Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
У часы бурных народных выступленняў зляталі галовы не толькі паноў, але і саміх манархаў. А. Якімовіч.
Манах. Член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця.
Маці і тая плюецца, калі хто часам скажа пра манаха. М. Лынькоў.
МАНАРХІСЦКІ // МАНАРХІЧНЫ // МАНАРШЫ
Манархісцкі. Які мае адносіны да манархіста. Манархісцкая змова. Манархісцкая група. Манархічны. Які мае адносіны да манархіі. Манархічнае кіраванне. Манархічная дзяржава. Манаршы. Які мае адносіны да манарха, належыць яму. Манаршая ўлада. Манаршы ўказ.
МАНЕЎРАВАННЕ// МАНЕЎРАНАСЦЬ
Манеўраванне. Пераразмеркаванне чаго-н. у мэтах лепшага выкарыстання; лавіраванне.
У руках фашыстаў усе падыходы, велізарныя плошчы стэпаў для манеўравання і перадыслакацыі. Полымя.
Манёўранасць. Здольнасць манеўраваць.
Сінонім: рухомасць.
Асабліва звярні ўвагу на баявую гатоўнасць атрада, на яго манеўранасць. М. Джагараў.
МАНЕЎРАНЫ // МАНЕЎРОВЫ
Манеўраны. 1. Які вядзецца без доўгачасовых умацаванняў, шляхам манеўравання; проціл. пазіцыйны.
Партызаны вялі манеўраную вайну, наносячы ўдары па гітлераўцах, дзе яны не чакалі. Звязда.
2.	Здольны хутка мяняць напрамак руху.
Самалёт гэты [«Фоке-Вульф-189»] манеўраны, з вялікім дыяпазонам хуткасцей. А. Алешка.
Манеўрбвы. Спец. Прызначаны для перагону вагонаў, паравозаў або цеплавозаў на станцыйных пуцях пры фарміраванні чыгуначных саставаў.
Манеўровыя паравозы стаяць пад парай. Яны адцягваюць на запасныя пуці пустыя вагоны, платформы, падганяючы пад выгрузку новыя. /. Навуменка.
МАНТЫЛЬЯ // МАНТЫЯ
Мантылья. Уст. Кароткая жаночая накідка без рукавоў.
Дзяўчынка .. стрымалася і знешне спакойна паправіла на плячах доўгую карункавую мантылью. У. Караткевіч.
Мантыя. 1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча.
За сталом — трое суддзяў у чорных мантыях. М. Машара.
2.	Дзве складкі скуры, якія звешваюцца са спіны некаторых беспазваночных жывёл.
Мантыя прадстаўляе сабой дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны малюска. Яны, нібы плашч, пакрываюць мяккае цела малюска. Адсюль і назва мантыя. Заалогія.
МАНУМЕНТ// ПАСТАМЕНТ
Манумёнт. Велічнае збудаванне ў гонар якой-н. выдатнай падзеі або асобы.
С і н о н і м: помнік.
Нашчадкамі героі не забыты: на плошчах манументы ім стаяць. X. Жычка.
Пастамёнт. Аснова, фундамент помніка, статуі, калоны і г. д.
С і н о н і м: п’едэстал.
Афіцэр, скамандаваўшы «на плячо», кінуўся да помніка, узлез на пастамент і пачаў зрываць сцяг, але паслізнуўся і пляснуўся на зямлю. I. Гурскі.
МАРАЛІСТЫЧНЫ // МАРАЛЬНЫ
Маралістычны. Схільны прапаведаваць мараль, павучаць.
Сам ведаеш: маралістычных заўваг ніхто не любіць. He трэба і мне рабіць іх. ЛіМ.
Маральны. 1. Які мае адносіны да маралі; які адпавядае правілам маралі, вызначаецца высокай маральнасцю.
У народзе жывуць вякамі выпрацаваныя маральныя погляды на праўду і крыўду, на дабро і справядлівасць. Р. Шкраба.
2.	Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека.
Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля гэтага ўдалага стрэлу. Я. Колас.
МАРКЕРНЫ // MAPKEPCK1
Маркёрны. Які мае адносіны да маркёра — прыстасавання, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі.
Маркёрная лінія.
Маркёрскі. Які мае адносіны да маркёра — асобы, што прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.
Маркёрскі падлік.
МАРМУРАВАНЫ // МАРМУРОВЫ
Мармураваны. Спец. Апрацаваны пад мармур.
Мармураваная папера.
