Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
Ен быў у новай сацінетавай кашулі. С. Грахоўскі.
САЮЗНІЦКІ // САЮЗНЫ
Саюзніцкі. Які мае адносіны да саюзніка.
Раптам схопяць яго за вуха і пацягнуць, куды трэба, выконваючы саюзніцкі дагавор аб выдачы ваенных злачынцаў. М. Паслядовіч.
Саюзны. Які мае адносіны да саюза; які ўваходзіць у саюз.
Данбас, Кузбас і Караганда — гэта вугальныя базы саюзнага значэння. Эканамічная геаграфія СССР.
СВІНТУХ // СВІНУХ
Свінтўх. Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Чалавек, які незаслужана робіць непрыемнасці каму-н.; няўдзячны чалавек; брудны, неахайны.
А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. М. Гамолка.
Свінўх. Хлеў для свіней.
С і н о н і м: свінарнік.
Больш як месяц праляжаў .. [Лук’янскі] у чалавека ў нейкім свінуху, укрыты па бараду кудзеляй, кажушынамі і саломай. А. Чорны.
/ СВІРЭПА // СВІРЭПІЦА // СВІРЭПКА
Свірэпа. Пустазелле, палявая шматгадовая расліна з жоўтымі кветкамі.
Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя плямы свірэпы. /. Гурскі.
Свірэпіца. Аднагадовая культурная расліна, з насення якой здабываецца тэхнічны алей.
Свірэпіцу іншы раз называюць яшчэ і капустай палявой.
Свірэпка. Тое, што і свірэпа.
— Усё выгарала. Праўда, пустазелле расце. Спякоты не баіцца. Аж жоўта на полі ад свірэпкі. /. Навуменка.
СВЯТЛАФОР // СЕМАФОР
Святлафор. Сігнальны электрычны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах, дарогах і г. д.
Віктар Іванавіч, падышоўшы да акна, адсунуўшы штору, глядзіць на пустую вуліцу, дзе на рагу раўнамерна мігае жоўты ліхтар святлафора. В. Гігевіч.
Семафор. Сігнальнае прыстасаванне на чыгуначных пуцях для перадачы сігналаў па руху паяздоў.
I калі замігцяць семафоры за станцыяй і абалье месяц рэйкі сярэбраным святлом — тады адпачынак. М. Лынькоў.
СЕДЛАВАТЫ // СЕДЛАВЫ
Седлаваты. Які мае форму сядла; выгнуты; з седлавінай (пра каня).
Той матацыкліст, што быў збоку, злез з сядзення і мінуты дзве нешта гаварыў немцу ў высокай седлаватай шапцы. Б. Стральцоў.
Седлавы. Які мае адносіны да сядла.
Седлавая папруга. Седлавы майстар.
СЕКТА // СЕКЦЫЯ
Сёкта. 1. Рэлігійная абшчына, якая адасобілася ад царквы.
Рэлігійнымі сектамі называюцца арганізацыі і групы веруючых, якія адкалоліся ад галоўнай, пануючай царквы. Пытанні рэлігіі і атэізму.
2. перан. Наогул усякая адасобленая група людзей.
Усе заклінальнікі змей у Марока — берберы, якія належаць да асобнай секты ці брацтва заклінальнікаў. В. Вольскі.
Секцыя. 1. Аддзел установы, арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй.
Адбыліся справаздачна-перавыбарчыя сходы творчых секцый Саюза пісьменнікаў БССР. Полымя.
2. Адна з частак, якія складаюць штосьці цэлае.
У сіласнай вежы занялі толькі адну секцыю, і кукурузы болей не было. Я. Ермаловіч.
СЕКСТАН / СЕКСТАНТ // СЕКТАНТ
Секстан. Тое, што і секстант.
Паказчыкі секстана надзейныя і беспамылковыя.
Секстант. Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве і авіяцыі.
Усе выступаючыя часткі самалёта: антэны, купал астранамічнага секстанта, абцякальнікі крылаў, паветразборнікі — ззялі блакітным халодным агнём. Звязда.
Сектант. Паслядоўнік якой-н. рэлігійнай секты; прадстаўнік якой-н. групы, секты.
Сектантаў Валуеў ненавідзеў. Таксама ён цярпець не мог раскольнікаў. У. Караткевіч.
