Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
3. Бядуля.
ГУШЧА // ГУШЧАР / ГУШЧАРНІК / / ГУШЧАРНЯ / ГУШЧЫНЯ
Гўшча. 1. Густы асадак (стравы, раствору і г. д.) на дне пасудзіны.
Валянцін, праўда, разабраўся ў гэтай смакане трошкі пазнавата — калі ўжо вышмароўваў дно бляшанкі мякішам калача, падбіраючы апошнія кроплі таматнай гушчы. Б. Стральцоў.
2.	Разм. Тое, што і г у ш ч а р.
Згаладнелая вавёрка скача ў гушчы сасняку. В. Іпатава.
3.	перан. Глыбіня, асяроддзе чаго-н.
Цягнула .. пабыць у гушчы людзей, сабраць матэрыял для наступных уласных твораў і выканаць некаторыя планы рэдакцыі. А. Кулакоўскі.
Гушчар. Густы ўчастак лесу; густы зараснік чаго-н.
Глухі шолах у лесе прымусіў дзеда прыслухацца і разгледзецца. I бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. ЯКолас.
Гушчарнік. Разм. Тое, што і гушчар.
У гушчарніку спявалі птушкі, свісталі рабчыкі, шапацелі лісцем асіны і бярозы. А. Чарнышэвіч.
Гушчарня. Разм. Тое, што і гушчар.
Закаўкалі каўкі на ўзвышшы. Затрэслася лісце ў гушчарні. ЯКупала.
Гушчыня. 1. Уласцівасць і стан густога.
Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.
2.	Тое, што і гушчар.
Узыходзіла сонца, і яго зыркія промні пранікалі ў гушчыню дрэў і кустоў, высвечвалі кару на камлях, мох, пні. Б. Сачанка.
д
ДАВЕРАНЫ // ДАВЕРЛІВЫ // ДАВЕРНЫ
Давёраны. Які карыстаецца давер’ем або дзейнічае па чыймун. даручэнню; надзелены даверам.
Да мая сорак другога года мы карысталіся пераважна сувяззю праз нашых давераных людзей. В. Казлоў.
Давёрлівы. Схільны аказваць давер’е; які лёгка давярае каму-н.
Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця. ЯКолас.
Давёрны. Які сведчыць аб даручэнні каму-н. чаго-н.
Яму зноў прапанавалі дыпламатычную работу, а неўзабаве ўручылі і даверную грамату. Звязда.
ДАВЕР’Е // ДАВЕРЛІВАСЦЬ
Давёр’е. Пераконанасць у чыёй-н. чэснасці; поўная вера ў добрасумленнасць і шчырасць каго-н.
Лабановіч шырока праводзіць растлумачальную работу сярод сялян і ўваходзіць у іх давер’е. Л. Фіглоўская.
Давёрлівасць. Вельмі даверлівыя адносіны да іншых; адносіны, якія не дапускаюць магчымасці падману, ашуканства ці хлусні.
У голасе яго, у словах адчуваліся ноткі чалавечай даверлівасці, чалавечай спагады. М. Лынькоў.
ДАГАВОР// ДАГАВОРАНАСЦЬ
Дагавбр. Пісьмовае або вуснае пагадненне, умова аб узаемных абавязацельствах.
Дагаворы страхавання заключаюцца інспектарамі Дзяржстраха. Звязда.
Дагавбранасць. Пагадненне на аснове папярэдніх перагавораў.
У гэтай сувязі неабходна перш за ўсё падкрэсліць выключна важнае значэнне дагаворанасці. Звязда.
ДАГМАТЫЗМ // ДАГМАТЫЧНАСЦЬ
Дагматызм. Некрытычнае мысленне, якое апіраецца толькі на догмы — палажэнні, што прымаюцца за бясспрэчную ісціну для ўсіх часоў і ўсякіх умоў.
Сапраўдны вучоны не можа мірыцца з дагматызмам у навуцы.
Дагматычнасць. Адцягненасць, абстрактнасць, схематычнасць, адарванасць ад жыцця.
Так праяўлялася, між іншым, дагматычнасць формулы: як толькі паўсталі канкрэтныя пытанні творчасці, узнікла патрэба ў старых паняццях. Н. Перкін.
ДАДАТКОВЫ // ДАДАТНЫ
Дадатковы. Які з’яўляецца дадаткам, дабаўкай да чаго-н. асноўнага.
Некалькі дзён яго не вадзілі на допыт, і ён зразумеў, што следчы рыхтуе дадатковыя матэрыялы па справе. М. Лынькоў.
Дадатны. 1. Які заслугоўвае або выражае адабрэнне; станоўчы, добры.
Але былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Я. Колас.
