Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
2.	Менш тугі, слабей нацягнуты; паслаблены, адпушчаны.
Трэба праверыць мацаванне, змазаць рухомыя часткі механізмаў, падкруціць аслабленыя гайкі. П. Валкадаеў.
АСЛАБЕЦЬ // АСЛАБІЦЬ
Аслабёць. 1. Стаць слабейшым; зрабіцца фізічна слабым, нядужым.
Ногі ў мяне аслабелі і зрабіліся як не свае, калі я выйшаў на
перон, дзе стаяў невялікі лёгкі будыначак вакзала, абліцаваны кафельнай пліткай. В. Адамчык.
2.	Зменшыцца ў сіле свайго выяўлення.
Здавалася, што стаіць сакавік, калі суцішыліся, збеглі мяцеліцы, аслабеў мароз, з кожным днём вышэй паднімаецца сонца. Г. Далідовіч.
Аслабіць. каго-што. 1. Зрабіць слабейшым, пазбавіць сілы каго-што.
У пачатку сезона з каманды па розных прычынах пайшло некалькі ігракоў. Гэта яшчэ больш аслабіла каманду, якая і так перажывала балючы працэс амаладжэння. Маладосць.
2.	Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім.
[Сакратар] зняў пінжак, павесіў на вешалку ў шафе, расшпіліў рукавы рубашкі, крыху закасаў іх, аслабіў вузел на гальштуку. А. Жук.
АСЛЕПЛ ЕНЫ // АСЛЕПЛЫ // АСЛЯПЛЯЛЬНЫ
Аслёплены. 1. Пазбаўлены зроку, сляпы; часова страціўшы здольнасць бачыць што-н.
Мы на міг былі аслеплены зыркаю маланкай сіняй. ЯНепачаловіч.
2.	перан. Пазбаўлены здольнасці правільна зразумець што-н., разабрацца ў чым-н.
Я быў проста аслеплены сваім шчасцем. У. Дамашэвіч.
Аслёплы. Які страціў зрок, стаў сляпым.
С і н о н і м: сляпы.
Магчыма, трохі памяць вінавата... Хоць бачу, як цяпер: асеннім днём вадзіў хлапчук аслеплага салдата з пазелянелым круглым медалём. С. Грахоўскі.
Асляпляльны. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам.
Сінонім: вельмі яркі.
Асляпляльная маланка запаліла ўсё неба, і тут жа ўдарыў траскучы і рэзкі пярун. У. Дамашэвіч.
АСМУГЛЫ // АСМУЖАНЫ Ц АСМЯГЛЫ
Асмўглы. 1. Цёмны, смуглы; абветраны, загарэлы.
Асмуглыя рукі яе захінаюць кажушок стары. П. Глебка.
2.	Зацягнуты смугою; туманны, імглісты; асмужаны.
Вялікае барвовае сонца нізка павісла над асмужанымі дубровамі. С. Грахоўскі.
Асмяглы. Перасохлы, сухі.
Ен расплюшчвае вочы, напружваецца з усяе сілы, шэпча асмяглымі вуснамі. У. Мехаў.
2 С. М. Грабчыкаў
33
АСНАШЧАНАСЦЬ // АСНАШЧЭННЕ
Аснашчанасць. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі.
3	года ў год узрастае тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі. Звязда.
Аснашчэнне. Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі; аснастка.
Аснашчэнне перадавой тэхнікай сёльскай гаспадаркі садзейнічала далейшым поспехам калектывізацыі. Л. Абецадарскі.
АСНОВА // ВЫСНОВА
Аснбва. 1. Галоўная частка, якая служыць апорай для чаго-н.; каркас.
Хлопцы .. прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Наверсе паклалі перакладзіну, і аснова шалашыка была гатова. А. Чарнышэвіч.
2.	Грунт ці штучнае збудаванне, на якім трымаецца, знаходзіцца што-н.; падмурак.
Дваццатага чэрвеня мы ўжо змаглі прыступіць да падрыхтоўкі бетоннай асновы, а ў верасні распачалі ўкладку бетону. Полымя.
3.	перан. Сутнасць чаго-н.; зыходны матэрыял для стварэння чаго-н.
Мы песні сваёй палажылі ў аснову і чыстую праўду, і чыстую мову. М. Лужанін.
4.	Падоўжныя ніткі ў тканіне.
