• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Сыціць квас.
    СЫЧАЦЬ // СЫЧЭЦЬ
    Сычаць. Разм. Станавіцца сытым; сыцець.
    I ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана — пан сычае!» fl. Колас.
    Сычэць Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».
    Гусак вкцягвае шыю, грозна сычыць на хлопчыка: не падыходзь да малых гусянят.
    СЯДЗІБА // СЯЛІБА
    Сядзіба. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам (звычайна ў сельскай мясцовасці).
    Тое, што яшчэ здаля звярнула на сябе іх увагу, зблізку аказалася нейкай будынінай — ускраіннай сядзібай вёскі або якім хутарам. В. Быкаў.
    Няправільна. Каля вёскі Койтава Віцебскага раёна ёсць сядзіба (трэба: сяліба) Здраўнева. Яна звязана з імем выдатнага рускага мастака Рэпіна. Тут на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны мастак жыў з 1892 па 1900 год. Полымя.
    Сяліба. Невялікі населены пункт у сельскай мясцовасці.
    Яна сустрэла яго пад крайняю ад Вуглоў ліпай, у самым далёкім кутку сялібы. fl. Брыль.
    Няправільна. Калі герой намерваецца падпаліць сялібу (трэба: сядзібу) аб’ездчыка, у чытача ўзнікае ўяўленне аб ім як аб чалавеку, у якога стыхійныя інстынкты ў часы глыбокага ўзбуджэння могуць узяць верх над свядомасцю. Д. Гальмакоў.
    СЯДОК // СЯДУН / сядура
    Сядбк. 1. Коннік, верхавы; той, хто едзе на матацыкле, веласіпедзе.
    Праз якую хвіліну два ці тры матацыклы ўжо кульнуліся ў канаву, адзін стаяў на сярэдзіне, пакінуты седакамі, толькі задні, спрытна завярнуўшыся, паімчаў па дарозе ўгору. В. Быкаў.
    2.	Той, хто едзе ў якой-н. павозцы, санях, карэце.
    Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі .. і адхінуў фіранку са слюдзянога акенца. У. Дараткевіч.
    Сядўн. Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед.
    Прырода быццам знарок імкнулася ва ўсім падкрэсліць непадобнасць Мішы да Гены. Калі Гена рухавы, імклівы, дык Міша сядун. Любіць чытаць і за кніжкай можа прабавіцца цэлы дзень. А. Марціновіч.
    Сядўра. Разм. Тое, што і с я д у н.
    Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобін нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М. Ткачоў.
    т
    ТАЕМНЫ // ТАЙНЫ // ТАЯМНІЧЫ
    Таёмны. 1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых.
    Калі б толькі Альміна ведала, што сваімі словамі ў каторы раз дакранаецца ў маёй душы да таго таемнага і балючага, пра што нікому не гаварыў і не мог сказаць. В. Гігевіч.
    2.	Загадкавы, акружаны тайнай; не зусім усвядомлены, няясны.
    Насіліся па лесе нейкія таемныя гукі, пагрозліва шумелі верхавіны ялін, і абамшэлыя ствалы гудзелі працягла і сумна. М. Лынькоў.
    Тайны. 1. Які з’яўляецца тайнай, скрываецца ад іншых, вядомы нямногім.
    I вось на тайную сходку у ціхі лясок на Няве — жывая людская паводка на плошчу няспынна плыве. М. Смагаровіч.
    2.	Звязаны з сакрэтнасцю; прызначаны для вядзення сакрэтных спраў, для сакрэтнай службы.
    На двары пан убачыў свайго цівуна, акружанага такімі ж тайнымі агентамі Лелякова. А. Якімовіч.
    Таямнічы. 1. Поўны таямніцы, непазнанага, невядомага; загадкавы, незразумелы.
    Кожны раз, калі Яўген Іванавіч браўся ажывіць новы прыбор, ён адчуваў, што наперадзе шмат чаго загадкавага, таямнічага. М. Гроднеў.
    2.	Які сведчыць пра наяўнасць таямніцы, сакрэтнасці.
    Пры сустрэчы з калегам ён надаваў свайму твару таямнічы выгляд і ціхенька апраўдваўся. А. Пальчэўскі.
    ТАКТОЎНЫ // ТАКТЫЧНЫ
    Тактоўны. Які валодае тактам, захоўвае правілы прыстойнасці ў адносінах да каго-чаго-н.
    — Цябе выратавала тое, што ты аказаўся надзіва тактоўным чалавекам. Я. Рамановіч.
    Тактычны. 1. Які мае адносіны да ваеннай тактыкі; які звязаны з вядзеннем бою.
