• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    С і н о н і м: прываблены.
    Усе турысты, якія ўпершыню ўбачылі Нарач, былі заваблены непаўторнай прыгажосцю возера.
    Заваблівы. Які заваблівае.
    С і н о н і м: прывабны.
    Заваблівыя вочы. Заваблівыя планы.
    Завабны. Разм. Тое, што і заваблівы.
    Завабная будучыня. Завабная прапанова.
    / ЗАВАЕВАНЫ // ЗАВАеУНІЦКІ // // ЗАВАЯВАЛЬНЫ // ЗАВАЯВАНЫ
    Заваёваны. Тое, што і заваяваны.
    Заваёваная свабода. Заваёваны аўтарытэт.
    Заваёўніцкі. Звязаны з захопам чужых зямель.
    С і н о н і м: захопніцкі.
    Заваёўніцкія намеры. Заваёўніцкія паходы.
    Заваявальны. Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваянем.
    С і н о н і м: захопніцкі.
    Заваявальныя войны.
    Заваяваны. Пакораны, захоплены ўзброенай сілай; здабыты настойлівасцю, барацьбой.
    С і н о н і м: заваёваны.
    Заваяваныя землі. Заваяванае давер’е.
    ЗАВАЛ // ЗАВАЛА // ЗАВАЛІНА
    Завал. Штосьці скіданае, зваленае ў беспарадку; штучная перашкода з дрэў, бярвён і г. д.
    Па ўсіх правілах былі выкапаны глыбокія акопы, пракладзены траншэі, зроблены завалы. Б. Сачанка.
    Завала. 1. Прыстасаванне для запірання дзвярэй, для перакрыцця.
    Казлейка пачакаў, пакуль самы апошні дзік увойдзе ў пастку, і махнуў рукой. Княжыя асочнікі і палясоўшчыкі з грукатам апусцілі цяжкія завалы. Л. Дайнека.
    2.	перан. Лянівы чалавек.
    С і н о н і м: лежабок.
    — Ну і народ, каб ён апрогся! Так запусціць зямлю нядбала? He гаспадар быў, а завала! — Антось стаіць, штось разважае. ЯКолас.
    Заваліна. Абл. Прызба.
    Хто на заваліну ўсеўся, хто проста апёрся на плот. В. Макарэвіч.
    ЗАВІРУХА // ЗАВІРУШКА
    Завірўха. 1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам С і н о н і м: завея.
    Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. ЯКолас.
    2.	перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца.
    Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. А. Марціновіч.
    Завірўшка. Невялічкая пералётная птушка з шараватым апярэннем.
    Месца для гнязда завірушка выбірае звычайна ў зарасніках, невысока над зямлёй.
    ЗАВУЖАНЫ // ЗАВУЗКІ
    Завўжаны. Зроблены вузей, чым трэба; звужаны.
    Завужаны касцюм. Завужаны рукаў.
    Завўзкі. Разм. Вузкаваты, вузейшы, чым трэба.
    [Лёдзі] не падабалася плацце — завузкае, хоць і перашытае. У. Карпаў.
    ЗАВУСЕНІЦА // ЗАВУШНІЦА
    Завўсеніца. Востры выступ, шурпатасць, няроўнасць на паверхні чаго-н.
    Разец нібы ступіўся і рабіў на дрэве завусеніцы. Так працаваць нельга. Так можна ўсё сапсаваць. /. Шамякін.
    Завушніца. Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.
    Андрушка пабліскваў вачыма то на пярсцёнак з бліскучым сінім каменьчыкам у Раісы на руцэ, то на завушніцу ў правым вуху. М. Лобан.
    ЗАГАДКАВЫ // ЗАГАДНЫ
    Загадкавы. Незразумелы, непазнаны, таямнічы.
    Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на што не падобныя. А. Чарнышэвіч.
    Загадны. Які выражае загад.
    У полі стрэлы сціхлі, чуліся толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы. /. Мележ.
    У граматыцы: загадны лад — катэгорыя дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю.
    Загадны лад выражае пабуджэнне да выканання дзеяння. Граматыка беларусксш мовы.
    ЗАГАЛОВАЧНЫ // ЗАГАЛОЎНЫ
    Загалбвачны. Які мае адносіны да загалоўка.
    Загаловачны шрыфт.
    Загалбўны. Які пішацца ў слове на пачатку тэксту, раздзела, абзаца; вялікі.
    Загалоўная літара.
    ЗАГАРТАВАНЫ / ЗАГАРТОВАНЫ // ЗАГАРТОВАЧНЫ
    Загартаваны. 1. Такі, якому надалі большую цвёрдасць і моц награваннем да высокай тэмпературы, а затым хуткім ахаладжэннем.
    Загартаваная сякера.
    2.	Стойкі, вынослівы, здольны пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы.
