Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Мы будзем берагчы тарфянікі, ашчадней выкарыстоўваць іх, не дапусцім ранейшых памылак, якія назіраліся пры меліярацыйных работах у паўднёвых раёнах. /. Мележ.
МЕМАРЫЯЛЬНЫ // МЕМУАРНЫ
Мемарыяльны. Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы ці падзеі.
У дваццатыя і трыццатыя гады Вітольд Каятанавіч [Біруля] актыўна працуе ў жанры мемарыяльнага пейзажа. Пэўна, можна лічыць, што ён якраз і пачаў ствараць савецкі мемарыяльны пейзаж. В. Карамазаў.
Мемуарны. Які мае адносіны да мемуараў — літаратурнага твора ў форме ўспамінаў аўтара пра падзеі мінулага.
Большасць фактаў, што прыводзяцца ў «Летапісе», вывераны намі па першакрыніцах (архіўных дакументах і мемуарнай літаратуры). Г. Кісялёў.
МЕНЗУЛА // МЕНЗУРКА
Мензўла. Спец. Інструмент для тапаграфічных здымак.
— Гэта ж мая любімая работа — мензула, нівелір, планшэт, калька і прасторы зямлі, запісаныя на паперу лініямі і матэматычнымі знакамі. ЯСкрыган.
Мензўрка. Пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасцей.
Дзецюкі і дзяўчаты ля кніжак сядзяць, ля прабірак, мензурак, мадэляў і карт. У. Дубоўка.
МЕСНІЦКІ // МЕСНЫ // МЕСТАЧКОВЫ // МЯСЦОВЫ
Мёсніцкі. Які абараняе вузкамясцовыя інтарэсы.
МТС больш зыходзяць з дзяржаўных інтарэсаў, многія ж калгасы — з месніцкіх і нават спажывецкіх, гэта, маўляў, і так зразумела. Т. Хадкевіч.
Мёсны. У выразе: месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым? і ўжываецца толькі з прыназоўнікам.
3 прыназоўнікам «пры» назоўнікі ў месным склоне маюць значэнне паказу часу або прадмета, пры якім знаходзіцца або існуе прадмет. М. Марчанка.
Местачковы. Які мае адносіны да мястэчка, характэрны для яго.
Мы хадзілі ў парк, блукалі па прыціхлых сонных местачковых вуліцах. Б. Сачанка.
Мясцовы. Які жыве, дзейнічае ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; звязаны з пэўнай мясцовасцю.
Супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. ЯБрыль.
МЕТАДАЛОГІЯ // МЕТАДЫЧНАСЦЬ // МЕТОДЫКА
Метадалбгія. Вучэнне аб навуковым метадзе наогул і аб метадах асобных навук.
Катэгорыя формы і зместу вельмі складаная агульнафіласофская праблема, правільнае вырашэнне якой з’яўляецца неабходнай умовай навуковай метадалогіі і тэорыі творчасці. Беларусь.
Метадычнасць. Планамернасць; строгая паслядоўнасць.
Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Я. Васілёнак.
Методыка. Сукупнасць метадаў практычнага выканання чаго-н.; вучэнне аб метадах выкладання той ці іншай навукі.
3 усіх дысцыплін студэнты найбольш ведалі методыку мовы, бо навучыліся любіць самую мову, чуючы жывыя ўзоры яе з вуснаў паэта [Я. Коласа]. М. Лужанін.
МЕТРАПОЛІЯ //МІТРАПОЛІЯ
Метраполія. 1. У Старажытнай Грэцыі: горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім пасяленняў-калоній на тэрыторыі іншых краін.
Парадкі калоній у асноўным узнаўлялі лад сваіх метраполій, але радавыя сувязі ў калоніях былі значна слабейшымі, чым у метраполіях. В. Сяргееў.
2.	Капіталістычная краіна ў адносінах да сваіх калоній.
Метраполія эксплуатавала калоніі, якія з’яўляліся для яе прамысловасці пастаўшчыкамі сыравіны і спажыўцамі гатовых вырабаў. Эканамічная геаграфія СССР.
Мітрапблія. Царкоўна-адміністрацыйная акруга, якая знаходзіцца пад кіраўніцтвам мітрапаліта; галоўны горад гэтай акругі.
Стараючыся забыцца на сваё паганскае мінулае, Кіеў паспешліва будуе цэрквы. Лепшая з лепшых між іх Сафія, мітраполія Русі. Л. Дайнека.
МЕТЭАРЫТ // МЕТЭОР
Метэарыт. Цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы.