    Днём ён быў на тактычных занятках у першы.м батальёне. ККрапіва.
    2.	Які мае адносіны да сродкаў і прыёмаў грамадскай і палітычнай барацьбы.
    Але ў сітуацыі, калі СД размножыла яго фатаграфію, самае правілыіае — знікнуць з горада на пэўны час. Гэта не ўцёкі — тактычнае адступленне, каб перагрупавацца. /. Шамякін.
    ТАКСАЦЫЯ // ТАКСІЧНАСЦЬ
    Таксацыя. Спец. 1. Устанаўленне таксы — дакладнай расцэнкі тавараў ці размеру аплаты за працу, паслугі.
    — Учора таксама позна ішла, прыцемкам. Таксацыю піловачніку па кнігах шукала. В. Карамазаў.
    2.	Улік і матэрыяльная ацэнка лесу: вызначэнне запасаў драўніны, аб’ёму дрэў, прыросту і г. д.
    — Адпачынку засталося тры дні,— кажу я.— А там работа. Адна таксацыя выматае дух. /. Навуменка.
    Таксічнасць. Здольнасць выклікаць атручванне; ядавітасць.
    Трэба ўлічваць, што ў сонечныя дні таксічнасць некаторых ядахімікатаў значна зніжаецца. Звязда.
    ТАНКАВЫ // ТАНКІСЦКІ
    Танкавы. Які мае адносіны да танка, звязаны з вырабам танкаў; які звязаны з падрыхтоўкай танкістаў.
    Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Святло трапятала на дрэвах, на тварах байцоў, на танкавых вежах. /. Мележ.
    Танкісцкі. Які мае адносіны да танкіста, належыць яму або прызначаны для яго.
    На маленькім хлопчыку быў танкісцкі шлем з тугімі рэбрамі. С. Грахоўскі.
    ТАННЕЦЬ // ТАНЧЭЦЬ
    Таннёць. Станавіцца больш танным, паніжацца ў цане.
    С і н о н і м: дзешавець.
    Ям, залітых вадой, на лузе з кожным годам больш ды больш. Сена ад гэтага не робіцца больш і дровы ў казённым ці ў купецкім лесе не таннеюць. Я. Брыль.
    Танчэць. Разм. Станавіцца больш тонкім, танчэйшым.
    Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Я. Колас.
    ТАРФЯНІК // ТАРФЯНІШЧА
    Тарфянік. Залежы торфу, тарфяное балота.
    Нядрэнная кармавая база, вялікія плошчы асушаных тарфянікаў былі багаццем калгаса і яго рэальным рэзервам. Звязда.
    Тарфянішча. Месца, дзе раней здабывалі торф; асушанае балота.
    Лета было сухім, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася, лесавыя тарфянішчы парабіліся на порах. М. Лынькоў.
    ТАТАЛІТАРНЫ // ТАТАЛЬНЫ
    Таталітарны. Кніжн. 3 адкрыта тэрарыстычнай дыктатурай; фашысцкі.
    Любы таталітарны рэжым трымаецца на хлусні, гэта яго афіцыйная ідэалогія, і любая праўда для яе небяспечная. А. Лукашук.
    Татальны. Усеагульны, усеабдымны.
    Татальная мабілізацыя.
    ТАЎШЧЫНЯ // ТОЎШЧА
    Таўшчыня. Велічыня папярочнага сячэння прадмета; размер у абхваце, па акружнасці; паўната.
    Рады былі пераплецены між сабою, утвараючы калючую сцяну ў метр таўшчынёю. А. Ставер.
    Тоўшча. Маса, пласт якога-н. рэчыва вялікай таўшчыні.
    Праз зеленаватую тоўшчу вады быў відаць кожны каменьчык, кожная самая маленькая ракавінка. Я. Бяганская.
    ТАФТА // ТАХТА
    Тафта. Грубая шаўковая ці баваўняная тканіна з папярочнымі дробнымі рубчыкамі.
    3	двара ў гэты час выйшла Ірачка, у клёшным вішнёвым плацці з тафты, з бліскучай брошкай — падарункам маладога, у туфліках на шпільках. В. Дайліда.
    Тахта. Шырокая і нізкая канапа без спінкі.
    Даша ўселася на тахту, скінула туфлі і падкурчыла пад сябе ногі. Я. Шарахоўск.і.
    ТВАРОЖНЫ // ТВАРОЖЫСТЫ
    Тварожны. Які мае адносіны да тварагу, яго вырабу; прыгатаваны з тварагу.
    Над застрэшшамі сушацца тварожныя сыры. Чорны.
