Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
Прымяраю, ці ўзлезе на плечы ватоўка, кашуля. А. Куляшоў.
3. Разм. Ступіць, уз’ехаць куды-н.
— Вясна сёлета была халодная, дажджы. На поле не ўзлезеш. А сеяць— сей. I. Пташнікаў.
Улёзці. 1. Пранікнуць, праціснуцца, забрацца ўнутр чаго-н.
Толькі падумаю ехаць — а як у аўтобус улезеш? На яго ж у суботу людзей, нібы сосен у лесе. У. Карызна. || Пасяліцца, усяліцца куды-н. Перабраліся ў зямлянку і жылі ў ёй, пакуль не ўлезлі ў новую хату. М. Лужанін.
2. Залезці ў шкоду.
Трэба было глядзець, каб у грады не ўлезла суседскае парася, сачыць за цялём, якое пасвілася на дзедавым прыгуменні і магло ўбіцца ў шкоду. С. Александровіч.
3. Умясціцца, размясціцца ўнутры чаго-н.
Цётка Насця рэжа бульбу на кавалкі, каб больш улезла ў чыгун, і расказвае. В. Палтаран.
4. Разм. Умяшацца ў якую-н. справу.
У размову ўлезла цётка Таццяна. Яна спыніла Данілу, мабыць, на самым цікавым месцы. А. Асіпенка.
УЗЛІЦЬ//УЛІЦЬ
Узліць. Разм. Лінуць якую-н. вадкасць на паверхню чаго-н.
Хлапчукі, зачарпнуўшы ў рэчцы конаўку вады, узлілі на вогнішча і паварушылі яго альховымі дубцамі. А. Ус.
Уліць. 1. Наліць унутр чаго-н.
Дзеці, якія спачувалі Міхаську, тут жа сілай разнялі яму рот і ўлілі вады. А. Якімовіч.
2. перан. Уключыць у склад каго-чаго-н., дабавіць да чаго-н.
Уліць атрад у партызанскую брыгаду.
3. 1 і 2 ас. не ўжыв. Разм. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж).
Навалакліся чорныя хмары, і пад раніцу ўліў гэтакі дождж, што як я ні напінаў брызентавую накідку, яна не ратавала. Р. Сабаленка.
УЗЛЯЦЕЦЬ // УЛЯЦЕЦЬ
Узляцёць. 1. Падняцца ў паветра; узняцца ўверх.
Ен з такіх, што і ўніз падаючы, узлятаюць угору. Л. Дайнека.
2. Разм. Вельмі хутка ўзбегчы, уз’ехаць на верх чаго-н.
Узляцеўшы на гару, убачыў [Васіль] перад сабой знаёмую дарогу з пабурэлым курганом. /. Мележ.
Уляцёць. 1. 3 лёту, на ляту пранікнуць, трапіць куды-н.; заляцець унутр чаго-н.
У гэты момант у акоп уляцела граната. Сяржант спрытна схапіў яе і кінуў назад немцам. Л. Прокша.
2. Разм. Вельмі хутка ўвайсці, убегчы, уехаць куды-н.
Адчыніліся дзверы, і ў хату не ўбегла, а ўляцела перапалоханая маці. Б. Сачанка.
3. Разм. Упасці, уваліцца ў што-н.
Уляцець у яму.
4. безас.; каму. Разм. Папасці (за якую-н. правіннасць).
Па тым, як моцна бразнулі дзверы і зазвінела ў сенцах вядро, Геня .. зразумеў, што яму ўляціць ад маці за такога сябра. /. Пташнікаў.
УЗМАЦНЕЦЬ // УЗМАЦНІЦЬ
Узмацнёць. 1. 1 і 2 ас. не ўжыв. Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і інш.).
Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені. Т. Хадкевіч. II Стаць больш трывалым, цвёрдым; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён. А. Чарнышэвіч.
2. Стаць больш здаровым, вынослівым.
Сінонімы: падужэць, паздаравець.
Вось выраслі дзеткі, за л'ета ўзмацнелі, пад восень у вырай яны паляцелі. ЯЖурба.
УзмацнІць. што. 1. Зрабіць што-н. мацнейшым, павялічыць сілу чаго-н.; умацаваць што-н.
Гулкае рэха вялікага і пустога памяшкання ў шмат разоў узмацніла шум нашых крокаў. А. Чаркасаў.
2. Актывізаваць што-н.
С і н о н і м: палепшыць.
Узмацніць выхаваўчую работу.
УЗМЕЖАК // УЗМЕЖЖА
Узмёжак. Край мяжы; мяжа.
На ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны. ЯБрыль.
Узмёжжа. Неўзараная зямля паміж палеткамі.
А ў сад зайдзі узмежжам да рабін — гараць, ірдзеюць на марозе. А. Пысін.
