Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
ПАВІННАСЦЬ // ПРАВІННАСЦЬ
Павіннасць. Абавязак, які ўскладаецца дзяржавай ці грамадствам на насельніцтва.
Гэта былі звычайныя позвы, якія пасылаліся паліцыяй у парадку нямецкага закона аб працоўнай павіннасці. М. Лынькоў.
Правіннасць. Учынак, які парушае якія-н. нормы, правілы паводзін.
С і н о н і м: віна.
Комліка было шкада, але абурала, што яго турбуе адно — пакаранне, якое навісла над ім, а не сама правіннасць. У. Карпаў.
ПАВЫШАНЫ // ПАВЫШЭЛЫ
Павышаны. Больш высокі ў параўнанні са звычайным, нармальным.
Усю невялікую дарогу, хвілін па пяць, Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсаў панямонскай інтэлігенцыі. Я. Колас.
Павышэлы. Разм. Які стаў вышэйшым.
Рэшткі снегу хутка расталі пад [прамянямі] павышэлага сонца. У. Шахавец.
ПАГАРДЖАЛЬНЫ // ПАГАРДЖАНЫ // ПАГАРДЛІВЫ
Пагарджальны. 1. Тое, што і пагардлівы.
Пагарджальныя адносіны. Пагарджальныя словы.
2.	У граматыцы: які мае ці ўносіць адценне пагардлівасці, зневажальнасці.
Асобна стаіць назоўнік жаночага роду хаціна, для якога характэрна памяншальна-пагарджальнае адценне. Граматыка беларускай мовы.
Пагарджаны. Той, да каго ставяцца з пагардай, кім пагарджаюць.
— А чаго ж, чаго захацелася ім, пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. ЯКупала.
Пагардлівы. Які ставіцца з пагардай да каго-чаго-н.
С і н о н і м: ганарысты.
Паны ўсе пагардлівыя да ніжэйшых за сябе. I. Навуменка.
ПАГЛЫБЕЦЬ // ПАГЛЫБІЦЬ
Паглыбёць. Стаць больш глыбокім, глыбейшым.
Але вось крок яго зноў запаволіўся: паглыбеў снег — гэта ён збег па схіле ў лагчыну і, ахоплены новай трывогай, спыніўся. В. Быкаў.
Паглыбіць. што. Зрабіць больш глыбокім, глыбейшым.
Геня раскапаў дно адной лужынкі, паглыбіў яго. А. Якімовіч.
ПАГЛЫБЛЕНАСЦЬ // ПАГЛЫБЛЕННЕ
Паглыбленасць. Грунтоўнасць, сур’ёзнасць, засяроджанасць на чым-н., занятасць чым-н.
Новы зборнік выявіў разам з тым і большую паглыбленасць паэтэсы ў тэму радзімы. А. Лойка.
Паглыблённе. 1. Выманне грунту, капанне ўглыб.
Пры нас закончылі паглыбленне канала, пабудавалі над ім новы мост, які быў распачаты даўно. П. Пестрак.
2.	Паглыбленае месца на якой-н. паверхні; выемка, яма.
На паверхні скалы вада ў гарачай крыніцы ўтварыла паглыбленне, якое мае форму самага сапраўднага катла. А. Матрунёнак.
ПАДАЗРОНАСЦЬ//ПАДАЗРЭННЕ
Падазронасць. Апасліва-асцярожныя адносіны да каго-чаго-н.
Сінонім: недаверлівасць.
Абкружаны тайнамі кулацкага хутара, пастушок Скуратовіча прывыкае глядзець на ўсё з падазронасцю. М. Луфераў.
Падазрэнне. Меркаванне пра вінаватасць каго-н., пра несумленнасць чыіх-н. паводзін ці намераў.
Лабановіч часцей заўважаў нейкія патаемныя цені пад вокнамі свае кватэры. Пачаў прыглядацца. Ясна, што ён быў на падазрэнні, і за ім сачылі. ЯДолас.
ПАДАРАЖАЦЬ // ПАДАРАЖЫЦЬ
Падаражаць. Стаць даражэйшым, павысіцца ў цане.
— Зямлі так і не купілі? — He. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. А. Пальчэўскі.
Падаражыць. што. Разм. Зрабіць даражэйшым, павысіць у цане.
Падаражыць цэглу. Падаражыць мяса.
ПАДАРОЖНІЦКІ // ПАДАРОЖНЫ // СПАДАРОЖНЫ
Падарбжніцкі. Які мае адносіны да падарожніка, вандроўніка.
Падарожніцкае адзенне. Падарожніцкі рыштунак.
Падарбжны. Які мае адносіны да падарожжа; які знаходзіцца ў дарозе.
Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна-хвоя, што стаяла зусім адна на высокім грудзе непадалёку ад Нёмана. ЯКолас.
Спадарбжны. 1. Які рухаецца ў адным кірунку з кім-чым-н.
Пастаяў яшчэ трошкі і рашыў: спадарожнай машыны яму не дачакацца. Я. Пархута.
2.	Які існуе побач, разам з чым-н., спадарожнічае чаму-н. асноўнаму.
Спадарожныя газы.
ПАДАЎЖАЦЬ // ПАДАЎЖЭЦЬ // ПАДОЎЖЫЦЬ
Падаўжаць. незак., што. Рабіць даўжэйшым; рабіць больш працяглым.
Выкарыстанне падношаных дэталей падаўжае тэрмін службы машын, падзешаўляе кошт рамонту, а значыць, і гектара ўмоўнага ворыва. А. Арлоў.
Падаўжэць. зак. Стаць даўжэйшым; стаць больш працяглым.
Цені ад вяргінь падаўжэлі, працягнуліся цераз увесь пакой. М. Даніленка.
Падбўжыць. зак., што. Зрабіць даўжэйшым; зрабіць больш працяглым.
Няхай хвіліна, што прыйшла сягоння, падоўжыць дзень намераў і здзяйсненняў! Е. Лось.
ПАДБАДЗЁРАНЫ // ПАДБАДЗЁРЛІВЫ
Падбадзёраны. Такі, якому надалі ўпэўненасці, сілы, бадзёрасці; якому паднялі настрой; якога падбадзёрылі.
Вучань, падбадзёраны настаўнікам, пачаў даваць больш упэўненыя і глыбокія адказы на пытанні.
Падбадзёрлівы. Разм. Які надае ўпэўненасць, сілу, падымае настрой.
Халоднае золкае паветра ўварвалася ў пакой, прынёсшы з сабой непаўторныя пахі вясны — свежыя, падбадзёрлівыя, поўныя неспакою, абнаўлення. У. Шыцік.
ПАДБАРОДАК / ПАДБАРОДДЗЕ // ПАДБАРОДШК
Падбарбдак. Акруглая пярэдняя частка твару, якая ўтворана ніжняй сківіцай.
С і н о н і м ы: падбароддзе.
Злажыўшы на каленях рукі і ўспёршыся на іх дзіцячым вострым падбародкам, дзяўчынка глядзіць на нас, не зводзячы вачэй. Я. Брыль.
Падбарбддзе. Разм. Тое, што і падбародак.
Канстанцін Міхайлавіч хавае хворыя рукі пад кажух і нацягвае яго амаль да падбароддзя. М. Лужанін.
Падбарбднік. Раменьчык аброці пад мордай у каня.
— He, ты пачакай, Віця! — Дзяўчына ўчапілася за падбароднік аброці.— Прыязджае з райкома нейкі прадстаўнік. А. Кулакоўскі.
ПАДВЕСАЧНЫ // ПАДВЕСНЫ
Падвёсачны. Які служыць для падвешвання.
Асталося зрабіць падвесачнае прыстасаванне, і можна пачынаць праверку лініі ў дзеянні. Звязда.
Падвёсны. Замацаваны ў вісячым становішчы, падвешаны.
Трэба было падладзіць плугі, паправіць падвесную дарогу на свінаферме. М. Даніленка.
ПАДВОРАК // ПАДВОР’Е
Падворак. Разм. Двор каля хаты, дома.
С і н о н і м: надворак.
Даверлівыя да людзей, яны [буслы] кружылі зусім нізка над хатай, а часам спускаліся і на падворак. В. Вітка.
Падвор'е. 1. Тое, што і падворак.
Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся
9 С. М. Грабчыкаў
257
старыя колы, бароны, кавалкі ржавага жалеза. А. Марціновіч.
2	. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру ці архірэю.
— Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. У. Караткевіч.
ПАДЗЕНКА // ПАДЗЕНШК / ПАДЗЕНШЧЫК
Падзёнка. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён.
С і н о н і м: аўсянік.
Падзёнкі — прывабная здабыча для рыбы. В. Вольскі.
Падзённік. Тое, што і падзёншчык.
Кінуў Арцём парабкоўства падзённікам зрабіўся. 3. Бядуля.
Падзёншчык. Рабочы, які выконвае падзённую работу.
Праца падзёншчыка. Заробак падзёншчыка.
ПАДЗЕНШЧЫНА // ПАДЗЕНШЧЫЦА
Падзёншчына. Падзённая работа.
Жывучы ў Сілцах, Рыгор заўсёды хадзіў чорны і брудны, цяжка і многа пранаваў, і на падзёншчыне, і за балагола. Ц. Гартны.