2.	У матэматыцы: большы за нуль.
Лік са знакам плюс (які, між іншым, прынята апускаць) называецца дадатным. Алгебра.
3.	У фізіцы: пра від электрычнасці, часцінкамі якой з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш.
Пратоны маюць дадатны зарад. Маладосць.
ДАЖДЖАВАЛЬНЫ // ДАЖДЖАВЫ // // ДАЖДЖЛІВЫ / ДАЖДЖЫСТЫ
Дажджавальны. Прызначаны для дажджавання — штучнага арашэння.
Затраты на будаўніцтва вадаёма і дажджавальнай устаноўкі акупяцца за паўтара-два гады. Звязда.
4 С. М. Грабчыкаў
97
Дажджавы. Які паходзінь з дажджу, утвораны дажджом.
Дажджавая вада застаецца на паверхні зямлі, а часткова прасочваецца ў зямлю. Я. Колас || Які нясе дождж; багаты дажджом. Вецер за ноч разагнаў дажджавыя хмары, неба над лесам ззяла незвычайнай чысцінёй. Я. Курто. II Прызначаны для засцярогі ад дажджу; дажджавік. Лысы чалавек у дажджавым плашчы прынёс Міколку пасылку ад бацькі. 3. Бядуля.
V выразе: дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.
Гэтакай мясціне рады мы з табой, рыбак. У нас добрая прынада — дажджавы чарвяк. А. Вялюгін.
Дажджлівы. Шчодры на дождж, з частымі дажджамі.
Пачатак чэрвеня быў дажджлівы і халодны. С. Грахоўскі.
Няправільна. Ліхтары зусім патанулі ў дажджлівай (трэба: дажджавой) ігмле. П. Пестрак.
Дажджысты. Разм. Тое, што і дажджлівы.
Ды што паробіш, надта ж ранняй і дажджыстай была вясна гэтая. М. Вышынскі.
ДАКАЗАЛЬНЫ // ДАКАЗАНЫ // ДОКАЗНЫ
Даказальны. Які можа быць даказаны; доказны (у 1 знач.).
Даказальнае палажэнне.
Даказаны. Пацверджаны фактамі, пераканаўчымі довадамі; выяўлены.
Даказанае злачынства.
Доказны. 1. Як' можа быць даказаны; даказальны.
Доказная тэарэма.
2.	Які з’яўляецца добрым доказам, пацвярджае што-н.; пераканаўчы, грунтоўны.
Доказная аргументацыя.
ДАЛ ЕЧЫНЯ // ДАЛЕКАСЦЬ / ДАЛЬ
Далечыня. 1. Далёкі прастор, бачны вокам; прасцяг, шыр; даль.
На ўсёй далечыні ўнізе і па баках імчаў, клубіўся, ірваўся золкі імклівы туман. В. Быкаў.
2.	звычайна з азначэннем. Далёкае месца, даль; вельмі аддаленае штосьці.
Вочы Андрэя глядзелі сур’ёзна, як заўсёды, у нейкую далечыню. А. Васілееіч.
Далёкасць. Значная працягласць чаго-н.; аддаленасць.
Савецкія стратэгічныя ракеты маюць практычна неабмежаваную далёкасць палёту. Звязда.
Даль. 1. Далёкі прастор, бачны вокам; прасцяг, шыр; далечыня.
За лясочкамі, за гаем далі, лёгшы сінім морам, вабяць душу мне прасторам. Я. Колас.
2.	звычайна з азначэннем. Далёкае месца; вельмі аддаленае штосьці.
3	далёкай прыамурскай далі хацеў я ўбачыць бераг свой. С. Гаўрусёў.
ДАЛІКАТНЕЦЬ // ДАЛІКАТНІЧАЦЬ
Далікатнёць. Разм. Станавіцца больш далікатным, ветлівым.
Міша і раней быў ветлівы, уважлівы, але цяпер ён далікатнеў проста на вачах.
Далікатнічаць. Разм. Быць залішне далікатным; выказваць празмерную далікатнасць.
У такія моманты сярод сваіх Шабуніха станавілася рэзкай, нават грубай, не далікатнічала. I. Мележ.
ДАЛІКАТНЫ // ДАЛІКАТЭСНЫ
Далікатны. 1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі; уважлівы.
Рашчэня, па характару чалавек далікатны, упершыню гаварыў галоўнаму ў вочы такую суровую праўду. /. Шамякін.
2.	Разм. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін.
Актывісты адмоўчваліся. Відаць, ім таксама не хацелася брацца за гэтую далікатную справу. А. Асіпенка.
3.	Кволы, тонкі; выпеставаны.
