Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
Зняважлівы. Які зневажае, поўны знявагі.
Барані божа, дайсці да такога стану. Лепш загінуць адразу без зняважлівых пакут. С. Грахоўскі.
ЗНЕЛЮБЕЦЬ // ЗНЕЛЮБІЦЬ
Знелюбёць. Разм. Зрабіцца нялюбым.
С і н о н і м: абрыднуць.
Гэй, не адлятайце ў вырай, журавы! Хіба знелюбелі нашы паплавы? Е. Лось.
Знелюбіць. каго-што. Разм. Адчуць моцную непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-чаго-н.
С і н о н і м: неўзлюбіць.
Віця за сённяшні дзень знелюбіў Апанаса. Можа, каб не ён, дык усё было б добра... У. Нядзведскі.
ЗНЯСІЛЕЦЬ // ЗНЯСІЛІЦЬ
Знясілець. Стаць бяссільным; дайсці да знямогі.
С і н о н і м ы: аслабець, знемагчы.
3 вялікай натугай вылез з-пад цёплай коўдры, апрануўся,
пайшоў па дровы. Трэба прапаліць печ і хоць выпіць чаю. A то зусім можна знясілець. I. Шамякін.
Знясіліць. каго-што. Пазбавіць сілы, зрабіць бяссільным С і н о н і м: аслабіць.
Ты хоць і выздаравеў, а цяжка працаваць не можаш, надта знясіліла цябе хвароба. М. Машара.
Няправільна. Па газетах поўзалі чамусьці чырвонарабыя божыя кароўкі, і была ў іхніх рухах такая ж марудлівасць, як і ў самім горадзе, які нібы знясіліў (трэба: знясілеў) ад гарачыні, гары і пылу. /. Чыгрынаў.
ЗОЛКІ // зольны
Зблкі. Сыры, пранізліва халодны (звычайна пра дождж, вецер).
Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая /. Пташнікаў.
Зольны. Які мае адносіны да золі — сырога, пранізлівага халоднага надвор’я.
Зольная вільгаць аблеплівала ўсё: і дрэвы, і кусты, і густую ігліцу на зямлі. М. Лынькоў.
ЗОРНЫ // ЗОРЧАТЫ
Збрны. Пакрыты, усеяны зоркамі; з мноствам зорак; які мае адносіны да зоркі, зорак.
Высока ў зорным, чыстым небе вісеў сярпок-месяц. В. Адамчык.
Зорчаты. Які мае форму зоркі.
С і н о н і м: зоркападобны.
У аснове пакрыцця будынка ляжаць складаныя зорчатыя скляпенні. А. Ліс.
ЗРАЗУМЕЛЫ // ЗРАЗУМЕТЫ
Зразумёлы. 1. Даступны разуменню.
Сінонімы: просты, ясны.
Чаму ў сэрцы беларускім песня Тарасова адгукнулася, запела зразумелым словам? Я. Купала.
2. Небеспадстаўны, абгрунтаваны.
Сінонім: апраўданы.
Пасля доўгага роздуму і зразумелых ваганняў я асмеліўся зірнуць у пісьмо. Я. Васілёнак.
Зразумёты. Асэнсаваны, усвядомлены; які зразумелі.
Думка — найвялікшая, яшчэ не зразуметая намі крыніца сілы. У. Дубоўка.
ЗУБАСТЫ // ЗУБАТЫ // ЗУБНЫ // ЗУБЧАСТЫ
Зубасты. 1. 3 вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасню зубоў.
Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак, плотак і сяляў. В. Вольскі.
2. перан. Дзёрзкі і востры на язык; з’едліва-насмешлівы.
Ну і тая жанчына зубастая была. «Вы,— кажа,— не забывайнеся, што ў нашай вёсцы ёснь вельмі многа такіх культурных людзей, якім могуць пазайздросціць некаторыя гарадскія». У. Дубоўка.
Зубаты. 3 вялікімі зубамі; з зубамі наогул.
Акцызнік крычыць і крэкча, падымаючыся з-пад плота, усміхаецца нечага на ўвесь зубаты рот. /. Пташнікаў.
Зубны. Які мае адносіны да зубоў.
Зубны лекар быў у яго ўяўленні нейкім зубатым дзядзькам.
3. Бядуля.
Зубчасты. 3 зубцамі, зуб’ём; з няроўнымі, ломанымі абрысамі.
Усё відаць. як на далоні: і кожнае дрэва на шляху, і калодзежны жураў у дальняй вёсны, і зубчасты край лесу, і бялявы дымок далёка-далёка, дзе праходзіць чыгунка. М. Лынькоў.
ЗЫХОДЗЯЧЫ // ЗЫХОДНЫ
Зыходзячы. 1. з чаго. Грунтуючыся на чым-н.; беручы за аснову.
Зыходзячы са шматлікіх фактаў, ён і зрабіў такое заключэнне.
2. Які спадае, убывае; які выцякае (пра вадкаснь).
