• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Імянны. Памечаны імем уладальніка; выдадзены на чыё-н. імя.
    На родны завод ён вярнуўся з падзякамі ад камандавання і імянным гадзіннікам. А. Асіпенка.
    ІНДЗЕЙЦЫ // ІНДУСЫ / ІНДЫЙЦЫ
    Індзёйцы. Агульная назва карэнных плямён і народнасцей, якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык.
    3	пачатку 20 ст. [у Бразіліі] вымерла 87 плямёнаў індзейцаў, асталося 143, з іх 33 ізалявана жывуць у глыбіні лясоў. БелСЭ.
    Індўсы. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.
    Уяўляю, як гэты «міністр калоній» адносіцца да якога-небудзь негра ці індуса, калі нават сваю суайчынніцу ён не супроць праглынуць. /. Шамякін.
    Індыйцы. Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці.
    Захавалася таксама назва «індзейцы» (хоць яны не маюць нічога агульнага з жыхарамі Індыі — індыйцамі). Геаграфія частак свету.
    ІНДЫВІДУАЛІЗАВАНЫ // ІНДЫВІДУАЛІСТЫЧНЫ // // ІНДЫВІДУАЛЬНЫ
    Індывідуалізаваны. He падобны на іншых, своеасаблівы.
    Важнейшым сродкам характарыстыкі з’яўляецца мова герояў, выразная, строга індывідуалізаваная. Л. Тамашова.
    Індывідуалістычны. Які мае адносіны да індывідуаліста, індывідуалізму — светапогляду, згодна з якім інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.
    Герой асабістае шчасце мысліць не як індывідуалістычнае, «вырванае» з жыцця, а як звязанае са шчасцем грамадскім, агульным, калектыўным. /. Навуменка.
    Індывідуальны. Які мае адносіны да адной асобы ці з’явы.
    С і н о н і м: асабісты.
    У кожным такім раёне ёсць свае школы, дзіцячыя сады, магазіны, кінатэатры, сталовыя, прадугледжаны і гаражы для індывідуальных машын. С. Грахоўскі.
    ІНЖЫНЕРНЫ // ІНЖЫНЕРСКІ
    Інжынёрны. Звязаны з дзейнасцю інжынера, інжынераў; тэхнічны.
    Інжынерны: факультэт; інжынерныя: кадры, разлікі, войскі; інжынерная: прафесія, справа і інш.
    Ператварыць інертны камень, а тым больш сталь і шкло, у твор мастацтва — на гэта патрзбна нешта большае, чым інжынерныя разлікі і самыя дасканалыя стандарты. /. Шамякін.
    Інжынёрскі. Які мае адносіны да інжынера, належыць яму; характэрны для інжынера.
    Інжынерскі: дыплом, занятак, дом, сын; інжынерскія: абавязкі, традыцыі; інжынерскае: вока і інш.
    Дзве пары вачэй — у гэтым выпадку, вядома ж, лепш, чым адна,— і дзве інжынерскія галавы таксама не на шкоду справе. А. Кулакоўскі.
    ІНІЦЫЯТАРСКІ // ІНІЦЫЯТЫЎНЫ
    Ініцыятарскі. Які мае адносіны да ініцыятара.
    Ініцыятарскі пачын юнака горача падтрымалі рабочыя цэха Чырвоная змена.
    Ініцыятарскі пачын. Ініцыятарскія здольнасці.
    Ініцыятьіўны. Які валодае ініцыятывай, здольны да самастойных актыўных дзеянняў.
    С і н о н і м: прадпрымальны.
    Дзе не было ініцыятыўных людзей, там не было і сур’ёзных змен. /. Шамякін.
    IНКВІЗІТАРСКІ // ІНКВІЗІЦЫЙНЫ
    Інквізітарскі. Які мае адносіны да інквізітара, уласцівы яму. Інквізітарскія метады. Інквізітарскі суд.
    Інквізіцыйны. Які мае адносіны да інквізіцыі, характэрны ёй. Інквізіцыйны трыбунал.
    ІНКУБАТАРНЫ // ІНКУБАЦЫЙНЫ
    Інкубатарны. Які мае адносіны да інкубатара.
    Развіццю птушкагадоўлі садзейнічае шырокая сетка інкуба тарных станцый, якія забяспечваюць калгасы і саўгасы кура нятамі. Геаграфія БССР.
    Інкубацыйны. Які мае адносіны да інкубацыі — скрытага перыяду хваробы.
    Трапіўшы ў здаровы арганізм, вірус адзёра на працягу некаторага часу нічым сябе не выяўляе. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 7 да 21 дня. Потым з’яўляюцца першыя адзнакі захворвання. Беларусь.