Тады я паверыў, што ўчора сапраўды недзе ўпаў метэарыт, і мне пашчасціла якраз у той момант загадаць цудоўнае жаданне, і гэта жаданне здзейснілася. Я. Радкевіч.
Метэбр. Распаленае цела касмічнага паходжання, якое ярка свеціцца і хутка рухаецца ў зямной атмасферы.
Сінонімы: знічка, падаючая зорка.
Усё яго [М. Багдановіча] жыццё—гэта подзвіг. Напорлівае і роўнае гарэнне адной страсці. I кароткатэрміновае. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. М. Стральцоў.
Няправільна. — А зараз даводзяць, што яны [кратэры] ад падзення метэораў!.. (трэба: метэарытаў). А. Карпюк.
МЕХАНІЗАВАНЫ // МЕХАНІЗАТАРСКІ
Механізаваны. Аснашчаны машынамі і механізмамі.
Камандзіры механізаваных часцей вывучаюць гэтыя ўзгоркі, дарогі, масты, пераправы. А. Алешка.
Механізатарскі. Які мае адносіны да механізатара.
«Дзяўчо! Што з цябе толку. Механізатарскага хлеба паспытаць захацела! Паспытай, які ён лёгкі...» Т. Хадкевіч.
8 С. М. Грабчыкаў
225
МЕХАНІСТЫЧНЫ // МЕХАНІЧНЫ
Механістычны. Заснаваны на прынцыпах механіцызму — антыдыялектычнага напрамку ў філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.
Пастаноўка пытання аб поўнай аналогіі кожнага ўрока з адуканыйным працэсам у цэлым механістычная. /. Казанцаў.
Механічны. 1. Які мае адносіны да механікі — раздзела фізікі, што вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе.
Кожная пакоўка праходзіла механічную апрацоўку ў пяці пазіцыях. Беларусь.
2.	Які мае адносіны да механізмаў, машын.
Максім разумеў, што сапраўды няблага б увесці на ферме механічнае даенне кароў. В. Дайліда.
3.	перан.. Несвядомы; машынальны, аўтаматычны.
Аднак механічнае паўтарэнне рухаў, якія маюць яшчэ істотныя недахопы, прывядзе толькі да замацавання гэтых недахопаў. Р. Дзмітрыеў.
МІГАЛЬНЫ // МІГАТЛІВЫ
Мігальны. Які служыць для мігання або знаходзіцца ў пастаянным руху.
Калі мікробы трапляюць у трахею і бронхі, яны і там сустракаюць перашкоду на сваім шляху: раснічкі мігальнага эпітэлію могуць рухацца супроць току паветра і нібы вымятаюнь мікробаў разам са сліззю. КШарыкаў.
МігатлІвы. Які свеціцца слабым, няроўным, зменлівым бляскам; які мігціць; трапяткі, дрыготкі.
Неба шэрае, толькі дзе-нідзе на ім прабіваліся дробныя мігатлівыя зоркі. Г. Бураўкін.
МІГРАЦЫЯ // ЭМІГРАЦЫЯ
Міграцыя. Спец. Перамяшчэнне, перасяленне (насельніцтва ўнутры краіны ці за яе межы; жывёлы, птушак з адной мясцовасці ў іншую і г. д.).
Для літаратуры, як і для сацыялогіі, важна даследаваць, чаму і цяпер, калі на вёску прыйшоў матэрыяльны дастатак, міграцыя сельскага насельніцтва ў горад не змяншаецца. Полымя.
Эміграцыя. Перасяленне з сваёй айчыны ў іншую краіну па палітычных, эканамічных ці іншых прычынах; знаходжанне за межамі сваёй айчыны ў выніку такога перасялення.
Левандоўскі якраз два дні таму назад вярнуўся з эміграцыі. А. Карпюк.
МІКРАМЕР // МІКРОМЕТР
Мікрамёр. Прыбор для вымярэння лінейных размераў дэталей машын.
Так у рабочых на «ўзбраенні» з’явіліся універсальны вугламер для праверкі габарыта інструмента, мікрамер і інш. Беларусь.
Мікрбметр. Інструмент для дакладнага вымярэння лінейных велічынь.
Ішлі ў ход і кранцыркуль, і мікрометр, і сталёвая лінейка. М. Ваданосаў.
МІНЕРАЛАГІЧНЫ // МІНЕРАЛЬНЫ
Мінералагічны. Які мае адносіны да мінералогіі — навукі аб мінералах.
