• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Адкладанне ікры ў карася праходзіць звычайна ў некалькі прыёмаў са значнымі перапынкамі паміж імі. А. Матрунёнак..
    АДКЛАДЗЕНЫ // АДКЛАДНЫ
    Адкладзены. Перанесены на больш позні час.
    Сінонім: адтэрмінаваны.
    3-за такой непрадбачанай сітуацыі сустрэча паміж камандамі была адкладзена. Звязда.
    Адкладны. Які адкладваецца, апускаецца.
    Старшыня сельсавета, круглатвары мацачок у падперазанай рэменем цёмна-сіняй гімнасцёрцы з адкладным каўняром, віншуючы маладых, не стрымаў свайго захаплення: — Царыца! А. Капусцін.
    АДЛУЧКА // АДЛУЧЭННЕ
    Адлўчка. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць.
    У атрадзе быў заведзены такі парадак: дазвол на адлучку даваў толькі камандзір ці камісар. /. Сіняўскі.
    Адлучэнне. Пазбаўленне каго-н. сувязей з кім-чым-н.; выключэнне з рэлігійнай абшчыны; выгнанне.
    Магутнай зброяй у руках царквы было адлучэнне. А. Касмінскі.
    АДМЕННЫ // АДМЕТНЫ
    Адмённы. Выдатны па сваіх якасцях, самы лепшы; надзвычайны.
    Навакол былі выдатныя грыбныя мясціны, дзе раслі адменныя баравікі. М. Лынькоў.
    Адмётны. He падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны.
    На вуглянскіх палетках заўжды нешта адметнае, такое, чаго няма ў іншых. А. Савіцкі.
    АДНАРУКІ // АДНАРУЧНЫ
    Аднарўкі. толькі з адуш. наз. 3 адной рукой.
    Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. /. Дуброўскі.
    Аднарўчны. толькі з неадуш. наз. 3 адной ручкай; прыстасаваны для работы адной рукой.
    Аднаручны збанок. Аднаручная піла.
    АДРАСАНТ // АДРАСАТ
    Адрасант. Той, хто пасылае паштовае адпраўленне.
    С і н о н і м: адпраўнік.
    Прыносіць пісьмы паштальён ад незнаёмых адрасантаў. X. Жычка.
    Адрасат. Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.
    С і н о н і м: атрымальнік.
    Адзін мой ліст вярнуўся назад з прыпіскай, што адрасат выбыў. С. Шушкевіч.
    АДРЫВАЧНЫ // АДРЫВІСТЫ // АДРЫЎНЫ
    Адрывачны. Які не з’яўляецца звязным цэлым, няпоўны; які складаецца з асобных урыўкаў.
    Вучоныя, стварыўшыя гэтыя тэорыі, абапіраліся толькі на выпадковыя, адрывачныя даныя. Б. Розен.
    Адрывісты. Які раптоўна абрываецца; рэзкі, перарывісты (пра гукі).
    Часам добра былі чуваць чужыя галасы, рэзкія, адрывістыя. /. Мележ.
    Адрыўньі. Такі, ад якога можна адрываць лісткі.
    Старая гармонь з пабляклымі ладамі вісела на сцяне. Побач з ёй некалькі яскравых малюнкаў, адрыўны каляндар, партрэтаў некалькі. М. Лынькоў.
    АДСТАЛЫ // АДСТАЮЧЫ
    Адсталы. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця, чым іншыя.
    Васілёва жаданне пайсці старшынёй такога адсталага калгаса спадабалася райкому. /. Шамякін.
    Адстаючы. Які адстае ад каго-чаго-н.
    Нягледзячы на тое што давялося несці на плячах тол і боепрыпасы, адстаючых не было. I. Мележ.
    АДУКАВАНЫ // АДУКАЦЫЙНЫ
    Адукаваны. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды; інтэлігентны, культурны, выхаваны.
    Ігнат упершыню пачуў з вуснаў адукаванага чалавека пра тое, пра што марылі бедныя аднавяскоўцы яго. /. Шамякін.
    Адукацыйны. Звязаны з адукацыяй, асветай, навучаннем.
    Кожны настаўнік абавязаны правесці экскурсіі, указаныя ў праграме, улічваючы іх вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. М. Скаткін.
    АДУХОЎЛЕНЫ // АДУШАЎЛЕНЫ
    Адухбўлены. 1. Надзелены вышэйшымі духоўнымі здольнасцямі (пра жывёл, з’явы прыроды, рэчы).
    Гэтыя радкі даюць прыклад таго, якім адухоўленым кампанентам у творчасці Броўкі з’яўляецца прырода. Полымя.
    2.	Поўны высакародных пачуццяў і імкненняў; які выяўляе такія пачуцці; духоўна прыгожы.