Толькі нямногім часцям зыходзячай крывёю дывізіі ўдалося прарваць акружэнне. Звязда.
Зыхбдны. Пачатковы, адпраўны.
Фальклорныя крыніцы з'явіліся ў некаторай ступені зыходным пунктам, ад якога пісьменнікі адштурхоўваліся. 10. Пшыркоў.
ЗЯБКІ //ЗЯБЛЕВЫ //ЗЯБЛЫ
Зябкі. ГІранізліва халодны; велымі адчувальны да холаду.
Ад туману, ад балота павявала зябкай тарфяной сырасцю. /. Мележ.
Зяблевы. Які мае адносіны да зябліва — узаранага восенню поля.
[Лемяшэвіч] перасігнуў цераз плот і пайшоў гародам, па зяблевым ворыве, па светлай дарожцы, вытканай месяцам на белай зямлі. /. Шамякін.
Зяблы. Разм. Змёрзлы, азяблы.
Асцярожна — стук у дзверы зяблаю рукою. Я. Колас.
зямляк // ЗЯМЛЯНІН
Зямляк. Ураджэнец адной з кім-н. мясцовасці.
— Дык вядома, землякі! — ледзь не ўскрыкнуў баец.— 3 адной рэспублікі, значыць, і землякі. А. Кулакоўскі.
Зямлянін. Насельнік, жы.хар планеты Зямля.
Той час ужо нам бачыцца, калі вялікае яднанне явай стане, і будуць звацца людзі на Зямлі, усе на ўсёй, па-мірнаму— зямляне. А. Зарыцкі.
I
ІГОЛАЧНЫ // ІГОЛКАВЫ // ІГОЛЬЧАСТЫ // ІГОЛЬЧАТЫ
Ігблачны. Які мае адносіны да іголкі.
Іголачнае вушка. Іголачны ўкол.
Ігблкавы. Які мае адносіны да іголкі, вырабу іголак.
Іголкавы цэх. Іголкавая вытворчасць.
Ігбльчасты. Пакрыты вялікай колькасцю іголак (звычайна пра хвойныя дрэвы, кусты).
Ігольчастая елачка. Ігольчасты кактус.
Ігбльчаты. Падобны з выгляду на іголкі; з іголкамі.
Каля варот паміж гладкіх каменняў, якімі быў забрукаваны двор, расла высокая ігольчатая трава. ЯРадкевіч.
ІДЭАЛІЗАВАНЫ // ІДЭАЛІСТЫЧНЫ // ІДЭАЛЬНЫ
Ідэалізаваны. Лепшы, чым у сапраўднасці.
С і н о н і м: прыхарошаны.
Людзі гэтыя — не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы. Полымя.
Ідэалістычны. Які мае адносіны да ідэалізму, ідэалістаў (у філасофіі).
Па прычыне ідэалістычнага светапогляду малады паэт не бачыў у звычайным жыцці прыгожага і ўзнёслага. В. Каваленка.
Ідэальны. 1. Які адпавядае паняццю аб ідэале; які існуе ва ўяўленні, незямны.
С і н о н і м: узнёслы.
Усім нам Алеся ў тыя гады здавалася ідэальным увасабленнем беларускай дзяўчыны. Я. Рамановіч.
2. Разм. Вельмі добры, выдатны; дасканалы.
С і н о н і м: узорны.
Вядома, ніводзін з аўтараў не змог сказаць, што ён напісаў ідэальную рэч. М. Паслядовіч.
ІЗАЛЯВАНЫ // ІЗАЛЯТАРНЫ // ІЗАЛЯЦЬІЙНЫ // ІЗАЛЯЦЫЯНІСЦКІ
Ізаляваны. 1. Адасоблены, асобны.
Праўда, у астрозе ён сядзеў на другім паверсе і быў, па яго словах, ізаляваны ад усіх вязняў. М. Машара.
2. Пакрыты ізаляцыяй — матэрыялам, які засцерагае ад рассейвання і ўцечкі энергіі; не аголены.
Лёня выпрасіў у партызанскім атрадзе «Дзядзі Дзімы» метраў дзвесце ізаляванага проваду. I. Новікаў.
Ізалятарны. Які мае адносіны да ізалятара.
Ізалятарны ланцужок складаецца з двух фарфоравых арэшкавых або пальчыкавых ізалятараў. Таваразнаўства.
Ізаляцыйны. Прызначаны для ізаляцыі.
Казачэнка і Сяргей паялі, Алёша нешта абмотваў ізаляцыйнай лентай, а дзяжурны электрык падпільваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. /. Шамякін.
Ізаляцыянісцкі. Які мае адносіны да ізаляцыянізму — палітыкі дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці.
Ізаляныянісцкая палітыка.
ІКРАНЫ // ІКРЫСТЫ
Ікраны. Які мае ў сабе ікру; які мае адносіны да ікры.
Ікраная рыба. Ікраная бочка.