    ІНСПЕКТАРСКІ // ІНСПЕКЦЫЙНЫ
    Інспёктарскі. Які мае адносіны да інспектара; які мае на мэце праверку, інспектаванне.
    Інспектарская строгасць. Інспектарскі кантроль.
    Інспекцыйны. Які мае адносіны да інспекцыі — праверкі чаго-н.
    Інспекцыйныя свае абавязкі Бурмістрава выконвала шчыра Правярала ўсю работу, не даравала прамашак, часам нават грубавата лаялася. /. Шамякін.
    ІНСТРУКТАРСКІ // ІНСТРУКЦЫЙНЫ
    Інстрўктарскі. Які мае адносіны да інструктара.
    У гэты час ён [Я. Колас] знаходзіўся ў Курскай губерні і
    працаваў настаўнікам, інструктарам па школах, членам інструктарскай калегіі. Л. Фіглоўская.
    Інструкцыйны. Які мае адносіны да інструкцыі.
    Прадстаўнік з раёна правёў семінарскія заняткі, даў карысныя практычныя парады і інструкцыйныя ўстаноўкі. Звязда.
    ІНТРЫГАНСКІ // ІНТРЫГОЎНЫ // ІНТРЫГУЮЧЫ
    Інтрыганскі. Які характэрны для інтрыгана.
    Інтрыганскі характар. Інтрыганскія ўчынкі.
    Інтрыгбўны. Які мае адносіны да інтрыгі — сюжэтнай лініі ў мастацкім творы, якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння.
    I ўсюды кожная рыска гэтага малюнка захапляе, хвалюе сама па сабе, з’яўляецца інтрыгоўнай і важнай у сюжэце. М. Клімковіч.
    Інтрыгўючы. Які інтрыгуе, зацікаўлівае, узбуджае інтарэс сваёй таямнічасцю.
    Інтрыгуючы загаловак артыкула. Інтрыгуючая назва кнігі.
    ІНТЭЛІГЕНТНЫ // ІНТЭЛІГЕНЦКІ
    Інтэлігёнтны. 1. Характэрны для інтэлігента, інтэлігенцыі.
    Інтэлігентны: чалавек, выгляд; інтэлігентная: прафесія, праца, знешнасць, мова; інтэлігентнае: грамадства, аблічча і інш.
    Я гляджу на невялікі бюст Янкі Купалы, што стаіць на маім пісьмовым стале, углядаюся ў тонкія, вельмі знаёмыя, інтэлігентныя рысы яго твару. Я. Рамановіч.
    2.	Адукаваны, культурны.
    Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны. А. Кулакоўскі.
    Інтэлігёнцкі. Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі.
    Інтэлігенцкія: звычкі, погляды; інтэлігенцкая: бездапаможнасць, мяккацеласць, размова, сям’я і інш.
    Тут мела свой уплыў інтэлігенцкае паходжанне Багдановіча, выхаванне таленту паэта на ўзорах класічнай паэзіі. А. Лойка.
    ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТЫЧНЫ // ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСЦКІ // // 1НТЭРНАЦЫЯ НАЛ ЬНЫ
    Інтэрнацыяналістычны. Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму.
    Інтэрнацыяналістычная салідарнасць.
    Інтэрнацыяналісцкі. Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму, інтэрнацыяналіста.
    Можна назваць многа твораў, якія ўдала перадаюць інтэрнацыяналісцкія пачуцці беларускага народа. Полымя.
    Інтэрнацыянальны. Які мае адносіны да ўсіх народаў і нацый.
    С і н о н і м: міжнародны.
    I да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. /. Сіняўскі.
    ІСКРАВЫ // ІСКРАНЫ // ІСКРАЎСКІ // ІСКРЫСТЫ
    Іскравьі. Які мае адносіны да іскры.
    Іскравых перадатчыкаў цяпер ужо не робяць, але ў фізічных кабінетах яны могуць яшчэ мець прымяненне для дэманстрацыі электрамагнітнага спрамянення. Фізіка.
    Іскраны. 3 іскраў, з іскрамі.
    Іскраны слуп.
    Іскраўскі. Які мае адносіны да дзейнасці бальшавіцкай газеты «Іскра».
    Іскраўскі напрамак. Іскраўская група.
    Іскрысты. 1. Які вылучае або мае ў сабе многа іскраў.
    Палае агонь іскрысты ля карча. У. Ляпёшкін.
    2.	Які ззяе, зіхаціць іскрамі; бліскучы.
