• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Мікрафільмы былі тут. Павел зарадзіў іх у праекцыйны апарат. У. Шыцік.
    ПРАКТЫК // ПРАКТЫКАНТ
    Практык. 1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на пракТЫЦЫ.
    Моладзі сярод іх было мала, пераважалі пажылыя людзі, старыя практыкі і арганізатары сельскай гаспадаркі, многія з якіх яшчэ ўдзельнічалі ў стварэнні першых калгасаў. Т. Хадкевіч.
    2. Практычны, дзелавы чалавек.
    Чалавек, які выпадкова трапіў бы на сход, мог бы з першага разу падумаць, што гэты чалавек вельмі вялікі практык, вельмі ўсё і разумна ведае і да ўсяго можа сказаць патрэбнае слова. КЧорны.
    Практыкант. Студэнт ці навучэнец, які праходзіць практыку — замацоўвае тэарэтычныя веды на вытворчасці.
    У памяшканні на біялагічнай станцыі, дзе займаюцца практыканты, парна і душна, хаця ўсе вокны расчынены пасцеж. В. Вольскі.
    ПРАКУС// ПРЫКУС
    Пракўс. Рана ад укусу; пракушанае месца.
    3	раны ўвесь час ішла кроў: пракус быў глыбокі і, відаць, пашкодзіў крывяносны сасуд. ЛіМ.
    Прыкўс. Становішча зубоў пры самкнутых сківіцах.
    Жорсткі прыкус Іванавага рота змяніўся ўсмешкай: на адным краёчку вуснаў. У. Караткевіч.
    ПРАКУРАТ//ПРАКУРАТАР
    Пракурат. Абл. Прайдзісвет.
    — He чапай ты яго, пракурата. Я ж кажу, няхай яго сарочка так не чапае. Р. Сабаленка.
    Пракуратар. У Старажытным Рыме: асоба, якая кіравала чыёй-н. маёмасцю, гаспадаркай, маёнткам і пад.; чыноўнік, які ведаў фінансамі, зборам налогаў, харчаваннем і г. д.
    Строгі пракуратар. Непадкупны пракуратар.
    ПРАЛАЗ // ПРАЛАЗА
    Пралаз. Вузкі, цесны праход, праз які можна пралезці, прайсці.
    [Васіль] пачаў яшчэ больш упарта і настойліва другой рукой разграбаць пралаз. Б. Сачанка.
    Пралаза. Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга.
    Памятаюць і зараз былыя работнікі рэдакцыі Ілья Гурскі, Алесь Звонак, Міхась Модэль, Анатолій Астрэйка, як няшчадна высмейваў Самуйлёнак усякіх пралаз і прайдзісветаў. М. Хведаровіч.
    ПРАЛЛЯ//ПРАЛЬНЯ/ПРАЛЯ
    Пралля. Разм. Жанчына, якая прадзе ўручную.
    Сінонім: папрадуха.
    Мастак паказаў на палатне маладую зграбную праллю з доўгай касой. А. Ліс.
    Пральня. Установа бытавога абслугоўвання для мыцця і далейшай апрацоўкі бялізны.
    У калгасах будуць дзіцячыя яслі, сады, пляцоўкі, там з часам можа ўстановяцца пральні, кравецкія майстэрні, хлебапякарні, а можа нават і грамадскія кухні. I. Дуброўскі.
    Праля. Лбл. Toe, што і пралля.
    Бывала ў цёмную зімнюю ноч самая позняя праля патушыць агонь у сваёй хаце, а ў Маланні блішчыць акенца ледзь не да дня. Беларусь.
    ПРАНІКЛІВЫ // ПРАНІКАЛЬНЫ // ПРАНІКНЁНЫ
    Праніклівы. Які хутка і правільна разгадвае, глыбока разумее што-н.; здольны пранікнунь у сутнасць чаго-н.
    С і н о н і м: здагадлівы.
    Паўлюк не такі быў праніклівы. каб убачыць, што ў Чачыка на душы нешта кіпіць. /. Пташнікаў.
    Пранікальны. Які прапускае праз сябе што-н. (ваду, святло і інш.).
    Насенне зернебабовых культур уладае менш пранікальнай абалонкай у параўнанні са збожжавымі. А. Мароз.
    Пранікнёны. Для якога характэрна хвалюючая шчырасць, сардэчнасць, унутраная перакананасць.
    Я шукаў пранікнёных, узнёслых слоў, і словы такія знаходзіліся, яны клаліся на паперу прачулымі, шчырымі радкамі. /. Навуменка.
    Няправільна. Пранікнёнае (трэба: праніклівае) вока мастака ўбачыла ўсё гэта, душа адчула важнасць і глыбіню ўбачанага, і з’явілася задума — смелая, высакародная, мастацкая. Полымя.
