Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Пітны. Прыгодны для піцця; які п’юць.
У асобных паілках заўсёды павінна знаходзіцца чыстая пітная вада. Птушкагадоўля.
Піўны. Які мае адносіны да піва; прызначаны для піва.
Каля піўнога ларка ўжо сабралася чарга мужчын. В. Адамчык.
ПІЯЛА // ПІЯНА
Піяла. У Сярэдняй Азіі: неглыбокі, шырэйшы ўверсе кубак без ручкі.
Баласпай трымаў у растапыранай пяцярні піялу і час ад часу паглядваў на госця. П. Беразняк.
Піяна. Спец. Ціха, не гучна (пра выкананне музычнага твора).
Няхай дзеці праспяваюць 3—4 разы гэтае слова павольна, лёгка і піяна. Выкладанне спеваў у школе.
ПЛАНАВАЦЬ // ПЛАНІРАВАЦЬ
Планаваць. 1. Складаць план чаго-н.
— Трэба нам планаваць разумна, правільна планаваць, але не хавацца за гэтыя планы, не планамі перад людзьмі адчытвацца, а тым, што зроблена. А. Жук.
2.	Мець намер, разлічваць зрабіць што-н., меркаваць.
Гітлераўскія генералы плануюць новыя аблавы на партызан і падпольшчыкаў. Р. Няхай.
ПланІраваць. Плаўна зніжацца на ляталытым апараце.
Скала недалёка, і цяпер можна спакойна планіраваць. М. Гамолка. II Спакойна, не махаючы крыламі, доўга плаваць у паднябессі (пра птушак). Плаўна планіруе каршун у сінім небе, карыстаючыся нябачнымі струменямі паветра. В. Вольскі.
ПЛАНТАТАРСКІ // ПЛАНТАЦЫЙНЫ
Плантатарскі. Які мае адносіны да плантатара, належыць яму.
Плантатарская зямля.
Плантацыйны. Які мае адносіны да плантацыі.
У 1900 годзе на рынку з’явіліся першыя чатыры тоны плантацыйнага каўчуку. Б. Розен.
ПЛАСТЫЛІН // ПЛАСТЫР
Пластыл'ін. Незасыхаючая маса для лепкі, прыгатаваная з гліны, воску з дабаўленнем тлушчаў і іншы.х рэчываў.
У руках ён мяў пластылін і нешта ляпіў на фанернай дошчачцы, што ляжала ў яго на каленях. Я. Скрыган.
Пластыр. Ліпкі лекавы састаў, нанесены на паверхню тканіны, які прыкладваецца да нарываў, ран і г. д.
У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, галава забінтавана і заклеены пластырам твар. А. Карпюк.
ПЛАЎКІ // ПЛАЎНЫ
Плаўкі. Здольны плавіцца.
Галоўнай часткай плаўкага засцерагальніка з’яўляецца праваднік, які мае сячэнне значна меншае, чым сячэнне правадоў лініі. Фізіка.
Плаўны. Роўны, без рэзкіх пераходаў; непаспешлівы, мерны.
Я адразу злавіла лёгкі і плаўны рытм танца. А. Савіцкі.
ПЛЫВЕЦ // ПЛЫВУН // ПЛЫВУНЕЦ
Плывёц. Той, хто плавае; хто ўмее плаваць.
Яны кінуліся ў адзежы ў глыбокія воды ракі. Каляда быў добрым плыўцом. I. Гурскі.
Плывўн. Насычаны вадою дробны пясок, супесак ці суглінак.
Каб суняць плывуны і зрабіць іх падатлівымі людзям, непадалёку .. была пабудавана магутная станцыя замарожвання глебы. А. Кулакоускі.
Плывунёц. Жук, які звычайна жыве ў стаячай вадзе.
Плывунец — жук-драпежнік.
ПЛЫТКІ // ПЛЫЎКІ
Плыткі. Неглыбокі, мелкі.
Скрозь плыткую ваду было відаць пазелянелае, загнанае тванню дно. А. Жук.
Плыўкі. Які лёгка размываецца, расплываецца; плывучы (пра грунт).
Усе ішлі напрасткі, пакідаючы сляды на мяккай, плыўкай зямлі. А. Кудравец.
ПНЕЎМАНІЯ // ПНЕЎМАТЫКА
Пнеўманія. Запаленне лёгкіх.
— Рэдкі па цяжкасці выпадак двухбаковай пнеўманіі... Чакаем крызісу... /. Шамякін.
Пнеўматыка. Прыстасаванне для сціскання і разрэджвання паветра; раздзел фізікі.
Многія станкі на заводзе працуюць зараз на пнеўматыцы, з дапамогай сціснутага паветра. П. Рунец.
ПРАБЛЕМА // ПРАБЛЕМАТЫКА // ПРАБЛ ЕМАТЫЧНАСЦЬ
Праблёма. Важнае пытанне, якое патрабуе вырашэння.