    С і н о н і м: узнёслы.
    Маладыя сінія вочы, сівая кучаравая барада і высокі лоб рабілі твар гэтага немаладога ўжо мужчыны прыгожым і адухоўленым. В. Іпатава.
    Адушаўлёны. 1. Які належыць да жывых істот.
    С і н о н і м: жывы.
    Нашы продкі не ведалі істотных адрозненняў паміж жывой і нежывой прыродай. Яна ім уяўлялася аднолькава жывой і адушаўлёнай, г. зн. населенай духамі. Пытанні рэлігіі і атэізму.
    2.	У граматыцы: які належыць да назоўнікаў, што абазначаюць назвы жывых істот.
    Сярод агульных і ўласных назоўнікаў вылучаюцца назвы прадметаў адушаўлёных: людзей, рыб, насякомых (аграном, конь, бусел, авадзень). Граматыка беларускай мовы.
    АЖЫЦЦЯВІМАСЦЬ // АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ
    Ажыццявімасць. Магчымасць ажыццявіць, здзейсніць што-н.
    С і н о н і м: здзяйсняльнасць.
    Калі пачатак як бы аддаваў перавагу марам над рэальнасцю, дык канцоўка сцвярджае іх адзінства, прызнаючы пэўную pa22
    альнасць, жыццёвасць і ажыццявімасць мары аб свабодзе, шчасці і красе. У. Калеснік.
    Ажыццяўлённе. Правядзенне ў жыццё, выкананне чаго-н.
    С і н о н і м: здзяйсненне.
    Цяпер раман закончаны, атрымала сваё мастацкае ўвасабленне вялікая задума, над ажыццяўленнем якой аўтар працаваў многія гады. Р. Шкраба.
    АЗДОБЛЕНЫ // АЗДОБНЫ
    Аздбблены. Упрыгожаны; якому надалі прыемны выгляд.
    I раптам ён выпростваецца, нібы усхопліваецца ад чаго, вымае з роту аздобленую меддзю люльку, і на твары яго з’яўляецца захапленне. В. Быкаў.
    Аздббны. Прызначаны для аздобы, упрыгожвання.
    Шнур аздобны паўшаўковы вырабляецца двух відаў: звычайны і фасонны. Таеаразнаўства.
    АКАВАЦЬ// ПАДКАВАЦЬ
    Акаваць. што. Абабіць металам што-н.
    Моцныя, акованыя (дзеепрым.) жалезам вароты, былі на замку. А. Жук.
    Падкаваць. Падбіць падкову.
    Кавалю, скажам, калі ён ведае сваю кавальскую справу, нічога не значыць узяць і падкаваць каня... А. Васілевіч.
    АКАЛЕЧАЦЬ // АКАЛЕЧЫЦЬ
    Акалёчаць. Разм. Стаць калекам.
    Акалечаў Міхал Стальмаховіч у познюю восень, у ясную ноч. КЧорны.
    Акалёчыць. каго-што. Пашкодзіць які-н. орган, зрабіўшы траўму; зрабіць калекам каго-н.
    Сінонім: пакалечыць.
    О, дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачыну; балазе, к таму сказаць, і акалечыў свой большы палец на назе. Я. Купала.
    АКРАВАК // АКРАЕК // АКРАЕЦ
    Акравак. Абрэзак, шматок чаго-н. (скуры, тканіны і г. д.).
    Вулічнае акно .. было заткнута кажушным акраўкам. В. Вітка.
    Акраек. Край чаго-н.
    У небе з-за гор выплыў ускудлачаны акраек хмары — хутка насоўваўся дождж. В. Быкаў.
    Акраец. Кавалак хлеба (пірага, булкі), адрэзаны ад непачатага краю.
    На адным канцы століка ляжаў загорнуты ў даматканы абрус акраец хлеба. V. Колас.
    АКРУГЛ ЕЛЫ // АКРУГЛЕНЫ // АКРУГЛЫ
    Акруглёлы. Які зрабіўся круглым.
    Надзьмутыя шарыкі сталі прыгожымі, акруглымі, ад лёгкага дотыку яны ўзляталі пад самую столь, і гэта вельмі цешыла дзяцей.
    Акрўглены. Такі, які акруглілі, якому надалі акругленыя абрысы.
    Флігель .. упіраецца сваім акругленым фасадам у бок вялізнага парку. 3. Бядуля.
    Акрўглы. Які мае закругленыя лініі, абрысы, акругленую форму.
    У памяці Тоні паўстаў прыгожы, у меру акруглы твар маладой жанчыны. А. Асіпенка.
    АКРУГЛЕЦЬ//АКРУГЛІЦЬ
    Акруглёць. Разм. Стаць круглейшым; набыць акруглую форму.
    Сінонім: акругліцца.
