• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Крывавы. 1. Заліты крывёю; у крыві.
    С і н о н і м: акрываўлены.
    Лейтэнант клапатліва адагнаў муху, сеўшую на крывавы бінт, якім была перавязана рука камісара. /. Шамякін.
    2.	Які суправаджаецца праліццём крыві.
    Сінонім: кровапралітны.
    Далёка ад Беларусі, на поўдні, ішлі крывавыя баі. I. Новікаў.
    3.	Ярка-чырвоны, колеру крыві.
    Крывавае сонца ўставала з-за нзбасхілу. У. Дамашэвіч
    Крывяністы. У якім шмат крыві; з крывёю.
    Пасля катаванняў у фашысцкіх засценках яго цела доўп час было пакрыта страшнымі крывяністымі падцёкамі. Звязда.
    Крывяны. Які мае адносіны да крыві; з крыві.
    Паспрабавалі палічыць крывяныя плямы на зямлі, але хутка збіліся з ліку. /. Шамякін.
    КРУГАВЫ // КРУЖНЫ
    Кругавы. Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу.
    Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны. /. Мележ.
    Кружны. Непрамы, абходны, акольны (пра дарогу, сцежку і інш.).
    Дабірацца на далёкія сенажаці давялося кружным шляхам—летнікам, і не на машынах, а коньмі. Б. Сачанка.
    КРУГЛЕЦЬ // КРУГЛІЦЬ
    Круглёць. Станавіцца больш круглым, набываць акруглую форму; папраўляцца, таўсцець.
    Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахайства,— тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя льдзінкі свяціліся ў іх. М. Паслядовіч.
    Кругліць. што. Разм. Рабіць круглым, надаваць акруглую форму^
    На ёй белы шарсцяны світэр, які вельмі ж да твару, бо яшчэ болей кругліць і без таго круглыя плечы. Б. Сачанка.
    КРУГЛЫ // КРУГЛЯВЫ
    Крўглы. 1. Які мае форму круга, шара, цыліндра або нагадвае іх.
    На маленькім круглым століку перад ім быў пастаўлен чайны прыбор, на сподачку ляжаў цукар і пячэнне. М. Ваданосаў.
    2.	Разм. Поўны, абсалютны.
    Засталася Марыйка круглай сіратой з двума братамі-малалеткамі. П. Місько.
    3.	У спалучэнні са словамі «год», «дзень», «суткі» абазначае: увесь, цэлы.
    Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся на полі круглы дзень. К. Чорны.
    7 С. М. Грабчыкаў
    193
    Круглявы. Разм. Круглаваты, акруглены.
    Глечык, поўны ўвагі на круглявым хлапечым твары, абапіраўся на руку і слухаў. В. Быкаў.
    КРУМКАЧОВЫЯ // КРУМКАЧЫНЫ
    Крумкачбвыя. мн. Сямейства птушак, да якога адносяцца крумкач, варона, грак, галка і інш.
    Сойка — прыгожая птушка нашых лясоў — таксама з сямейства крумкачовых.
    Крумкачыны. Які мае адносіны да крумкача, характэрны для яго.
    Крумкачыны крык. Крумкачынае гняздо.
    КРУПОЗНЫ // КРУПЧАСТЫ' // КРУПЧАСТЫ2 // КРУПЯНЫ
    Крупбзны. Які мае адносіны да крупу — запалення гартані і трахеі, якое суправаджаецца задышкай.
    Ход крупознай пнеўманіі іншы раз зацягваецца, тэмпература даволі доўга не зніжаецца, а ў далейшым развіваюцца ўскладненні. Звязда.
    Крупчасты'. Рассыпісты, зярністы; падобны на крупы.
    Ціхі ранак. Снег крупчасты пад падэшвамі рыпіць. Н. Гілевіч.
    Крупчасты2. Разм. Заражаны трыхінелай.
    Кій быў з асмаленага ядлоўцу, ім Марцін расшчамляў свінням пашчэнкі, глядзеў, ці не крупчастыя. А. Карпюк.
    Крупяны. Які мае адносіны да круп, іх вырабу; прыгатаваны з круп.
    Неабходна значнае павелічэнне пасяўных плошчаў пад крупяныя культуры, і ў першую чаргу такой непатрабавальнай да ўмоў культуры, як грэчка. Звязда.
    КРУХМАЛЕНЫ // КРУХМАЛІСТЫ // КРУХМАЛЬНЫ
    Крухмалены. Прамочаны растворам крухмалу; крухмальны (у 2 знач.).
    Выдалі ўсім нам свежую пасцельную бялізну — адпрасаваную, крухмаленую, снежна-белую. ЛіМ.
    Крухмалісты. Багаты крухмалам.
    Плошчы, занятыя лепшымі гатункамі крухмалістай бульбы, з кожным годам павялічваюцца ў нашай рэспубліцы. Звязда.