Гэта, аднак, зусім не азначае, што ад савецкага пісьменніка не патрабуецца роздуму над жыццёвымі праблемамі. <4. Адамовіч.
Праблематыка. Сукупнасць праблем.
Развіццё нашай прозы ішло ў напрамку пашырэння яе тэматыкі і праблематыкі. Ю. Пшыркоў.
Праблематычнасць. Недаказанасць; няпэўнасць.
Праблематычнасць задумы.
ПРАБЛЕМАТЫЧНЫ // ПРАБЛЕМНЫ
Праблематычны. Які з’яўляецца праблемай, недаказаны; малаверагодны, няпэўны.
У аповесці «Пастка» В. Быкаў пайшоў самым цяжкім шляхам. Ен гэтак ускладніў і завастрыў сітуацыю, што давер’е сапраўды становіцца праблематычным, і праблема здаецца амаль невырашальнай. Наднёманскія былі.
Праблёмны. Прысвечаны вырашэнню якой-н. праблемы.
Праблемны твор. Праблемнае пытанне.
ПРАБОЙ // ПРАБОЙНІК
Прабой. Металічная дужка, убітая ў дзверы, вечка і інш., якая служыць для навешвання замка.
Дзверы ў сенцах былі замкнёны; клямка надзета на прабой, у ім — доўгі сасновы сук. /. Пташнікаў.
Прабойнік. Інструмент для прабівання невялікіх дзірак у метале, скуры і г. д.
Сіліч утаропіўся ў [брызентавы] канверт, з вузенькіх кішэнек якога тырчалі пласкагубцы, адвёрткі, абцугі, прабойнікі. М. Аўрамчык.
ПРАВАКАТАРСКІ // ПРАВАКАЦЫЙНЫ
Правакатарскі. Які мае адносіны да правакатара.
А гэта апраўдвала яго [Золатава) дзейнасць тут, тлумачыла правалы яго разведчыкаў у Мінску, нельга не праваліцца, калі
фашысцкае камандаванне стварыла такую правакатарскую сетку. /. Шамякін.
Правакацыйны. Які мае адносіны да правакацыі; у якім скрываецца, тоіцца правакацыя.
Пытанні, як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам правакацыйныя, быццам гэты юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі. М. Машара.
ПРАВЕРАНЫ // ПРАВЕРАЧНЫ
Правёраны. Які даказаў сваімі паводзінамі, работай наяўнасць патрэбных якасцей; які праверылі.
Сінонім: выпрабаваны.
Узаемная прыязнь, правераная і загартаваная ў агні, стварала шчыльную баявую сям’ю. Я. Брыль.
Правёрачны. Прызначаны для праверкі.
С і н о н ім: кантрольны.
Усе вучні класа паспяхова справіліся з напісаннем праверачнага дыктанта.
ПРАВІЗАРСКІ // ПРАВІЗІЙНЫ
Правізарскі. Які мае адносіны да правізара — аптэчнага работніка вышэйшай кваліфікацыі.
Правізарская практыка. Правізарская работа.
ПравізІйны. Які мае адносіны да правізіі; прызначаны для правізіі.
Правізійны склад.
ПРАГМАТЫЧНЫ // ПРАГНАСТЫЧНЫ // ПРАГНАТЫЧНЫ
Прагматьічны. Які мае адносіны да прагматызму — плыні ў філасофіі, якая прызнае за ісціну толькі тое, што дае практычна карысныя вынікі.
[М. Гарэцкаму] аднолькава чужыя .. прагматычны погляд на літаратуру як ілюстрацыю сацыялагічных тэзісаў і эстэтычныя тэорыі прыхільнікаў чыстага мастацтва. М. Мушынскі.
Прагнастычны. Які мае адносіны да прагнозу.
Прагнастычная карта надвор’я.
Прагнатычны. Які вызначаецца прагнатызмам — выступленнем уперад верхняй і ніжняй сківіц чалавека.
Прагнатычны твар.
10 С. М. Грабчыкаў
289
ПРАДАЖНІЦКІ // ПРАДАЖНЫ
Прадажніцкі. Характэрны для прадажніка, здрадніка; каварны, падманлівы; на якога нельга спадзявацца.
С і н о н і м: здрадніцкі.
Ну, от, дамагліся вы, скажам, сваіх ідэалаў. Ты сваіх, гандлярскіх, прадажніцкіх. Чорны.
Прадажны. 1. Які мае адносіны да продажу.
Прадажныя цэны кааператыў стараецца падтрымліваць ніжэй тых, што ўстанаўлівае на той жа від прадукцыі спажыўкааперацыя. Звязда.
2.	Прызначаны для продажу.
— Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у каго прадажныя сёдлы. Казка.
