• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    — Ты яшчэ малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. М. Лобан.
    Укараніць. што. 1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе.
    Укараніць атожылкі. Укараніць саджанцы.
    2.	перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго-н. у практыцы; увесці ў быт, свядомасць і г. д.
    Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць. Звязда.
    УКАЦІЦЬ // УСКАЦІЦЬ
    Укаціць. што. 1. Закаціць што-н. круглае ці на колах унутр чаго-н.
    — А бочку, хлопцы, укоціце ў склеп... Тут нельга пакідаць. /. Гурскі.
    2.	перан.; што каму. Разм. Зрабіць, учыніць (звычайна што-н. непрыемнае).
    — А летась тут, у нас, памятаеце, колькі мы вам уколаў укацілі. А. Васілевіч.
    Ускаціць. што. Коцячы, падняць, закаціць куды-н.
    А яны хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. У. Паўлаў.
    УКІДАЦЬ // УСКІДАЦЬ
    Укідаць. што. 1. Укінуць унутр чаго-н. за некалькі прыёмаў.
    Укідаць сена ў хлеў.
    2.	Закідаць усё ці частку чаго-н. чым-н.
    Укідаць дарогу каменнем.
    Ускідаць. што. Кідаючы, ускласці на верх чаго-н. усё, многае.
    Ускідаць сена на вышкі.
    УКЛАСЦІ // УСКЛАСЦІ
    Укласці. каго-што. 1. Пакласці спаць; уладкаваць на адпачынак; памагчы легчы.
    Пакуль Каця супакоіла дачку, накарміла яе і ўклала спаць, дык ужо добра і сцямнела. Л. Гаўрылкін.
    2.	Пакрыць, услаць чым-н. паверхню чаго-н.; палажыць у пэўным парадку.
    — Што мы да гэтага рабілі? Бетон укладзём пад цэх — пайшлі далей. А цяпер і сцены будзем самі выводзіць, і аконныя пераплёты ставіць. В. Мысліеец.
    3.	Палажыць, змясціць унутр.
    Следчы ўзяў .. астрожнае накіраванне, яшчэ нейкія паперы, усё гэта ўклаў у канверт і аддаў паліцыянту. М. Машара.
    4.	Аддаць на захаванне, выкарыстанне (грашовыя сродкі, капітал).
    Укласці капітал на будаўніцтва дома.
    5.	Разм. Забіць.
    — Са сваёй стрэльбы я ўжо, хлопча, не аднаго звера ўклаў М. Ткачоў.
    Ускласці. 1. каго-што. Пакласці на верх, паверх чаго-н.
    Трэба было ўскласці камель бервяна на перадок, а верх на заднюю вось. П. Галавач.
    2.	што. Урачыста пакласці.
    У дні свят і мінчане і госці з розных краін і гарадоў прыходзяць сюды, каб ускласці вянкі і букеты, каб выказаць яшчэ раз сваю пашану памяці герояў... В. Вольскі.
    3.	што. Даручыць што-н. каму-н.
    На Шалюту, як былога камандзіра атрада, усклалі абавязкі старшыні райвыканкома. /. Дуброўскі.
    УКРУЦІЦЦА // УСКРУЦІЦЦА
    Укруціцца. 1. Крунячыся, увайсці ў сярэдзіну чаго-н.
    Шруба лёгка ўкруцілася ў раму.
    2.	Захутацца ў што-н., абматацца чым-н.
    Мы абуліся, адзеліся, укруціліся хусткамі. Е. Лось.
    3.	Круцячыся, наматацца на што-н.
    Лейцы адчапіліся ад лёстак, укруціліся ў пярэдняе кола. Р. Сабаленка.
    Ускруціцца. Разм. 1. Устаць вельмі рана.
    — Чаго ты ў такую рань ускруціўся? Спі яшчэ. Т. Хадкевіч.
    2.	Нечакана разбушавацца (пра з’явы прыроды).
    Ускруціцца такая завея, што з хаты носа не выткнеш. А. Чарнышэвіч.
    УЛАДАРАННЕ//УЛАДАРНАСЦЬ//УЛАДАРСТВА /УЛАДНАСЦЬ
    Уладаранне. Панаванне дзе-н.
    У першыя ж дні нямецкага ўладарання [у гарадку] былі арыштаваны мясцовы натарыус, старшыня абутковай арцелі і ляснічы. /. Навуменка.
    Уладарнасць. Схільнасць загадваць, падначальваць сабе; настойлівасць, патрабавальнасць; усёмагутнасць.
    Княжацкая ўладарнасць.
    Уладарства. 1. Вярхоўная ўлада, панаванне.
    Імператарскае ўладарства.
    2.	Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю (звычайна пра зямлю).
    Пану Гюнтэру Ліндэ трэба было аб’ездзіць усе трыццаць гектараў свайго ўладарства. 3. Бядуля.
