Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
ПРЫГОДНіЦКІ // ПРЫГОДНЫ
Прыгбдніцкі. Заснаваны на прыгодах, звязаны з прыгодамі.
Па сваёй тэматыцы прыгодніцкія аповесці Янкі Маўра ўваходзяць у цыкл твораў аб іншых краінах. М. Яфімава.
Прыгодны. Які падыходзіць, гадзіцца для чаго-н., прыдатны да чаго-н.
Дайце мне хатку, хатку прыгодную, вечная радасць жыла каб у ёй. Я. Купала.
ПРЫГОННІК // ПРЫГОННЫ
Прыгбннік. Памешчык, які карыстаўся прыгонным правам, меў прыгонных сялян; прыхільнік прыгону.
Адмена прыгоннага права, праведзеная рукамі прыгоннікаў, не ўціхамірыла край. Полымя.
Прыгонны. Які мае адносіны да прыгону; які з’яўляецца ўласнасшо памешчыка-прыгонніка, належыць яму.
Ракой, фантанамі з зямлі б’е нафта, б’е стуль, скуль і не сніў прыгонны дзед. ЯКупа.га.
ПРЫДЗІРА // ПРЫДЗІРКА
Прыдзіра. Разм. Прыдзірлівы чалавек.
Адны знаходзілі .. інспектара чалавекам, з якім яшчэ жыць можна; другія ж, наадварот, даводзілі, што ён — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу. ЯКолас.
Прыдзірка. Папрок, заўвага, абвінавачанне, зробленае без дастатковых падстаў.
А я думаю, таварыш Собіч, што гэта проста прыдзірка. Няма ў нас злодзеяў! ЯСкрыган.
ПРЫЗЕМІСТЫ // ПРЫЗЕМЛЕНЫ // ПРЫЗЕМНЫ
Прызёмісты. Нізкі на выгляд; прысадзісты.
[Мужчыны] падышлі да гаража — жоўтага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць. Т. Хадкевіч. II Невысокі, але моннага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк. Р. Няхай.
Прызёмлены. Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага; прыніжаны.
Хоць і многа яшчэ ў творы прыземленага бытавізму, але і бытавізм гэты своеасаблівы. А. Адамовіч.
Прызёмны. Спец. Які прылягае непасрэдна да зямной паверхні.
Прыземны слой паветра.
ПРЫНАДА // ПРЫНАДЖВАННЕ
Прынада. Тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл.
Гэтакай мясціне рады мы з табой, рыбак. У нас добрая прынада — дажджавы чарвяк. А. Вялюгін.
Прынаджванне. Прыкормліванне (звычайна пра рыбу, птушак).
Рэгулярная падкормка, умелае прынаджванне прывучае і рыбу к пэўнаму месцу. Звязда.
ПРЫСМАК // ПРЫСМАКІ
Прысмак. Дадатковы, пабочны смак у чым-н.
Сцяблінкі жуючы, яна адчула не водар сена — водарасці пах, і далі той, што зноў іх паглынула,— чужы, салёны прысмак на губах. А. Куляшоў.
Прысмакі. звычайна мн. Ласункі, салодкае.
Мой бацька рэдка калі дастаўляў такія прысмакі, ашчаджаючы капейку на рэчы больш сур’ёзныя. /. Навуменка. II Разм. Прыправа. Хоць невялікія прысмакі — цыбуля, перчык, ліст бабкоў ды сальца некалькі брускоў. Я. Колас.
ПРЫСТАЎЛЕНЫ // ПРЫСТАЎНЫ
Прыстаўлены. Пастаўлены, прысунуты блізка да чаго-н.; прыхілены да чаго-н.; далучаны да чаго-н., пастаўлены дадаткова.
Яму чамусьці ўбачылася зноў усё тое, што бачылася не раз: на двух прыстаўленых заслонах стаіць труна, а ў ёй ляжыць, як жывая, нават з нейкім прытоеным смяшком у сіняватых губах яго Караліна. В. Адамчык.
Прыстаўны. Які прыстаўляецца або прыстаўлены да чаго-н.
Люся ўсё парывалася падняцца ў самалёт па шырокай прыстаўной лесвіцы. М. Даніленка.
ПРЫСЯГА // ПРЫСЯГАННЕ
Прысяга. Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне, клятва захоўваць вернасць, выконваць якія-н. абавязкі; словы такога абяцання.
Мо каля гэтае сасны, пад партызанскім сцягам, Радзімы верныя сыны прыносілі прысягу. П. Панчанка.
Прысяганне. Прынясенне прысягі; клятвеннае абяцанне.
Прысяганне на вернасць.