    ПРАПІСКА // ПРЫПІСКА
    Прапіска. Афіцыйная рэгістрацыя пражывання каго-н. па пэўнаму адрасу; паметка ў паспарце аб гэтай рэгістрацыі.
    Я хаце абавязаны прапіскаю — калыскаю, падвешанай пад столь. А. Куляшоў.
    Прыпіска. Дапаўненне, дадатак да раней напісанага.
    У канцы ліста сябар зрабіў прыпіску. Я. Колас.
    ПРАСТУДЖАНЫ // ПРАСТУДЛІВЫ // ПРАСТУДНЫ
    Прастўджаны. 1. Хворы ад прастуды.
    У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. 1. Шамякін.
    2.	Які бывае пры прастудзе; з прастудай.
    Другі голас быў мяккі, грудны, крышку хрыплаваты, як бы прастуджаны. А. Кудравец.
    Прастўдлівы. Разм. Схільны да прастуды; які лёгка прастуджваецца.
    Нейкае вельмі ж прастудлівае дзіця: чуць пабыло на холадзе ці крыху праняло скразняком — і захварэла ўжо адразу. ЛіМ.
    Прастўдны. Які мае адносіны да прастуды; выкліканы прастудай.
    Абвостраным слыхам ён [урач| улоўлівае прастудныя хрыпы ў грудзях. В. Гарбук.
    ПРАТЭКТАР//ПРАТЭКТАРАТ
    Пратэктар. 1. Дзяржава, якая ажыццяўляе пратэктарат.
    Пратэктарат — форма міжнароднай залежнасці дзяржаў, пры якой дзяржава-пратэктар вызначае знешнюю палітыку дзяржавы, якая пратэжыруецца. БелСЭ.
    2.	Патоўшчаная, больш трывалая частка знешняй паверхні ў пакрышцы.
    На сухой зямлі следу ад пратэктара не асталося. А. Жук.
    Няправільна. 3 гэтага моманту Туніс страціў незалежкасць і стаў французскім пратэктарам (трэба: пратэктаратам). В. Вольскі.
    Пратэктарат. Форма каланіяльнай залежнасці, пры якой больш слабая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна залежыць ад больш моцнай; сама краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.
    Англія, якая дабівалася панавання над Суэцкім каналам і мела патрэбу ў егіпецкай бавоўне, з 1883 года ўстанавіла фактычны пратэктарат над Егіптам (які ўваходзіў тады ў састаў Турцыі). Эканамічная геаграфія зарубежных краін.
    ПРАХАДНЫ/ПРАХОДНЫ//ПРАХОДЧЫ//ПРАХОЖЫ
    Прахадны. 1. Які мае скразны праход, служыць для праходу.
    Хто б ні стаяў вартавым ля прахадной будкі, усякі прапускаў Святлану ў вайсковы двор. А. Кулакоўскі.
    2.	Які дае права ці магчымасць прайсці па конкурсу куды-н.
    — Семнаццаць з дваццаці набраў. Прахадны бал... А Лёня Хазанскі праваліў. В. Мыслівец.
    Праходны. Тое, што іпрахадны (у / знач.).
    У зацямнелым кутку каля праходнай будкі Антон прыпыніўся і не зводзіў вачэй з дзвярэй. П. Кавалёў.
    Праходчы. Спец. Які мае адносіны да праходкі — распра цоўкі горных вырабатак у пэўным напрамку.
    Праходчы камбайн.
    Прахбжы. Які ідзе куды-н., праходзіць міма каго-чаго-н.
    Бралася на мароз. Асфальт падсох. Крокі рэдкіх прахожых ляскалі, як стралялі, асабліва абцасікі жанчын. /. Шамякін.
    ПРАЦВЕРАЗЕЦЬ // ПРАЦВЕРАЗІЦЬ
    Працверазёць. Стаць цвярозым.
    Сінонім: пранверазіцца.
    Чуліся выпадковыя несуладныя стрэлы і крыкі — п’яныя адразу працверазелі, рызыканты беглі, як зайцы. С. Грахоўскі.
    Працверазіць. каго. Зрабіць цвярозым; зрабіць здольным цвяроза разважаць аб чым-н., вызваліць ад ілюзій.
    Цемрадзь на хвіліну працверазіла распаленую галаву, ён выцер спацелы лоб, падбадзёрыў сябе і весялей пакрочыў наперад. Маладосць.
    ПРАЧЫНШЬ // ПРЫЧЫНІЦЬ
    Прачыніць. што. Крыху, не поўнасцю адчыніць.
    Сінонім: прыадчыніць.
