• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Дыялектызм. Слова або моўны зварот якога-н. дыялекту ў літаратурным творы.
    к. Чорны перасцерагаў пісьменнікаў ад празмернага захаплення дыялектызмамі і жаргонамі, якія засмечваюць мову твора. /. Кудраўцаў.
    ДЫЯЛЕКТАЛАГІЧНЫ // ДЫЯЛЕКТНЫ // ДЫЯЛЕКТЫЧНЫ
    Дыялекталагічны. Які мае адносіны да дыялекталогіі.
    Я. Ф. Карскі падаў і абгрунтаваў ідэю стварэння беларускага дыялекталагічнага атласа. Беларуская дыялекталогія.
    Дыялёктны. Які мае адносіны да дыялекту.
    Дыялектныя асаблівасці ствараюць цяжкасці пры перакладзе твораў пісьменніка. Полымя.
    Дыялектычны. Які мае адносіны да дыялектыкі; заснаваны на дыялектыцы.
    Дыялектычны метад. Дыялектычная філасофія.
    Няправільна. Колькасная перавага коласаўскага слоўніка [перад «Слоўнікам мовы Пушкіна»] тлумачыцца тым, што ў ім шмат слоў дыялектычных (трэба: дыялектных), мясцовых, абласных. I. Навуменка.
    ДЭБЕТ // ДЭБІТ // ДЭБЮТ
    Дэбет. Левая старонка прыходна-расходных кніг, куды заносяцца ўсе паступленні, а таксама даўгі і расходы па дадзенаму рахунку; проціл. крэдыт.
    Тое, што Дудка паспеў запісаць за паўгода баявой дзейнасці, заняло дзве тоўстыя бухгалтарскія кнігі, разграфленыя па старонках на крэдыт і дэбет. I. Навуменка.
    Дэбіт. Колькасць вадкасці (нафты, вады і пад.) або газу, якая даецца свідравінай за адзінку часу.
    Штучную інтэнсіфікацыю здабычы трэба весці вельмі асцярожна, бо празмерна высокая закачка вады можа спачатку даць вялікі дэбіт паліва, а потым яго рэзка знізіць і сапсаваць. Р. Гарэцкі.
    Дэбют. I. Першае выступленне артыста на сцэне.
    Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». ЯРамановіч. I! Першае публічнае выступленне ў якой-н. галіне дзейнасці. Хоць мае літаратурныя дэбюты на рускай мове былі досыць удалыя, я ўсё ж перайшоў на беларускую мову. 3. Бядуля.
    2.	Пачатак шахматнай ці шашачнай партыі; першыя хады.
    3	самага пачатку гульні, яшчэ ў дэбюце, грасмайстар захапіў ініцыятыву і захаваў яе да канца партыі. Звязда.
    ДЭБІТОР // ДЭБЮТАНТ
    Дэбітбр. Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.
    Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы ніяк не маглі збавіцца ад даўжнікоў, ці як у нас казалі, дэбітораў. Я. Скрыган.
    Дэбютант. Той, хто дэбютуе, упершыню выступае на сцэне.
    Пад пільным позіркам касіра-чыгуначніка я адчуваў сябе, як артыст-дэбютант на сцэне. С. Анісаў.
    ДЭГЕНЕРАТЫЎНАСЦЬ // ДЭГЕНЕРАЦЫЯ
    Дэгенератыўнасць. Наяўнасць прымет выраджэння, дэгенерацыі.
    3	першага ж погляду нельга было не заўважыць, што чалавек гэты з яўна выражанай дэгенератыўнасцю.
    Дэгенерацыя. Пагаршэнне біялагічных і псіхічных прымет арганізма.
    С і н о н і м: выраджэнне.
    Паняцце агульнай і частковай дэгенерацыі ўведзена акадэмікам A. М. Северцавым. БелСЭ.
    ДЭЗІНСЕКЦЫЯ //ДЭЗІНФЕКЦЫЯ
    Дэзінсёкцыя. Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі.
    Дэзінсекцыю робяць супраць узбуджальнікаў і пераносчыкаў інфекцыйных хвароб чалавека, жьівёл і раслін, свірнавых шкоднікаў і інш. БелСЭ.
    Дэзінфёкцыя. Знішчэнне заразных мікробаў спецыяльнымі сродкамі.
    Сінонім: абеззаражванне.
    Удзень Сцяпан зрабіў агляд у яслях, праверыў усіх суседніх дзяцей, дапамог фельшарыцы зрабіць дэзінфекцыю і акуратна цераз тры гадзіны наведваў хворага. I. Шамякін.
    / ДЭКАДАНС Ц ДЭКАДЭНТ // ДЭКАДЭНЦТВА
    Дэкаданс. Тое, што і дэкадэнцтва.
    Сатырычныя вершы [Крапівы] былі накіраваны супраць тых, хто спрабаваў перанесці ў нашу паэзію прыёмы паэтыкі дэкадансу. Ю. Пшыркоў.
    Дэкадэнт. Прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.