    Тварожысты. Знешне падобны на тварог.
    Пры гэтай рэакцыі выпадае характэрны белы тварожысты асадак хлорыстага срэбра, які не раствараецца ў вадзе і разбаўленай кіслаце. Хімія.
    тол // толь
    Тол. Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў артылерыі і падрыўной справе.
    С і н о н і м: тратыл.
    Мікола дастаў са снарадаў тол, складаў у кош і некуды адносіў. /. Новікаў.
    Толь. Дахавы і ізаляцыйны матэрыял з асобага кардону, насычанага воданепранікальным саставам.
    На даху, накрытым толем, нацерушылася ігліца. М. Даніленка.
    ТОЛАВЫ // ТОЛЕВЫ
    Толавы. Зроблены з толу; характэрны для толу.
    Чаборавы водар перабіваў кіслы толавы пах, які кружыў галаву. А. Алешка.
    Тблевы. Які мае адносіны да толю, звязаны з яго вытворчасцю; зроблены з толю.
    Толевы завод. Толевы дах.
    ТРАВЯНІСТЫ // ТРАВЯНЫ
    Травяністы. 1. Які з’яўляецца травою, падобны да травы.
    Травяністыя расліны. || У якім шмат травы. Жыта ўрадзіла рэдкае і травяністае. I. Сяркоў.
    2.	Які зарос густою травой.
    Адзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, адхопліваючы дугаватыя лукі і павялічваючы свае травяністыя прасторы. ЯКолас.
    Травяны. 1. Які мае адносіны да травы; з травы.
    Пакуль данёс — вада крыху распляскалася, а ў вёдры апрача аўса ды травянога пылку насыпалася яшчэ багата нейкіх мошак, жучкоў, казявак. ЯСіпакоў. || Зроблены з травы. Будан з травяной стрэшкай. || Прыгатаваны з траў, на травах. Травяная мука. Травяны корм. Травяная настойка. || Які жыве ў траве. Травяная жаба. Травяное насякомае.
    2.	Які парос, пакрыўся травою.
    На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. I паселі на травяным абрывістым беразе. ЯБрыль.
    3.	Характэрны для травы, зялёны (пра колер).
    Гімнасцёрка травянога колеру.
    ТРАК // ТРАКТ // ТРАКТАТ
    Трак. Звяно гусеніцы ( у трактара, танка і пад.).
    Карпенка не спускаў вачэй з калоны, якая ўсё расла і расла на дарозе, ужо чуваць было, як дрыжала зямля ад танкаў, як лескацелі іх цяжкія шырокія тракі. В. Быкаў.
    Тракт. Шырокая праезная дарога.
    С і н о н і м: шлях.
    Ад станцыі да бальніцы было з вярсту, і вёў да яе самы сапраўдны тракт — вымашчаны брусчаткаю, абсаджаны маладымі таполямі. Л. Арабей.
    Трактат. Навуковая праца, у якой разглядаецца асобнае пытанне, праблема; разважанне на спецыяльную тэму.
    Газета застаецца газетай — не пацяшальнай чытанкай і не навуковым трактатам, а трыбунай мас і трыбунай для мас. Б. Стральцоў.
    ТРАЛІЦЬ // ТРАЛЯВАЦЬ
    Траліць. Спец. 1. Лавіць тралам — вялікай сеткай для лоўлі рыбы з суднаў.
    Сёння першы выхад у мора. Дзень быў урачысты, як святочны. Пачалі траліць таксама ўдала — ні адзін трал не падымалі на борт пустым, у кожным было поўна рыбы. Звязда.
    2.	Вылоўліваць і знішчаць падводныя міны.
    Траліць можна было толькі на сярэдняй і поўнай вадзе — пры адліве тралы чапляліся за грунт. Звязда.
    Траляваць. Спец. Падцягваць, падвозіць спілаваны лес з месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву.
    Быў бы жывы тата, ён даўно б новы дом збудаваў. Ен ужо тады пачаў траляваць бярвенне з лесу. А. Кудравец.
    ТРАМБІН // ТРАМБОЗ // ТРАМБОН // ТРОМБ
    Трамбін. Фермент, які выклікае згортванне крыві.
    У крыві знаходзіцца некалькі розных ферментаў. Пры ўдзеле аднаго з іх — трамбіну — адбываецца згортванне крыві. Анатомія і фізіялогія чалавека.
    Трамбоз. Працэс утварэння тромбаў у сасудах.
    Яе [смерць] выклікала, мабыць, закупарка нырачных вен альбо трамбоз нырачных артэрыяў. А. Савіцкі.