Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
Максім глянуў на станцыйны гадзіннік — да цягніка заставалася трохі больш за дзесяць хвілін. I. Чыгрынаў.
СТАНКОВЫ // СТАНОЧНЫ
Станковы. 1. Які ўмацаваны на станку — на металічнай аснове, лафеце.
3 вокнаў, з дахаў вялікіх і малых прыстанцыйных будынкаў касілі станковыя кулямёты. А. Капусцін.
12 С. М. Грабчыкаў
353
2. Які мае адносіны да твораў мастацтва, створаных на станку — прыстасаванню для ўмацавання палатна.
Акрамя кніжнай графікі, пачынаючы з XVI ст. [на Беларусі] развіваецца станковая. В. Шматаў.
Станбчны. Які мае адносіны да станка для апрацоўкі якіх-н. матэрыялаў (металу, драўніны і г. д.).
Станочнае абсталяванне. Аўтаматычныя станочныя лініі.
СТАНЧЫЦЬ // СТАНЧЭЦЬ
Станчыць. што. Зрабіць вельмі тонкім, танчэй, чым трэба.
Станчыць нітку. Станчыць вяроўку.
Стаачэць. Стаць вель.мі тонкім.
Рукі зусім станчэлі пэсля хваробы.
СТАРАННЫ // СТАРАЦЕЛЬСКІ
Старанны. Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны.
С і н о н і м: руплівы.
Ен меў выдатныя здольнасці і быў незвычайна старанны. Я. Колас.
Старацельскі. Які мае адносіны да старацеля — чалавека, што займаецца саматужнай здабычай золата.
Чым ён толькі не займаўся на сваім вяку! Спачатку працаваў у лесе, на шахце, быў рыбаком, паспрабаваў і старацельскі занятак, але грошай вялікіх не нажыў. ЛіМ.
СТАРТЭР//СТАТАР
Стартзр. 1. Той, хто дае сігнал старту — пачатку спартыўных спаборніцтваў
Раздаўся выстрал суддзі-стартэра, і група красменаў памкнулася наперад. Беларусь.
2. Прыстасаванне для пуску ў ход рухавікоў унутранага згарання.
Асцярожным рухам нагі націснуў на стартэр. Матср загуў роўна, прыглушзна. А. Шашкоў.
Статар. Спец. Нерухомая частка электрычнай машыны (генератара, рухавіка і пад.).
Нэ статары — нерухомай аснове генератара — у такіх жа пазах размешчана абмотка. П. Рунец.
СТАРШЫ // СТАРЭЙШЫ // СТАРЭЧЫ
Старшы. 1. Вышэйшы па званню, пасадзе, службоваму становішчу.
Колышаў ужо сам сабой як бы стаў іх камандзірам. Ен быў сярод іх старшы па званні, і ўсе, нават сержант, камандзір аддзялення, чакалі яго каманд. /. Мележ.
2. Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; начальнік.
Выйшаў нарад пагранічнікаў, прыпыніўся і, пад каманду старшага, з вінтоўкамі на плячах, пашыбаваў па беразе абводнага канала крэпасці, гулка адбіваючы крок. М. Лупсякоў.
3. Больш блізкі да выпуску, да завяршэння вучобы (звычайна пра клас, курс).
Вучні старшых класаў рабілі кармушкі для птушак, шпакоўні. Беларусь.
Старэйшы. 1. Той, якому больш гадоў у параўнанні з кім-н.; самы дарослы сярод каго-н.
Маці заўсёды патрабавала ад нас гаварыць праўду, не ашукваць, не крыўдзіць слабых, паважаць старэйшых. У. Дамашэвіч.
2. Які даўно існуе, узнік, утварыўся.
Добрушскі цэлюлозна-папяровы камбінат «Герой працы» — старэйшае прадпрыемства Беларусі. ЛіМ. || Які даўно займаецца чым-н.; вопытны, спрактыкаваны. П’ер Паола Пазаліні — старэйшы майстар італьянскага кіно. Маладосць.
Старэчы. Які мае адносіны да старога, характэрны для яго.
Бабка не спіць. Яна проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. Я. Колас.
СТАРШЫНА // СТАРШЫНЯ
Старшына. Старшае званне малодшага каманднага саставу былой Савецкай Арміі.
Заўжды абавязкова ёсць знэёмыя ў нас — ці то лекар, ці то повар, ці то ротны старшына. П. Панчанка.