    Ацэнка Купалы і Коласа даецца Горкім у плане проціпастаўлення іх народна-дэмакратычнай паэзіі ўпадніцкай, антыграмадскай паэзіі дэкадэнтаў і сімвалістаў. В. Івашын.
    Дэкадэнцтва. Упадніцкі кірунак у буржуазным мастацтве і літаратуры канца 19 і пачатку 20 ст., які характарызуецца крайнім індывідуалізмам, фармалізмам, пропаведдзю «чыстага мастацтва».
    У рускай літаратуры плынь дэкадэнцтва найбольш праявілася ў пачатку 20 ст.
    ДЭКАРАТЫЎНЫ // ДЭКАРАЦЫЙНЫ
    Дэкаратыўны. 1. Які служыць для ўпрыгожвання; звязаны з афармленнем сцэны.
    Дэкаратыўныя тканіны. Дэкаратыўнае афармленне.
    2.	перан. Разм. Ненатуральны, штучны; паказны.
    Сіратліва, як бы яно не натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі халоднае сонца. /. Шамякін.
    Дэкарацыйны. Які мае адносіны да дэкарацыі.
    Дэкарацыйны склад.
    ДЭКЛАМАТАРСКІ // ДЭКЛАМАЦЫЙНЫ
    Дэкламатарскі. Які мае адносіны да дэкламатара.
    Дэкламатарскія здольнасці.
    Дэкламацьійны. Які мае адносіны да дэкламацыі.
    Андрэй таксама спяваў у хоры, удзельнічаў у дэкламацыйным гуртку. М. Хведаровіч.
    ДЭМАБІЛІЗАВАНЫ // ДЭМАБІЛІЗАЦЫ Й НЫ
    Дэмабілізаваны. у знач. наз. Звольнены з арміі па дэмабілізацыі.
    У Гомелі што ні дзень, што ні гадзіна — радасць: вяртаюцца дахаты дэмабілізаваныя. А. Пальчэўскі.
    Дэмабілізацыйны. 1. Звязаны з правядзеннем дэмабілізацыі.
    У штабе батальёна ўсе былі заняты новымі, прыемнымі клопатамі — дэмабілізацыйнымі. Звязда.
    2.	перан. Які характарызуецца паніжэннем актыўнасці, піль насці, спадам энергіі.
    Дэмабілізацыйны настрой.
    ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ // ДЭМАНСТРАЦЫ Й НЫ
    Дэманстратыўны. 1. Задзірлівы, знарок падкрэслены; дэманстрацыйны (у 3 знач.).
    Дэманстратыўны адказ. Дэманстратыўныя паводзіны.
    2.	Звязаны з дэманстрацыяй — ваеннай аперацыяй, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
    Адна рота трэцяга батальёна, якім камандаваў старшы лейтэнант Гусеў, агнём і дэманстратыўнымі дзеяннямі скавала праціўніка з фронту, а тым часам астатнія дзве абышлі з флангаў і ўдарылі ў тыл. А. Капусцін.
    Дэманстрацыйны. 1. Які мае адносіны да дэманстрацыі — масавага шэсця.
    Дэманстрацыйная калона. Дэманстрацыйныя лозунгі, заклікі.
    2.	Заснаваны на паказе, дэманстрацыі — наглядным азнаямленні з чым-н., публічным паказе чаго-н.
    Дэманстрацыйная зала. Дэманстрацыйная ўстаноўка.
    3.	Задзірлівы, знарок падкрэслены; дэманстратыўны (у / знач.)-
    Дэманстрацыйныя паводзіны. Дэманстрацыйная абыякавасць.
    ДЭФЕКТНЫ // ДЭФЕКТЫЎНЫ
    Дэфёктны. Пашкоджаны, сапсаваны; з дэфектам.
    Значна палепшылася паліграфічнае афармленне друкаванай прадукцыі, знізілася колькасць дэфектных экземпляраў кніг, якія паступаюць у гандлёвую сетку. Звязда.
    Дэфектыўны. Ненармальны; з фізічнымі або псіхічнымі недахопамі.
    Было модна насіць міні-спадніцы — і асобы жаночага полу, як на нейкіх дэфектыўных людзей, пазіралі на тых, хто хадзіў у доўгай спадніцы. ЛіМ.
    Е, Ё	,
    ЕВАНГЕЛІЧНЫ // ЕВАНГЕЛЬСКІ
    Евангелічны. Які апіраецца на евангелле, зыходзіць з яго.
    Евангелічная секта. Евангелічная абшчына.
    Евангельскі. Які мае адносіны да евангелля, заснаваны на ім.
    3-за боязі, што гэтая нянавісць магла б прывесці да злачынства, за якое была б «вышка», ён і пацягнуўся да бога, да евангельскіх запаветаў, да вучэння Ісуса Хрыста. /. Шамякін.
    ЕДКІ // ЯДКІ
    Ёдкі. 1. Які раз’ядае, разбурае што-н. хімічна; які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.
    Абапал дарогі дагаралі хаты, і ўдушлівы едкі смурод пажарышчаў раздзіраў грудзі. В. Быкаў.