Ваенрук узяў адразу два яйкі, стукнуў адно аб адно, тонкімі далікатнымі пальцамі спрытна абабраў іх, але есці не стаў, паклаў у шапку. А. Асіпенка.
Далікатэсны. Які мае адносіны да далікатэсаў — рэдкай, прыемнай на смак ежы.
Шырока развіваць вытворчасць паштэтных, языковых, фаршавых, курыных, вяндлінных і іншых далікатэсных мясных кансерваў. Звязда.
ДАЛУЧАЛЬНЫ // ДАЛУЧАНЫ
Далучальны. Які служыць для далучэння, з’яўляецца далучэннем, дадаткам да чаго-н.; прызначаны для далучэння.
Словы, якія выражаюць дадатковае паведамленне да сказа-
нага з мэтай дапаўнення яго зместу або ўзмацнення, называюцца далучальнымі словамі. Беларуская мова.
Далўчаны. Злучаны .з чым-н., прыбаўлены да чаго-н.
У другой палове XVI стагоддзя Беларусь была далучана да Рэчы Паспалітай і трапіла пад цяжкі прыгнёт польскіх феадалаў. А. Залескі.
ДАМАВІНА // ДАМІНА
Дамавіна. Спецыяльная скрыня, у якую кладуць нябожчыка для пахавання; труна.
Калі спускалі дамавіну ў зямлю, не верылася, што Іны больш няма, што вот закідаюць яе сырой зямлёй — і ўсё... I. Капыловіч.
Даміна. Разм. Вялізны дом.
Шкада, канечне, хаты. Што тыя пятнаццаць тысяч? Разыдуцца туды-сюды — агледзецца не паспееш, а стаяла б даміна, то не-не ды і адскочылі б калі ўсім сямейным гамузам... /. Капыловіч.
ДАМАВЫ //ДАМАШНІ
Дамавы. Які мае адносіны да дома.
Дамавое кіраўніцтва. Дамавы камітэт.
У выразе: дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыльцоў дома.
Праз хвіліну з’явілася Ева Аўсееўна і, падаючы дамавую кнігу, суха спытала, чым яна абавязана такому ранняму візіту. М. Машара.
Дамашні. 1. Звязаны з домам, сям’ёй, бытам; сямейны; не куплены.
Бацька пазнаў мяне па дамашняй хустцы. М. Танк.
2.	У знач. наз., мн. дамашнія — члены сям’і.
Як бы зарадаваўся, калі б пачуў пра сваіх дамашніх. А. Кулакоўскі.
ДАМАЎЛЕННЕ// ДАМОЎЛЕНАСЦЬ
Дамаўлённе. Узаемнае пагадненне пры перагаворах; сам працэс узгаднення.
Пракурор злёгку кіўнуў ім галавой у знак, што дамаўленне закончана. М. Машара.
Дамбўленасць. Пагадненне, згода як вынік папярэдніх перагавораў.
Паміж старымі была маўклівая дамоўленасць— пра справы без патрэбы нічога не пытаць. /. Новікаў.
ДАПАЎНЯЛЬНЫ // ДАПОЎНЕНЫ
Дапаўняльны. Які выконвае ролю дапаўнення.
Даданыя дапаўняльныя сказы адказваюць на пытанні ўскосных склонаў. Беларуская мова.
Дапоўнены. Які папоўнілі чым-н.; больш поўны, пашыраны.
Адказ вучня дапоўнены настаўнікам.
ДАПУШЧАЛЬНЫ //ДАПУШЧАНЫ
Дапушчальны. Які можна дапусціць, дазволіць; магчымы, дазволены.
Ен заўважыў, што разумная крытыка — не вышэй дапушчальнай нормы — выклікае прыхільнасць начальніка, калі ён не дурань, да таго, хто крытыкуе. У. Караткевіч.
Дапўшчаны. 1. Які адбыўся; зроблены, здзейснены.
За дапушчаныя парушэнні вадзіцель быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Звязда.
2.	Прыладжаны, падагнаны так, каб дакладна падышло адно да аднаго па размерах, шчыльна прыстала.
Аконныя рамы так добра дапушчаны, што на зіму і ўцяпляць не трэба.
ДАПЫТАНЫ // ДАПЫТЛІВЫ
Дапытаны. Той, каго дапыталі; які прайшоў допыт.
Дапытаны былі не толькі Павел, але таксама Магнушэўскі, Арлоўскі і Парфімовіч. Маладосць.
Дапытлівы. 1. Які ўсім цікавіцца; які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.
Майму дапытліва.му спадарожніку хацелася як мага болей убачыць, пачуць, пагаварыцьз кожным новым знаёмым. В. Вітка.
2.	Праніклівы, вельмі ўважлівы, цікаўны (пра позірк).