Цяпер керны выходзілі такія, што хоць у мінералагічны музей адпраўляй,— роўныя, нібы адпаліраваныя, без адзінай шчарбінкі. А. Чаркасаў.
Мінеральны. Які мае адносіны да мінералаў, утрымлівае іх у сваім саставе.
Кіраўнікі калгаса і спецыялісты клапоцяцца, каб зямля была запраўлена дастатковай колькасцю мінеральных і арганічных угнаенняў. Звязда.
M1C // МІСІС
Міс. Форма звароту да незамужняй жанчыны ў Англіі і Амерыцы; незамужняя жанчына; дзяўчына.
Міс — ветлівы зварот да дзяўчыны ў Англіі і Амерыцы (звычайна перад імем, прозвішчам). Тлумачальны слоўнік для сярэдняй школы.
Місіс. Форма звароту да замужняй жанчыны ў Англіі і Амерыцы; замужняя жанчына.
Грукоча машына. Маўчы, качагар, і пылам вугольным давіся! Хай з топкі тваёй не праб’ецца ўгар да містэраў хмельных і місіс. А. Дудар.
МІСТЫКА // МІСТЫЧНАСЦЬ
Містыка. 1. Рэлігійна-ідэалістычны погляд, які прызнае існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.
Па сумяшчальніцтву з містыкай гэты чалавек займаўся яшчэ выхаваннем юнацтва ў духу адданасці радзіме і прастолу, таму што займаў пасаду начальніка штаба ваенна-навучальных устаноў. У. Караткевіч
2.	перан. Разм. Штосьці загадкавае, незразумелае.
Над горам яго маленства яна плакала. Сама будучы ўжо спрацаваная і хворая, яна да містыкі ўжо тады даводзіла сваё замілаванне да яго. Чорны.
Містычнасць. Таямнічая загадкавасць, незразумеласць.
Жах раптам апанаваў чалавека, набыўшы адценні містычнасці. КЧорны.
МІСТЫФІКАЦЫЯ // МІСТЫЦЫЗМ
Містыфікацыя. Наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман.
Няўжо гэта так і будзе? Гэта ж проста нейкая недарэчная містыфікацыя. М. Зарэцкі.
Місіыцызм. Рэлігійна-ідэалістычны светапогляд, заснаваны на містыцы; схільнасць да містыкі.
Працэс пераадолення рэштак семінарскай «навукі» ў Лабановіча — чалавека з выразным нахілам да містыцызму — адбываўся амаль пакутліва. Полымя.
МІФАЛАГІЧНЫ // МІФІЧНЫ
Міфалагічны. Які мае адносіны да міфалогіі — сукупнасці міфаў якога-н. народа.
У пошуках гераічнага паэт [М. Багдановіч] часта звяртаецца да міфалагічных вобразаў. С. Майхровіч.
Міфічны. 1. Які мае адносіны да старажытных міфаў.
Фігура міфічнага героя Праметэя, намаляваная на шкатулцы, сімвалізуе сабой беларускага селяніна, які разрывае ланцугі панскай няволі. Беларусь.
2.	перан. Авеяны паданнямі; легендарны, казачны.
На Піншчыне старыя людзі любяць расказваць пра здарэнне з недарэчным прыставам. Ен ужо даўно зрабіўся міфічнай фігурай. В. Вольскі.
3.	перан. Разм. Які не існуе ў сапраўднасці; прыду.маны, неверагодны.
У сапраўднасці ж навукай даўно даказана, што і Хрыстос, і апостал Пётр — гэта асобы выдуманыя, міфічныя. А. Залескі.
■ > '
МІЯКАРД // МІЯКАРДЫТ
Міякард. Мышачная сценка сэрца.
Інфаркт міякарда — цяжкая хвароба. Але медыцынскай навукай даўно даказана: асобы, што перанеслі яго, павінны вярнуцца да актыўнай працы. Звязда.
Міякардыт. Захворванне сардэчнай мышцы — міякарда.
Прыкметы міякардыту залежаць ад парушэння сардэчнага рытму і недастатковай скарачальнай функцыі міякарда (агульная слабасць, задышка ў спакоі, .хуткая стамляльнасць, сэрцабіцце, боль у вобласці сэрца). БелСЭ.
МУЗЫКАЛЬНЫ // МУЗЫКАНЦКІ // МУЗЫЧНЫ
Музыкальны. 1. Здольны да музыкі; які тонка разумее, адчувае музыку.
— Вы ж самі хваліліся, што ў вас музыкальныя здольнасці. /. Шамякін.