ПРЫТВОР // ПРЫТВОРА
Прытвбр. Пярэдняя частка царквы непасрэдна за ўваходам.
Ен увайшоў у царкву. У прытворы гарэла тоненькая свечка. К. Чорны.
Прытвбра. м. і ж. Разм. Той, хто прытвараецца, прыкідваецца.
Сінонімы: прытворшчык, прытворшчыца.
— А ты не прачытаў бы дзённіка сястры, каб ён трапіў табе на вочы? He люблю прытвораў! /. Шамякін.
ПРЫТОМЛЕНЫ // ПРЫТОМНЫ
Прытомлены. Які прытаміўся; змораны.
С і н о н і м: стомлены.
Здаволеныя гульнямі і трошкі прытомленыя, малыя крочаць паламаным строем. М. Ракітны.
Прытбмны. Які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці.
— Хутчэй выходзьце! — выратавальныя словы вырваліся з грудзей Ягора, і сам ён ледзь прытомны адскочыў ад дома П. Кавалёў.
ПРЫЦІСКЛІВЫ // ПРЫЦІСКНЫ
Прыцісклівы. Які пазбягае траты, выдаткаў.
С і н о н і м: скупы.
Кастусь Верамейчык — чалавек прыцісклівы, скрытны і на словы асцярожны. ККрапіва.
Прыціскны. Спец. Які служыць для прыціскання чаго-н.
Трэба праверыць мацаванне пальцавага бруса да папярэдняга бруса жняяркі, усіх секцый пальцаў, прыціскных лапак да пальцавага бруса, а таксама дэталей да сценак жняяркі В. Ягорушкін.
ПРЫЦІШЫЦЬ // ПРЫЦІШЭЦЬ
Прыцішыць. што. Зрабіць цішэй, слабей; зменшыць хуткасць.
С і н о н і м: суцішыць.
Андрэй падумаў, што, мусіць, спяшыць, і прыцішыў хаду /. Пташнікаў.
Прыцішэць. Перастаць падаваць гукі; сцішыцца.
С і н о н і м: сціхнуць.
Костусь асеў і прыцішэў у тыя дні, хадзіў сам не свой. КЧорны.
ПРЫЦЬМЕЦЬ // ПРЫЦЬМІЦЬ
Прыцьмёць. Страціць сваю яркасць, бляск.
С і н о н і м: патускнець.
Святло дрыготка пасунулася на небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. В. Быкаў.
ПрыцьмІць. каго-што. Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным.
Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, кроў, якой і твая моц не змажа. Я. Купала.
ПРЫЧЫНА // ПРЫЧЫННАСЦЬ
Прычына. 1. З'ява, акалічнасць, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.
Адбылося неяк дзіва: сонца ход свой прыпыніла. Прастаяла тры гадзіны з невядомае прычыны. У. Дубоўка.
2.	Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.
[Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Э. Самуйлёнак.
Прычыннасць. 1. Дачыненне да чаго-н., удзел у чым-н.
Абгрунтаванне думкі аб прычыннасці «Новай зямлі» да генезісу беларускага рамана атрымалася неглыбокім і скамечаным. Полымя.
2.	У філасофіі: узаемная сувязь з’яў, пры якой адна з іх з’яўляецца прычынай другой.
Аб’ектыўная прычыннасць.
ПРЫШЧЭП / ПРЫШЧЭПА // ПРЫШЧЭПАК // ПРЫШЧЭПКА
Прышчэп. Прышчэпленая расліна, прышчэпленае дрэўца.
У гэтую восень будуць гатовы да пасадкі сорак тысяч прышчэпаў. М. Паслядовіч.
Прышчэпа. Тое, што і п р ы ш ч э п.
Вывучаецца абмен рэчываў прышчэпка пад уплывам абмену рэчываў прышчэпы. Л. Чарнасава.
Н я п р а.в і л ь н а. Кабінет садоўніцтва мае вялікі садоваягадны гадавальнік, дзе навучэнцы вырошчваюць розную садавіну, робяць прышчэпы (трэба: прышчэпкі) і акуліроўку М. Замскі.
Прышчэпак. Частка расліны (чаранок, вочка), якую прышчэпліваюць (або прышчапілі раней) на другой расліне.
Юных садаводаў радавала, што ўсе мінулагоднія прышчэпкі развіваліся добра.
Прышчэпка. 1. Перасадка часткі расліны (чаранка, вочка) на другую расліну; прышчэпліванне.
Улетку гэтага года мы рабілі прышчэпку пладовых дрэўцаў / Сіняўскі.
2.	Прышчэпачны прэпарат (вакцына); увядзенне ў арганізм такога прэпарату, каб папярэдзіць або вылечыць якую-н. хваробу.
