Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Сінонім: натарыяльная кантора.	.
Натарыят забяспечвае лепшую ахову набываемых грамадзянамі і арганізацыямі правоў, замацоўвае іх ва ўстаноўленай юрыдычнай форме. Звязда.
НАТАТКА // НАТАЦЫЯ
Нататка. Кароткі запіс для памяці.
Спадзеючыся на сваю памяць, Міхась ніякіх нататак не рабіў — ліст паперы, што ляжаў перад ім, застаўся чысты. У. Шахавец.
Натацыя. Настаўленне, павучанне.
Давялося яму выслухаць суровую натацыю камандзіра батарэі. 1. Грамовіч.
НАТУРАЛЬНЫ // НАТУРНЫ // НАТУРЛІВЫ / НАТУРЫСТЫ
Натуральны. 1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.
Усе падзолістыя глебы патрабуюць натуральнага ўгнаення, бо яны бедныя азотам. Геаграфія частак свету.
2.	Нармальны, звычайны.
Гэтыя словы яму здаліся такімі ж натуральнымі і блізкімі, як і тое, што яна сядзела поплеч. 1. Сіўцоў.
Натўрны. Звязаны з маляваннем, лепкай з натуры; які здымаецца па-за павільёнам.
Міхась Савіцкі, перш чым прыступіць да асноўнай працы, збірае натурны матэрыял, аналізуе яго, абагульняе. В. Зуёнак.
Натўрлівы. Разм. Тое, што і н а т у р ы с т ы.
— Дык ён жа [конь], кажуць, вельмі натурлівы, апроч вас, нікога не слухае,— паспрабавала запярэчыць Лісавета. Р. Сабаленка.
Натўрысты. Наравісты, з норавам; упарты.
Часам я, можа б, і сам адважыўся павесці сваю кабылу ў гурт, але гэтаму перашкаджала тое, што мая стракатая была жывёлінай натурыстай і вельмі хітрай. А. Кулакоўскі.
НАХАБНЫ // ПАХАБНЫ
Нахабны. Бессаромна назойлівы, крайне бесцырымонны. [Зняволеныя] толькі маглі перастуквацца праз сцяну і ганяць нахабных рудых пацукоў. С. Грахоўскі.
Пахабны. Разм. Вельмі непрыстойны, бессаромны.
Вэня міргнуў Стафанковічыку, той адказаў яму такім жа пахабным міргам. КЧорны.
НАЦЫЯ НАЛІСТЫЧ НЫ // НАЦЫЯНАЛЬНЫ
Нацыяналістычны. Які мае адносіны да нацыяналізму — ідэалогіі і палітыкі, якая прапаведуе нацыянальную выключнасць адной нацыі і пагарду да іншых.
Непрымірымы вораг самаўладства, Алесь Гарун, вярнуўшыся з ссылкі, не разабраўся ў складанай абстаноўцы, паддаўся нацыяналістычнаму ўплыву. М. Ярош.
Нацыянальны. 1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём.
Мы за той нацыянальны рух, які з’ядноўвае сілы пралетарыяту, а не разбівае іх. Л. Арабей.
2.	Які ўласцівы нацыі, выражае яе характар.
Верашчака — гэта страва такая, нацыянальная беларуская страва. Я. Васілёнак.
3.	Які належыць пэўнай краіне; дзяржаўны.
Нашы лясы з’яўляюцца адным з буйнейшых нацыянальных багаццяў. Эканамічная геаграфія СССР.
НАЧЛЕЖНІЦКІ / НАЧЛЕЖНЫ
Начлёжніцкі. Які мае адносіны да начлежніка.
Толькі калі пачало ўжо днець, аказалася, што жывёліна хадзіла тут жа, зусім недалёка ад начлежніцкага агню. А. Кулак.оўск.1.
Начлёжны. Які мае адносіны да начлегу; прызначаны для начлегу.
Захмяліла нас дарога ў вербах прыбярэжных пахам сена маладога і дымкоў начлежных. А. Вялюгін.
НАЧЫНКА // НАЧЫННЕ
Начынка. Тое, чым начынена, напоўнена што-н.
Дзеці будуцьласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай. В. Хомчанка.
Начынне. зб. 1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы.
Улетку цесляры вандравалі са сваім начыннем — пілкаю і сякерамі — па ўсёй ваколіцы. С. Александровіч.
2.	Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага ўжытку і г. д.
Цётка Арына бразгала на кухні начыннем, нешта гаварыла напаўголас, відаць, толькі для сябе. А. Асіпенка.
