Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Гарбаціць спіну. Гарбаціць плечы.
ГАРБУХА // ГАРБУША
Гарбўха. Гарбатая жанчына.
С і н о н і м: гарбуння.
Ад цяжкай работы і стала яна пад старасць гарбухай.
Гарбўша. Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.
Даўжыня цела [гарбушы] у сярэднім 47—50 см, маса 1,4— 1,7 кг БелСЭ.
ГАРНІТУР // ГАРНІТУРА
Гарнітўр. 1. Поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння.
..Гарнітур .. просты, прыгожы, з наборам рэчаў для аднаго пакоя: канапа-ложак, нізкі стол, разборная кніжная паліца, нізкія зручныя крэслы. /. Шамякін.
2.	Разм. Мужчынскі касцюм.
Дзед адзеўся ў святочны гарнітур і доўга круціў перад люстэркам свае сівыя вусы. КЧорны.
Гарнітўра. Камплект друкарскіх шрыфтоў рознага памеру, якія маюць аднолькавы характар контуру літар.
Шрыфты падзяляюцца на аднолькавыя па характару рысунка гарнітуры, кожная з якіх мае сваю назву (напрыклад, літаратурная, акадэмічная). БелСЭ.
ГАРЫСТЫ // ГОРНЫ // ГОРСКІ
Гарысты. Пакрыты гарамі, узвышшамі.
Па ручаі між зарасніку мы выйшлі ў гарысты лес. Р. Няхай.
Горны. 1. Які мае адносіны да гор.
Стала так ціха, што здавалася — ручай грыміць, як горны вадапад. Э. Самуйлёнак.
2.	Які мае адносіны да распрацоўкі зямных нетраў.
Некалькі год назад прывезлі на шахту першы горны камбайн. А. Кулакоўскі.
Гбрскі. Які мае адносіны да горцаў — жыхароў гор.
Горскія плямёны.
ГАСПАДАРЛІВЫ // ГАСПАДАРНІЦКІ // // ГАСПАДАРСКІ/ГАСПАДАРНЫ // ГАСПАДАРЧЫ
Гаспадарлівы. Ашчадны, эканомны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі.
Мне тады споўнілася васемнаццаць, і я адчуваў сябе дужа дарослым, разумным і гаспадарлівым. А. Асіпенка.
Гаспадарніцкі. Які мае адносіны да гаспадарніка, кіраўніка.
Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. ЯБрыль.
Гаспадарскі. 1. Які мае адносіны да гаспадара, належыць яму.
Гаспадарскі сын. Гаспадарскі пакой.
2.	Характэрны для гаспадара; клапатлівы, руплівы.
Без патрэбы снаваў [Хвошч] па двары, заходзіў у клець, акідваў дабро гаспадарскім вокам і ўсё думаў, думаў. М. Лупсякоў.
3.	Уласцівы гаспадару; упэўнены, уладны.
Жыгар ішоў няспешным, гаспадарскім крокам, як чалавек, які таксама не спіць і робіць работу, не тое што іншыя. А. Жук.
Гаспадарны. Тое, што і гаспадарлівы.
Каб я князем быў ўладарным гэтых ніў і хат,— быў бы князем гаспадарным, вёў бы добры лад. Я. Купала.
Гаспадарчы. 1. Які звязаны з вядзеннем гаспадаркі, з эканамічным, вытворчым бокам справы.
Ен завіхаўся ля чыгуннай печкі, шчапаў лучыну, адным словам, займаўся мірнымі гаспадарчымі справамі. М. Лупсякоў.
2.	Які звязаны з прыладамі дамашняй гаспадаркі, неабходны для яе вядзення.
Шырокі двор акружалі гаспадарчыя пабудовы; у кутку двара, як бусліная шыя, падымаўся над калодзежам асвер. Т. Хадкевіч.
ГАСЦІНІЧНЫ // ГАСЦІННЫ
Гасцінічны. Які мае адносіны да гасцініцы.
У гасцінічным нумары не спынялася напружаная творчая работа. Пісаў Чорны раніцаю і не любіў парушаць гэты распарадак. М. Лужанін.
Гасцінны. Які любіць прымаць і частаваць гасцей.
Хто б ні з’явіўся з больш паважаных у ваколіцы людзей, ён стараецца быць гасцінным гаспадаром. М. Машара.
ГЕНЕРАЛЬНЫ // ГЕНЕРАЛЬСКІ
Генеральны. 1. Галоўны, асноўны, вядучы.
Пры правядзенні гэтай аперацыі ўзялі ў палон гітлераўскага палкоўніка, прадстаўніка генеральнага штаба. М. Лынькоў.
2.	Усеагульны, грунтоўны.