УЗНЕСЕНЫ // УЗНЕСЛЫ
Узнёсены. Падняты, узняты ўвысь, угору.
Узнесены над высокім будынкам дзяржаўны сцяг.
Узнёслы. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў.
С і н о н і м ы: урачысты, прыўзняты.
Яшчэ ў пару Бондаравай маладосці пра звычайную ў сялянскай штодзённасці работу, як ворыва, сяўба, жніво, сталі гаварыць высокімі, узнёслымі словамі. /. Навуменка.
УЗНЕСЦІ // УНЕСЦІ
Узнёсці. 1. каго-што. Падняўшы, занесці куды-н. наверх.
Узнесці цэглу на другі паверх. Узнесці вёдры з вадой на ганак.
2. што. Падняць, узняць увысь, угору; ускінуць.
Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба. М. Лынькоў.
3. што. Збудаваць, пабудаваць.
У рукі ўласныя свой лёс узяў народ вольналюбівы, на вогнішчы палацы ўзнёс, ператварыў балоты ў нівы. ККрапіва.
4. перан. каго-што. Узвялічыць, узвысіць; усхваліць.
Падхалім заўсёды ўзносіць, хваліць здольнасці начальніка.
Унёсці. каго-што. 1. Прынесці, занесці ўнутр чаго-н., куды-н.
Цётка папалася спагадлівая, картоплі чыгун наварыла, саломы ўнясла куль. I. Навуменка.
2. Заплаціць, зрабіць узнос.
— Грошы я магу заўтра ўнесці ў касу. А. Пальчэўскі.
3. Уключыць у склад каго-чаго-н.; дабавіць, зрабіць папраўкі.
Змены, што я ўнесла ў меню, асаблівага ўздыму не выклікалі. А. Савіцкі.
4. Даць пранікнуць куды-н., умяшаць у што-н.
Унесці кампост у глебу. Унесці мінеральныя ўгнаенні.
5. перан. Выклікаць, зрабіць; узбагаціць.
Больш жвавасці ўнесла заўвага Клаўдзіі Хацкевіч. /. Шамякін.
УЗНІЗАЦЬ // УНІЗАЦЬ
Узнізаць. каго-што. Разм. Нанізаць на нітку, пруток і г. д.
Конан падцягнуў лодку, прымкнуў яе да калка, узнізаў рыбу на лазіну. М. Лобан.
Унізаць. Нанізваючы, навешваючы, пакрыць паверхню чаго-н. вялікай колькасцю якіх-н. прадметаў.
Унізаць пальцы пярсцёнкамі. Унізаць ёлку цацкамі.
УЗНІКАЦЬ // УНІКАЦЬ
Узнікаць. Пачынаць, зараджацца; стварацца; здарацца, адбывацца.
Усіх цікавіць, як узнікла жыццё на планеце.
Унікаць. 1. чаго. Пазбягаць чаго-н., ухіляцца ад чаго-н.
Я не раз здзіўляўся, як спрытна ўнікалі шафёры амаль не пазбежных аварый. /. Мележ.
2. у што. Удумвацца, імкнуцца зразумець сутнасць чаго-н.
Віктар учытваўся, унікаў у змест. 1 раз, і другі прабягаў вачыма напісанае. У. Паўлаў.
УЗНЯЦЬ//УНЯЦЬ
Узняць. каго-што. 1. Падняць уверх.
Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Узнялі, зрушылі. Я. Колас.
2. Разбудзіць, прымусіць устаць з пасцелі.
А заўтра ўзніме на світанні касцоў ледзь чутны звон травы. А. Вольскі. II Успудзіўшы, выгнаць адкуль-н. (з нары, гнязда і пад.). Максім жа не загінуў ад звера, як гэта думалі людзі. Узняўшы з бярлогі мядзведзя, ён падштурхнуў яму ў лапы пана, а сам накіраваўся ў балоты. М. Машара.
3. Павялічыць, павысіць.
Узняць прадукцыйнасць працы. Узняць цэны.
4. Узараць (папар, цаліну і пад.).
Да нас у госці май прыходзіць, як той старанны гаспадар,— глядзіць, як поле наша родзіць, ці ўзнялі ўвесь мы свой папар. Я Купала.
5. перан. Выгадаваць, выхаваць, паставіць на ногі.
Дзед спяшаўся. Яму трэба было ўзняць і гэтага. Цяпер Вацлаў быў у шостым класе. У. Караткевіч.
Уняць. каго-што. Разм. 1. Угаварыць або прымусіць каго-н. супакоіцца, перастаць хвалявацца, крычаць, плакаць і г. д.
Нейкі час цяжкавата было аднавіць парадак, уняць гаваркіх. П. Кавалёў.