Мармурбвы. Які мае адносіны да мармуру; зроблены з мармуру.
Ен адзінока прыходзіў у белую, абліцаваную мармуровай пліткай сталоўку, падымаўся на другі паверх па вінтавой лесвіцы, абапіраючыся рукой на парэнчу. А. Жук.
МАРОКА // МАРОШКА
Марока. Разм. Аб чым-н. заблытаным, валакітным, клопатным.
— Павязём [яблыкі] у Гомель — збудзем дзешавей. Затое ніякай марокі з гэтай паездкай не будзе. М. Даніленка.
Марбшка. Балотная расліна з белымі кветачкамі і аранжавымі ягадамі; ягады гэтай расліны.
Спелай марошкай ірдзее скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч.
МАРУДЛІВЫ // МАРУДНЫ
Марўдлівы. Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.
[Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. М. Зарэцкі.
Марўдны. 1. Павольны, няспешны; проціл. хуткі.
Жанчына асцярожна павярнулася .. і пайшла ў кватэру марудным крокам. 3. Бядуля.
2.	Карпатлівы.
Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. ЯБрыль.
МАРОЖАНЫ // МАРОЗЛІВЫ / МАРОЗНЫ
Марожаны. Замарожаны; папсаваны марозам, мёрзлы.
Марожаны корм з’яўляецца нядобраякасным. Птушкагадоўля.
Марозлівы. Тое, што і марозны.
Ясныя былі дні і марозлівыя, і, як заўсёды ў тую восень, ціхія. К. Чорны.
Марозны. 3 марозам, вельмі халодны.
Надакучыла ноччу марознаю вішням сніць аб далёкай вясне. А. Лойк.а.
МАРЭНАВЫ // МАРЭННЫ
Марэнавы. Які мае адносіны да травяністай расліны марэны, з карэнняў якой атрымліваюць чырвоную фарбу; ярка-чырвоны, колеру марэны.
Астроўскі важна сеў у крэсла з высокай спінкай і вычварнай разьбою, за стол марэнавай афарбоўкі. I. Гурскі.
Марэнны. Які мае адносіны да марэны — вялікай колькасці абломкаў горных парод ледніковага паходжання.
Марэнныя ўзгоркі і ўзвышшы ў Палессі даволі рэдкія. Прырода Беларусі.
МАСКІРАВАНЫ // МАСКІРОВАЧНЫ
Маскіраваны. Скрыты ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі.
Сінонім: замаскіраваны.
Кулямёт быў добра маскіраваны, але як толькі адкрыў агонь, яго адразу ж вывелі са строю. ЛіМ.
Маскіровачны. Які служыць, прызначаны для маскіроўкі.
Вунь стаіць ііакрыты з аднаго боку маскіровачнай сеткай магутны KB. С. Александровіч.
МАСЦІСТЫ // МАСЦІТЫ
Масцісты. Чыстай, добрай масці (пра каня).
Масцістая кабыліца. Масцісты стаеннік.
Масціты. Які заслужыў сваёй шматгадовай плённай дзейнасцю павагу і прызнанне.
Як ні вярці, як ні круці — ёсць нявесткі, ёсць зяці! Зразумела, што сумесна жынь масцітым з імі цесна. Р. Барадулін.
МАТАЦЦА // МАТЛЯЦЦА
Матацца. 1. Рухацца з аднаго боку ў другі, будучы ў вісячым становішчы; матляцца (у 1 знач.).
У руках жанчын маталіся белыя хустачкі. Ц. Гартны.
2.	Разм. Праводзіць час у раз’ездах, клапоцячыся пра што-н.
[Муж] усё прападаў у камандзіроўках. Матаўся па ўсёй Мурманскай вобласці. А. Кудравец.
Матляцца. Разм. 1. Рухацца з аднаго боку ў другі, будучы ў вісячым становішчы; матацца (у 1 знач.).
Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце. /. Новікаў.
2.	Часта рухацца з боку ў бок; хістацца.
Кнот гарэў няроўна, як на ветры, агеньчык матляўся, і святлацені гулялі на яе маршчыністым твары. В. Карамазаў.
Няправільна. Вось .. Бародка — ён нібыта заўсёды заняты справамі: некага «разносіць» за нядбайнасць, ганяе па калгасах упаўнаважаных і сам матляецца (трэба: матаецца) па раёне, але ад яго кіпучай дзейнасці шкоды больш, чым карысці. А. Адамовіч.