    Раптам вочы яго акруглелі, на твары з’явілася ні то здзіўленне, ні то спалох. А. Якімовіч.
    Акругліць. што. 1. Зрабіць круглым; надаць чаму-н. акруглую форму.
    Далёкія кусты ў тонкім прыцемку раскупчасціліся, акруглілі свае абрысы і ў гордасці сваёй ядлоўцавай застылі перад адзінокай вярбою. Чорны.
    2.	Выразіць у круглых лічбах.
    Акругліць дзесятковы дроб.
    АКРУГОВЫ // АКРУЖНЫ
    Акругбвы. Які мае дачыненне да акругі.
    Шукаючы праўды, даўгінаўцы трапілі ажно ў акруговы суд. А. Бажко.
    Акрўжны. 1. Які размешчаны вакол чаго-н. або дзейнічае па акружнасці.
    Акружная скорасць кола роўна паступальнай скорасці трактара ДТ-54 на другой перадачы. М. Аляксейчык.
    2.	Кружны, абходны.
    [Міканор] устаў і пайшоў далей акружнай сцежкай. А. Кулакоўскі.
    АЛЬЯНС //АЛЬЯС
    Альянс. Саюз, аб’яднанне на аснове дагаворных абавязацельстваў.
    Як сапраўдны бізнесмен, ён здолеў належным чынам ацаніць станоўчыя якасці найсвяцейшага партнёра і выгады, што выплывалі з гэтага альянсу. Я. Галан.
    Альяс. Трапічная расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі.
    С і н о н і м: алоэ.
    На падаконніках у гаршчэчках, вялікіх і малых, цэлых і вышчарбленых, вазоны: там раслі бягонія, кактус, герань і альяс. /. Гурскі.
    АМОНІМ // АНАНІМ
    Амонім. Слова, аднолькавае па гучанню з другім словам, але рознае з ім па значэнню.
    Беларуская мова часта з дапамогай тых ці іншых сродкаў пазбаўляецца непажаданых амонімаў. П. Юргелевіч.
    Ананім. Аўтар твора (пісьма), які ўтаіў сваё імя; твор без подпісу, невядома кім напісаны.
    Вось і ў даным выпадку: ананім правільна піша аб недахопах у рабоце вашага прадпрыемства. М. Пянкрат.
    АМПЛУА // АМПУЛА
    Амплуа. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам.
    «Гэта будзе болын, чым Тальёні, болып, чым Істоміна... і ўсё ж, гэта не яе амплуа. Ей бы Адэту, Лебедзя». У. Караткевіч.
    Ампула. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваецца ў стэрыльным выглядзе невялікая доза лякарстваў.
    Ампула з глюкозай.
    АНТАРКТЫЧНЫ // АРКТЫЧНЫ
    Антарктычны. Звязаны з паўднёвай палярнай вобласцю зямнога шара.
    Галоўны раён кітабойнага промыслу—антарктычныя воды. /. Вітвер.
    Арктычны. Звязаны з паўночнай палярнай вобласцю зямнога шара.
    На атамным ледаколе можна лёгка зрабіць запасы паліва для аднаго-, двухі нават трохгадовага рэйса ў арктычных морах. Беларусь.
    АНТРАКТ // КАНТРАКТ // КАНТАКТ
    Антракт. Перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта.
    Яны сустрэліся нечакана праз многа-многа год у тэатры. У час антракту сядзелі насупраць адно аднаго за маленькім чырвоным столікам у буфеце. А. Жук.
    Кантракт. Пісьмовы дагавор, пагадненне двух бакоў з узаемнымі абавязацельствамі.
    Кантракт яшчэ не быў падпісан, але ўсё было згаворана. КЧорны.
    Кантакт. 1. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях; узаемаразуменне.
    Кантакт спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні, і мацнее з кожным тактам. В. Вольскі.
    2.	Злучэнне двух электрычных праваднікоў; месца такога злучэння.
    Рукі пачалі таропка бегаць па прыёмніку, абмацваючы кантакты. У. Краўчанка.
    АПАРТУШСТЫЧНЫ // АПАРТУНІСЦКІ
    Апартуністычны. Які мае адносіны да апартунізму.
    Апартуністычная палітыка.
    Апартунісцкі. Які мае адносіны да апартуністаў.
    Апартунісцкая група.
    АПЕНДЫКС // АПЕНДЫЦЫТ
    Апёндыкс. Чэрвепадобны адростак сляпой кішкі.
    Рэгістратарка .. пачала супакойваць, гаворачы, што аперацыя лёгкая і вельмі ўжо трывожыцца не трэба. У Амерыцы вунь як народзіцца дзіця, дык яму адразу і апендыкс выразаюць, для прафілактыкі. В. Хомчанка.