• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Байка стала прыстанішчам шаблону і штампаў, шэрасці і пасрэднасці. ЯКазека.
    Пасрэдніцтва. Садзейнічанне ў наладжванні сувязей, адносін паміж кім-н. ці ў прымірэнні двух бакоў, якія варагуюнь, скрачаюцца.
    Трэба меркаваць, што калі б Змітрок Бядуля быў раней знаёмы з рэдакцыяй, ён наўрад ці меў бы патрэбу ў пасрэдніцтве В. А. Сасенскага. В. Каваленка.
    ПАСТАР // ПАСТЫР
    Пастар. Пратэстанцкі свяшчэннік.
    Адным са штуршкоў да разрыву з рэлігіяй з’явіліся разбзшчанасць, амаральныя паводзіны вядомых ім духоўных пастараў. КПракошына.
    Пастыр. 1. Уст. паэт. Пастух.
    Пастыр статка ў поле гоніць і пяе. Дзе ж кароўкі, валы, коні, дзе мае? ЯКупала.
    2.	Свяшчэннік, кіраўнік паствы — веруючых адной царквы.
    Паслухала якую хвілінку, але нічога не зразумела — гаварылася пра нейкіх пастыраў, авечак, рабоў божых, святых праведнікаў. Л. Гаўрылкін.
    ПАСТУПАЛЬНЫ // ПАСТУПОВЫ
    Паступальны. Накіраваны ўперад, у будучае.
    Уплыў духоўнага фактару ў паступальным развіцці грамадства нельга перабольшваць. А. Галаўнёў.
    Паступбвы. Які адбываецца паслядоўна, не адразу, без рэзкіх змен.
    He паступовае абядненне, а катастрофа ўпала на Гальвасавы галовы: у дваццатым годзе настаў момант кінуць усё. Чорны.
    ПАСУШЫЦЬ // ПАСУШЭЦЬ
    Пасушыць. што. Высушыць, перасушыць што-н.
    Расчыніла неба сені, пазганяла сонца цені, пасушыла вільгаць росы, распусціла ў неба косы. Я. Колас.
    Пасушэць. Зрабіцца сухім, сушэйшым.
    Раптам пасушэла. Ногі патанулі ў пяску, мы пачалі ўзбірацца на ўзгорак. М. Лупсякоў.
    ПАСЫЛАЧНЫ // ПАСЫЛЬНЫ
    Пасылачны. Які мае адносіны да пасылкі, звязаны з прыёмам, адпраўкай, атрыманнем пасылак.
    Вось пакуль што чаю кубак і пасылачны сухар. А. Александровіч.
    Пасыльны. Той, хто пасылаецца куды-н. з якім-н. даручэннем.
    Сувязным па.між штабам і ротамі я быў увесь час. Але пасыльным у штаб палка раней не хадзіў. А ў тое гарачае лета Залонскі пасылаў часта. /. Шамякін.
    ПАТАГЕННЫ // ПАТАГОННЫ
    Патагённы. Спец. Хваробатворны; які выклікае хваробу.
    Балотная вада і гразь таксама з’яўляюцца крыніцамі забруджання канечнасцей патагеннымі мікробамі. А. Ганчароў.
    Патагонны. 1. Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне поту.
    Маліна здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як добры патагонны сродак. Звязда.
    2.	перан. Які надта стамляе, вымотвае ўсе сілы.
    Увесь гэты патагонны апарат, які знаходзіцца на службе прыгоннікаў-памешчыкаў, удасканальваецца ўрадам, каб лепш выціскаць сокі з сялян. А. Смірноў.
    ПАТАЎСЦЕЦЬ // ПАТАЎСЦІЦЬ
    Патаўсцёць. Стаць больш тоўстым, таўсцейшым.
    Толькі дзве ніжнія галіны [бярозы] значна патаўсцелі, сталі даўжэйшымі. П. Пестрак.
    Патаўсціць. што. Зрабіць таўсцейшым. Патаўсціць нітку.
    ПАТРОЕНЫ // ПАТРОЙНЫ
    Патрбены. Большы ў тры разы.
    — Я ведаю толькі адно: выберуць — буду працаваць з патроенай энергіяй, каб апраўдаць давер’е. I. Шамякін.
    Патрбйны. Які складаецца з трох частак, трайны.
    Патройны канат.
    ПАТУЖЫЦЬ / ПАТУЖ.ЫЦЬ // ПАТУЖЭЦЬ
    Патужыць. Пасумаваць, пагараваць; тужыць некаторы час.
    Якпачаўён [камар] параю з мушкай жыць — давялося беднаму патужыць. М. Багдановіч.
    Патўжыць. Зрабіць больш тугім, тужэйшым.
    Патужыць пояс. Патужыць рэмень.
    Патужэць. Зрабіцца больш тугім, стаць тужэйшым.
    Зямля зляжалася, патужэла.
    ПАТУПАЦЬ // ПАТУПІЦЬ / ПАТУПІЦЬ
    Патўпаць. Разм. 1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў.
    Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў. С. Грахоўскі.
    2.	Пахадзіць туды-сюды.
    Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату. КЧорны.
    3.	Пайсці, накіравацца куды-н.
    Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу. М. Машара.
    Патўпіць. што. Апусціць уніз (вочы, галаву).
    Лена прыкінулася, што плача, патупіла вочы і пачала выціскаць слязу. Р. Няхай.
    Патупіць. што. Зрабіць тупым, ступіць усё, многае.
    Патупіць нажы. Патупіць сякеры.
    ПАТЭТЫЧНЫ // ПАЭТЫЧНЫ
    Патэтычны. Поўны пафасу; усхваляваны, страсны.
    Кафедру зноў займае ксёндз Пацейкоўскі. Яго папярэднія казанні толькі ўступ, падрыхтоўка да трэцяга, самага асноўнага і патэтычнага. Я. Колас.
    Паэтычны. 1. Які звязаны з паэзіяй; здольны да паэзіі.
    Безумоўна, нельга не адзначыць, што паэтычнаму перакладу «Слова» папярэднічала работа па празаічнаму перакладу яго. Д. Палітыка.
    2.	Павышана эмацыянальны, вельмі ўражлівы, чуллівы; узвышаны, лірычны.
    Дзядзька любіць і моцна адчувае сваёй паэтычнай душой усё прыгожае на зямлі. С. Майхровіч.
    ПАЎСТАНАК//ПАЎСТАНЕЦ
    Паўстанак. Невялікая чыгуначная станцыя.
    Яны чакалі на паўстанку больш за суткі, бо не было яшчэ тут ні сталага графіка, ні цвёрдага раскладу. А. Кулакоўскі.
    Паўстанец. Удзельнік паўстання.
    3	паўстанцамі жорстка распраўляліся карныя атрады, якія пасылаў у вёску царскі ўрад. М. Ларчанка.
    ПАХА // ПАХВІНА
    Паха. Унутраная частка плечавога выгібу.
    Хлапчук падняў вопратку, моўчкі надзеў шапку, узяў пад паху халацік і знік за дзвярыма. А. Пальчэўскі.
    Пахвіна. Месца паміж бядром і ніжняй часткай жывата.
    Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё і мордай тоўхала яе ў пахвіну. У. Федасеенка.
    ПАХВАЛЕНЫ // ПАХВАЛЬНЫ
    Пахвалены. Такі, якога пахвалілі, адобрылі.
    Хлопчык, пахвалены пры ўсіх за дапамогу малой, неяк нечакана прыціх, як бы засаромеўся. ЛіМ.
    Пахвальны. 1. Які выражае пахвалу, адабрэнне.
    Пахвальныя словы пачулі мы і пра заатэхніка Антона Каляду. А. Бялевіч.
    2.	Які заслугоўвае пахвалы, адабрэння.
    Гэтае ж пахвальнае жаданне кіравала аўтарам і тады, калі ён даволі шчыра і ўпэўнена маляваў карціну літаратурнага жыцця. М. Ярош.
    ПАХОДКА // ПАХОДНЯ
    Паходка. Манера хадзіць; хада, поступ.
    Ішоў чалавек паволі, стомленай паходкай. КЧорны.
    Паходня. Уст. Пераносная свяцільня ў выглядзе наматанага на канец доўгай палкі прасмоленага пакулля.
    С і н о н і м: факел.
    He вельмі далёка, над зіхатлівай волжскай гладдзю ён убачыў россып гарадскіх агнёў і дзве ўзнятыя ў неба паходні. У. Карпаў.
    ПАЦЕРКІ// ПАЦЕРЫ
    Пацеркі. Упрыгожанне на шыю ў выглядзе нанізаных шарыкаў ці іншых дробных прадметаў.
    С і н о н і м: каралі.
    Дзяўчаты былі апрануты таксама па-выхадному. Плечы і стан Аліны шчыльна аблягаў клятчасты жакецік, на шыі зіхацелі рознакаляровыя пацеркі. Т. Хадкевіч.
    Пацеры. адз. няма. Малітва.
    Нічога не разумелі сінія вочы Ядвісі, але яна стаяла маўклівая і прыслухоўвалася, як голасна шэпча цётка Зося божыя пацеры. М. Лынькоў.
    ПАШТАМТ // ПОШТА
    Паштамт. Галоўная паштовая ўстанова горада.
    [Іна] не прыкмеціла, як апынулася каля будынка паштамта М. Ваданосаў.
    Пбшта. 1. Установа для перасылкі пісем, грошай, пасылак і г. д.
    На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў. А. Якімовіч.
    2.	Тое, што дастаўляецца гэтай установай; карэспандэнцыя.
    Захар штодзённа ездзіў на фурманцы ў раён, прывозіў пошту. /. Дуброўскі.
    ПАШЫРЫЦЬ // ПАШЫРЭЦЬ
    Пашырыць. што. Зрабіць больш шырокім, расшырыць; павялічыць.
