Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Ніна гаварыла гучна, не зважаючы на дапытлівыя погляды прахожых. А. Савіцкі.
ДАПЫТВАННЕ // ДАПЫТЛІВАСЦЬ //ДОПЫТ
Дапытванне. Настойлівае, падрабязнае распытванне пра што-н.
Нарэшце, ён, здаецца, уведаў пра ўсё, што яго цікавіла, і гэта даволі надакучлівае дапытванне, відаць, ужо канчалася. ЛіМ.
Дапытлівасць. Імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды; цікаўнасць.
Ярмоленку здалося, што ў гэтым пытанні было не то дзівац-
тва, не то кплівасць, не то як бы нават звычайная дзіцячая дапытлівасць. /. Сіўцоў.
Дбпыт. Апытанне падследнага ці сведкі для высвятлення абставін справы; дазнанне.
Кожны дзень кагосьці выводзілі з камеры на допыт, кагосьці прыцягвалі напаўжывога. I. Новікаў.
ДАРАВАЛЬНЫ // ДАРАВАНЫ
Даравальны. 1. Які можна дараваць, прабачыць, апраўдаць.
Вельмі часта рэцэнзіі заканчваюцца даравальнымі словамі: «Аднак, нягледзячы на пералічаныя недахопы...». В. Рагойійа.
2.	Які сведчыць, пацвярджае дар, падарунак.
На Коласавай аповесці быў даравальны надпіс, зроблены ўласнай рукою аўтара. М. Лужанін.
Дараваны. 1. Які прабачылі, не паставілі ў віну.
Смех і самыя словы здаліся Васілю ненатуральнымі, і ад гэтага пачуццё насцярожанасці мацнела, і побач з ёю вырастала старая, дагэтуль не дараваная крыўда. А. Савіцкі.
2.	Падораны, прынесены ў дар каму-н. кім-н.
У яго асабістай бібліятэцы было нямала кніг, дараваных у розныя часы самімі аўтарамі.
ДАРАВАЦЬ // ДАРЫЦЬ
Дараваць. 1. што. Прабачыць каму-н., апраўдаць каго-н.; не палічыць за віну чаго-н.
3	гартаванаю зброяй паўстануць сыны. He даруюць за матчыны слёзы яны. У. Дубоўка.
2.	што. Падарыць што-н. каму-н.
У дзень нараджэння яму даравалі сябры прыгожы сувенір.
3.	Дарўй(це). Ужываецца пры звароце да каго-н. для папярэджання аб чым-н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым-н.
Я ў людзей не папрашу: даруйце! Бо ў песнях не хлусіў. He мог хлусіць. П. Панчанка.
Дарыць. Рабіць падарунак.
Табе, Каўказ, паэты спеў дарылі, сягоння й я акорды падару. П. Трус.
ДАРЭКТАР // ДЫРЭКТАР
Дарэктар. Уст. Дамашні настаўнік.
Трахім шкадаваў свайго адзінага сына і вучыў яго спачатку ў вандроўных настаўнікаў, так званых «дарэктараў», потым
павёз у Строчын і аддаў у двухкласнае вучылішча. .4. Чарнышэвіч.
Дырэктар. Кіраўнік прадпрыемства, установы.
Галаўбух Варанецкі падпіша ўсё гэта, занясе на подпіс дырэктару. ЯСкрыган.
ДАСЛЕДЧЫК //ДОСЛЕДНІК
Даслёдчык. Той, хто вывучае, даследуе што-н.; вучоны.
Я, напрыклад, не ведаю ніводнага іншага даследчыка беларускай літаратуры, які б так глыбока, з такім тонкім і дакладным адчуваннем разнастайных нюансаў пісаў пра рускіх і зарубежных класікаў, як А. Адамовіч. Д. Бугаёў.
Доследнік. Той, хто займаецца доследамі (звычайна па вырошчванню якіх-н. раслін, вывядзенню новых гатункаў і г. д.).
Старэйшы доследнік нашага інстытута паспяхова працуе над вывядзеннем новага гатунку беларускай бульбы.
ДАСЛЕДЧЫЦКІ // ДАСЛЕДЧЫ // // ДОСЛЕДНІЦКІ // ДОСЛЕДНЫ
Даслёдчыцкі. Які мае адносіны да даследчыка, вучонага.
Ян Чачот — першы пісьменнік, які ў цэнтры ўвагі сваёй творчасці і даследчыцкай дзейнасці паставіў беларускага мужыка з яго мовай і духоўным светам. У. Казбярук.
Даслёдчы. Звязаны з навуковым даследаваннем.
Навуковыя аграрныя арганізацыі па выдзеленых сродках на адзінку прадукцыі па-ранейшаму адстаюць ад даследчых цэнтраў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту. Полымя.
