• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    ГРАБАРНЫ // ГРАБАРСКІ
    Грабарны. Прызначаны для земляных работ.
    Грабарны інструмент.
    Грабарскі. Які мае адносіны да грабара, належыць яму.
    Грабарскае ўменне. Грабарская сумка.
    ГРАВІРАВАЛЬНЫ// ГРАВІРАВАНЫ
    Гравіравальны. Які мае адносіны да гравіравання; прызначаны для гравіравання.
    Гравіравальнае мастацтва. Гравіравальныя інструменты.
    Гравіраваны. 3 выразанымі ўзорамі, надпісамі на метале, шкле і інш.; з гравіроўкай.
    Гравіраваныя вырабы.
    ГРАМ // ГРАН
    Грам. Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная вазе аднаго кубічнаіа сантыметра вады; тысячная доля кілаграма.
    Дзед Вячэра ўжо аж надта прывык да гэтай куплі на вока: ён памыляўся толькі на грамы. Я. Брыль.
    Гран. Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама (звы-
    чайна ў выразе: ні г р а н a — ніколькі, зусім нічога).
    Купалаўскае асэнсаванне былога не мела ў сабе ні грана ■ музейнага рэстаўратарства. Р. Бярозкін.
    ГРАМАДЗЯНСКІ // ГРАМАДСКІ
    Грамадзянскі. 1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян; уласцівы свядомаму грамадзяніну.
    Адразу кінуўся ў фанабэрыю, забыўшыся на справу, на сяброўства, нават на звычайную грамадзянскую годнасць. Я. Скрыган.
    2.	Неваенны, цывільны, штатны.
    Грамадзянская вопратка не магла схаваць ад вопытнага вока бездакорную выпраўку прафесіянальнага вайскоўца. /. Новікаў.
    Грамадскі. 1. Які мае адносіны да грамадства; звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.
    На новым этапе грамадскага жыцця будзе развівацца далей і форма мастацкіх твораў. В. Каваленка.
    2.	Калектыўны, непрыватны; які належыць усяму грамадству.
    Між грамадскіх палёў застаўся стаяць у лагчыне адзінокі хутар. /. Грамовіч.
    3.	Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесіянальных патрэб калектыву.
    Старшынёй нашага сельсавета пры маім сакратарстве быў малапісьменны, але разумны чалавек. Пры ім я прайшоў першую школу грамадскай работы. П. Глебка.
    ГРАНАТАВЫ/ГРАНАТАВЫ2 // ГРАНАТНЫ
    Гранатавы'. Які мае адносіны да граната — паўднёвага фруктовага дрэва або да яго плода.
    Мабед гучна, трымаючы ў левай руцэ стос гранатавых галінак, чытаў літанію. В. Іпатава.
    Гранатавьг. Які мае адносіны да гранату — каштоўнага каменя.
    Гранатавы пярсцёнак. Гранатавы бранзалет.
    Гранатны. Які мае адносіны да гранаты.
    Гранатны выбух. Гранатны асколак.
    ГРАНЁНЫ // ГРАНІЛЬНЫ
    Гранёны. 3 абточанымі, шліфаванымі гранямі.
    Ен перакінуў нагу праз заслончык, нібы знарок паказваючы свой новы чаравік у блішчастых гранёных шыпах і падкоўцы на абцасе. В. Адамчык.
    Гранільны. Які мае адносіны да гранення — абточвання, шліфоўкі чаго-н.; прызначаны для гранення.
    Гранільная майстэрня. Гранільны інструмент.
    ГРОГ// ГРОТ‘/ГРОТ2
    Грог. Моцны напітак з каньяку або рому, разбаўленых салодкай гарачай вадой.
    Здзіўлены перашэпт ззаду — столік, вядома, шчыльна абкружаны — асалода штабс-капітану. Як келіх гарачага грогу пасля цяжкага зімовага пераходу. У. Мехаў.
    Грот'. Штучная або натуральная пячора.
    Пятрусь пражыў у Артэку многа дзён. Ен мог бы з завязанымі вачыма знайсці цудоўны грот Пушкіна. М. Даніленка.
    Грот2. Ніжні вялікі парус на грот-мачце — самай высокай мачце на парусных суднах.
    Я сказаў ставіць грот, і парус пачаў падымацца. Б. Жыткоў.
    ГРОШ // ГРОШЫ
    Грош. Даўнейшая медная манета ў Расіі з 1657 да 1917 г. (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная).
    Спачатку ён [бацька] расклаў па слупочках медную драбязу — грашы, капейкі, двушкі, тройкі, пятачкі, потым сярэбраную, а ўжо затым пералічыў папяровыя грошы. А. Асіпенка.
    Грбшы. адз. няма. Металічныя ці папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы; сродкі, капітал.
