Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
2.	перан. Дробны, перарывісты.
Недзе ўдалечыні дробным рассыпістым рэхам пракацілася кулямётная чарга. В. Быкаў.
Рассыпны. Які складаецца з асобных крупінак, зерняў; сыпучы; які прадаецца паштучна.
Рассыпны корм. Рассыпны тавар.
Рассыпчаты. Тое, што і рассыпісты.
Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба. /. Шамякін.
РАСТЛУМАЧАЛЬНЫ // РАСТЛУМАЧАНЬ!
Растлумачальны. Які мае на мэце растлумачыць што-н. Растлумачальная работа.
Растлумачаны. Такі, які растлумачылі, паяснілі.
Растлумачаная задача. Растлумачанае правіла.
РАСХЛЯБАНЫ // РАСХЛЯБІСТЫ
Расхлябаны. 1. Такі, у якім аслаблі мацаванні (ад неахайнага доўгага карыстання); расхлістаны.
Расхлябаныя дзверы.
2.	перан. Няцвёрды, віхлясты; недысцыплінаваны, неарганізаваны.
Зноў шаша, і зноў аднастайны, расхлябаны крок. /. Навуменка.
Расхлябісты. Абл. Гразкі, пакрыты калюжынамі; няроўны.
Ісці па расхлябістай дарозе было нязручна і цяжка. А. Асіпенка.
РАСЧАПІЦЬ // РАСШЧАПІЦЬ
Расчапіць. што. Адчапіць адно ад другога, раз’яднаць счэпленае.
Замест таго каб расчапіць дрот каля калка, хлопец лёгка падняў веласіпед і пераставіў яго на другі бок загарадзі. У. Дамаійэвіч.
Расшчашць. што. 1. Раскалоць, раздзяліць на часткі.
У ежу яны ўжывалі чорную і горкую каменную соль, умелі расшчапіць запалку на чатыры часткі. М. Арочка.
2.	ГІерастаць сціскаць; разняць, раз’яднаць; п р о ц і л. сашчапіць.
Аксеня адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю. ЯБрыль.
Няправільна. «Прэзідэнт» расчапіў (трэба: расшчапіў) сціснутыя губы, пазіраючы праз акуляры ў залу, загаварыў глуха, важка і цвёрда. I. Мележ. Параўн.: Ен прысеў на абпалены камень, сашчапіў на каленях рукі. Задумаўся. ЛіМ.
3.	Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (пра атам).
Савецкія вучоныя расшчапілі атам і паслалі спадарожнікі вакол Зямлі і Сонца. Звязда.
РАСЧЫНІЦЬ // РАШЧЫНІЦЬ
Расчыніць. што. Адчыніць што-н. зачыненае.
На першых двух уроках мы павінны былі пісаць сачыненне. Я прыйшоў у клас першы, расчыніў вокны. Раніца, а сонна ўжо высока ў небе. Маладосць.
Рашчыніць. што. Прыгатаваць цеста (рошчыну), развёўшы муку вадою ці малаком.
Вярнуўшыся з поля, маці рашчыніла хлеб у дзежцы — першы хлеб з маладога жыта! М. Парахневіч.
РАСЯНЫ // РОСНЫ
Расяны. Які мае адносіны да расы; з расы.
Расяныя кроплі густа сядзелі на дробных лісточках ружаў; на пукатых дробных бутонах яны былі не празрыстыя, а быццам варсістыя ад тонкіх промняў, што адбіваліся ў іх. А. Савіцкі.
Рбсны. Пакрыты расою; з расою.
Палотны рассцілалі на росным лузе ці на атаве, і па доўгай палатнянай дарожцы можна было бегчы на ўвесь дух, не баючыся пракалоць аб іржэўнік ногі. /. Навуменка.
РАУНД // РАУТ
Раунд. У боксе: прамежак часу (звычайна тры мінуты), на працягу якога адбываецца адна схватка бою.
Трэці раунд, здаецца, больш нагадваў вольную барацьбу, а не бокс. Мы абодва проста павісалі адзін на адным. Маладосць.
Раут. Уст. Урачысты, званы вечар, прыём.
На балях, раутах, прыёмах паміж гасцей, сяброў, знаёмых ішло спаборніцтва — хто лепш для памяці напіша верш. В. Вітка.
РАФІНАВАНЫ // РАФІНАДНЫ // РАФІНЕРНЫ // // РАФІНОВАЧНЫ
Рафінаваны. 1. Спец. Ачышчаны.