Доследніцкі. Які мае адносіны да доследніка (звычайна пра вырошчванне якіх-н. раслін, вывядзенне новых гатункаў і г. д.).
Біялагічны гурток праводзіць вялікую доследніцкую работу на прышкольным участку.
Дбследны. Прызначаны для правядзення доследаў.
Вывядзеннем новых гатункаў займаюцца спецыяльныя навуковыя інстанцыі ў сваіх доследных гаспадарках. ЯЕрмаловіч.
ДАСПЕЛЕНЫ // ДАСПЕЛЫ
Даспёлены. Такі, якому далі магчымасць выспець, даведзены да поўнай спеласці.
Сінонім: выспелены.
Здаецца, нахіліўся б і набраў у акіяне чыстага блакіт} з лясных азёр — жывога серабра і золата — з даспеленага жы та. С. Грахоўскі.
Даспёлы. Які даспеў, стаў спелым.
С і н о н і м: паспелы.
Імжыў цёплы дожджык. шапацелі даспелыя аўсы, а недзе на захадзе вуркатаў гром. С. Грахоўскі.
ДАСТАСАВАЛЬНЫ // ДАСТАСАВАНЫ
Дастасавальны. Які можна скарыстаць, прывесці ў адпаведнаснь з чым-н.
Да акцёрскай работы дастасавальны цалкам словы Ул. Маякоўскага: «Нзводншь еднного слова радн тысяч» тонн словесной руды». Маладосць.
Дастасаваны. Скарыстаны пэўным чынам; прыведзены ў адпаведнасць з чым-н.
Усё тут узважана і дастасавана адно да другога. Д. Бугаёў.
ДАСЯГАЛЬНАСЦЬ // ДАСЯГНЕННЕ/ДАСЯЖНАСЦЬ
Дасягальнасць. Магчымасць дасягнуць чаго-н.
Дасягальнасць гэтых жывых істот абуджае ў чалавеку дзіўныя інстынкты. Маладосць.
Дасягнённе. Станоўчы вынік працы, дзейнасці, якіх-н. намаганняў; здабытак, поспех.
Вера і старанне — асноўнае ў дасягненні пастаўленай мэты. А. Васілевіч.
Дасяжнасць. Тое, што і дасягал ьнасць.
Будуем заводы — машыны, машыны — усё бліжэй дасяжнасць пастаўленых мэт. А. Гурло.
ДАХОДЛІВЫ //ДАХОДНЫ
Даходлівы. Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы.
С і н о н і м: даступны.
Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Л. Арабей.
Даходны. Які дае прыбытак, даход.
Сінонім: прыбытковы.
А дзядзька і гаворыць: «Надумаў я цябе, Ляксей, на парыкмахера вывучыць. Даходнае месца. Кліентуру сваю будзеш мець». /. Чыгрынаў.
ДВАІСТЫ // ДВАЙ НЫ // ПАДВОЙ Ны
Дваісты. і. яю сумяшчае ў сабе дзве розныя якасці.
С і н о н і м: супярэчлівы.
Ганна слухала яго з дваістым пачуццём: павагі да смеласці, рашучасці яго і — трывогі. /. Мележ.
2.	Які праяўляецца ў двух відах, формах.
С і н о н і м: двурушніцкі.
Устурбаваны чэрствасцю, пішу пра тых, што набылі душу дваістую, прыстасаванцаў коўзкую душу. П. Панчанка.
Двайны. 1. У два разы большы; падвоены.
I, як ніколі, стала ясна Рыгору: жыць яму будзе нашмат горай, чым было дасюль. Баба без мужыка сірата, а мужык без бабы — двайная сірата. А. Кудравец.
2.	Які складаецца з дзвюх аднародных ці падобных частак.
У двайным, вырваным са сшытка лісце, мноства граф, графачак, якія Іван, нібы бухгалтар, запаўняе дробнымі, акуратна выведзенымі лічбамі. /. Навуменка.
3.	Які праяўляецца ў двух відах, формах.
С і н о н і м: двурушніцкі.
Задача пераарыентацыі грамадскай думкі на барацьбу з крывадушнасцю і двайной мараллю, распушчанасцю і цынізмам як ніколі актуальная сёння. Звязда.
Падвойны. Які складаецца з дзвюх аднолькавых, аднародных частак; двайны.
Мы з таварышам пасля работы і ў святочныя дні падрыхтавалі дом для сябе. Уцяплілі яго, насыпалі прызбы, нацягалі на столь моху і пяску, зрабілі падвойныя рамы. А. Чарнышэвіч.
ДВАРАНСКІ // ДВАРОВЫ // ДВАРЦОВЫ // // ДВАРЭЦКІ // ДВОРНІЦКІ
Дваранскі. Які мае адносіны да двараніна, дваранства.
Пан падлоўчы быў родам дзесь з Гродзеншчыны і паходзіў, як ён казаў сам, з старога дваранскага роду. ЯКолас.