    Бурчанка павёў іх да сябе ў кабінет, па дарозе прачыніў дзверы ў пакой Вольгі Паўлаўны, каб сказаць, што вярнуўся. Т. Хадкевіч.
    Прычыніць. што. Зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна.
    Сымон Данілавіч ад нечаканасці нават забыўся прычыніць сенцы. I. Грамовіч.
    ПРАЯСНЕЦЬ // ПРАЯСНІЦЬ
    Праяснёць. 1. Стаць ясным, бязвоблачным.
    Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела. X. Жычка.
    2.	Стаць ясным, праясніцца (пра свядомасць, думкі і інш.).
    Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве. М. Стральцоў.
    3.	Стаць спакойным, вясёлым, ветлівым.
    Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай. /7. Пестрак..
    Праясніць. што. 1. Зрабіць ясным, выразным, добра бачным.
    [Зазімак] падмарозіў зямлю, размаляваў ледзь прыкметнымі ўзорамі шыбы на вокнах, праясніў неба. М. Даніленка.
    2.	Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.
    Гэтыя звесткі не вельмі праяснілі абстаноўку. У. Шыцік.
    ПРЫБАЛОТНЫ // ПРЫБАЛОЧАНЫ
    Прыбалбтны. Які знаходзіцца паблізу балота.
    Скончылася жыта, пачынаўся прыбалотны хмызняк. П. Кавалёў.
    Прыбалбчаны. Трохі забалочаны, крыху балоцісты.
    Бумажкоў ляжаў на мокрай прыбалочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. Чорны.
    ПРЫВАТНІЦКІ // ПРЫВАТНЫ
    Прыватніцкі. Які мае адносіны да прыватніка, уласцівы яму.
    Гэты кар’ерыст і дэмагог, каб больш настрашыць Гарошку, абзывае яго сабатажнікам, абвінавачвае ў прыватніцкіх настроях і кулацкай тэндэнцыі. Маладосць.
    Прыватны. 1. Які належыць пэўнай асобе, не грамадскі.
    С і н о н і м: асабісты.
    Гэта была звычайная ўскраінная вуліца — ціхая, з невялікімі прыватнымі домікамі, садамі і агародамі. В. Быкаў.
    2.	Які з’яўляецца часткай, дэталлю чаго-н.; не агульны; асобны.
    Як сур’ёзны, сталы пісьменнік, Я. Брыль умее адкрыць, здавалася б, у вельмі прыватным выпадку вялікую і хвалюючую праўду жыцця. В. Каваленка.
    ПРЫВЕТЛІВЫ / ПРЫВЕТНЫ // ПРЫВІТАЛЬНЫ
    Прывётлівы. Добразычлівы, гасцінны.
    С і н о н і м: ветлівы.
    Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. /. Шамякін.
    Прывётны. Тое, што і п р ы в е т л і в ы.
    3-пад брывей прыветных палінялых журыцца даверлівы пагляд. Р. Барадулін.
    Прывітальны. Які мае адносіны да прывітання, звязаны 3 ім.
    [Алеся] ловіць мой позірк і прывітальны жэст рукі і з непаўторным хараством ківае галавой — вітаецца. ЯБрыль.
    ПРЫВЫКЛЫ // ПРЫВЫЧНЫ
    Прывыклы. Які прывык да чаго-н., мае прывычку да чаго-н.
    С і н о н і м ы: звыклы, звычны.
    Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. /. Пташнікаў.
    Прывычны. (. Які стаў прывычкай, увайшоў у прывычку.
    С і н о н і м: звычайны.
    Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю. I. Шамякін.
    2.	Які выпрацаваў прывычку, прывык да чаго-н.
    Але прывычны паляўнічы зрок адгадваў сярод густой травы, па росах збіты.х воўчыя сляды. М. Танк.
    ПРЫВЯЗКА // ПРЫВЯЗЬ
    Прывязка. Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго-н.
    Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. К. Крапіва.
    Прывязь. Вяроўка, рэмень, ланцуг, якім звычайна прывязваюць жывёлу.
    Ласяня тупала каля дубка, наравіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч.
    ПРЫВЯЛЕНЫ // ПРЫВЯЛЫ
    Прывялены. Крыху правялены — падсушаны на сонцы, ветры (звычайна пра мяса, рыбу).
    Прывялены кумпяк. Прывяленая рыба.
    Няправільна. Дзесьці далёка ў тумане драчы дралі горла, востра пахла прывяленай (трэба: прывялай) травою. В Гігевіч.
    Прывялы. Які трохі звяў, прывяў (звычайна пра расліны, траву).
    ён угледзеў [з акна машыны| поле, запалавелае ўжо, з рамонкамі абапал палявой дарогі і сіняй, нібыта прывялай ад спякоты, але на самай справе халаднавата-пяшчотнай валошкі. А. Жук.