Учора вынялі падвойныя рамы, адчынілі ўпершыню вокны, зрабілі ва ўсіх пакоях генеральную ўборку. М. Ткачоў.
Генеральскі. Які мае адносіны да генерала, належыць яму.
У гардэробе і вузкіх калідорах я аж зажмурыўся ад бляску генеральскіх пагонаў, гузікаў, ордэнаў і лампасаў, ад Зорак Герояў, ад кідкіх жаночых убораў. С. Грахоўскі.
ГІМНАЗІСЦКІ // ГІМНАЗІЧНЫ
Гімназісцкі. Які мае адносіны да гімназіста, належыць яму; характэрны для гімназіста.
Гімназісцкія паводзіны. Гімназісцкія мары.
Гімназічны. Які мае адносіны да гімназіі.
Гімназічная форма. Гімназічнае выкладанне.
ГЛАЗУРАВАНЫ // ГЛАЗУРНЫ // ГЛАЗУРОВАЧНЫ
Глазураваны. Пакрыты глазурай.
Глазураваная міска. Глазураваная плітка.
Глазўрны. Які мае адносіны да глазуры; зроблены з глазуры.
Глазурная маса. Глазурнае пакрыццё.
Глазуровачны. Які мае адносіны да глазуравання; прызначаны для яго.
Глазуровачная машына. Глазуровачныя работы.
ГЛІНІСТЫ// ГЛІНЯНЫ
Гліністы. 1. Які мае ў сабе прымесь гліны.
Коні скрануліся з месца, дробна затупалі нагамі, выбіраючыся на гліністы ўзгорак. М. Лынькоў.
2.	Колерам падобны на гліну.
На страсе побач з беласнежна-белым сядзіць прыгожы гліністы голуб. ЛіМ.
Гліняны. Зроблены з гліны; пакрыты слоем гліны.
У невялікай хаце з глінянаю падлогай было цёпла і чыста. П. Пестрак.
Няправільна. I справа і злева ад дарогі ўзвышаецца гліняны (трэба: гліністы) бераг. М. Лупсякоў.
ГЛУШАК// ГЛУШЭЦ
Глушак. Абл. Глухі чалавек; глушэц (у 1 знач.). Размаўляючы, глушак заўсёды крычыць, бо сам не ўсё чуе. Глушэц. 1. Вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў.
Глушэц такуе на досвітку. Ен, такуючы, нічога не заўважае вакол і не чуе, акрамя свайго спеву. Нездарма ў народзе яго назвалі глушцом. А. Курскоў.
2.	Разм. Глухі чалавек; глушак.
Стары крыўдзіўся, калі яго называлі глушцом.
ГЛЫБІННЫ // ГЛЫБОЗНЫ // ГЛЫБОКІ
Глыбінны. 1. Які знаходзіцца (дзейнічае) на вялікай глыбіні; які выражае сутнасць, унутраны змест чаго-н.; істотна важны.
Драматург як бы намякае толькі на глыбінны сэнс фразы або метафары, дае штуршок нашаму ўяўленню, і яно само дамалёўвае карціны і вобразы. Р. Шкраба.
2.	Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і г. д.
Абком выдзеліў ім на два тыдні аўтобус, і яны вырашылі з’ездзіць у самы глыбінны раён. Маладосць.
Глыбозны. Разм. Вельмі глыбокі.
Паветра стаяла ціхае, нібы налітае ў глыбозны сасуд. В. Карамазаў.
Глыббкі. 1. Які мае вялікую глыбіню; знаходзіцца на такой глыбіні.
Дзесяткі паўнаводных і глыбокіх рэк выцякаюць з топкай лясной багны. В. Вольскі.
2.	Змястоўны, важны, грунтоўны; які характарызуецца глыбінёй.
Майстэрства сатырыка выявілася перш за ўсё ў глыбокім разуменні народнага жыцця. Я. Казека.
3.	Які дасягнуў высокай ступені; поўны (пра пачуцці, стан і пад.).
Хлапца апанаваў такі глыбокі сум, што ён з хвіліну не мог прамовіць слова. /. Навуменка.
ГЛЯНЦАВАЛЬНЫ // ГЛЯНЦАВАНЫ // // ГЛЯНЦАВІТЫ / ГЛЯНЦАВЫ
Глянцавальны. Прызначаны для глянцавання.
Цяпер гэты цэх поўнасцю забяспечан глянцавальнымі машынамі. Звязда.
Глянцаваны. 3 наведзеным бляскам; пакрыты глянцам.
У кароткім, да кален, футэрку, з кенгуровым каўняром, у каракулевай шапцы і глянцаваных ботах з галошамі, Сёмка Фартушнік вёў пад руку Амілію Снацкую. КЧорны.