    Грошы лік любяць. Прымаўка.
    ГРУД // ГРУДА
    Груд. 1. Невялічкая горка, узгорак; сухадол.
    На сухім грудзе пасярод густога лесу напаткалі мноства вялікіх і малых камянёў, якія стаялі і ляжалі асобнымі купкамі. Л. Дайнека.
    2.	Тое, што і груда (у 1 знач.).
    3 двух грузавікоў у вялікі груд згружаюць цэглу. /. Шамякін.
    3.	Абл. Куча галля, хворасту; лоўж.
    Пад зацішным кустом або ў грудзе ламачча вывела на свет першы вывадак даўгавухая зайчыха. Звязда.
    Грўда. 1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.
    Быццам вузей стала вуліца, заваленая грудамі бярвення. А. Васілевіч.
    2.	Замёрзлая ці засохлая гразь.
    Начы са дзве ці са тры ў лагчынах ля грэблі і ў аселіцах ля
    ракі ляжаў іней, на двары ля хлява ўзялася грудай растаптаная гразь. I. Пташнікаў.
    3.	Бясформенны кусок цвёрдай зямлі.
    С і н о н і м: камлыга.
    Збіваючы да крыві аб каменне і груды босыя ногі, бяжыць цыбаты Гараська Бусел. Б. Сачанка.
    ГРУНТАВЫ // ГРУНТОВАЧНЫ // ГРУНТОЎНЫ
    Грунтавы. 1. Які мае адносіны да грунту — верхняга пласта зямлі.
    Грунтавыя воды.
    2.	Які мае адносіны да грунту — саставу, якім пакрываюць палатно, рыхтуючы яго для малявання.
    Грунтавыя фарбы.
    Грунтбвачны. Які служыць для грунтоўкі — пакрыцця грунтам.
    Грунтовачны састаў.
    Грунтоўны. Трывалы, глыбокі; сур’ёзны, падрабязны; абгрунтаваны.
    Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. ЯКолас.
    ГРЫЗНЯ // ЗГРЫЗОТА
    Грызня. 1. Кусанне адзін аднаго зубамі (пра жывёл).
    Чутно, схопяцца там [ганчак з ваўком] — грызня, гіркат, трэск — і зноў загулялі па лесе далей. М. Ракітны.
    2.	перан. Сварка, спрэчка, лаянка.
    Увесь трагізм вясковага побыту, грызня за зямлю і ўласнасць добра адлюстравана ў апавяданні С. Бірылы «Стражнік». С. Александровіч.
    Згрызота. Разм. 1. Душэўныя мукі, перажыванні.
    На Максімавым твары не заўважалася нічога такога, што сведчыла б аб згрызотах і трывогах душы. ЯКолас.
    2.	звычайна мн. Спрэчкі, звадкі.
    Добра было б жыць на свеце людзям, калі б яны маглі чытаць думкі другіх. Тады б мо не было паміж імі ні згрызот, ні непаразуменняў. Р. Сабаленка.
    ГРЫМЛІВЫ // ГРЫМОТНЫ // ГРЫМУЧЫ
    Грымлівы. Які стварае моцны шум, грукат; з громам, грымотамі.
    Парожняя фурманка больш грымлівая, чым з паклажай.
    Грымотны. 1. Які стварае гром, грымотны; з грымотамі.
    I шугнуў дождж налётам смелым, павіс абрусам густа-белым над гэтым лугам, над палямі і льецца коса ручаямі, бы невад цягнецца грымотны, і б’юцца кроплі ў пыл вільготны. Я. Колас.
    2.	Вельмі гучны, аглушальны; падобны па гучанню на гром.
    А там, у далечыні за лесам, пачыналася грымотная начная бойка. В. Быкаў.
    Грымўчы. Які моцна грыміць; шумны, гучны.
    Млын меле, млын меле ячмень гэты зорны, аж ходарам ходзяць грымучыя жорны. М. Танк.
    ГРЭЦКІ // ГРЭЧАСКІ // ГРЭЧКАВЫ
    Грэцкі. Прыгатаваны з зерня грэчкі.
    Да мачанкі маці пякла яшчэ і бліны з грэцкай або ячнай мукі. А. Якімовіч.
    Няправільна. Над галавой гулі пчолы — у іх была тут дарога, па якой яны ляталі з вулляў на грэцкае (трэба: грэчкавае) поле. /. Чыгрынаў.
    Грэчаскі. Які мае адносіны да Грэцыі, грэкаў, характэрны для іх.
    Грэчаскія словы, або так званыя грэцызмы, пачалі пранікаць у мову ўсходніх славян з вельмі старажытных часоў. П. Юргелевіч.
    Грэчкавы. Які мае адносіны да грэчкі, звязаны з грэчкай.
