• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    2.	Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян.
    С і н о н і м: антычны.
    Інтэрнацыянальныя словы з’яўляюцца, як правіла, запазычаннямі з класічных моў — грэчаскай і лацінскай. Полымя.
    Класны. 1. Які мае адносіны да вучнёўскага класа.
    Дзеці вельмі любілі сваю класную настаўніцу — чулую, добрую жанчыну. Р. Няхай.
    2.	Які паказвае клас, мае высокую ступень чаго-н.
    Класны спартсмен. Класная гульня.
    У выразе: класны вагон (уст.)— пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.
    Даўно пад пагрузкай даўгі эшалон: платформы, цяплушкі і класны вагон. М. Калачынскі.
    КЛЕЙКАВІНА // КЛЕЙКАСЦЬ
    Клейкавіна. Клейкае бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні злакаў і не раствараецца ў вадзе.
    Гэты крухмал, ператварыўшыся ў растваральны цукар, пасля доўгіх вандраванняў па расліне адкладаўся, нарэшце, у зерні ў выглядзе крухмалу або ў выглядзе клейкавіны. Б. Розен.
    Клёйкасць. Здольнасць склейваць, прыклейвацца; ліпучасць, ліпкасць.
    Яны (былінкі) церушыліся, як сухія, і ў той жа час у іх заўважалася нейкая клейкасць, уласцівая толькі жывым раслінам. У. Шыцік.
    КЛЕРК // КЛЕРЫКАЛ
    Клерк. Канторскі служачы ў некаторых зарубежных краінах.
    I дзіўна было Алесю, што і вахман, з выгляду мяшчаністы, востраносенькі акулярнік,— не клерк які-небудзь ды не дробны гаспадар, а селянін таксама. ЯБрыль.
    Клерыкал. Член клерыкальнай партыі; прыхільнік клерыкалізму — рэакцыйнага палітычнага напрамку, які імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
    Гэту навіну Лабановіч успрыняў без асаблівага задавальнення, бо тады ўжо хадзілі гутаркі, што да беларускай газеты прымазваюцца польскія клерыкалы. ЯКолас.
    КЛІМАТАЛАГІЧНЫ // КЛІМАТЫЧНЫ
    Кліматалагічны. Які мае адносіны да кліматалогіі — навукі аб клімаце.
    Вельмі важным кліматалагічным фактарам, які робіць уплыў на прыхода-расход праменнай энергіі, з’яўляецца воблачнасць. В. Дзяменцьеў.
    Кліматычны. Які мае адносіны да клімату.
    Кліматычныя ўмовы цалкам адпавядаюць умовам паспяховага вырошчвання цукровых буракоў. Беларусь.
    КЛЮЧНІЦА // КЛЮЧЫЦА
    Ключніца. Уст. Служанка ў панскім маёнтку, у распараджэнні якой былі прадукты харчавання і ключы ад месц іх захоўвання.
    Старая ўспамінала пра тое, як яе маці служыла ў пані ключніцай, і вельмі ж ганарылася гэтым.
    Ключыца. Парная косць плечавога пояса, якая злучае лапатку з грудзінай.
    Куля трапіла яму ў шыю ля самай ключыцы. У. Дамашэвіч.
    КЛЮШКА // КЛЮШНЯ
    Клюшка. Лёгкая палка з загнутым канцом для гульні ў хакей
    He простая гэта рэч — хакейная клюшка. Ды і сам хакей, скажу я вам, гульня не абы-якая. Р. Няхай.
    Клюшня. Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы і служыць для хапання.
    Маленькі краб, выкінуты хваляю на бераг, затаіўся пад каменем, дзе засталося крыху вільгаці, і пагражальна варушыць чорнымі клюшнямі. Я. Бяганская.
    кляймены // кляймовы
    Кляймёны. 3 кляймом.
    Кляймёны конь. Кляймёны тавар.
    Кляймбвы. Які мае адносіны да кляйма; які з’яўляецца кляймом.
    Кляймовы знак. Кляймовы след.
    КЛЯПАЛЬНЫ II КЛЯПАНЫ
    Кляпальны. Звязаны з кляпаннем; прызначаны для кляпання.
    Кляпальны малаток. Кляпальная работа.
    Кляпаны. Зроблены кляпаннем; навостраны кляпаннем (пра касу).
    Кляпаныя канструкцыі. Кляпаная каса.
    КНЯПНЯ // КНЯЖНА / КНЯЗЕЎНА
    Княгіня. Жонка князя.
    Даўно пра княгіню забыла Княгініна, Халопенічы — пра халопаў даўно. П. Панчанка.
    Няправільна. Падарожнік, што сядзіць у вазку, едзе да будучай нявесты — маладой княгіні (трэба: князёўны) Друцкай. М. Лупсякоў.