    Крухмальны. 1. Які мае адносіны да крухмалу; прыгатаваны з крухмалу.
    У зонах спіртавых і крухмальных заводаў трэба ўкараняць гатункі бульбы з высокім утрыманнем крухмалу. Звязда,
    2.	Прамочаны растворам крухмалу; накрухмалены
    3-пад крухмальных манжэтаў высунуліся ру«і — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы. Б. Мікуліч
    КРУШНЯ // КРУШЫНА
    Крўшня. Вялікая куча камення.
    Лясок, а за ляском — узгоркі, ля крушні крушня, нібы горкі. А. Лойка.
    Крушына. Невялікае лісцёвае дрэва з чорнымі неядомымі ягадамі.
    Кусты крушыны маладой карэннем дол прышылі. Г. Кляўко.
    КРЫВЕЦЬ// КРЫВІЦЬ
    Крывёць. Разм. Станавіцца крывым.
    Пачаў ён крывець даўно ўжо, спачатку амаль непрыкметна неяк, а цяпер дык зусім кульгавіць.
    Крывіць. што. Рабіць крывым, перакошаным.
    «Следчы» паціскае плячамі. Злая ўсмешка крывіць яго губы. ЯКолас.
    КРЫЖАВАНЫ // КРЫЖАВЫ // КРЫЖОВЫ
    Крыжаваны. Які перасякаецца крыж-накрыж; перакрыжаваны.
    3	маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. 3. Бядуля.
    Крыжавы. 1. Перакрыжаваны, скрыжаваны.
    На крыжавых пуцінах з ёю я сустрэўся — куды ісці, не ведала яна. Я. Купала.
    2.	Які мае адносіны да ніжняй часткі хрыбетніка — крыжа.
    Крыжавыя пазванкі зрастаюцца ў адну масіўную косць — крыж. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Крыжбвы. Які мае адносіны да крыжа або нагадвае яго па форме.
    На фоне чыстага неба цямнее крыжовым верхам старая яліна. ЛіМ.
    КРЫМІНАЛАГІЧНЫ // КРЫМІНАЛІСТЫЧНЫ // КРЫМІНАЛЬНЫ
    Крыміналагічны. Які мае адносіны да крыміналогіі — вучэння аб злачыннасці як сацыяльнай з’яве.
    Крыміналагічныя даследаванні.
    Крыміналістычны. Які мае адносіны да крыміналістыкі —
    юрыдычнай дысцыпліны, якая вывучае метады расследавання злачынстваў.
    Крыміналістычная экспертыза.
    Крымінальны. Звязаны са злачынствам; злачынны.
    Разведчыкі, сувязныя данеслі, што ва ўсёй гэтай справе вінаваты салдаты спецыяльнага батальёна, які фарміравалі гітлераўцы з паліцаяў ды з рознага крымінальнага зброду. М. Лынькоў.
    КРЫТЫКАНСКІ // КРЫТЫЧНЫ' / КРЫТЫЧНЫ2
    Крытыканскі. Характэрны для крытыкана — чалавека, схільнага да прыдзірлівай, неабгрунтаванай крытыкі, звычайна павярхоўнай.
    Цалкам крытыканскі характар яго выступлення выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю ўсіх прысутных на сходзе. Звязда.
    Крьітычны1. 1. Які заключае ў сабе крытыку, з’яўляецца крытыкай.
    У апошні час з’явілася нямала крытычных прац, якія чытаюцца з карысцю, выклікаюць сур’ёзны роздум над жыццём і літаратурай. А. Гардзіцкі.
    2.	Здольны крытычна адносіцца да каго-чаго-н.
    Першы раз за гады замужства акінула Аўгіння крытычным вокам хату свайго мужа. Я. Колас.
    Крытычны2. Вельмі цяжкі, небяспечны; пераломны.
    Яму ўвогуле падабаюцца вострыя, крытычныя моманты, калі жыццё вісіць на валаску, калі за нейкі міг трэба прыняць важнае, адказнае рашэнне. /. Навуменка.
    КРЫЎДАВАЦЬ / КРЫЎДЗІЦЦА // КРЫЎДЗІЦЬ
    Крыўдаваць. Мець крыўду на каго-н.; крыўдзіцца.
    Я не памятаю, каб хто-небудзь, калі-небудзь крыўдаваў на яго [Я. Коласа] крытычны разбор, на яго добразычлівыя парады. М. Лынькоў.
    Крыўдзіцца. Адчуваць крыўду, прымаць што-н. за крыўду.
    Ціхон Ціханавіч не ўмеў крыўдзіцца і мірыўся з усім, што тварылася дома. /. Грамовіч.
    Крыўдзіць. каго. Наносіць крыўду.