    Уладнасць. Кніжн. Toe, што і ўладарнасць.
    За плячыма вартаўніка вісела стрэльба. Усё гэта прыдавала вартаўніку .. уладнасць і ўпэўненасць. ЯКолас.
    УЛАСНІЦКІ // УЛАСНЫ
    Уласніцкі. Уласцівы ўласніку — чалавеку, які прагне цалкам уладаць чым-н., не дзелячыся з іншымі.
    Уласніцкая псіхалогія.
    Уласны. 1. Які належыць каму-чаму-н. як уласнасць.
    Міхал памірае, не дасягнуўшы мэты, не пабачыўшы ўласнай зямлі. В. Каваленка.
    2.	Свой, асабісты.
    Чалавек нарадзіўся, жыў, падрастаў. Нарэшце, на ўласныя ногі ён стаў. П. Прануза.
    УЛЮБЁНЫ // УЛЮБЛІВЫ
    Улюбёны. 1. Закаханы ў каго-н.
    Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу. У. Карпаў. ІІАчараваны, захоплены кім-чым-н. Сіліч адразу не прызнаўся, што ён таксама настаўнік гісторыі. Але выклікала павагу хлопцава перакананне і падкупляла ягоная схільнасць да аблюбаванай прафесіі, у якую сам быў улюбёны змалку. М. Аўрамчык.
    2.	Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым-н. іншым.
    С і н о н і м: аблюбаваны.
    У ягоным хрысціянскім Новагародку свяшчэнным дрэвам, улюбёным дрэвам багародзіцы святары аб’явілі белую бярозу. Л. Лайнека.
    Улюблівы. Схільны лёгка і часта ўлюбляцца.
    Па натуры я быў не ўлюблівы. А. Карпюк.
    УНАРМАВАНАСЦЬ//УНАРМАВАННЕ
    Унармаванасць. Прызнанне чаго-н. у якасці нормы.
    Унармаванасць правапісу.
    Унармаванне. Прывядзенне чаго-н. да нормы.
    Унармаванне правіл школьнай граматыкі.
    УНІКАЛЬНЫ // УНІКЛІВЫ
    Унікальны. Вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе; выключны.
    Свежы вобраз, нечаканая метафара, трапнае параўнанне знаходзяцца на адзін раз. Яны унікальныя. Р. Шкраба.
    Уніклівы. 1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі; непрамы, пазбаўлены шчырасці.
    Нічога канкрэтнага мы не даведаліся. Усе яго адказы былі нейкія ўніклівыя, адчувалася, што гаворыць ён не ад душы. ЛіМ.
    2.	Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы.
    Сінонімы: дапытлівы, цікаўны.
    Ен гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В. Вольскі.
    УПАДАК // УПАДАЧНАСЦЬ / УПАДНІЦТВА
    Упадак. Пагаршэнне агульнага стану чаго-н.; агульны развал, распад, разлажэнне.
    Матывы тугі і смутку таксама не мелі нічога агульнага ў сваёй аснове з літаратурай упадку. А. Лойка.
    Упадачнасць. Упадніцкія погляды, настроі ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.
    Якраз на тыя цяжкія гады прыпадае і найбольшая ўпадачнасць у галіне культуры і мастацтва. ЛіМ.
    Упадніцтва. Тое, што і ўпадачнасць.
    Для яго [Багдановіча] не прымальны быў па духу свайму культ буржуазнага індывідуалізму, упадніцтва і песімізму. С. Майхровіч.
    УПАДАЧНЫ // УПАДНІЦКІ
    Упадачны. Які бывае пры ўпадку ў якой-н. галіне грамадскага жыцця; які харак.тарызуецца адсутнасцю актыўнасці ў чым-н., веры ў што-н.
    Упадачны стан сельскай гаспадаркі. Упадачны настрой.
    Упадніцкі. Які мае адносіны да ўпадніцтва.
    Матьівы завядання, тугі, адзіноты, калі яны становяцца ўстойлівымі і выцясняюць усё астатняе,— гэта ўжо атрыбуты ўпадніцкай паэзіі. Н. Перкін.
    УПАКАВАНЫ // УПАКОВАЧНЫ
    Упакаваны. Уложаны, зложаны ў што-н.
    С і н о н і м: спакаваны.
    Кожны хоча даць сваю параду: як і што лепш упакаваць, што пакласці на дно, а што зверху, каб не пацерлася. Г. Шыловіч.
    Упакбвачны. Які мае адносіны да ўпакоўкі, упакоўвання; які прызначаны, служыць для ўпакоўкі.
    Дзверы ў яго кабінку адчынены і завешаны ад мух і камароў рудаватаю ўпаковачнаю марляю. С. Грахоўскі.
    УПАСЦІ // УСПАСЦІ
    Упасці. 1. Зваліцца; зляцець зверху.
    Дзіця ўпала. Яблык упаў са стала.