    Княжна. Toe, што і князёўна.
    Раз бяседа вялікая ў князя была: на пасад дачку княжну садзілі. ЯКупала.
    Князёўна. Незамужняя дачка князя; княжна.
    У цэнтры ўвагі была князёўна з роду даўнейшых грузінскіх цароў. Э. Самуйлёнак.
    КОБРА//КОРБА
    Кобра. Вельмі ядавітая змяя вялікіх памераў з плямамі на шыі; жыве ў Азіі і Афрыцы.
    Быў у нашым горадзе такі чалавек, які свае летнія адпачынкі траціў на тое, каб недзе ў пясках Сярэдняй Азіі ці на Каўказе лавіць ядавітых кобраў і гюрзаў. Л. Дайнека.
    Кбрба. Ручка, якой прыводзяць у рух што-н.; дзяржанне.
    Вера бярэцца за корбу, але спачатку круціць не ў той бок, мякіна струменьчыкам вылятае з каша. С. Грахоўскі.
    КОННЫ // КОНСКІ
    Кбнны. 1. Які мае адносіны да коней, прызначаны для іх
    А я думаў, што на конным двары вы будзеце, можна сказаць, у зацішку ды ў цяпле. ЯСкрыган.
    2.	Які прыводзіцца ў рух коньмі.
    Рухацца па лесе было вельмі цяжка. He толькі аўтамашыны, але і фурманкі, гарматы коннай цягі даводзілася пераносіць на руках, бо на лясных дарогах гразь чаргавалася з пясчанымі заносамі. Маладосць.
    3.	Які мае адносіны да конніцы, складаецца з коннікаў
    Лес шумеў, гуляла мяцеліца. Вакол — ні душы, наперадзе густы ельнік, за ім — паварот управа. I раптам адтуль выскачыў конны атрад. Імгненна прыйшло рашэнне — акапацца ў снезе і прыняць бой. ЛіМ.
    4.	Звязаны з яздой на конях.
    Пачалі вывозіць лес: пасля доўгіх снежных заносаў нарэшце стала добрая конная дарога. Звязда.
    Кбнскі. 1. Які мае адносіны да каня, належыць каню.
    Грыбаед аціх побач з канём, ад якога патыхала потам і парай, а конскія бакі хадзілі хадуном. В. Быкаў.
    2.	Разм. Вялікі, моцны.
    Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна. 1. Навуменка.
    У выразе: конская сіла — адзінка вымярэння магутнасці.
    Матор магутнасцю ў сто конскіх сіл.
    КОРАК // КОРКА
    Корак. 1. Затычка для бутэлек і іншай пасуды.
    На стале і пад сталом валяліся крошкі, агрызкі селядцоў, скарынкі хлеба і коркі ад бутэлек. Я. Колас.
    2.	Уст. Цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пяткай.
    С і н о н і м ы: абцас, каблук.
    Яна прыехала, апранутая з іголачкі, у чорных пальчатках да локцяў, размаляваная, на высокіх корках, у чорных акулярах. У. Дамашэвіч.
    Кбрка. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.
    Усё — зямля, дрэвы, стрэхі — пакрылася звонкай ледзяной коркай. /. Шамякін.
    КОРД// КОРДА
    Корд. 1. Вельмі моцныя кручаныя ніткі, якія ідуць на спецыяльныя вырабы (напрыклад, аўтапакрышак).
    Новы завод выпускае трывалы корд з віскозы для шыннай прамысловасці. В. Вольскі.
    2.	Разнавіднасць шарсцяной тканіны ў рубчык.
    Касцюм з корду.
    Кбрда. Доўгая вяроўка, на якой ганяюць коней па кругу пры выездзе, абучэнні.
    На манежнай пляцоўцы ганялі на кордзе коней. У. Караткевіч.
    КОРМЛЕНЫ // КОРМНЫ
    Кормлены. Такі, якому давалі корм; якога накармілі.
    С і н о н і м: накормлены.
    Уся скаціна ўжо кормлена, а напаіць яшчэ трэба. Звязда.
    Кбрмны. Якога кормяць на забой; выкармлены.
    С і н о н і м: адкормлены.
    3	адрынкі далятала тлумнае гагатанне гусей, крэкт качак; у хляўку ж сыта рохкалі чатыры кормныя вепрукі. М. Вышынскі.
    КРАЙНІ // КРАЯВЫ
    Крайні. 1. Які знаходзіцца з краю, на краі чаго-н.
    Дом яго быў крайні з другога канца вуліцы. А. Кулакоўскі.
    2.	Надзвычайны, выключны.
    Крайняя неабходнасць. Крайнія меры.