МАТЧАВЫ // МАЧТАВЫ
Матчавы. Які мае адносіны да матча.
Форма спаборніцтва па традыцыі засталася матчавай. Маладосць.
Мачтавы. Які мае адносіны да мачты; з якога робяць мачты.
На ўзлессі вынесліся пад неба мачтавыя сосны, побач з імі раскінуліся цёмна-зялёныя шатры елак, а па схілах яроў разросся маліннік. 3. Бандарына.
МАТЫВАВАНЫ // МАТЫВІРОВАЧНЫ
Матываваны. Абаснаваны матывамі, довадамі.
Сінонім: абгрунтаваны.
Аблічча героя раскрываецца матывавана (прысл.), як з’ява рэальнага парадку, як чалавечая істота. Н. Перкін.
Матывіровачны. Які заключае ў сабе матывіроўкі, з’яўляецца падставай чаго-н.; з матывіроўкай.
Рашэнне складаецца з уводнай, апісальнай, матывіровачнай і рэзалютыўнай частак. Грамадзянскі працоўны кодэкс БССР.
МАТЭРЫЯЛІСТЫЧНЫ // МАТЭРЫЯЛЬНЫ
Матэрыялістычны. Які мае адносіны да матэрыялізму, заснаваны на яго прынцыпах.
Прыродазнаўчыя артыкулы, якія чытаюцца ў пачатковай школе, даюць багаты і змястоўны матэрыял для выхавання ў вучняў пачатковых класаў асноў матэрыялістычнага светапогляду. М. Марчанка.
Матэрыяльны. 1. Які існуе незалежна ад свядомасці; рэальны.
С і н о н і м: рэчыўны.
У адносінах да свядомасці матэрыя першасная, бо існуе да свядомасці, спараджае свядомасць, з’яўляецца крыніцаю нашых ведаў і папярэднічае вобразам матэрыяльных аб’ектаў у адчуваннях чалавека. БелСЭ.
2.	Які мае адносіны да матэрыялаў.
[Багуцкі] зайшоў на матэрыяльны склад. Ля сцелажоў корпаўся Чычын. М. Лынькоў.
3.	Звязаны з маёмасціо, уласнасцю, даходамі, грашамі.
Былі прыняты неабходныя меры па ўмацаванню выдавецтваў кадрамі, матэрыяльнаму іх забеспячэнню. А. Волк.
МАХРАВАТЫ / МАХРАСТЫ // МАХРОВЫ // МАХРЫСТЫ
Махраваты. 3 невялікімі махрамі.
Махраватыя канцы ручніка.
Махрасты. Тое, што і м а хрысты.
Махрасты шалік.
Махровы. 1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку); махрысты (у 2 знач.).
Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя. Беларусь.
2.	Пра тканіны, вырабы з высокім ворсам.
Махровыя ручнікі.
3.	перан. Ярка выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую-н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю).
Махровы рэакцыянер.
Махрысты. 1. 3 махрамі.
Міця прайшоў у святліцу з вялікім махрыстым абажурам і апынуўся ў знаё.мым вузенькім пакойчыку. В. Адамчык.
2.	3 вялікай колькасцю пялёсткаў (пра кветку); махровы (у 1 знач.).
Яна нагнулася, сарвала махрыстую кветку дзьмухаўца і панюхала яе, пакінуўшы на кончыку носа жоўты пылок. В. Адамчык.
МЕДАЛЬЕР // МЕДАЛЬЁН
Медальёр. Спецыяліст па вырабу форм для адліўкі і чаканкі манет і медалёў.
Філіграннае майстэрства савецкіх медальераў атрымала заслужанае прызнанне. ЛіМ.
Медальён. Ювелірны выраб авальнай або круглай формы, у які звычайна ўстаўляецца партрэт; носіцца на ланцужку, шнурку на шыі.
Апусціўшы галаву, яна церабіла кароткімі пальчыкамі шаўковы шнурок медальёна. 5. Стральцоў.
МЕЛІЯРАВАНЫ // МЕЛІЯРАЦЫЙНЫ
Меліяраваны. Палепшаны шляхам асушэння (пра землі).
Роўным, без хмызоў і беразнякоў, без канавак праз кожныя сто метраў, усеяным высокімі травамі і збажыной стаяла меліяраванае поле. В. Мыслівец.
Меліярацыйны. Які мае адносіны да меліярацыі — сістэмы мерапрыемстваў па паляпшэнню непрыдатных зямель шляхам асушэння, меліярацыі і інш.