    Загартаваны ў суровых умовах чалавек не збаіцца цяжчасцей.
    Загартованы. Тое, што і загартаваны.
    Загартованы ў кузні серп. Загартованы ў паходах юнак.
    Загартовачны. Прызначаны для загартоўкі.
    Загартовачны працэс. Загартовачны агрэгат.
    ЗАГРУЖАНЫ // ЗАГРУЗАЧНЫ
    Загрўжаны. 1. Запоўнены грузам; нагружаны.
    Гарэў вялікі крыты пакгаўз, загружаны збожжам. М. Лынькоў.
    2.	перан. Разм. Забяспечаны работай на поўную сілу.
    Бывае хвіліна загружанай, нібы век, што заўжды гістарычны. У Нядзведскі.
    Загрўзачны. Які служыць, прызначаны для загрузкі.
    Мадэль гэта мела недахоп у загрузачным бункеры. Беларусь.
    ЗАГУСЦЕЦЬ // ЗАГУСЦІЦЬ
    Загусцёць. Зрабіцца больш густым, гусцейшым.
    Быў канец мая, вясна губляла свае блакітныя, салатнасрабрыстыя, ружова-жаўтлявыя таны, паветра нагрэлася і загусцела, сонечнае святло страчвала далікатнасць, лагоду. В. Карамазаў.
    Загусціць. што. Разм. Зрабіць густым або занадта густым.
    Залішне прарэдзіш — не дабярэш увосень ураджаю, загусціш — зноў жа толку будзе мала. В. Палтаран.
    задзерты // задзерысты / /ЗАДЗІРЛІВЫ / ЗАДЗІРЫСТЫ
    Задзёрты. Падняты ўгору.
    Hoc быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Я. Васілёнак..
    Задзёрысты. Тое, што і задзірысты.
    Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» П. Броўка.
    Задзірлівы. Тое, што і задзірысты.
    Дый характарам ён удаўся ў Ігнася — нахабны, задзірлівы і шкадлівы, як брыдкі кот. I. Канановіч.
    Задзірысты. Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы.
    Волька, нібы дзяўчына, кідае час ад часу на Федзю свой задзірысты погляд, смяецца да яго, жартуе. А. Васілевіч.
    ЗАДНЕЦЬ// ЗАДНІЦЬ
    Заднёць. безас. Пра надыход світання; заднецца.
    Калі ж заднела, заўважыў Калістрат суседа Янука. У. К.орбан.
    Задніць. што. Абл. Уставіць дно.
    Астаецца толькі задніць, і дзежка гатова для адпраўкі Р. Мурашка.
    ЗАДОРАНЫ // ЗАДОРЛІВЫ / ЗАДОРНЫ
    Задбраны. Адораны мноствам падарункаў.
    Задораныя маладажоны. Задораны імяніннік.
    Задорлівы. Тое, што і задорны.
    Усё радавала, бадзёрыла: і стомленасць, што ўчэпіста трымалася, і задорлівы смех моладзі. /. Сіўцоў.
    Задорны. Поўны задору; палкі, бадзёры.
    Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары. М. Ваданосаў.
    ЗАДУМАНЫ // ЗАДУМЕННЫ / ЗАДУМЛІВЫ / ЗАДУМНЫ
    Задўманы. 1. Вырашаны ў думках.
    Усё задуманае раней ужо зроблена.
    2.	Агорнуты думкамі; заклапочаны.
    Я запяю пра жыццё маладое, больш я не буду задуманым, сумным. М. Танк.
    Задумённы. Паглыблены ў думкі, разважанні.
    С і н о н і м: задумлівы.
    Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася. Т. Хадкееіч.
    Задўмлівы. Тое, што і задумен ны.
    Часам ён кідаў ручку, складваў на грудзях рукі .. і глядзеў некуды ў адну кропку, не варухнуўшыся, задумлівы, засяроджаны. В. Хомчанка.
    Задўмны. Разм. Задуменны, задумлівы.
    Незвычайны агонь у задумных вачах, на каленях ляглі гуслібаі. Я. Купала.
    ЗАЕЗДЖ.АНЫ // ЗАЕЗДЖЫ // ЗАЕЗНЫ
    Заёзджаны. Знясілены частай і працяглай яздой, работай без адпачынку.
    Заезджаны конь. || перан. Даўно ўсім вядомы; збіты, зацяганы. Заезджаны анекдот. Заезджаны жарт.
    Заёзджы. Які заехаў куды-н. мімаходам, на кароткі час.
    Сінонім: прыезджы.
    Рэгіну запрасіў на танец нейкі заезджы хлопец, але Міцька на гэта і ўвагі не звярнуў. М. Лупсякоў.
    Заёзны. У выразе: заезны двор (дом) (уст.)— памяшканне для начлегу з дваром для коней і фурманак, а таксама карчмой.