    Да самага гарызонта ляжаў белы іскрысты снег. А. Алешка. II Пеністы, шыпучы. Барыс не хацеў ехаць у такую далячынь, дый кіеўскія прыгажуні былі даспадобы і віно, салодкае, іскрыстае, цякло бясконцым ручаём. Л. Дайнека.
    ІТАЛІЙСКІ // ІТАЛЬЯНСКІ
    Італійскі. Які мае адносіны да італікаў, італійцаў — старажытных плямёнаў Апенінскага паўвострава.
    Італійскія плямёны. Італійская культура.
    Італьянскі. Які мае адносіны да італьянцаў, Італіі.
    Італьянская мова. Італьянская літаратура.
    к
    КАБЫЛА // КАБЫЛІЦА // КАБЫЛКА
    Кабыла. Самка каня.
    Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Прыказка.
    Кабыліца. Маладая рослая кабыла; жаробка.
    Першая лёгка і размашыста ішла агністая .з белай мецінкай на лбе кабыліца Зорка. М. Ракітны.
    Кабылка. 1. Памянш.-ласк. да кабыла.
    Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. А. Кулакоўскі.
    2.	Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (балалайцы, скрыпцы і пад.).
    Скрыпічная кабылка.
    КАВАДЛА // КУВАЛДА
    Кавадла. Ж.алезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу.
    У кузнях глуха гухкаў аб кавадла молат і цяжка соп кавальскі мех. Б. Сачанка.
    Кувалда. Цяжкі кавальскі молат.
    He чуў я, як ля чорных катлаванаў узвывалі, глушачы крыкі будаўнікоў, бульдозеры і як бухалі кувалды ў майстэрнях, наспех збітых з дошак. М. Вышынскі.
    Няправільна. Бацька ў гэты момант вынес ад горна распалены да чырвані прут, палажыў яго на кувалду (трэба: кавадла). В. Хомчанка.
    КАЛАНІЗАВАНЫ // КАЛАНІЗАТАРСКІ // КАЛА НІЗАЦЫ Й НЫ // // КАЛАНІСЦКІ / КАЛАНІЯЛІСЦКІ // КАЛАНІЯЛЬНЫ
    Каланізаваны. 1. Насільна ператвораны ў калонію.
    На афрыканскіх землях, каланізаваных еўрапейцамі, карэннае насельніцтва або вынішчалася, або станавілася рабамі. Звязда.
    2.	Заселены каланістамі, перасяленцамі.
    У пачатку XIX ст. англічане занялі Капскую зямлю (раён мыса Добрай Надзеі), каланізаваную выхадцамі з Нідэрландаў (бурамі). Геаграфія зарубежных краін.
    Каланізатарскі. Які мае адносіны да каланізатара, характэрны для яго.
    Каланізатарская палітыка асабліва выразна праяўлялася ў такіх дзікіх формах нацыянальнага прыгнечання, як звальненне са службы, замена мясцовых чыгуначнікаў прывезенымі з карэннай Польшчы і г. д. А. Ліс.
    Каланізацыйны. Які мае адносіны да каланізацыі — насільнага ператварэння ў калонію або засялення каланістамі.
    Беззваротна прайшоў той час, калі каланізацыйныя мэты імперыялістаў дасягаліся без асаблівых цяжкасцей. Звязда.
    Каланкцкі. Які мае адносіны да каланіста — жыхара калоніі.
    Каланісцкая гаспадарка. Каланісцкая сям’я.
    Каланіялкцкі. Які мае адносіны да каланіяліста, каланізатара; каланізатарскі.
    Гарэцкі .. даў аб’ектыўны вобраз беларускага этнасу ў межах Польшчы .. Тым самым выбіваў аргументы з рук польскіх буржуазных палітыкаў, адэптаў каланіялісцкіх прэтэнзій. А. Ліс.
    Каланіяльны. Які мае адносіны да калоніі.
    He культуру, а рабства і знішчэнне неслі еўрапейцы ў каланіяльныя краіны. Гісторыя сярэдніх вякоў.
    КАЛАСАВЫ // КАЛАСІСТЫ
    Каласавы. 3 суквеццем у выглядзе коласа; які мае адносіны да коласа.
    Сцяной узняліся каласавыя, буйным зернем набрыняўшы. Удаліся яны, урадзіліся. Што азіміна, што ярына. ЛіМ.
    Каласісты. 3 мноствам каласоў; з буйным калоссем.
    Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючы смачным гаркаватым пахам. Я. Брыль.
    КАЛГАСНІЦКІ // КАЛГАСНЫ
    Калгасніцкі. Які мае адносіны да калгасніка, належыць яму.
    Хілюта з дня ў дзень — ці табе дождж, ці табе снег,— з году ў год ганяў у поле калгасніцкіх кароў. Я. Сіпакоў.