НАЧЫСТА // НАЧЫСТАТУ / НАЧЫСТУЮ
Начыста. 1. Без памарак, канчаткова; вельмі чыста.
Лепшыя канспекты, як правіла, былі ў Васіна, які адзін рэгулярна перапісваў іх начыста. У. Карпаў.
2.	Цалкам; поўнасцю.
Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзей каго пазабівалі, a каго ў Нямеччыну пагналі. Б. Сачанка.
Начыстатў. Разм. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; начыстую.
Сакратар жвава адсунуў сваё крэсла, падсеў бліжэй да Жывіцы:— Гавары ўсё, начыстату. М. Ваданосаў.
Начыстўю. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра; начыстату.
Бергер здзівіўся:— Будзем гаварыць начыстую? /. Гурскі.
НЕАПІСАЛЬНЫ // НЕАПІСАНЫ // НЯПІСАНЫ
Неапісальны. Які цяжка ці немагчыма апісаць, перадаць словамі; вельмі моцны, незвычайны.
Загарэлася маё сэрца да дзяўчыны неапісальнай прыгажосці. С. Свірыдаў.
Неапісаны. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, апісанне.
Заолаг Акен выказаў меркаванне, што ў прыродзе існуе яшчэ прыкладна 60 тысяч неапісаных відаў. Я. Цынгер.
Няпісаны. Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку.
Ен [аканом] ідзе на любыя махінацыі: пісаныя і няпісаныя законы панскага двара проста артыстычна выкарыстоўвае, каб дамагчыся асабістай удачы. А. Лойка.
НЕБЫЛЬ // НЕБЫТ // НЕБЫЦЦЕ / НЯБЫТ
Нёбыль. Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.
— Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Т. Хадкевіч.
Нёбыт. Разм. Клопат, цяжар; абуза.
Душу грызла пакута ад таго, што занемагла [Зіна] у такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам у гэтакім складаным паходзе. А. Кулакоўскі.
Небыццё. Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт.
Гора, качэўная доля ў небыццё адышлі. А. Александровіч.
Нябыт. Адсутнасць быцця, існавання, жыцця; небыццё.
Мяне кудысьці імчыць, як лісцінку. У жыццё? У нябыт?
3.	Бядуля.
НЕВЫКАЗНЫ // НЯВЫКАЗАНЫ
Невыказны. Які цяжка ні немагчыма выказаць, перадаць словамі.
Аж сэрца заходзілася ад хараства і невыказнай тугі, ад пачуцця адзіноты, ад жадання некаму адкрынь душу, расказаць усё, што думаеш і адчуваеш. С. Грахоўскі.
Нявьіказаны. He выражаны ў словах; пе выяўлены якім-н. чынам.
Тое, што заўсёды старанна хаваецца ад пабочных вачэй, сваё, нявыказанае, таямнічае, цяпер нібы выносілася на ліодскі суд. У. Шахавец.
/ НЕДАВЕР Ц НЕДАВЕРАК // НЕДАВЕР'Е // НЕДАВЯРАК
Недавёр. Тое, што і недавер'е.
Слухалі яго кіраўнікі вобласці ўважліва, але часам Мікола чытаў на іх твары недавер. /. Новікаў.
Недавёрак. Разлі. Той, хто не верыць у што-н.; недаверлівы чалавек.
Старэйшыя сачылі за пошукамі Сазонава, і кожны імкнуўся падтрымаць яго. Насмешнікаў або недаверкаў не было. Е. Лось.
Недавёр’е. Адсутнасць давер’я, падазроныя адносівы да каго-чаго-н.; недавер.
Людское недавер’е — бадай самая страшная рэч. У. Карпаў.
Недавярак. Разм. 1. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей; бязбожнік.
[Ласянё] яшчэ з тыдзень хадзіла. А потым і яго не стала. Таксама забілі, недавяркі. Я. Ермаловіч.
2.	Тое, што і нед а вер а к.
Алік падсунуўся бліжэй да Лёнькі і папрасіў:— Раскажы гэтаму недавярку, як твой бацька позняй восенню пераплыў Дняпро са зброяй, з радыёстанцыяй. А. Шашкоў.
НЕНАСЫТНЫ // НЕНАСЫЧАНЫ
Ненасытны. Такі, якога цяжка насыціць, накарміць; пражэрлівы.
Сінонім: ненажэрны.
Двое сутак падрад наляталі чорныя, ненасытныя птахі. М. Лынькоў.
Ненасычаны. Які не змяшчае ў сабе найбольшай (гранічнай) колькасці якога-н. рэчыва.
Ненасычаным растворам называецца такі раствор, у якім пры дадзеных умовах можа расгварыцца яшчэ некаторая колькасць узятага рэчыва. Хімія.