Ікрысты. Які мае ў сабе многа ікры.
Ікрыстая плотка. Ікрысты шчупак.
ІЛЮЗІЯНІСТЫЧНЫ // ІЛЮЗІЯНІСЦКІ
Ілюзіяністычны. Які мае адносіны да ілюзіянізму — антынавуковага светапогляду, згодна з якім свет з’яўляецца ілюзіяй.
Ілюзіяністычная філасофія.
Ілюзіянісцкі. Які мае адносіны да ілюзіяніста — цыркавога артыста.
Ілюзіянісцкі нумар.
ІЛЮСТРАВАНЫ // ІЛЮСТРАЦЫЙНЫ
Ілюстраваны. Які мае ілюстрацыі, з ілюстрацыямі.
Ілюстраваны часопіс. Ілюстраваная кніжка.
Ілюстрацыйны. 1. Які служыць, з’яўляецца ілюстраныяй.
Ілюстраныйны матзрыял. Ілюстрацыйныя малюнкі.
2. Пабудаваны на знешнім апісанні без пранікнення ў сутнасць справы (пра творы літаратуры, мастацтва і пад.).
У дыялогах I. Мележа ня.ма таго пустаслоўя, якое часта надараецца сустракаць у творах ілюстрацыйных, не асветленых актыўнай думкай, не сагрэтых узрушанасцю сэрна. У. Юрэвіч.
ІМІГРАНТ // ЭМІГРАНТ
Імігрант. Перасяленец з якой-н. краіны.
Еснь у Канадзе шмат імігрантаў, у тым ліку славян. Я. Брыль.
Эмігрант. Чалавек, які перасяліўся са сваёй радзімы ў іншую краіну.
Частка эмігрантаў зрабіла свае вывады з урокаў гісторыі, зразумела свае памылкі, жыве добрымі патрыятычнымі настроямі. /. Мележ.
ІМІТАТАРСКІ // ІМІТАЦЫЙНЫ
Імітатарскі. Які мае адносіны да імітатара; пераймальны.
Ен, відаць, быў бы добрым артыстам: імітатарскія здольнасці ў яго проста зайздросныя. ЛіМ.
Імітацьійны. Які мае адносіны да імітацыі — дакладнага ўзнаўлення, падробкі чаго-н.
Пафас гэтых і многіх падобных вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма той глыбіні, ён непераборлівы ў сродках выяўлення. Р. Бярозкін.
ІМПРАВІЗАВАНЫ // ІМПРАВІЗАТАРСКІ // ІМПРАВІЗАЦЫЙНЫ
Імправізаваны. 1. Створаны адразу, у час выканання, без папярэдняй падрыхтоўкі.
Верш імправізаваны, лёгкі, нічым «староннім» не заклапочаны. Р. Бярозкін.
2. перан.. Зроблены наспех, без папярэдніх прыгатаванняў.
Чатыры грузавікі, пастаўленыя адкрытымі платформамі адзін да аднаго, стваралі імправізаваную эстраду. Я. Рамановіч.
Імправізатарскі. Які мае адносіны да імправізатара.
Як ніколі раней, яго імправізатарскі талент праявіўся на тым памятным вечары самадзейнасці. ЛіМ.
6 С. М. Грабчыкаў 161
Імправізацыйны. Які мае адносіны да імправізацыі; які ўзнікае ў час выканання, на хаду.
Імправізацыйныя матывы.
ІМПУЛЬСІЎНЫ // ІМПУЛЬСНЫ
Імпульсіўны. 1. Абумоўлены несвядомым, непераадольным матывам; які не залежыць ад волі, свядомасці.
Сінонім: міжвольны.
Дзеці, паступіўшыя ў школу, шмат у чым яшчэ дзейнічаюць пад уплывам першых неўсвядомленых пабуджэнняў, захапленняў. Іх дзеянні часта імпульсіўныя. Педагогіка.
2 . Схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу — унутранага штуршка; парывісты (пра чалавека).
Яму часта не хапае цярплівасці, спакою, метадычнасці, рытму ў працы. Гэта натура паэтычная, імпульсіўная. Ф. Куляшоў.
Імпульсны. Які мае адносіны да электрычных імпульсаў, звязаны з імі.
Імпульсная радыёсувязь. Імпульсны генератар.
ІМШЫЦЬ // ІМШЭЦЬ
Імшьіць. што. Класці мох між бярвення ў новым зрубе; канапаціць мохам.
Вось і хата: дзед яшчэ імшыў зруб яе смалісты, сукаваты. М. Танк.
Імшэць. Зарастаць мохам.
Дзе імшэла гнілое балота — сцяной стаяла густая, высокая пшаніца. А. Якімовіч.
ІМЯНІННЫ // ІМЯННЫ
Імянінны. Які прызначаецца, робіцца ў гонар імянін.
У 1843 годзе быў надрукаваны артыкул Цітовіча, дзе прыводзіўся імянінны верш. Полымя.