    Гудуць, бзынкаюць, перавальваючыся з гронкі на гронку грэчкавага цвету, пчолы. ЯЕрмаловіч.
    ГУБІЦЬ // ГУБЛЯЦЬ
    Губіць. 1. Нішчыць, псаваць, рабіць непрыгодным.
    Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. А. Якімовіч.
    2.	Зводзіць са свету, забіваць.
    Маці заўсёды наказвала нам, каб мы не губілі нічога жывога.
    Губляць. 1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы дзе-н. па няўважлівасці; скідваць, атрасаць з сябе (лісце, пер’е і пад.).
    Часам адна з птушак губляла пёрка, і яно, успыхваючы на сонцы, кружачыся, павольна падала ўніз, у сінюю бездань. Л. Дайнека.
    2.	Пазбаўляцца часткова ці поўнасцю якіх-н. уласцівасцей, якасцей, стану.
    Хлапчук глядзеў на жоўты, высушаны дашчэнту твар, які губляў свой звычайны, знаёмы выраз. Э. Самуйлёнак.
    ГУЗАВАТЫ // ГУЗАСТЫ
    Гузаваты. Няроўны, з гузамі і пукатасцямі.
    Гузаваты ствол бярозы. Гузаваты лоб.
    Гузасты. 3 вялікімі гузамі.
    Дзед Талаш падняў вочы на .. каржакаваты гузасты дуб з магутнымі лапамі, як бы чакаючы адказу на свае сумненні. Я. Колас.
    ГУЛЬНЯ // ГУЛЯНКА
    Гульня. Занятак, які служыць для забавы, баўлення часу або з’яўляецца відам спорту.
    У цікавай гульні, як і ў шчырай працы, непрыкметна бяжыць час. А. Пальчэўскі.
    Гулянка. 1. Забава, баўленне часу; гульня.
    I стаяць, сумуюць санкі, не знайсці хлапцам гулянкі, бо не выпаў снег. ККірэенка.
    2.	Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі.
    Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, што заўсёды Зою праважае, што заўсёды ў клубе, на гулянках песні ёй лірычныя іграе. М. Танк.
    3.	Разм.. Вясёлае застолле з частаваннем.
    Вятох праплыў паўнеба, калі нарэшце пачала сціхаць у харомах гулянка. С. Тарасаў.
    ГУЛЬТАЙСКІ // ГУЛЬТАЯВАТЫ
    Гультайскі. Характэрны для гультая; такі, як гультай.
    Гультайскі характар. Гультайскае жыццё.
    Гультаяваты. Схільны да гультайства, крыху лянівы; ленаваты.
    Лідзія Яўсееўна — выдатны педагог-універсал. Яна падцягвае па ўсіх прадметах гультаяватых дзетак мясцовага начальства, піша кантрольныя работы завочнікам, на тое і жыве. С. Грахоўскі.
    ГУМАНІСТЫЧНЫ // ГУМАННЫ
    Гуманістычны. Які мае адносіны да гуманізму, гуманіста.
    Гуманістычныя ідэі.
    Гуманны. Прасякнуты павагай да людзей; чалавечны, чулы, спагадлівы.
    Высакароднасць працы лесаводаў, што стараюцца для людзей будучага, робіць нашу прафесію вельмі гуманнай, чалавечнай. У. Мяжэвіч.
    ГУМАР // ГУМОР
    Гўмар. Дабрадушна-насмешлівыя, камічныя адносіны да каго-чаго-н.
    3 адценнем цёплага гумару малюе аўтар вобразы станоўчых сваіх герояў. Л. Арабей.
    Гумбр. Душэўны стан, настрой.
    Калі Міхайла Іванавіч быў не ў гуморы, то Ксеня Паўлаўна прымала ўсе меры, каб вярнуць мужу спакой душы і адагнаць яго ліхія думкі. Я. Колас.
    ГУСЛЯРНЫ // ГУСЛЯРСКІ
    Гуслярны. Які мае адносіны да гусляў — музычнага інструменту.
    Гуслярныя струны. Гуслярны звон.
    Гуслярскі. Які мае адносіны да гусляра, належыць яму; гусляроў.
    Гуслярскі спеў. Гуслярская песня.
    ГУТАРКОВЫ // ГУТАРЛІВЫ
    Гутаркбвы. Якім карыстаюцца ў гутарцы, размове; уласцівы вуснай народнай мове.
    Сінтаксіс Багушэвіча блізкі да сінтаксісу гутарковай мовы Л. Шакун.
    Гутарлівы. Схільны да размоў, ахвочы пагаварынь.
    С і н о н і м: гаваркі.
    Заўсёды гутарлівы Іван Майвеевіч цяпер упарта маўчаў.