    3.	Найбольш радыкальны, рашучы, непрымірымы (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі і г. д.)-
    Мікола, які заўсёды выказваў самыя крайнія погляды, насупліваўся і змаўкаў. /. Навуменка.
    Краявы. Які мае адносіны да краю як да адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкі.
    Там гаварылася пра рэшткі прыгонніцтва, прапагандавалася ідэя краявой палітычнай аўтаноміі ў рамках Расіі. М. Смолкін.
    КРАМЯНЕВЫ // КРАМЯНІСТЫ // КРАМЯНЫ // КРЭМНІЕВЫ
    Крамянёвы. Які мае адносіны да цвёрдага мінералу крэменю; зроблены з яго; які дзейнічае пры дапамозе крэменю.
    У XVI веку паявіліся больш лёгкія і зручныя ружжы, з крамянёвым ударным замком. Псторыя сярэдніх вякоў.
    Крамяністы. Усеяны каменнем; камяністы.
    Хочацца спяваць пад ціхім, чыстым небам, у самоце песню пра адзіноту на крамяністым шляху. Я. Брыль.
    Крамяны. 1. Хрусткі, цвёрды, сакавіты.
    Ірдзяцца на дужых суках крамяныя яблыкі жніўныя. С. Гаўрусёў. || Поўны сілы, здароўя (пра чалавека). У дзвюх жаночых галоўках наводдаль я пазнаю Веру і Кацю. Яны ўжо дарослыя, крамяныя дзяўчаты. ЯСкрыган.
    2.	перан. Свежы, ядраны.
    1	здаровае, крамянае надвор’е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадаксў. А. Якімовіч.
    Крэмніевы. Які мае адносіны да хімічнага элемента крэмнію, змяшчае ў сабе крэмній.
    Сілікатныя тавары — такія тавары, у састаў якіх уваходзяць розныя солі крэмніевай кіслаты. Таваразнаўства.
    КРАСАМОЎНІЦКІ // КРАСАМОЎНЫ
    Красамбўніцкі. Характэрны для добрага прамоўцы.
    Красамоўніцкі талент Івана Міхайлавіча быў усім вядомы, і выхад яго на трыбуну выклікаў дружныя воплескі. ЛіМ.
    Красамоўны. 1. Які ўмее добра, прыгожа гаварыць; надзелены красамоўствам.
    — Сяргей Пятровіч я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю. 1. Шамякін.
    2.	перан. Які без слоў, але вельмі выразна перадае, паказвае што-н.; пераканаўчы, несумненны.
    Красамоўныя шматкроп’і не закрывалі ад звычаннага масавага чытача апушчанага радка. М. Клімковіч.
    КРАТАВІНА Ц КРАТАВІННЕ
    Кратавіна. Разм. Нара крата.
    Ен дакасіўся да кратавін — аказваецца і краты тут пахадзілі пад зямлёю! — яны ўзварушылі, нібы паўскапалі лугавіну, і грудкі вывернутай на паверхню зя.млі заміналі касіць. ЯСіпакоў.
    Кратавінне. зб. Разм. Кучкі зямлі, накапаныя кратамі.
    Ен і сумаваў без яе [бабулі Гарусі] і радаваўся, што яна не прыбягае, не сочыць за ім, і яму не даводзіцца чырванець, што так поркаецца на кратавінні. Я. Сіпакоў.
    КРАЯВІД // КРУГАГЛЯД
    Краявід. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.
    С і н о н і м: пейзаж.
    Гутарак наслухаўшыся розных пра Радзіму ды пра белы свет, я, малы, узлазіў на бярозу, краявід — на цэлы сельсавет. П. Панчанка.
    Кругагляд. 1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.
    Асенняе сонца ўзнялося над зямлёй, і пашырэў кругагляд. А. Чарнышэвіч.
    2.	перан. Аб’ём ведаў, шырыня інтарэсаў каго-н.
    Дзень за днём газета адкладае ў запасніках памяці чалавека пэўныя факты, звесткі, уяўленні, фарміруючы яго светапогляд і расшыраючы кругагляд. Б. Стральцоў.
    КРОУНЫ // КРЫВАВЫ // КРЫВЯНІСТЫ // КРЫВЯНЫ
    Кроўны. 1. Родны па крыві; які паходзіць ад адных продкаў.
    А навіны ўзбуджалі і пасялялі ў кожнага жаданне паехаць дадому, пабачыць кроўных. П. Галавач.
    2.	Надзвычай важны, які блізка закранае каго-што-н.
    Літаратура становіцца кроўнай народнай справай. Ю. Пшыркоў.
    3.	Разм. Уласнае, нажытае цяжкаю працай.
    Пазганялі нас паны з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. ЯКолас.