2. Суняць, супакоіць (пачуцці, боль і пад.).
Я не супакойваў жанчыну,— я ведаў, што боль матчынага сэрца нельга ўняць нічым. Б. Сачанка.
УЗОРНЫ // УЗОРЫСТЫ
Узорны. 1. Які можа служыць прыкладам для іншых.
Сінонімы: дасканалы, паказальны.
Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак. Беларусь.
2. Разм. Тое, што і ў з о р ы с т ы.
Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. А. Савіцкі.
Узбрысты. Аздоблены ўзорамі; з узорамі.
Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. /. Дуброўскі.
УЗРАСЦІ // УРАСЦІ
Узрасці. 1. Вырасці, стаць дарослым, сталым.
Лепей за ўсё мне на свеце мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос. ККірэенка. || Узышоўшы, вырасці (пра расліны). Дзякуй цёплым дажджам і халоднай pace за жыты, што ўзраслі ў небывалай красе. А. Вольскі.
2. 1 і 2 ас. не ўжыв. Павялічыцца ў памерах, аб’ёме, сіле і г. д., зрабіцца большым; разрасціся.
Тут заводы ўзраслі, новых фабрык тут шмат... Сёння ёсць чым у нас ганарыцца. Я. Журба. || Павысіцца; стаць больш значным. Узрасла актыўнасць мас. Узрос аўтарытэт кіраўніка.
Урасці. 1 і 2 ас. не ўжыв. 1. Па меры росту пранікнуць углыб, прарасці ўнутр.
Моладзь наўтыкала вярбовых калоў, і ўраслі яны ў зямлі, распусцілі вецце. А. Чарнышэеіч.
•2. Асесці, уехаць у зямлю.
Хатка такая старая, што амаль па вокны ўрасла ў зямлю. Л. Гаўрылкін.
3. Зарасці, парасці.
Урос пагорак жорсткаю травою. В. Вітка.
УЗРЫЦЬ // УРЫЦЬ
Узрыць. што. Разрыць зямлю лычом (пра жывёл); падрываючы, ускінуць.
Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на .. дарозе ў лес. ЯБрыль.
Урыць. што (звычайна з адмоўем «не»). Змагчы разрыць, прарыць што-н. (пра жывёл).
Грунт цвёрды — і свіння не ўрые.
УКАЛУПІЦЬ/УКАЛУПНУЦЬ //УСКАЛУПІЦЬ / УСКАЛУПНУЦЬ
Укалупіць. Тое, што і ўкалупнуць.
Укалупіць крышку сыру.
Укалупнўць. Разм. 1. што. Калупнуўшы, аддзяліць.
С і н о н і м: адкалупнуць.
Укалупнуць масла.
2. перан.; каго. Падкалоць, кальнуць каго-н. у размове.
Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. М. Скрыпка.
Ускалупіць. Разм. Toe, што і ўскалупнуць.
Ускалупіць больку.
Ускалупнўць. што. Калупнуўшы, прыўзняць, аддзерці, аддзяліць.
Ускалупнуць нарыў.
УКАЛЫХАЦЬ // УСКАЛЫХАЦЬ
Укалыхаць. каго. Калышучы, заставіць заснуць.
С і н о н і м: закалыхаць.
Укалыхаць дзіця.
Ускалыхаць. 1. што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца.
I нідзе я не змог бы пражыць ні хвіліны адной... Без вятроў, што мой Сож і што Волгу маю ўскалыхалі. ККірэенка.
2. перан.; каго. Разм. Узгадаваць, выхаваць, выпесціць.
Мяне з маленства ўскалыхала бура. Маё дзяцінства — на шляхах вайны. А. Ставер.
УКАПАЦЬ // УСКАПАЦЬ
Укапаць. 1. што. Замацаваць што-н. у выкапанай яме, паглыбленні.
Стары .. не перашкаджаў жончыным намерам укапаць слупкі і выкапаць ямы. Ф. Янкоўскі.
2. звычайна з адмоўем «не». Змагчы ўскапаць што-н.
Пачалі мы кусты на полі высякаць, карчаваць. А дзёран узяўся — не ўкапаць, не ўараць. /7. Місько.
3. што і чаго. Разм. Накапаць, выкапаць невялікую колькасць.
[Алесь] пакуль што нічога не робіць — не крышыць зелля свінням, не ідзе ўкапаць бульбы, а сядзіць у хаце. ЯБрыль.
Ускапаць. што. Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі.
Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасіў маці дапамагчы пасеяць насенне. У. Мяжэвіч.
УКАРАНЕЦЬ // УКАРАНІЦЬ
Укаранёць. Разм. 1. Пусціць глыбока карэнне.
Дуб моцна ўкаранеў за доўгія гады.
2. перан. Трывала замацавацца дзе-н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычай і пад.).