    2.	Уваліцца, запасці ўнутр.
    — Вунь як яна пастарэла. Hoc завастрыўся. Вочы ўпалі, як бы выцвілі. Р. Сабаленка.
    3.	у што. Дайсці да якога-н. стану, становішча (звычайна цяжкага).
    Упаў Даніла ў злосць, у ярасць, уладу страціў над сабой. ЯКолас.
    Успасці. на каго-што. Разм. I. Напасці з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад.
    Як драпежныя рабаўнікі, успалі магнаты на наша народнае багацце. М. Mauiapa. II у перан. ужыв. Ці стомлены буду, ці лень успадзе — турбуй мяне, дружа, і ўночы, і ўдзень. Н. Гілевіч.
    2.	Накінуцца на каго-н. з-лаянкай, папрокамі і пад.
    — Чаго ты прычапіўся да дзіцяці? — успала матка. С. Баранавых.
    3.	Выпадкова трапіць, набрысці на што-н.
    Успасці на след.
    УПЕРАМЕЖКУ // УПЕРАМЕШКУ / УПЯРЭМЕШКУ
    Уперамёжку. Разм. Папераменна чаргуючыся адно з другім, размяшчаючыся ў пэўным парадку.
    Кіламетраў праз семдзесят машыны звярнулі з дарогі і пайшлі, гайдаючыся і падскакваючы, па цаліку ўздоўж лесу, у якім стаялі ўперамежку дубы і клёны. /. Мележ.
    Уперамёшку. Разм. Тое, што і ўпярэмешку.
    Дождж сыпаўся густы, як з рэшата, уперамешку з градам; на лужынах ля ног набухалі бурбалкі, вялікія, па бульбіне. /. Пташнікаў.
    Упярэмешку. У беспарадку, перамешана, змешана.
    Паступова багатая расліннасць збожжа пачынае саступаць месца мізарнейшай, пракідаюцца пескавыя глебы ўпярэмешку з вільготнымі паплавамі. Р. Мурашка.
    УПОМНІЦЬ // УСПОМНІЦЬ
    Упомніць. каго-што. Разм. Запомніць, утрымаць у памяці.
    Дзе ты ўсё ўпомніш цяпер — столькі гадоў прайшло.
    Успомніць. каго-што, пра каго-што. Аднавіць у памяці, прыпомніць.
    Зося прыпамінала і ніяк не магла ўспомніць, дзе яна чула гэтае прозвішча. В. Хомчанка.
    УПРАЎЛЕНЧЫ // УПРАЎЛЕНЫ // УПРАЎНЫ
    Упраўлёнчы. Які мае адносіны да ўпраўлення.
    Скарачэнне ўпраўленчага апарату праводзілася, але яго яшчэ скарачаць і скарачаць. Звязда.
    Упраўлены. Устаўлены на месца (пра вывіхнутае).
    Упраўлены вывіхнуты сустаў.
    Упраўны. Спрытны і жвавы ў рабоце.
    А потым неяк усё ж прызнаўся: дрэнна ў хаце без гаспадыні. Пачакай, кажу, апытаю дзе па вёсках кабету харошую, упраўную, ды пасватаем. X. Лялько.
    УПЭЎНЕНАСЦЬ//УПЭЎНЕННЕ
    Упэўненасць. Перакананасць у чым-н.; цвёрдая вера ў кагошто-н.
    Ен адчуваў у сабе дзіўную адвагу і ўпэўненасць. А. Карпюк.
    Упэўненне. Заява, якая мае на мэце пераканаць каго-н. у чым-н., даказаць што-н., упэўніць у чым-н.
    Сінонім: запэўненне.
    Яго ўпэўненне было такім гарачым, пераканаўчым, што ўсумніцца ў ім проста было няёмка. ЛіМ.
    УРАДЖАЙНЫ // УРАДЛІВЫ
    Ураджайны. Які вызначаецца высокай ураджайнасцю, дае багаты ўраджай.
    Які сяголета шчаслівы і ўраджайны выпаў год: ва ўсіх садах агрэст і слівы, клубнікі повен агарод. П. Глебка.
    Урадлівы. Здольны даваць высокія ўраджаі; які вызначаецца ўрадлівасцю.
    Чырвоныя, пагнаўшы белапалякаў, адкрылі дарогу за Дзвіну. Там зямля больш урадлівая, голаду, як быццам, не чуваць. Т. Хадкевіч.
    УРАЖАЛЬНЫ // УРАЖАНЫ // УРАЖЛІВЫ // УРАЗЛІВЫ
    Уражальны. Які робіць моцнае ўражанне.
    Уражальныя факты. Уражальныя лічбы.
    Уражаны. Моцна ўсхваляваны, устрывожаны; пакрыўджаны.
    Усе слухачы былі моцна ўражаны апавяданнем і дружна папрасілі бабку расказаць, як яна жыла потым. А. Якімовіч.