СЕЛЕКТАР // СЕЛЕКЦЫЯНЕР
Селёктар. Апарат для адначасовага тэлефоннага выкліку некалькіх або ўсіх абанентаў пэўнай лініі.
[У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя дзесяткамі правадоў з усімі ўчасткамі і службамі будоўлі. С. Грахоўскі.
Селекцыянёр. Спецыяліст па селекцыі — паляпшэнню гатункаў раслін ці парод жывёл, вывядзенню новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору.
Красан даведаўся аб цудоўных выніках селекцыянераў [доследнай] станцыі Лошыца. А. Стаховіч.
СЕЛЕКТАРНЫ // СЕЛЕКТЫЎНЫ // СЕЛЕКЦЫЙНЫ
Селёктарны. Які мае адносіны да селектара — апарата для адначасовага выкліку некалькіх ці ўсіх тэлефонных абанентаў лініі.
Цяпер яго кабінет звязаны з усімі раёнамі вобласці селектарнай сувяззю — адразу можна гаварыць з усімі кіраўнікамі раёна. Звязда.
Селектыўны. Здольны рабіць адбор; выбіральны.
Селектыўная ачыстка нафтапрадуктаў.
Селекцыйны. Які мае адносіны да селекцыі — паляпшэння гатункаў раслін ці парод жывёл, вывядзення новых гатункаў і парод шляхам штучнага адбору.
Яна расказала, што іхні гурток некалькі год праводзіць селекцыйную работу па вывядзенню шыпшыны з больш сакавітымі пладамі, з меншаю колькасйю насення. У. Дубоўка.
СЕЛЯДЗЕЧНЫ // СЕЛЯДЦОВЫ
Селядзёчны. Характэрны для селядца; прыгатаваны з селядцоў.
Селядзечны пах. Селядзечны паштэт.
Селядцовы. Які мае адносіны да селядца; прызначаны для селядцоў.
Селядцовы хвост. Селядцовы промысел. Селядцовая бочка.
СЕНАТАРСКІ // СЕНАЦКІ
Сенатарскі. Які мае адносіны да сенатара, належыць яму.
[Містэр Лаян] марыў ужо аб сенатарскім альбо кангрэсменаўскім крэсле, нават думаў часам аб тым, як пачуваў бы ён сябе ў ролі губернатара. М. Лынькоў.
Сенацкі. Які мае адносіны да сената, звязаны з яго дзейнасцю.
Большасць членаў сенацкай камісіі выступілі ў падтрымку гэтай прапановы. Звязда.
СЕПАРАТАРНЫ // СЕПАРАЦЫЙНЫ
Сепаратарны. Які мае адносіны да сепаратара — апарата для аддзялення аднаго рэчыва ад другога.
Даяркі памаглі Харбіну паставіць на калёсы бітоны — сёння ён павязе малако ў Белае на сепаратарны пункт. I. Пташнікаў.
Сепарацыйны. Які мае адносіны да сепарацыі, прызначаны для сепарацыі — аддзялення аднаго рэчыва ад другога.
Сепарацыйны цэх.
СЕПАРАТНЫ // СЕПАРАТЫСЦКІ // СЕПАРАТЫЎНЫ
Сепаратны. Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў.
Сепаратны мір — у міжнародным праве мір ці перамір’е, што заключаецца паміж дзяржавамі асобна ад сваіх саюзнікаў у вайне. З’яўляецца парушэннем абавязкаў у адносінах да сваіх саюзнікаў. БелСЭ.
Сепаратысцкі. Які мае адносіны да сепаратызму — імкнення да аддзялення, адасаблення.
Капітану не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. У. Караткевіч.
Сепаратыўны. Які вызначаецца сепаратызмам, прасякнуты сепаратызмам — імкненнем да аддзялення, адасаблення.
Сепаратыўны настрой. Сепаратыўныя выступленні.
СЕПСІС // СКЕПСІС
Сёпсіс. Цяжкае інфекцыйнае захворванне: агульнае заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі, якія трапілі ў кроў.
Праз два дні мяне даставілі ў клініку. Пачалося запаленне касцей, а неўзабаве і сепсіс — агульнае заражэнне крыві. А. Асіпенка.
Скёпсіс. Крытычна-недаверлівыя, скептычныя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў чым-н.
Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак з жыцця, які надоўга засмуціў яго няверам і скепсісам. В. Быкаў.
СЕРВІЗ // СЕРВІС
Сервіз. Поўны набор сталовай ці чайнай пасуды на пэўную колькасць асоб.
Вось толькі кафейнага сервіза не было, і давялося піць каму з кубкаў, каму са шклянак. У. Шыцік.
Сёрвіс. Абслугоўванне бытавых патрэб насельніцтва.
Сучаснае прадпрыемства, сучасныя формы сервісу — вось што такое Мінскі цэнтр па рамонту і абслугоўванню аўтамабіляў «Жыгулі». Звязда.
СЕРПАНЦІН // СЕРПЕНЦІН
Серпанцін. 1. Доўгая вузкая лента з каляровай паперы, якой упрыгожвагоць святочную залу на балях, карнавалах і пад.
Настаўнікі весяліліся гэты вечар. Са столі звісалі рамонкі, і серпанцін, і цацачныя зямныя шарыкі. Е. Лось.
2. перан. Участак звілістай горнай дарогі.
Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі. У. Караткевіч.
Серпенцін. Паласаты мінерал белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі.
Правая рука з каменным бранзалетам з серпенціну адкінута. У. Караткевіч.
СІБЕРНЫ // СІБІРСКІ // СІВЕРНЫ
Сібёрны. Разм. 1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі.
I на гэты раз паэт піша з думкай пра народ, пра яго нялёгкую долю на сіберных паўстанках гісторыі. А. Марціновіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).
Сіберны холад прабіраўся пад вынашаныя шынялі і разлезлыя ад поту гімнасцёркі. М. Аўрамчык.
Сібірскі. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы ёй; які жыве ў Сібіры.
Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. А. Пальчэўскі.
Сіверны. Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду).
Хоць быў сакавік, а яшчэ маразы даходзілі да трыццаці градусаў, бушавалі’ завеі і секлі сіверныя ветры. С. Грахоўскі.
СІМПАТЫЧНЫ' / СІМПАТЫЧНЫ2 // СІМПТАМАТЫЧНЫ
Сімпатычны'. Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека).
На незнаёмым касцюм, гальштук, белы каўнерык былі вельмі акуратныя, а сам твар мужчыны — сімпатычны. А. Карпюк.
Сімпатычны2. Спец. Які мае адносіны да вегетатыўнай нервовай сістэмы.
Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.
Сімптаматычны. Які з’яўляецца знешняй прыкметаю чаго-н.; паказальны ў якіх-н. адносінах.
Зварот да рэальных жыццёвых фактаў быў з’явай глыбока сімптаматычнай і заканамернай. М. Мушынскі.
СІМУЛЯЦЫЯ // СТЫМУЛЯЦЫЯ // СТЫМУЛЯВАННЕ
Сімуляцыя. Прытворства; стварэнне фальшывага ўражання, уяўлення пра што-н.
— Уставай і ты, Максім,— бадзёра гаварыў ён,— хопіць сімуляцыі. Нам у дарогу пара. М. Машара.
Стымуляцыя. Выкарыстанне стымулятара — рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл ці лекавага прэпарата для павышэння працаздольнасці, вынослівасці, для паляпшэння самаадчування.
Стварэнне дадатковых біялагічных крыніц стымуляцыі таго ці іншага ўнутранага органа чалавека можа ў недалёкім будучым ператварыцца з даўняй мары ўрачоў у рэальнасць. Звязда.
Стымуляванне. Стварэнне стымулаў да чаго-н., заахвочванне; паскарэнне ажыццяўлення чаго-н.
Эканамічнае стымуляванне вытворчасці.
СГНДЫКАЛІСЦКІ // СІНДЫКАЛЬНЫ // // СІНДЫКАТНЫ / СІНДЫКАЦКІ
Сіндыкалісцкі. Які мае адносіны да сіндыкалізму — апартуністычнай плыні ў рабочым руху, прыхільнікі якой разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму.
Сіндыкалісцкія прафсаюзы. Сіндыкалісцкі ўхіл.
Сіндыкальны. Які мае адносіны да сіндыката — прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах.
Сіндыкальны кангрэс.
Сіндыкатны. Які мае адносіны да сіндыката — капіталістычнай манаполіі, аб’яднання прадпрыемцаў.