Рафінаваны алей патрэбны Оршы і Ііолацку, і цыстэрну не варта было забіраць з Віцебскай вобласці. Звязда.
2.	перан. Кніжн. Вытанчаны, тонкі, удасканалены.
Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі .. у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам. М. Клімковіч.
Рафінадны. Які мае адносіны да рафінаду — ачышчанага кускавога цукру.
Калі Васілёк быў яшчэ зусім малым, бацька яго працаваў на рафінадным заводзе і зрэдку прыносіў невялічкія кавалачкі цукру. Які ж ён быў салодкі! ЛіМ.
Рафінёрны. Спец. 1. Прызначаны для рафінавання.
Рафінёрны цэх.
2.	Які паддаецца, падлягае рафінаванню.
Рафінёрная маса.
Рафіновачны. Спец. Які прызначаны, служыць для рафінавання.
Рафіновачная печ.
РАХУНКАВОДЧЫ // РАХУНКОВЫ
Рахункаводчы. Які мае адносіны да рахункавода, рахункаводства.
Пасля шпіталю яго, як і іншых інвалідаў вайны, накіравалі на рахункаводчыя курсы, якія ён паспяхова закончыў і пачаў працаваць у калгасе рахункаводам. Звязда.
Рахункбвы. Які мае адносіны да рахункаводства, звязаны з вядзеннем падлікаў, рахункаў.
Вылічэнне і ўтрыманне падатку з заработнай платы рабочых і служачых праводзяць рахунковыя работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Звязда.
РАЦЫЯ НАЛІЗАВАНЫ // РАЦЫЯ НАЛІЗАТАРСКІ
Рацыяналізаваны. Удасканалены, больш прадукцыйны; больш мэтазгодны.
Рацыяналізаваны працэс вытворчасці.
Рацыяналізатарскі. Які мае адносіны да рацыяналізатара, рацыяналізацыі.
За год унесена больш за тры тысячы рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі заводу шэсць мільёнаў эканоміі. У. Карпаў.
РАЦЫЯНАЛІСТЫЧНЫ // РАЦЫЯНАЛЬНЫ
Рацыяналістычны. 1. Які мае адносіны да рацыяналізму—• напрамку ў ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.
Дэкарт — заснавальнік рацыяналістычнай філасофіі. Звязда.
2.	Які апіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму.
У параўнанні з іншымі маладнякоўцамі Змітрок Бядуля больш рацыяналістычны ў сваёй творчасці. В. Каваленка.
Рацыянальны. I. Разумны, мэтазгодны.
Створаная сетка чыгунак пры іх рацыянальным выкарыстанні, належным забеспячэнні рухомым саставам і тэхнічным абсталяваннем магла б параўнальна нядрэнна забяспечваць патрэбы ў перавозках. Полымя.
2.	У матэматыцы: сувымерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; без знака радыкала.
Лікі цэлыя і дробавыя называюцца рацыянальнымі лікамі. Алгебра.
РУЖАВЕЦЬ // РУЖОВІЦЬ
Ружавёць. 1. Станавіцца ружовым.
Светлая паласа на ўсходзе ўсё шырэла, край неба над самаю зямлёй пачынаў ружавець. Маладосць.
2.	Чырванець, пакрывацца румянцам.
А яна глядзіць на дзіця, шчокі яе ледзь прыкметна ружавеюць, а ў позірку пачынае свяціцца тое адвечнае, пяшчотнае, чыстае, чым надзяліла жанчыну шчодрая прырода і чым яна надзяляе свет. В. Палтаран.
3.	Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што-н. ружовае).
Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў. А. Кандрусевіч.
Ружовіць. што. Афарбоўваць у ружовы колер, рабіць ружовым.
Сонейка хмарку ружовіла, ветрык яе лёгкім адзеннем пагойдваў. А. Карпюк.
РУЛЬ // РУЛЯ
Руль. 1. Прыстасаванне для кіравання рухам судна, самалёта, аўтамабіля і інш. у патрэбным кірунку.
Ен больш звыклы быў за рулём трактара, нават не цяперашняга «беларуса», а таго, першых выпускаў, яшчэ без кабіны. А. Жук.
2. перан. Кніжн. Пра органы кіравання, кіраўніцтва чаго-н.
Руль дзяржаўнай улады.
Рўля. Ствол агнястрэльнай зброі.
С і н о н і м: дула.
Далей адбылося ўсё — як у адно імгненне. Адчуў: руля аўтамата ўперлася ў яго плячо, пачулася кароткае «Шнэль!», і ён нават подбегам пайшоў да канавы. Я. Пархута.