Старшыня. Кіраўнік пасяджэння, сходу, арганізацыі, установы і інш.
Кзлгасны старшыня чымсьці нзгадваў былога вайсковага старшыну: таксама ўмеў прынукаць да працы. А. Асіпенка.
СТАРЫЦЬ // СТАРЭЦЬ
Старыць. каго-што. Рабіць больш старым, падобным на старога.
Сур’ёзнасць старыць малады твар. Л. Калюга.
Старэць. 1. Станавіцца старым ці больш старым.
— Настаўнікі старэюць, вучні сталеюць. Усё як трэба. В. Карамазаў.
2. Станавіцца ўстарэлым.
Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе. А. Звонак.
СТАТУС//СТАТУТ
Статус. У міжнародным праве: становішча, стан.
Вілейка, якая атрымала статус павятовага горада ў 1796 годзе, на працягу ўсяго XIX стагоддзя была невялікім горадам са слаба развітой эканомікай. Звязда.
Статут. Звод палажэнняў, якія вызначаюць структуру, прынцыпы і парадак дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы; парадак выканання, прымянення чаго-н.
У школьнікаў ёсць свой участак і свой статут, свой брыгадзір і свая зарплата. Маладосць.
СТАТЫСТЫЧНЫ // СТАТЫЧНЫ
Статыстычны. Які ажыццяўляе колькасны ўлік у якой-н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці.
Шырока скарыстаны даведачны і статыстычны матэрыял, які дае поўнае ўяўленне пра колькасць розных звёнаў Саветаў і іх органаў. Полымя.
Статычны. Звязаны са станам раўнавагі, спакою, нерухомасці — у якім няма руху, дзеяння, развіцця; п р о ц і л. дынамічны.
Янка Купала дасканала ўмеў перадаваць праз карціны прыроды плыннасць часу. Такім чынам, пейзаж у Купалы не статычны, а дзейсны і дынамічны элемент. Р. Шкраба.
СТВАЛАВАТЫ // СТВАЛАВЫ // СТВАЛІСТЫ // СТВАЛОВЫ // СТВОЛЬНЫ
Ствалаваты. Падобны на ствол, цвёрды (пра расліны).
Ствалаватае сцябло.
Ствалавы. Які мае адносіны да ствала (пра дрэвы, агнястрэльную зброю).
Ствалавая частка сасны. Ствалавы канал вінтоўкі.
Ствалісты. Як-і мае шмат ствалоў (пра дрэва, куст).
Ствалісты граб.
Ствалбвы. 1. Тое, што і ствалавы.
Стваловая драўніна. Стваловая частка зброі.
2. у знач. наз. Той, хто кіруе спускавым механізмам у шахце.
Яго брат працуе ў шахце стваловым.
Ствбльны. Які мае адносіны да ствала (пра агнястрэльную зброю).
Ствольная каробка. Ствольныя нарэзы.
СТРАКАТАЦЬ // СТРАКАЦЕЦЬ // СТРАКАЦІЦЬ
Стракатаць. Утвараць строкат (пра некаторых насякомых, птушак).
Стракаталі конікі, густа і моцна пахла падсохлымі краскамі, аж кружылася галава ад гэтага духавітага настою. Л. Левановіч. || Утвараць рэзкія кароткія і частыя гукі (пра матор, кулямёт і пад.). Поле поўніцца жыццём — спорна і дробна стракоча жняярка. I. Мележ.
Стракацёць. 1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца; здавацца стракатым, рознакаляровым.
Імшары стракацяць рознакаляровымі сыраежкамі, бабкамі, падасінавікамі. Б. Сачанка.
2. перан. Змяшчаць шмат чаго-н. аднароднага, што часта паўтараецца.
Таўбін любіў ужываць словы-абрубкі, яго юныя вершы часамі стракацелі іншамоўнымі слоўцамі. С. Шушкевіч.
Стракаціць. што. Рабіць стракатым, надаваць стракаты выгляд.
Скрозь лісце бярозы, пад якой сядзела Зоя, прасочвалася мяккае святло і стракаціла зямлю, лаўку, Зоіны рукі, сукенку. А. Пальчэўскі.
СТРАЛЕЦКІ // СТРАЛКОВЫ
Стралёцкі. Які мае адносіны да стральцоў —■ ваеннаслужачых асобага пастаяннага войска ў Рускай дзяржаве XVI — пачатку XVIII ст.
