар. ф. — кароткая форма кніжн. — кніжны стыль ласк. — ласкальная форма лінгв. — лінгвістыка
м. — мужчынскі род мн. — множны лік мнагакр. — мнагакратны дзеяслоў муз. — музыка н. — ніякі род
-н.	небудзь наз. — назоўнік неадабр. — неадабральнае неадуш. — неадушаўлёны назоўнік
незак. — незакончанае трыванне нескл. — нескланяльнае
нязм, — нязменнае
пагард. — пагардлівае паліт. — палітыка
памянйі. — памяншальная форма параўн. — параўнай
паэт. — паэтычнае
перан. — пераноснае значэнне проціл. — процілеглае пр. — прошлы час прым. — прыметнік
прысл. — прыслоўе разм. — размоўнае розн. — рознае
спарт. — спартыўны тэрмін спец. — спецыяльнае ст. — стагоддзе
стст. — стагоддзі
ужыв. — ужываецца уст. — устарэлае цяпер. — цяперашні час
A
АБАГУЛІЦЬ//АБАГУЛЬНІЦЬ
Абагўліць. Зрабіць асабістае, уласнае калектыўным, грамадскім.
Абагуліць (звычайна пра што-н. канкрэтнае): маёмасць, зямлю, жывёлу і г. д.
Некалькі цікаўных гаспадароў стаялі збоку і пазіралі на Казлюка: яго не было дома, калі маці і Стасік амаль што першымі абагулілі сваю маёмасць. Р. Няхай.
Няправільна. Толькі чалавек можа рэалізаваць творчы працэс, вызначыць задачу, стратэгічныя прынцыпы, прааналізаваць і абагуліць (трэба: абагульніць) вынікі работы машыны. Полымя.
Абагульніць. Выразіць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі, з’явамі.
Абагульніць (звычайна пра што-н. абстрактнае): вопыт, думкі, назіранні і г. д.
Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскія вывады. Чорны.
Няправільна. Прапанова абагульніць (трэба: абагуліць) пасевы была прынята аднагалосна. М. Паслядовіч.
АБАНЕМЕНТ // АБАНЕНТ
Абанемёнт. Дакумент на права часовага карыстання чым-н.
Абанемент: тэатральны, бібліятэчны; абанемент: у тэатр, у басейн; абанемент: набыць, атрымаць і г. д.
Тэрмін яго абанемента канчаўся, трэба было набываць новы.
Абанёнт. Асоба, якая мае абанемент.
Абанент: новы, акуратны; абанент: бібліятэкі, філармоніі і Г. д.
Вы прачыталі першыя радкі. Прозвішчы герояў яшчэ толькі названы. Яны гавораць вам не больш, чым прозвішчы абанентаў у тэлефоннай кнізе. Р. Шкраба.
АБВЕСТКА//ПАВЕСТКА
Абвёстка. ІІаведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама.
С і н о н і м: аб’ява.
У канцы таго ж дня сяляне, што працавалі на гравійцы, прынеслі канваіраву абвестку ў сваю вёску, і праз некаторы час яе ўжо ведалі ў кожнай хаце. М. Аўрамчык.
Павёстка. 1. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне з выклікам куды-н.
Сінонімы: позва, выклік.
— Я сягоння на акопах не быў. За пасыльнага трымалі ў камендатуры. 3 раніцы ездзіў у вёску з павесткамі, пасля суправаджаў абоз. В. Карамазаў.
2.	Круг пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на сходзе, пасяджэнні; павестка (парадак) дня.
Даклад пачаўся пасля таго, калі была прынята павестка. А. Васілевіч.
АБВЕТРАЦЬ // АБВЕТРЫЦЬ
Абветраць. 1. Стаць смуглым, шурпатым, агрубелым ад ветру (пра твар, рукі і г. д.); абветрыцца.
Твар у Сашы абветраў, загарэў. /. Шуцько.
2.	Падсохнуць на ветры (звычайна пра глебу).
Даўно ўжо абветралі дарогі, пашарэла ралля і добра ўрунела жыта. КЧорны.
Абвётрыць. безас. Зрабіць цёмным, шурпатым, агрубелым (пра твар, рукі і г. д.).
Яго [твар] нібы абветрыла ранняй вясной на адкрытай машыне. /. Пташнікаў.	.
АБГАВАРЫЦЬ // АГАВАРЫЦЬ
Абгаварыць. 1. што. Усебакова разгледзець, абмеркаваць што-н. з кім-н.
Хутчэй бы вярнуўся Іван, каб сказаць яму нечаканую навіну, падзяліцца радасцю і абгаварыць, што трэба да вяселля. /. Шамякін.
2.	каго. Узвесці на каго-н. паклёп, ілжывае абвінавачанне; зганіць, абылгаць.
ён саромеўся, што іх могуць убачыць і абгаварыць. В. Вітка.