    2.	перан. З’едлівы, калючы.
    I смех там быў, былі і жарты, і кпіны едкія, і злосць. Я. Колас.
    Ядкі. Разм. Які са смакам есца, ахвотна паядаецца; смачны, пажыўны.
    Атава там ужо адрастаць пачала, а трава ядкая, спажыўная. ЯКолас.
    ЕДНАСЦЬ //ЯДНАННЕ
    Ёднасць. Адзінства; агульнасць, супольнасць; суцэльнасць, непадзельнасць.
    Вялічка — ціхі, ураўнаважаны, засяроджаны ў самім сабе, моцны разуменнем сваёй праваты, сваёй еднасцю з роднай зямлёй. Полымя.
    Яднанне. Цесная сувязь; адзінства; згуртаванасць.
    Вялікая Айчынная вайна, узнятая нямецкімі фашыстамі, навочна паказала нам, што ў нашай дружбе, у яднанні славянскіх народаў — наша непераможная сіла. ЯКолас.
    ЕДЗІСТЫ // ЕДНЫ
    Ёдзісты. Які ўтрымлівае ў сабе ёд.
    А ты ляжыш на пляжы і поўнымі грудзьмі ўдыхаеш ёдзістасалёны пах водарасцей, выкінутых на бераг марскім прыбоем. М. Чавускі.
    Ёдны. Які мае адносіны да ёду.
    Ен у спіртавым растворы пад назвай ёдная настойка прымяняецца ў медыцыне як добры абеззаражваючы сродак. Хімія.
    ЕЛКА // ЕЛКА //ЯЛІНА
    Елка. Вечназялёнае хваёвае дрэва з конусападобнай кронай.
    Тут верх асіны круглалісты сплятаўся з хвоямі, з дубамі, а елкі хмурымі крыжамі высока ў небе выдзялялісь, таемна з хвоямі шапталісь. ЯКолас.
    Ёлка. 1. тое, што і елка.
    Башлыкі адзелі ёлкі з снегу і стаяць сплючы. П. Панчанка.
    2.	Елка, ссечаная і ўпрыгожаная к Новаму году. Весяліцца каля ёлкі дзетвара шчаслівая. Н. Гілевіч. Яліна. Высокая елка.
    Старыя хвоі і яліны, высока кінуўшы галіны, глядзелі хораша, любоўна. Я. Колас.
    ЁЛАЧНЫ // ЯЛОВЫ // ЯДЛОЎЦАВЫ
    Елачны. Які мае адносіны да навагодняй ёлкі.
    Колькі гоману, радасці, вясёлай мітусні! I ў кожнага ў вачах гараць, пераліваюцца ёлачныя агні. М. Лынькоў.
    Ялбвы. 1. Які мае адносіны да елкі (яліны).
    I такая цішыня стаяла ў лесе, што, здавалася, чуваць было, як шарахцяць на яловых лапках сняжынкі. М. Лынькоў.
    2.	Зроблены з елкі (яліны).
    На даху толькі што паставілі сухія яловыя кроквы. С. Грахоўскі.
    Ядлбўцавы. Які мае адносіны да ядлоўцу.
    Мінку і Янку я знайшоў на тым самым умоўленым месцы. Толькі добра ведаючы, можна было папасці на яго паміж густых ядлоўцавых кустоў. П. Броўка.
    ЁМІСТЫ // ЁМКІ
    Ёмісты. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н.
    С і н о н і м: умяшчальны.
    У вялікай, ёмістай карзіне ён носіць цётцы соль, газу, брускі зеленаватага мыла. /. Навуменка.
    Емкі. 1. Якім добра і прыемна карыстацца.
    С і н о н і м: зручны.
    Адзін з валуноў нагадвае шыракагрудага скакуна, які праваліўся нагамі ў зямлю, і я саджуся на яго, нібыта ў ёмкае сядло. В. Карамазаў.
    2.	Зграбны, спрытны.
    С і н о н і м: лоўкі.
    А пуга дужа ж ужо ёмкая была... ЯСіпакоў.
    ж
    ЖАДЗЁН // ЖАДЛІВЫ // ЖАДНЫ
    Жадзён. чаму. Разм. Які церпіць нястачу ў самым неабходным; ахвочы да чаго-н.
    У тыя дні былі жадны скарынцы чэрствай хлеба. П. Глебка.
    Жадлівы. Разм. Зайздросны; прагны.
    Жадлівы чалавек.
    Жадны. Абл. Ніякі, ніводны.
    Наблізіўшыся, ён заўважыў над страхою шары слупок дыму і адчуў, як пацягнула раптам зайсці ў тую хату. Проста так без жаднай патрэбы. X. Лялько.
    ЖАЛАСЛІВЫ // ЖАЛАСНЫ / ЖАЛЛІВЫ // ЖАЛОБНЫ
    Жаласлівы. Схільны да жаласці, спачування; жаласны (у 2 знач.).
    С і н о н і м ы: спагадлівы, чуллівы.