Глянцавіты. Тое, што і глянцавы.
3	зямлі прабіваліся глянцавітыя трубкі ландышаў. В. Хомчанка.
Глянцавы. Пакрыты глянцам; бліскучы.
За мундзірам ішлі боты, Энрыка чысціў іх аж да таго часу, пакуль у глянцавай іхняй паверхні не адлюстроўваўся яго твар. Б. Мікуліч.
ГНЕЎНЫ // ГНЯЎЛІВЫ
Гнёўны. Ахоплены гневам; раззлаваны; з гневам.
Па лагеры купкамі ходзяць людзі, сумныя, заплаканыя, гнеўныя. У кожнага тут сваё гора, свой боль. /. Мележ.
Гняўлівы. Схільны гневацца; які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы.
Ен стаяў на вечавой плошчы, кідаў рэзкія гняўлівыя словы ў твар вечу. Л. Дайнека.
ГНІЕННЕ // ГНІЛАСЦЬ/ГНІЛАТА // ГНІЛІНА // // ГНІЛЛЕ // ГНІЛУШКА // ГНІЛЬ // ГНІЛЯК
Гніённе. Працэс разбурэння арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.
Правая нага, на якой вышэй калена гнаілася рана, распухла і пакрылася фіялетавымі плямамі, быў моцны пах гніення. /. Мележ.
Гніласць. Стан распаду, разлажэння, разбурэння гніеннем; затхласць.
Паражэнне царызму ў Крымскай вайне, нягледзячы на гераізм рускіх салдат, паказала гніласць і бяссілле прыгоннай Расіі. Р. Шкраба.
Гнілата. Разм. Тое, што і г н і л ь.
Гэта быў стары, разбураны і даўно закінуты склеп. 3 яго заўсёды, нават у гарачыя, спякотныя дні лета, патыхала халадам і гнілатою. Б. Сачанка.
Гніліна. Разм. Што-н. гнілое (звычайна поа стаоую будыніну).
Кватараваў [Кузьма] у такой гніліне, што сцены зямлёй пахлі, трава на даху расла. ЯЕрмаловіч.
Гніллё. зб. Разм. Гнілыя прадметы, рэчы.
Страха яе [лазні] зусім абсунулася, сцены ледзь трымаліся. He будыніна, а гніллё. А. Чарнышэвіч.
Гнілўшка. 1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гніляк.
Адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар сухіх гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку. А. Якімовіч.
2.	Спелая груша-дзічка (звычайна ляжалая — пацямнелая і мяккая).
Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка, самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых груш-гнілушак. М. Лынькоў.
Гніль. 1. Што-н. гнілое, сапсаванае гніеннем; гнілы пах, затхласць.
Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла першы кошык з бульбяной гніллю і кастрыцай і, падаючы яго свякрові,— раптам войкнула, кінула кошык і села. Я. Брыль.
2.	Цвіль, грыбок.
Сукі — што скабы: засмаліліся на сонцы, іх ужо ніколі не возьме гніль. 1. Пташнікаў.
Гніляк. 1. Абломак гнілога, спарахнелага дрэва; гнілушка (у 1 знач.).
Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. I. Пташнікаў.
2.	перан. Хваравіты, слабы чалавек.
He падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. ЯБрыль.
ГНУТКІ // ГНУТЫ
Гнўткі. Здольны лёгка гнуцца і не ламацца.
С і н о н і м: гібкі.
Марат выразаў гнуткую лазінку, на таўсцейшым яе канцы завязаў вузельчык і спакойна пачаў збіраць уздоўж сцежкі маладыя баравічкі. С. Шушкевіч.
Гнўты. Зроблены згінаннем, выгінаннем; які мае выгнутую форму.
У пакоі стол з букетам палявых кветак, гнутыя крэслы. К. Чорны.
ГОНАЧНЫ // ГОНЧЫ
Гоначны. Прызначаны для гонак.
Гоначная лодка. Гоначны аўтамабіль.
Гончы. Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера (пра пароду паляўнічых сабак).
С і н о н і м: ганчак.
I пайшлі аднойчы мы на высокі груд з выжламі і гончымі — паглядзець на цуд. /7. Глебка.
ГОРАН // ГОРН
Гбран. Спецыяльная печ з мяхамі і паддувалам для награвання металу ў кузні; печ для абпальвання керамічных вырабаў.
У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат і гудзеў горан. /. Шамякін.
Горн. Духавы медны музычны інструмент для падачы сігналаў.
Прагучаў горн. Ен клікаў нас на першую ў гэтым годзе лінейку. Я. Бяганская.