НЕПАРАЗУМЕННЕ // НЕРАЗУМЕННЕ
Непаразумённе. Няправільнае ці недастатковае разуменне чаго-н., выпадковая памылка; адсутнасць узаемнага разумення.
Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана. П. Кавалёў.
Неразумённе. Адсутнасць разумення; няздольнасць зразумець што-н.
Неразуменне сэнсу бурлівых падзей, якія тварыліся ў краіне, часта выклікала ў пісьменніка роспач. В. Каваленка.
НЕПАТРЭБНАСЦЬ // НЕПАТРЭБШЧЫНА
Непатрэбнасць. Адсутнасць патрэбы ў кім-чым-н.
Непатрэбнасць у раскошы — гэта яго жыццёвы прынцып, яго натура.
Непатрэбшчына. Тое, у чым няма патрэбы, неабходнасці; непатрэбныя рэчы, хлам.
Стары хляўчук застаўлены каністрамі, вёдрамі, завалены рознай непатрэбшчынай. М. Ваданосаў.
НЕПРАДБАЧАНЫ Ц НЕПРАДБАЧЛІВЫ
Непрадбачаны. Такі, якога нельга было прадбачыць.
С і н о н і м: нечаканы.
I імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс... М. Ракітны.
Непрадбачлівы. Які не прадбачыць магчымых вынікаў.
С і н о н і м: недальнабачны.
Непрадбачлівы чалавек.
НЕПРЫВЫКЛЫ // НЕПРЫВЫЧНЫ
Непрывыклы. Разм. Які не прывык да каго-чаго-н.
Непрывыклыя да работы рукі сяк-так перакорпвалі дзялянку зямлі. КЧорны.
Непрывычны. Такі, да якога не прывыклі; які з’яўляецца новым для каго-н.; які не мае прывычкі да чаго-н.
У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая. ЯВасілёнак.
НЕРАСТ//НЕРАТ
Нёраст. Адкладанне рыбамі ікры і апладненне яе.
Толькі ў час нерасту збіраюцца самы сутак на трое ці каля гэтага ў невялікія чароды. В. Вольскі.
Нёрат. Рыбалоўная снасць з лазы ў выглядзе доўгага конуса.
Вунь за тым алешнікам пачынаецца балота, дзе ў глыбокіх ямах, невялічкіх аеравых азёрах хлапчукі кошыкамі і нератамі лавілі ўюноў і карасёў. А. Бялевіч.
НЕСУМЛЕННЫ // НЕСУМНЕННЫ
Несумлённы. Які страціў сумленнасць.
С і н о н і м: нячэсны.
Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю мог свае рукі пагрэць. А. Васілевіч.
Несумнённы. Які не выклікае ніякага сумнення.
С і н о н і м: бясспрэчны.
Несумненны ўплыў Міцкевіча на творчасць пісьменнікаў іншых краін. А. Лойка.
НЕСУЦЕШНЫ // НЕСУЦІШНЫ // НЕСУЦЯШАЛЬНЫ
Несуцёшны. Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць; надта моцны па сіле праяўлення (пра гора, смутак, слёзы і г. д.).
Нешта падсвядомае падсказвала ёй, што скора яна навек разлучыцца з імі; што надыходзіць страшны час, які нясе яе сям’і нясцерпнае, несуцешнае гора. А. Чарнышэвіч.
Несуцішны. 1. Які не змаўкае, гучыць безупынна; несціханы.
I запрашаюць вокны клуба ў несуцішны вулей свой. С. Гаўрусёў.
2.	Які немагчыма суняць, стрымаць (пра боль).
А якая патрабавалася ад нашых жанчын душэўная стойкасць, каб пераадолець несуцішны боль, выкліканы стратай сваіх мужоў, сыноў, бацькоў і братоў! П. Машэраў.
Несуцяшальны. Які не прыносіць суцяшэння, заспакаення.
А зводкі Саўінформбюро па-ранейшаму былі несуцяшальныя. Полымя.
НЕЎЖЫВАЛЬНЫ // НЕЎЖЫВАНЫ
Неўжывальны. Які не ўжываецца, не выкарыстоўваецца.
Неўжывальнае слова. Неўжывальны выраз.
Неўжывальны. Які не быў ва ўжыванні; якім не карысталіся.
Неўжываны інструмент. Неўжываная бялізна.
НЕЎСПРЫІМЛІВЫ // НЕЎСПРЫМАЛЬНЫ
Неўспрыімлівы. Які дрэнна ўспрымае, засвойвае, разумее што-н.