3.	Гатовы прадаць сябе, свае пачуцці за грошы; здольны за грошы на ганебныя ўчынкі.
Гэтыя прадажныя тварыны рабілі выгляд, што ў асобе высокага госця яны вітаюць вялікую Расію. У. Караткевіч.
ПРАДВЕСНЕ// ПРАДВЕСЦЕ
Прадвёсне. Час, які папярэднічае вясне; перадвясенняя пара.
Дарогі пачарнелі. На дварэ прадвесне. А. Алешка.
Прадвёсце. З’ява, прымета, якая прадвяшчае надыход, наступленне чаго-н.
Кожны раз ёй здавалася, што гэта прадвесце новай крывавай падзеі. I. Шамякін.
/ ПРАДПРЫЕМЛІВЫ // ПРАДПРЫЕМНІЦКІ /
/ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКІ // ПРАДПРЫМАЛЬНЫ
Прадпрыёмлівы. Тое, што і п р а д п р ы м а л ь н ы.
Прадпрыемлівы кіраўнік.
Прадпрыёмніцкі. Які мае адносіны да прадпрыемца — арганізатара ці ўласніка гандлёвага або прамысловага прадпрыемства.
Прадпрыемніцкая арганізацыя.
Прадпрымальніцкі. Тое, што і прадпрыемніцкі.
Прадпрыемніцкія клопаты.
Прадпрымальны. Энергічны, ініцыятыўны.
Глянеш на цвёрды рот такога — і разумееш, што прыйшлі сюды самыя прадпрымальныя. У. Караткевіч.
ПРАДУКТЫЎНЫ // ПРАДУКЦЫЙНЫ
Прадуктыўны. У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы ці формы; які дзейнічае ў сучасны перыяд.
У адпаведнасці з гэтым [актыўнасцю розных марфем] адрозніваюцца марфемы прадуктыўныя, малапрадуктыўныя і непрадуктыўныя. Граматыка беларускай мовы.
Прадукцьійны. 1. Плённы.
Прадукцыйныя заняткі.
2.	Здольны даваць прадукцыю; такі, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку).
Прадукцыйная жывёла.
ПРАЕЗДЖАНЫ // ПРАЕЗДЖЫ
Праёзджаны. Такі, па якім ездзілі; абкатаны; наезджаны.
Конь спорнаю хадой ішоў па праезджанай саньмі дарозе. П. Пестрак.
Праёзджы. 1. Які праязджае міма, падарожнічае.
Людзі тут былі такія ж, як мы — праезджыя ды прахожыя, старыя і малыя. А. Якімовіч.
2.	Прыгодны, прызначаны для праезду; па якім можна праехаць.
Палявая дарога сапраўды аказалася сухой і праезджаю. Р. Сабаленка.
ПРАЕЗНЫ // ПРАЯЗНЫ
Праёзны. Прыгодны, прызначаны для язды, праезду.
Парогам гэтым быў моцны праезны масток, настолькі нізкі, што пад яго не праедзеш, і настолькі высокі, што лодку на яго не ўсцягнеш. Я. Брыль.
Праязны. Які дае права на праезд якім-н. відам транспарту.
Тым, чый дом быў яшчэ на акупіраванай зямлі, шпіталь не выдаваў праязных пасведчанняў, а ўладжваў на працу ў гарадку. А. Асіпенка.
Няправільна. Надзвычай велічная дваццацідвухметровая праязная (трэба: праезная) вежа. ПомнМ гісторыі і культуры Беларусі.
ПРАЖЭКТАР // ПРАЖЭКЦЁР
Пражэктар. Асвятляльны прыбор, які дае яркі пук святла ў патрэбным напрамку.
Прамень пражэктара здаваўся бясконцай, моцнай і злавеснай рукой нейкага страшыдла. Л. Дайнека.
Пражэкцёр. Іран. Той, хто захапляецца несур’ёзнымі і непатрэбнымі, неажыццявімымі праектамі.
Я запісаў на выдатак гісторыі варожых пражэкнёраў. X. Шынклер.
ПРАЕКТНЫ // ПРАЕКЦІРОВАЧНЫ
Праёктны. Які мае адносіны да праекта; прадугледжаны праектам.
Хуткасць вышэй за праектную на два вузлы ў гадзіну. М. Гамолка.
Праекцірбвачны. Які мае адносіны да праекціроўкі — распрацоўкі праекта.
Праекціровачная экспедыцыя.
ПРАЕКТЫЎНЫ // ПРАЕКЦЫЙНЫ
Праектыўны. Спец. Які мае адносіны да праекцыі — перадачы прасторавых фігур на плоскасці.
Праектыўная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што зменьваюцца пры пэўных (праектыўных) пераўтварэннях. БелСЭ.
Праекцыйны. Спец. Які мае адносіны да праекцыі — павелічэння здымка на экране.