Агаварыць. што. Зрабіць агаворку, даць дадатковыя заўвагі, тлумачэнні да раней сказанага ці напісанага.
Пан Юры нявесела ўсміхаўся і падтакваў сыну: — Але. Вядома. He збяднеем. Затое агаворым, каб вярнуліся сюды. У. Караткевіч.
АБГРУНТАВАНАСЦЬ//АБГРУНТАВАННЕ
Абгрунтаванасць. Глыбока пераканаўчая, усебакова аргументаваная доказнасць, падмацаваная неабвержнымі довадамі.
Неўзабаве практычная прапанова Сямёна атрымала тэарэтычную абгрунтаванасць. У. Шыцік.
Абгрунтаванне. Падмацаванне пераканаўчымі доказамі, прывядзенне такіх доказаў; довад, доказ.
Бялінскі даў абгрунтаванне рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры. В. Барысенка.
АБ’ЁМІСТЫ // АБ’ЁМНЫ
Аб’ёмісты. Вялікі аб’ёмам, памерамі.
Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны. Я. Брыль.
Аб’ёмны. 1. Які характарызуецца трохмернымі паказчыкамі (па даўжыні, вышыні і шырыні).
Аб’ёмную разьбу звычайна або пакрывалі пазалотай, або размалёўвалі фарбамі. Л. Абецадарскі.
2.	Вялікага аб’ёму, памеру.
Змяніўся сам характар работы, яна стала менш аб’ёмнай, бо ішло завяршэнне аб’ектаў, падрыхтоўка іх для здачы дзяржаўнай прыёмнай камісіі. Полымя.
АБМЕЖАВАЛЬНЫ // АБМЕЖАВАНЫ
Абмежавальны. Прызначаны для абмежавання чаго-н.
Адзін у кантэксце можа мець і значэнне абмежавальнай часціцы з адценнем вылучэння. Граматыка беларускай мовы.
Абмежаваны. 1. Пастаўлены ў якія-н. рамкі, межы.
Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прапыленымі канавамі. В. Быкаў.
2.	Невялікі, нязначны.
Агульнанародным не стане тое, што мае абмежаваны ўжытак або ствараецца штучна. У. Юрэвіч.
3.	перан. 3 вузкім кругаглядам; недалёкі, адсталы, невялікага розуму.
Тупым і абмежаваным паліцэйскім Я. Колас проціпастаўляе прадстаўнікоў простага народу. Ю. Пшыркоў.
АБМЕЖАВАЦЦА // АДМЕЖАВАЦЦА
Абмежавацца. чым. He пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н.; задаволіцца чым-н. нязначным; не выйсці за межы чаго-н.
Тургенеў не мог абмежавацца апісаннем знешніх бакоў народнага быту. В. Барысенка.
Адмежавацца. ад каго-чаго. Заняць адасобленае ад кагочаго-н. становішча; аддзяліцца.
Бачыш, як хутка адмежаваўся ад Барушкі, быццам і не падтрымліваў яго. У. Карпаў.
АБНАДЗЕЕНЫ //АБНАДЗЕЙЛІВЫ
Абнадзёены. Такі, якога абнадзеілі.
С і н о н і м: суцешаны.
Абнадзееныя Віктарам Сяргеевічам, хлопцы павесялелі. А. Якімовіч.
Абнадзёйлівы. Які абнадзейвае, падае надзеі.
С і н о н і м: суцяшальны.
Спявалі дрэвы і — няхай ціхім, але неадольным спевам — адгукалася сэрца. Было ў той нядумнай, бесклапотнай радасці нешта надзіва юначае, даверлівае, абнадзейлівае. /. Мележ.
АБРАЗ // ВОБРАЗ
Абраз. Малюнак Бога ці святога як прадмет рэлігійнага пакланення.
С і н о н і м: ікона.
Павуцінаю заткана столь і кут над абразом. Я. Колас.
Вобраз. 1. Знешні выгляд, аблічча каго-чаго-н., што ўзнікае ў памяці.
Ігнатка ў памяці ўсплывае і тая ноч, той рад бяроз, і вобраз брата ажывае. ЯКолас.
2.	Жывое, нагляднае ўяўленне пра што-н.
Вобраз роднай Беларусі, напрыклад, неразлучны з лірычным героем верша «Павей, вецер». КХромчанка.
3.	Абагульнены характар, тып, створаны пісьменнікам, мастаком.
Многія з апавяданняў Чорнага 1926—1927 гадоў вылучаюцца навізною ідэй і вобразаў, уменнем пранікнуць у псіхалогію чалавека новай эпохі. М. Луфераў.
АБРЫДЛІВЫ // АБРЫДЛЫ
Абрыдлівы. Які абрыдае; надакучлівы.
He прадыхне дунайскі вецер начной абрыдлівай імжы. Аслепла ўсё. I толькі свеціць ліхтар паходны ў бліндажы. М. Калачынскі.