Дваровы. 1. Які звязаны з дваром, знаходзіцца на двары; дворны.
На вялікія дваровыя драбіны мужыкі кладуць снапы. 3 Бядуля.
2.	Прыгонны селянін, узяты ў панскі двор для паслуг.
Увесь дзень прастаяў пан каля дрэва, пакуль не знайшлі яго там дваровыя людзі. А. Якімовіч.
Дварцовы. Які мае адносіны да дварца, палаца.
Дварцовай змовай буржуазія спрабавала больш трывала ўмацавацца ва ўладзе і працягвала вайну. /. Саладкоў.
Дварэцкі. Старшы лакей, які загадваў дамашняй гаспадаркай і кіраваў прыслугай у панскім доме.
Hi пан, ні дварэцкі, ні цівун не цікавіліся дзедавым ножыкам. А. Якімовіч.
Двбрніцкі. Які мае адносіны да дворніка ці належыць яму. Я калі ўвайшоў у тую дворніцкую кватэру, дык мне як зробіцца нядобра! К. Чорны.
ДЗЕДАЎСКІ // ДЗЯДОЎСКІ
Дзёдаўскі. Які мае адносіны да дзеда; атрыманы ў спадчыну ад продкаў.
Ваяводам на Палессе трэба паслаць пана Даўнаровіча. Ен мясцовы, мае там дзедаўскія маёнткі. П. Пестрак.
Дзядбўскі. Характэрны для дзядоў; такі, як у дзядоў; старэчы.
Тодар лажыцца на бок і пачынае набіваць тытунём сваю дзядоўскую прасмаленую піпку. М. Лупсякоў.
ДЗЕЙНЫ // ДЗЕЙСНЫ
Дзёйны. Надзвычай энергічны, актыўны.
Цётка — з выгляду камлюкаватая, някідкая, з нявідным, нібы высечаным са звычайнага кавалка дрэва тварам — вельмі дзейная і працавітая. /. Навуменка.
Дзёйсны. Здольны актыўна ўздзейнічаць на што-н.
С і н о н і м: эфектыўны.
Мы вядзём сваю работу так, каб ніводзін выпадак браку не застаўся па-за ўвагай калектыву, каб яго рэакцыя на любое парушэнне была найбольш актыўная і дзейсная. Полымя.
Няправільна. Яго погляд, манера гаварыць выдавалі ў ім чалавека энергічнага, дзейснага (трэба: дзейнага). Л. Арабей.
ДЗЕЛАВІТЫ // ДЗЕЛАВЫ
Дзелавіты. Старанны і ўмелы ў рабоце, талковы; вопытны, спрактыкаваны ў справах.
Ен, Францыск Скарына, хоць не багаты, але здольны і вучоны, настойлівы і дзелавіты, ён той, хто сваёю працай, воляй адолеў цяжкасці і перашкоды і ўзняўся да вышынь тагачаснай адукацыі. Л. Петрашкевіч.
Няправільна. Аляксею падабалася простая, дзелавітая (трэба: дзелавая) гутарка падпалкоўніка. /. Мележ.
Дзелавы. 1. Звязаны з работай, службай, якой-н. справай.
Толік дабавіў, што пісаць у газету трэба толькі што-небудзь дзелавое. В. Мыслівец.
2.	Які раскрывае сутнасць справы, практычна карысны; істотны.
Гэта былі дзелавыя заўвагі, запытанні на сходах. А. Якімовіч.
3.	Які ведае сваю справу, сур’ёзна ставіцца да яе.
I лёс чалавека залежыць не заўсёды ад яго дзелавых і чалавечых якасцей. Б. Сачанка.
Няправільна. Спявалі жаўранкі, бегалі па полі надта ж шустрыя і дзелавыя (трэба: дзелавітыя) шпакі. Б. Сачанка.
ДЗІВАКАВАТЫ // ДЗІВАЦКІ // ДЗІВОСНЫ Ц ДЗІЎНЫ
Дзівакаваты. Крыху дзівацкі, з адзнакамі дзівацтва.
Невялічкае і крыху дзівакаватае пісьмо павярнула зусім у іншы бок думкі Лабановіча. ЯКолас.
Дзівацкі. Характэрны для дзівака; здзіўляючы незвычайнасцю.
У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. П. Пестрак.
Дзівбсны. 1. Небывалы, незвычайны; казачна дзіўны, фантастычны.
..Што недзе за блакітнымі лясамі, вядомы толькі з кніжак і газет, гукае нас жывымі галасамі яшчэ не знаны і дзівосны свет. С. Грахоўск.1.
2. Вельмі добры, выдатны; цудоўны.
Невялікі звярок бабёр, а якія дзівосныя па сваёй велічыні і трываласці пабудовы ён узводзіць. В. Вольскі.