    Аднойчы прыехаў у заезны дом, што побач з нашай вёскаю, багаты купец. Л. Дайнек.а.
    ЗАЗНАЦЦА //ЗАЗНАЦЬ
    Зазнацца. Заганарыцца, заважнічаць.
    Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся! Ды дзень яшчэ не пачынаўся: пастой, мароз, пастой хваліцца — мо і цябе хто не збаіцца! ЯКолас.
    Зазнаць. Зведань на ўласным вопыце; перажыць, адчуць.
    Нямала ўсякіх бед зазнаў стары за сваё доўгае жыццё.
    ЗАЙМЕННЫ // ЗАМЕННЫ
    Займённы. Які мае адносіны да часціны мовы займенніка.
    Займенная форма прыметніка — гэта тое ж самае, што і поўны прыметнік.
    Замённы. Які падлягае замене, можа быць лёгка заменены.
    Лес — гэта .. нічым не заменная сыравіна для нашай айчыннай хіміі. Б. Сачанка.
    ЗАКРУГЛ ЕНАСЦЬ //ЗАКРУГЛЕННЕ
    Закрўгленасць. Акругласць, круглявасць; закончанасць, завершанасць.
    У Івана матэматычнае мысленне — любіць закругленасць. /. Навуменка.
    Закруглённе. 1. Наданне чаму-н. акруглай формы.
    Суправаджэнне дзвюх ліній (прамой з дугой або дзвюх дуг) робіць пераход з адной лініі на другую плаўным, без выступаў; яно практыкуецца, напрыклад, пры пабудове закругленняў чыгуначных або трамвайных шляхоў. Геаметрыя.
    2.	Адхіленне ўбок па крывой; выгіб.
    Чыгунка рабіла тут паварот направа, само закругленне ішло па высокім насыпе. М. Лынькоў.
    ЗАКУЛЬГАВЕЦЬ // ЗАКУЛЬГАЦЬ
    Закульгавець. Разм. Стаць кульгавым.
    — Конь мой белы закульгавеў, то няма як ехаць мне сягоння. Чорны.
    Закульгаць. 1. Пайсці, пабегчы кульгаючы.
    Салдат закульгаў шпарчэй. КЧорны.
    2.	Стаць кульгавым; закульгавець.
    — Кашаварам я не быў, а што нага ў мяне крывая, то гэта праўда, толькі ж закульгаў я ад ранення, а не так сабе ад чаго. А. Кулакоўскі.
    ЗАКУРЫЦЬ1 / ЗАКУРЫЦЬ2 // ЗАКУРЭЦЬ
    Закурыць'. каго-што. Пакрыць сажай; задыміць.
    — Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае,— сказаў машыніст. Л. Арабей.
    Закурыць2. Запаліўшы папяросу, люльку, пачаць курыць, зацягвацца дымам; пачаць курыць, стаць курцом.
    Дзед закурыў люльку і доўга кашляў ненатуральным кашлем. А. Якімовіч.
    Закурэць. 1. Пакрыцца сажай; пацямнець ад сажы, дыму; задыміцца.
    Столь, цёмная ад часу, пад абразамі аж чорная — закурэла, па вуглах — павуціна. ЛіМ.
    2.	Узняцца воблакам, слупам (пра пыл і пад.).
    Дырэктар хвастануў каня ляйчыной, і толькі пыл закурэў з-пад капытоў. С. Грахоўскі.
    ЗАЛАЦЕЦЬ // ЗАЛАЦІЦЬ
    Залацёць. Разм. Набываць адценне, колер золата; блішчаць, як золата.
    Лістота на дубах, нягледзячы на жаўцізну, была яшчэ моцнай, вяршаліны пераможна залацелі ў яркім святле, і дзе-нідзе чырванелі кусты глогу. В. Іпатава.
    Залаціць. што. 1. Пакрываць золатам, пазалотай.
    У гарадку бурылі сабор, расцягвалі абразы, скідалі крыжы, залачоныя (дзеепрысл.) Рыгорам Трахімавічам, у гразь са званіцы скінулі звон. В. Карамазау.
    2.	перан. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.
    Сонца ўжо амаль схавалася за лес і толькі залаціла верхавіны дрэў. У. Корбан.
    ЗАЛІВАЧНЫ // ЗАЛІВІСТЫ // ЗАЛІЎНЫ
    Залівачны. Прызначаны для заліўкі чаго-н.
    Спецыяльныя электрацялежкі дастаўляюць каўшы да залівачных участкаў канвеера. Беларусь.
    Залівісты. Гучны, звонкі, з пералівамі.
    Недзе далёка — то ападаючы, то зноў падымаючыся — чутна залівістая песня начлежнікаў. Я. Скрыган.