Дзяўчаткі, не чакаючы, пакуль пража будзе перавіта ў маткі, схапілі шпулькі і сталі бегаць з імі ўздоўж сцяны — рабіць аснову. Я. Пархута.
5.	мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.
Наша настаўніца хацела, каб малыя добра навучыліся чытаць і пісаць, авалодалі асновамі навук. /. Грамовіч.
6.	У граматыцы: частка слова без канчатка.
Нязменная частка слова, якая застаецца, калі адкінуць канчатак, называецца асновай. Беларуская мова.
Выснбва. Вывад, заключэнне.
Даўно ўжо стала неабвержанай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. М. Ермаловіч.
АСОБНЫ //АСОБЫ
Асббны. 1. Які вылучаны з шэрага іншых, існуе асобна побач з іншымі.
Спачатку ў паветры, быццам шэрыя матылі, закружыліся
асобныя сняжынкі. Г. Шчарбатаў. II Адасоблены ад іншых. Дывізія была разбіта, і байцы асобнымі групкамі прабіваліся на ўсход самі. I. Мележ.
2.	Які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, не ўваходзіць у склад больш буйнога вайсковага злучэння.
Асобны танкавы батальён. Асобная брыгада.
Асобы. 1. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны.
У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. Прылады гэтыя былі асобыя. /. Мележ.
2.	Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.
Некалькі хлопцаў і Шэўка, выдатны начальнік асобага аддзела, забіты. Я Брыль.
АСТАНКІ // АСТАТКІ
Астанкі. адз. няма. Цела нябожчыка; прах.
Радзіма — гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Б. Сачанка.
Астаткі. 1. адз. астатак. Нявыкарыстаныя, незрасходаваныя часткі чаго-н., якія засталіся як лішак.
Тады мы падыходзілі да кухні са сваім посудам — хто з бляшанкай, хто з чыгунком ці махоткай,— і повар раздаваў астатак ежы. /. Чыгрынаў.
2.	звычайна мн. Тое, што захавалася, уцалела (ад разбурэння, гібелі і г. д.).
Мільгаюць бярозы — астаткі даўнейшых прысад. Н. Гілевіч.
3.	толькі мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.
С і н о н і м: адкіды.
Хімічная прамысловасць выкарыстоўвае цяпер амаль усе астаткі нафтавай перапрацоўкі. Звязда.
АСУДЖАНАСЦЬ // АСУДЖЭННЕ
Асўджанасць. Поўная безнадзейнасць; пагроза гібелі.
Трывожнае пачуццё асуджанасці ўсё больш ахоплівала яго, і Аўсееў, напружыўшы ўсе сілы розуму, узяўся шукаць выйсця. В. Быкаў.
Асуджэнне. Выказванне неадабрэння; ганьбаванне.
Факт сам па сабе варты ўсякага асуджэння. Полымя.
АСЭСАР//ПАСЭСАР
Асэсар. 1. Гіст. Судовая службовая асоба; засядацель.
Ціхон. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ, як ліпку! В. Дунін-Марцінкевіч.
2.	Разм., іран. Вельмі важная асоба, надта высокі чын.
У чужой справе і ты асэсар... Над чужою душою камандаваць дык і ты майстар. К. Чорны.
Пасэсар. Гіст. Уладальнік пасэсіі — завода, зямельнага ўчастка, здадзенага ў арэнду; арандатар маёнтка.
Буду жыць, казалі, як які пасэсар, ездзіць парай коней, як сам пан асэсар. Ф. Багушэвіч.
АТАВІЗМ//АТЭІЗМ
Атавізм. Праяўленне ў чалавека, жывёл або раслін такіх прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам.
Валасатасць і з'яўленне хваста ў людзей тлумачыцца проста. У навуцы гэта называецца атавізмам, гэта значыць «зваротам да продкаў». У. Мезенцаў.
Атэізм. Адмаўленне існавання Бога, адмаўленне рэлігіі.
Атэізм у сучасным яго разуменні азначае навукова абгрунтаванае адмаўленне рэлігіі, Бога, веры, цудаў і да т. п. К. Пракошына.
АТАЙБАВАЦЦА // АТАЙМАВАЦЦА // АТАЎБАВАЦЦА
Атайбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца.
Вясна скончылася, і лета атайбавалася на полі. К. Чорны.
Атаймавацца. Аціхнуць, супакоіцца.
Сінонім: утаймавацца.