РУМЯНЕЦЬ // РУМЯНІЦЬ
Румянёць. Станавіцца румяным; чырванець.
Агаладалыя людзі папраўляюцца на вачах, ружавеюць, ажываюць вочы, паступова вяртаецца сіла. С. Грахоўскі.
Румяніць. каго-што. 1. Выклікаць румянец на твары, шчоках.
Наста завіхалася каля печы. Барвовае полымя асвятляла яе твар, нібы на сонцы, добра румяніла шчокі. Маладосць.
2.	Пакрываць румянамі (пра твар, шчокі).
Каб выглядаць маладзей за свае гады, яна заўсёды румяніла свой твар, але і гэта не вельмі памагала. ЛіМ.
3.	Рабіць чырвоным, пакрываць румянцам (пра ўсход сонца).
Зара чырвонай пазалотай румяніць хат падзорны бок. М. Машара.
РУНО // РУНЫ // РУНЬ // РУМ
Рунс. Воўна, знятая пры стрыжцы суцэльным пластом; наогул воўна, шэрсць авечкі.
Асобныя шарсцінкі (валасы) склеены ліпкі.м тлушчапотам, які выдзяляецца сальнымі і потавымі залозамі. Утвараецца руно — густая футравіна, якая не змочваецца ад дажджу і не распадаецца нават пры стрыжцы. Заалогія.
Рўны. адз. рўна. 1. Старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камнях і іншых прадметах.
Шмат якія руны відавочна маюць сляды апрацоўкі, але зроблена яна тонка. М. Лужанін.
2.	Старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.
Цётка Улы і цётка Мары адмовіліся спяваць мне руны, пакуль я не абыду, не аб’еду лясы, камяні, азёры Карэліі. В. Каралшзаў.
Рунь. Зялёныя ўсходы азімых пасеваў.
Свежая рунь дрыжала пад ветрам, і ў нізінах стаяла чыстая, як сляза, вада. Чорны.
Рум. Разм. Месца, на якое ўзімку вывозіцца лес для сплаву і дзе вяжуць з бярвення плыты.
Вакол Каранькоў лес валілі няшчадна, на рум вазіць не паспявалі, а вясна выдалася гнілая, зацяжная, з неба ліло і ліло, як з рэшата. В. Карамазаў.
РУСІНСКІ // РУСІСЦКІ
Русінскі. Які мае адносіны да русінаў — украінцаў заходнеўкраінскіх зямель (так называлі іх у час знаходжання ў складзе Аўстра-Венгрыі).
Русінская мова.
Русісцкі. Які мае адносіны да русіста — вучонага, спецыяліста ў галіне рускай філалогіі.
Русісцкая тэматыка філалагічнага зборніка.
РУХАВЫ // РУХЛІВЫ / РУХОМЫ
Рухавы. Які характарызуецца жвавасцю, лёгкасцю, хуткасцю Ў рухах.
С і н о н і м ы: жвавы, непаседлівы.
Янкава жонка, малая, як недарослая, але на дзіва прыгожая і рухавая жанчына, сустрэла іх на ганку. /. Чыгрынаў. II Які часта мяняе свой выраз (пра твар). Твар яго, жывы і рухавы, мяняўся на вачах, і кожны выраз яго прымушаў смяяцца. У. Караткевіч.
РухлІвы. Разм. Тое, што і р у х а в ы.
У печцы ўсё паспела выгараць, рухлівыя язычкі полымя снуюць над вуголлем, ліжуць яго, абдымаюць. А. Кудравец.
Рухбмы. 1. Здольны рухацца (пра механізмы, прыстасаванні і пад.).
Зроблены новы рухомы круг і прыстасаванні для дэкарацый. Беларусь.
2.	Які не знаходзіцца на адным месцы; які пераязджае з месца на месца.
— Будзем ствараць невялікія рухомыя атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе,— прапанаваў Андрэй. Р. Няхай.
У выразе: рухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з каштоўнасцей, рэчаў, мэблі і пад.
I калі першыя фашысты зазірнулі ў вёску, Паўла Мажэйка ўжо распарадкаваўся ледзь не з усёй рухомай калгаснай маёмасцю. У. Шахавец.
У выразе: рухомы састаў — сукупнасць лакаматываў і вагонаў на чыгунцы.
Прымаліся таксама захады па тэхнічным развіцці чыгуначных вузлоў, больш поўным забеспячэнні перавозак рухомым саставам. Полымя.