У цяперашні час прышчэпкі робяцца спецыяльнымі прэпаратамі — вакцынамі, якія вырабляюцца на заводах. Анатомія і фізіялогія чалавека.
3.	Тое, што і п р ы ш ч э п.
Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак. А. Кулакоускі.
4.	Заціскачка для прымацавання чаго-н.
У такую хвіліну вязка драўляных прышчэпак, што вісіць на шыі ў дзеўчаняці, можа здацца прыгажэй любых караляў А. Гардзіцкі.
/ ПРЭМІРАВАЛЬНЫ // ПРЭМІРАВАНЫ // ПРЭМІЯЛЬНЫ
Прэміравальны. Тое, што і п р э м і я л ь н ы.
Прэміравальная камісія. Прэміравальныя грошы.
Прэміраваны. Той, хто атрымаў прэмію; узнагароджаны прэміяй.
Пасля вячэры дзед Мікалай расказваў мне ўвесь свой даволі доўгі жыццёвы шлях: шлях панскага батрака-селяніна-беднякакалгасніка-ўдарніка, тройчы прэміраванага за старанную работу. А. Якімовіч.
Прэміяльны. Які мае адносіны да прэміі; які з’яўляецца прэміяй.
3	дому выйшаў дзед Аўсей з прэміяльным патэфонам. М. Калачынскі. || у знач. наз. прэміяльныя. Грошы, якія выплачваюцца ў якасці прэміі. Яна павесіла на плячо чорную дарагую сумачку, якой не мела ніводная настаўніца ў іхняй школе. Ісідар падарыў за прэміяльныя, калі каманда заняла першае месца ў рэспубліцы. В. Супрунчук.
ПРЭТЭНДЭНТ// ПРЭЦЭДЭНТ
Прэтэндэнт. Той, хто прэтэндуе на што-н., мае падставы на атрыманне чаго-н.
Разумеў хлапец — час падумаць, як будзе жыцца далей. Яшчэ пад ім двое меншых братоў — прэтэндэнтаў на бацькаву гаспадарку. А. Пальчэускі.
Няправільна. Удар нашай авіяцыі быў закончан з надыходам цемры. Па эфектыўнасці яе дзеянняў гэты выпадак, на думку многіх відавочцаў, не мае прэтэндэнта (трэба: прэцэдэнту) у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Звязда.
Прэйэдэнт. Кніжн. Выпадак у мінулым, які служыць прыкладам ці апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.
Мяне заўважылі праз акно, і ўсе выйшлі насустрач. Важны быў прэцэдэнт — ссыльнаму дазволілі працаваць у школе, і ўжо з’яўляліся надзеі, строіліся меркаванні на «пацяпленне», на палёгкі ў рэжыме. С. Грахоўскі.
ПУЖАНЫ // ПУЖЛІВЫ
Пужаны. Такі, якога часта і многа пужалі.
С і н о н і м: напужаны.
Дзяўчат поўная вёска, а жаніхі надта пужаныя сталі, у сваты баяцца ездзіць. А. Асіпенка.
Пужлівы. Які лёгка пужаецца, якога лёгка напужаць.
С і н о н і м: палахлівы.
Крыкі пужлівых людзей не стрымаюць хай бітвы размах. М. Багдановіч.
ПУНКТУАЛЬНЫ // ПУНКТУАЦЫЙНЫ
Пунктуальны. Вельмі акуратны, дакладны.
Хоць звычайна старшы лейтэнант і не любіў «пісаніны», тут стараўся быць пунктуальным. /. Мележ.
Пунктуацьійны. Які мае адносіны да пунктуацыі — правіл аб пастаноўцы знакаў прыпынку.
Пунктуацыйны разбор павінен заўсёды суправаджацца сінтаксічным разборам. М. Марчанка.
ПУНКЦІРАВАЛЬНЫ // ПУНКЦІРНЫ
Пункціравальны. Які служыць для нанясення пункціру, для чарчэння пункцірам.
Для заканчэння работы ў яго было ўсё неабходнае, і ў першую чаргу добрая пункціравальная лінейка, без якой не абысціся. ЛіМ.
Пункцірны. Які мае адносіны да пункціру; падобны на пункцір.
Вертыкальныя палосы ўтвараліся рознакаляровымі прокідкамі ўтоку, якія то шырокімі пасамі, то вузкімі пункцірнымі шнурочкамі запаўнялі ўсё поле спадніцы. Маладосць.
ПУСТЭЛЬНІЦКІ // ПУСТЭЛЬНЫ
Пустэльніцкі. Які мае адносіны да пустэльніка.
Пустэльніцкае жыццё.
Пустэльны. Які мае адносіны да пустэльні, пустыні.