    Ен |Е. А. Міровіч] мог і ўзлавацца, накрычаць на акцёра, скарыстаць сваю рэжысёрскую ўладу, але гэта ніколі не крыўдзіла, не зневажала, бо ішло ад шчырага сэрца, ад банькоўскіх клопатаў і пачуцця адказнасці за спектакль і кожнага выканаўцу. ЯРамановіч.
    КРЫЎДЛІВЫ // КРЫЎДНЫ
    Крыўдлівы. Які лёгка крыўдзіцца, схільны бачыць крыўду, знявагу там, дзе іх і няма.
    Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны. Б. Сачанка.
    Крыўдны. Які наносіць каму-н. крыўду, які заключае ў сабе крыўду.
    Сяргей Іванавіч раптам пашкадаваў, што ўчора нагаварыў ёй шмат непрыемнага, крыўднага. А. Марціновіч.
    КРЫШТАЛЁВЫ / КРЫШТАЛІЧНЫ // // КРЫШТАЛЬНЫ // ХРУСТАЛЬНЫ
    Крышталёвы. 1. Тое, што і крышталічны.
    Крышталёвая будова рэчыва.
    2.	Тое, што і крыштальны (у 2 знач.).
    Крышталёвая вада.
    Крышталічны. Які мае адносіны да крышталя; які складаецца з крышталёў.
    Сапраўднае цвёрдае цела мае крышталічную будову і пла віцца толькі пры пэўнай тэмпературы. Б. Розен.
    Крыштальны. 1. Тое, што і крышталічны.
    Крыштальная каніфоль.
    2.	перан. Празрысты, светлы, чысты.
    Крыштальнымі кроплямі цёплай жывіцы слязіліся свежыя пні і акоранае яловае бярвенне. М. Машара.
    3.	перак. Бездакорны, беззаганны (пра чалавека, яго якасці).
    Павінна ж быць усё ў жыцці крыштальным, як сумленне, чэсць,— калі ржу не саскрасці, іржа й жалеза пераесць. П. Броўка.
    Хрустальны. 1. Які мае адносіны да хрусталю — шкла высокай якасці.
    У думках ён ужо вызначыў, дзе развесіць дываны, паставіць, вядома, новы гарнітур, .. у залу, на відным месцы, павесіць чэшскую хрустальную люстру. А. Дзятлаў.
    2.	перан. Празрысты; чысты, звонкі.
    Хрустальная капля расы. Хрустальны звон.
    КРЫШТАЛЬ // ХРУСТАЛЬ
    Крышталь. Цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка.
    Крышталі кварцу. Крышталі солі.
    Хрусталь. 1. Шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло.
    Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. 1. Шамякін.
    2.	Вырабы з такога шкла.
    Сервант з фарфорам, хрусталём.
    КРЭМЕНЬ // КРЭМНІЙ
    Крэмень. 1. Вельмі цвёрды мінерал (раней выкарыстоўваўся для высякання агню).
    С і н о н і м: скалка.
    Крэмень высякаў іскру за іскрай, але вогнішча не хацела распальвацца... В. Іпатава.
    2.	перан. Пра чалавека з цвёрдым, стойкім характарам.
    — Вы ў гэтага хлапчука ні аб чым не пытайцеся. He скажа. Гэта не хлопец, а крэмень. М. Лынькоў.
    Крэмній. Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў большасці горных парод.
    [Крэмній] займае другое месца паводле распаўсюджанасці ў прыродзе пасля кіслароду. БелСЭ.
    КУДЗЕЛІСТЫ // КУДЗЕЛЬНЫ
    Кудзёлісты. Разм. Падобны на кудзелю; лахматы, пушысты.
    Трапяткім золатам пераліваліся кудзелістыя хмаркі. М. Лынькоў.
    Кудзёльны. Зроблены з кудзелі — прадзіва з прасніцы.
    Ночкамі нядзельнымі маці ніткі там з барады кудзельнае выскубала нам. А. Куляшоў.
    КУЛЬТЫВАВАННЕ // КУЛЬТЫВАЦЫЯ
    Культываванне. 1. Развядзенне, вырошчванне (пра расліны).
    Спрыяльныя глебавыя ўмовы для культывавання цукровых буракоў маюцца ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Беларусь.
    2.	Развіццё, удасканальванне чаго-н. якім-н. спосабам; садзейнічанне развіццю чаго-н.
    Культываванне патрыятызму. Культываванне калектывізму.
    Культывацыя. Апрацоўка глебы культыватарам.
    Ранняй вясной было праведзена баранаванне і культывацыя зябліва. М. Арочка.
    Няправільна. Культывацыя (трэба: культываванне) толькі адной культуры, як вядома, прыводзіць да масавага размнажэкня шкоднікаў лесу. Звязда.