Прымаліся меры па ўмацаванню ваенных сіл: былі павялічаны пастаянныя стралецкія войскі, былі сфарміраваны конныя і пешыя палкі, навучаныя іншаземцамі. Гісторыя сярэдніх вякоў.
Стралковы. 1. Які мае адносіны да стралкоў; сфарміраваны са стралкоў.
Стралковы полк выгрузілі на невялікай станцыі, назву якой ніхто не ведаў. I. Навуменка.
2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны з такой стральбой.
Болей вобмацкам, чым што-небудзь бачачы, байцы скраблі ў цемры лапаткамі — капалі траншэю, каб злучыць яе стралковыя ячэйкі. В. Быкаў.
СТРАЛЬБА//СТРАЛЯНІНА // СТРЭЛЬБА
Стральба. Выстралы, а таксэма гукі ад іх.
За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. К. Чорны. II Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы ззймаліся тады стральбой па наземных цэлях. В. Хомчанка.
Страляніна. Частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад.
Ішлі б, можа, далей, ды на ўзгорку, з якога ва ўсе бакі адкрываліся палі, жыта і жыта, спелае, сумнае ў гэтую пару без людзей, жаночых белых хусцінак, данеслася страляніна. В. Карамазаў.
Стрэльба. Ручная агнястрэльная зброя з доўгі.м ствалом.
Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. ЯКолас.
СТРУКАВАТЫ // СТРУКАВЫ / СТРУКОВЫ
Струкаваты. 1. Які мае шмат струкоў.
Струкаваты гарох. Струкаватая фасоля.
2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць, пра валасы чалавека).
Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца. I. Пташнікаў.
Стрўкавы. Са струкамі, у струках; з зярнятамі ў струках.
Струкавыя культуры.
Струкбвы. Тое, што і струкавы.
Струковая расліна.
СТРУКТУРА//СТРУКТУРНАСЦЬ
Структўра. Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак, элементаў чаго-н., якія забяспечваюць цэласнасць.
С і н о н і м: будова.
Усё большая колькасць прадпрыемстваў пераходзіць на бясцэхавую структуру. Маладосць.
Структўрнасць. Наяўнасць пэўнай структуры ў чым-н.
Многія намагалі на тое, каб як мага больш пасеяць канюшыны, бо гэта не толькі добры корм, але і самы лепшы метад палепшання структурнасці глебы. А. Кулакоўскі.
СТРЭЛАЧНЫ // СТРЭЛКАВЫ
Стрэлачны. 1. Які мае адносіны да стрэлкі ў розных вымяральных прыборах.
Стрэлачны гадзіннік. Стрэлачны манометр.
2. Які мае адносіны да стрэлкі на чыгунцы.
Стрэлачны пост. Стрэлачны рычаг.
Стрэлкавы. Які даў, пусціў стрэлку — бязлістае тонкае сцябло з суквеццем (пра расліны).
Стрэлкавы куст цыбулі. Стрэлкавы часнок.
СТУПА // СТУПЕНЬ // СТУПНЯ
Ступа. Тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані.
С і н о н і м ы: поступ, паходка.
Раман запрог каня, палажыў на драбінкі плуг і мернаю ступою паехаў паўскрай яру. Я. Колас.
Ступёнь. 1. Гарызантальны выступ лесвіцы, на які ступаюць пры пад’ёме ці спуску.
С і н о н і м ы: ступенька, прыступка.
Сесія ў самым разгары. Студэнты чытаюць як ніколі раней. Чытаюць усюды: дома, у бібліятэках, у аўдыторыях, на калідорах каля акон, нават на ступенях лесвіцы — перад заходам на экзамен. ЛіМ.
2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.
Ступень развіцця грамадства не бывае аднолькавай для розных краін.
Ступня. Ніжняя частка нагі ад шчыкалаткі ўніз.
Ен пераступіў з нагі на нагу: ступні балелі, саднелі, заходзіліся ад сцюжы, але цяпер ён не зважаў на іх. В. Быкау.
СТЭРЫЛІЗАЦЫЯ // СТЭРЫЛЬНАСЦЬ
Стэрылізацыя. Знішчэнне мікраарганізмаў кіпячэннем, праграваннем, уздзеяннем хімічных рэчываў і г. д.
Сінонім: абеззаражванне.
Мала куды ідзе аперацыйная сястра з біксаю, можа нясе інструмент у стэрылізацыю, ды мала яшчэ што можна рабіць пасля аперацыі. Л. Арабей.