    Спрабаваў Ісай пашырыць свае гоні, карчаваў лес. X. Жычка.
    Пашырэць. Разм. Стаць больш шырокім, шырэйшым.
    Пашырэла раптам дарога — гэта да яе далучылася другая, што вяла з Хадакоў праз ельнік, які вунь далёка збоку /. Пташі ікаў.
    ПАЯСНЕЦЬ//ПАЯСНІЦЬ
    Паяснёць. Стаць больш ясным, яснейшым.
    Нарэшце на ўсходзе за гарамі паявілася нешта затоенасветлае, паяснеў гарызонт, горы ў сіняй смузе яшчэ больш пачарнелі. В. Хомчанка.
    Паясніць. Зрабіць больш ясным, зразумелым.
    С і н о н і м: растлумачыць.
    Паясніць рашэнне задачы. Паясніць граматычнае правіла.
    ПАЯСНІЧНЫ // ПАЯСНЫ
    Паяснічны. Які мае адносіны да паясніцы.
    Выгіны ў шыйнай і паяснічнай ч'астках пазваночніка звернуты выпукласня.мі ўперад, а ў грудной і крыжавой — назад. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Паясны. 1. Які мае адносіны да пояса; які носіцца на поясе.
    Чанвёрты павольна адышоўся і ўзяў з купіны шырокі паясны рэмень. Э. Самуйлёнак.
    2.	Выкананы да пояса, да таліі.
    Купала запытаўся, які ў мяне настрой. Я сказаў, што вельмі творчы. Пачаў ляпіць паясны партрэт Сурыкава, раблю праект помніка лётчыку Грыцаўцу. 3. Азгур.
    ПЕРААДОЛЕНЫ // ПЕРААДОЛЬНЫ
    Пераадолены. Які перасілілі, перамаглі, з якім справіліся.
    Яшчэ да апошняга часу не пераадолены вузкі, схематычны падыход да вырашэння пытання аб наныянальнай форме культуры. А. Галаўнёў.
    Пераадольны. Які можна пераадолець, з якім можна справіцца.
    Цяжкасці гэтыя пры добрым гаспадарчым кіраўніцтве цалкам пераадольныя. Звязда.
    ПЕРАВОЗАЧНЫ // ПЕРАВОЗНЫ // ПЕРАВОЗЧЫЦКІ
    Перавозачны. Які мае адносіны да перавозкі.
    Перавозачны транспарт.
    Перавозны. Які мае адносіны да перавозу — пераправы цераз раку.
    Перавозны паром.
    Перавозчыцкі. Які мае адносіны да перавозчыка.
    Перавозчыцкі абавязак.
    ПЕРАВЯЗКА//ПЕРАВЯЗК
    Перавязка. Тое, чым перавязана рана.
    С і н о н і м: павязка.
    Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. А. Якімовіч.
    Пёравязь. Палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі.
    У першую хвіліну сустрэчы яны нават не заўважылі, што ў бацькі пусты правы рукаў, а левая рука вісіць на перавязі... М. Паслядовіч.
    ПЕРАГРУЖ.АНЫ // ПЕРАГРУЗАЧНЫ
    Перагрўжаны. Перамешчаны з аднаго месца на іншае; нагружаны звыш нормы.
    Дарогі былі перагружаны, паязды рухаліся марудна, падоўгу прастойвалі. А. Марціновіч.
    Перагрўзачны. Які мае адносіны да перагрузкі; які прызначаны для перагрузкі.
    Уся перагрузачная пляцоўка была застаўлена кантэйнерамі, скрынкамі розных памераў, і нам спачатку здалося, што прайсці тут зусім немагчыма. ЛіМ.
    ПЕРАЕМНАСЦЬ // ПЕРАЙМАЛЬНАСЦЬ
    Пераёмнасць. Паслядоўнае развіццё, непасрэдны пераход ад аднаго да другога.
    Адзінства пакаленняў і пераемнасць у справах іх — адзін з самых моцных бакоў нашага грамадства. А. Жураў.
    Пераймальнасць. Адсутнасць самастойнасці ў чым-н.; сляпое, некрытычнае перайманне.
    Трус, як і некаторыя другія маладыя пісьменнікі той пары, быў схільны да пераймальнасці і яўна не пазбег імажынісцкай квяцістасці. Д. Бугаёў.
    / ПЕРАКАНАЛЬНЫ // ПЕРАКАНАНЫ // ПЕРАКАНАЎЧЫ
    Пераканальны. Разм. Тое, што і пераканаўчы.
    Апавяданне «Жыве чалавек» — добры прыклад таго, як шмат дае пісьменніку вернасць праўдзе жыцця, нават бытавой праўдзе. Характары герояў жывыя, сюжэт пераканальны, вобразы змястоўныя. В. Каваленка.
    Перакананы. Цвёрда ўпэўнены ў чым-н.; непахісны, паслядоўны ў сваіх поглядах.