Бура атаймавалася. Дзеці атаймаваліся.
Атаўбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца.
Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. М. Лужанін.
АТАМНІК // АТАМШЧЫК
Атамнік. Спецыяліст па атамнай энергіі.
— Нарабілася ж такое, што не толькі нам, вучоным-атамнікам, на гады работы хопіць, але і біёлагам, заолагам, медыкам, глебазнаўцам ды і ўсім астатнім... 5. Сачанка.
Атамшчык. Прыхільнік выкарыстання атамнай зброі; падпальшчык вайны.
Ваяўнічы атамшчык. Агрэсіўны атамшчык.
Няправільна. Разглядаючы макет, заўважаю, наколькі своеасаблівае архітэктурнае аблічча пасёлка атамшчыкаў (трэба: атамнікаў): адсутнічаюць замкнёныя кварталы, дамы — рознай вышыні, ад аднаго да дзевяці паверхаў, фарміруюць выразны сілуэт. ЛіМ.
АТЭЛЬ // АТЭЛЬЕ
Атэль. Гасцініца.
Асабліва расчуліла нас дэлегацыя вучняў-дзяцей, якія наведаліся да нас проста ў атэль, каб перадаць свае падарункі для нашых дзяцей. М. Лынькоў.
Атэльё. нескл. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, для рамонту бытавой тэхнікі.
Есць у Дуброве некалькі магазінаў, пашывачная майстэрня, атэлье па рамонту прыёмнікаў і тэлевізараў, сталовая, гасцініца. /. Навуменка.
АТЭСТАТ // АТЭСТАЦЫЯ
Атэстат. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, аб прысваенні вучонага звання.
Атрымаўшы атэстат за вучылішча, Захар ясней бачыў дарогу ў інстытут... В. Карамазаў.
У выразе: атэстат сталасці — пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
Выпускнікі разам з атэстатам сталасці атрымліваюць пасведчанне шафёра трэцяга класа. М. Арочка.
Атэстацыя. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-чаму-н.; прысваенне звання каму-н.
Калі ўсё будзе ў парадку і капітан дасць яму, як некалі абяцаў, добрую атэстацыю, восенню Васіль паступіць на курсы рулявых і з наступнай вясны стане за штурвал. У. Краўчанка.
АЎСЮК // АЎСЯНІК // АЎСЯНКА
Аўсюк. Пустазелле, падобнае на авёс.
На вузкай, метры ў тры, палосцы аж да самага лесу, дзе канчалася поле, зелянелі толькі свірэпка, лебяда ды аўсюк. /. Сіўцоў.
Аўсянік. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён.
Сінонім: падзёнка.
Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Я. Колас.
Аўсянка. Невялічкая пеўчая птушка з атрада вераб’іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін.
Такавалі на золку чырванабровыя цецерукі, весела распявалі ў зарасніках жаўтагрудыя аўсянкі, звонка звінелі ў небе жаваранкі. Р. Ігнаценка.
АЎТАБІЯГРАФІЯ // БІЯГРАФІЯ
Аўтабіяграфія. Апісанне свайго жыцця.
Успамінаючы сваё маленства, КЧорны гаворыць у аўтабіяграфіі: «Гэта быў жудасны час». М. Луферау.
Няправільна. Янка Купала ў сваёй аўтабіяграфіі (трэба: у аўтабіяграфіі) у 1928 годзе адзначаў, што ён з захапленнем чытаў творы A. М. Горкага. М. Ларчанка.
Біяграфія. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.
Відаць, трэба пісаць перш за ўсё аб тым, што асабліва дарагое душы, што яе хвалявала і хвалюе,— што стала дарагой часткай тваёй асабістай біяграфіі. /. Мележ.
Няправільна. Аднойчы мне давялося чытаць біяграфію (трэба: аўтабіяграфію) маладога чалавека, напісаную ім разам з заявай аб прыёме ў члены Саюза пісьменнікаў. М. Хведаровіч.
АЎТАРЫТАРНЫ // АЎТАРЫТЭТНЫ
Аўтарытарны. Кніжн. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту.
Аўтарытарны рэжым.
Аўтарытэтны. Які карыстаецца аўтарытэтам; які заслугоўвае аўтарытэт.
Калі ў перакладчыкаў на беларускую мову ўзнікалі цяжкасці, парада П. Глебкі была для іх самай аўтарытэтнай. Р. Шкраба.