Падзёншчыца. Жанчына, якая выконвае падзённую работу
Маці яго пранавала некаторы час падзёншчыцай.
ПАДЗОЛІСТЫ // ПАДЗОЛЬНЫ
Падзолісты. Такі, у якім шмат падзолу; з падзолам — неўрадлівай глебай шаравата-белага колеру.
Пахла сырая падзолістая зямля. Неба было чыстае. I. Пташнікаў.
Падзольны. Які мае адносіны да падзолу; падобны на падзол.
I прабівалася з-пад мокрых скіб чырвоная падзольная іржа. М. Танк.
ПАДКЛАДАЧНЫ // ПАДКЛАДЗЕНЫ // ПАДКЛАДНЫ
Падкладачны. Які служыць, прызначаны для падкладкі ў адзенні.
Падкладачныя тканіны — каленкор, тканіна кішэнная, бартоўка. Таваразнаўстеа.
Падкладзены. Пакладзены пад што-н., падсунуты; дабаўлены.
С і н о н і м: падложаны.
3	падкладзенымі рукамі яна ляжала і чула вялікую лёгкасць ва ўсім целе. КЧорны.
Падкладны. Які служыць для падкладання пад што-н.
Перш чым прыступіць к рамонту, трэба было замяніць падкладную планку, якая ўжо зусім састарэла. Звязда.
ПАДЛЕТАК // ПАДЛЁТАК / ПОДЛЕТАК
Падлётак. Хлопчык ці дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў).
3 таго канца вуліцы, адкуль ішоў дзед Талаш, бяжыць ва ўвесь дух падлетак гадоў шаснаццаці. Я. Колас.
Падлётак. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.
С і н о н і м: подлетак.
Старыя качкі ўзляталі, а сыты, цяжкі падлётак застываў, прытаіўшыся ў асацэ ці між куп’я, пакуль не трапляўся на нюх Цюліку. Я. Брыль.
Подлетак. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.
С і н о н і м: падлётак.
Подлеткі — лёгкая здабыча ганчакоў.
ПАДЛОЖАНЫ // ПАДЛОЖНЫ
Падложаны. Падкладзены пад што-н. ці куды-н.
Ад ярусаў да самай вады падложаны тонкія, доўгія бярвенні. Я Колас.
Падложны. Які з’яўляецца падлогам, падробкай.
Сінонім: фальшывы.
Няма ў адсеках лішняй плошчы, у рундуках — паліц пустых, і кантрабандай груз падложны у мора ўзяць не зможаш ты X Жычка.
ПАДМАЦАВАЛЬНЫ // ПАДМАЦАВАНЫ
Падмацавальны. Які служыць для падмацавання, які падмацоўвае.
У паветры ўжо роўна адсякае падмацавальны такт рука X. Шынклер.
Падмацаваяы. Які падмацавалі, зрабілі больш моцным; пацверджаны.
Любая практыка павінна быць падмацавана тэорыяй. /. Шамяк.ін.
ПАДМУРАК // ПАДМУРОЎКА
Падмўрак. Аснова, якая звычайна служыць апорай для сцен будынкаў.
С і н о н і м: фундамент.
Калісьці тут стаяла адзінокая хата лесніка. Цяпер ад яе застаўся толькі цагляны падмурак. М. Ваданосаў.
Падмуроўка. Падвядзенне, закладванне фундамента пад што-н.
Каля навезенага на падмуроўку камення тупалі Каспар Крумінь і Захар Рудак. П. Броўка.
ПАДНАРАД // ПАНАРАД
Паднарад. Спец. Падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска.
Шавец падшыў паднарад пад перады ботаў.
Панарад. 1. Каркас, аснова калёс.
Скрыпяць калёсы, панарад іх дрыжыць, ляскае. В. Каваль.
2.	Калёсы без драбін.
А пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вулляў некалькі на пчолы. Я. Колас.
ПАДНОС // ПАДНОСАК // ПАДОСАК
Паднос. Спецыяльны металічны ці пластмасавы ліст для падачы ежы на стол, для пераноскі посуду.
Ды спяшаецца не надта дзеўчына з падносам; толькі рыжая цырата ў дзядзькі перад носам. Н. Гілевіч.
Падносак. Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні.
Асцерагаючыся, каб не пакінуць у гэтым месіве падноскаў, Віця нарэшце перабраўся цераз плошчу і ступіў на тратуар. У. Нядзведскі.
Падосак. Вузкая жалезная паласа, якой падбіваецца ніз драўлянай восі ў калёсах.
Ен падосак бярэ ў рукі, каб з тым справіцца замком; ідзе ціха, а ні гуку, бы кот, крадзецца цішком. ЯКолас.