Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
ФАВАРЫТ // ФАВОР
Фаварьіт. Любімец важнай уплывовай асобы, пратэкцыю якой ён выкарыстоўвае для сваёй выгады.
Фаварыты .. адыгрывалі ў XVIII ст. велізарную ролю. Гісторыя СССР.
Фавор. Кніжн. Прыхільныя адносіны знатнай асобы да каго-н.
Усіх дзівіла, што .. [Загорскі] нічога не атрымаў за той фавор. У. Караткевіч.
ФАКТ // ФАКТАР
Факт. Сапраўдны, нявыдуманы выпадак, з’ява, здарэнне; тое, што сапраўды мела месца; рэальнасць.
I нічога добрага не было ў гэтых чутках, і горш за ўсё — яны пацвярджаліся фактамі. ЯКолас.
Фактар. Момант, істотныя абставіны ў якім-н. працэсе, з’яве; рухаючая сіла, прычына якога-н. працэсу, з’явы.
Сярод прыродных фактараў найбольш магутны ў забеспячэнні большай працягласці жыцця чалавека—лес. Полымя.
ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ // ФАКУЛЬТЭЦКІ
Факультатыўны. Неабавязковы; які выбіраецца па жаданню.
Спачатку выдавецтвы арыентаваліся выключна на зацверджаную школьную праграму, але пазней значна пашырылі свае планы і ўзяліся за выданне твораў, рэкамендаваных для пазакласнага чытання і факультатыўнага вывучэння. Полымя.
Факультэцкі. Які мае адносіны да факультэта.
Відаць, групу лічылі нядрэннай, і такі правал — катастрофа не толькі для саміх студэнтаў, але і для факультэцкага, а можа нават і для інстытуцкага начальства. /. Шамякін.
ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫ // ФАЛЬКЛОРНЫ
Фалькларыстычны. Які мае адносіны да фалькларыстыкі — навукі, што вывучае фальклор.
Фалькларыстычныя погляды Змітрака Бядулі моцна выяўляюцца ў абразках. В. Каваленка.
Фальклорны. Які мае адносіны да фальклору — вуснай народнай творчасці.
За 25 год, прайшоўшых пасля падаўлення паўстання 1863 года, на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі, ні аднаго мастацкага твора на беларускай мове, калі не лічыць розных фальклорных зборнікаў. Л. Шакун.
ФАНФАРОН // ФАНФАРЫСТ
Фанфарон. Самахвал, хвалько, выхваляка.
Госць пакалыхваўся каля печы яшчэ больш свабодна і зверху вадзіў позіркам па ўсіх прысутных. Можа, так вось гарадскія фанфароны выхваляюцца перад натоўпам у шынку сваёй высокай вучонасцю, уменнем разбірацца ў сусветных падзеях. Полымя.
Фанфарыст. Трубач, які іграе на фанфары — духавым музычным інструменце, што служыць звычайна для падачы сігналаў урачыстага характару.
У 12 гадзін на стадыёне «Дынама» выйшлі 16 фанфарыстаў. Беларусь.
ФАРБАВАЛЬНЫ // ФАРБАВАНЫ
Фарбавальны. Які мае адносіны да фарбавання; прызначаны для фарбавання.
Кара большасці відаў вольхі багата фарбавальнымі рэчывамі. Звязда.
Фарбаваны. Пакрыты фарбай.
Сінонім: пафарбаваны.
А ў новай хаце падлога фарбаваная і вокны, як дзверы. М. Скрыпка.
ФАРМАВАЦЬ // ФАРМІРАВАЦЬ
Фармаваць. што. Апрацоўваючы, надаваць чаму-н. патрэбную форму.
Ен тады скончыў сямігодку, але маці хацела, каб сын вучыўся
далей, а сама пайшла на завод фармаваць чарапіцу. В. Быкаў.
Н я п р а в і л ь н а. Удала пададзены дзіцячыя гады, юнацтва будучага пісьменніка, атмасфера, у якой фармаваліся (трэба: фарміраваліся) яго погляды і свядомасць. ЛіМ.
Фарміраваць. каго-што. 1. Выпрацоўваць у каго-н. пэўныя якасці, адпаведныя рысы характару, светапогляд і г. д.
Чалавек не можа адмежавацца ад грамадства, ён тысячамі нітак звязан з іншымі людзьмі. Менавіта грамадскія адносіны вызначаюць становішча людзей у калектыве і фарміруюць іх псіхалогію. Б. Стральцоў.
2.	Ствараць, арганізоўваць (калектыў, групу, установу, воінскую часць).
Роўна ў вызначаны час дружыннікі збіраюцца ў сваім штабе. Камандзір дружыны ці начальнік штаба ставіць перад імі задачу, фарміруе ў рэйдавыя групы. Звязда.
3.	Састаўляць з вагонаў поезд.
Варта было паглядзець на .. [Віталя] у тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел! ЯВасілёнак.
ФАРСУНКА // ФАРСУХА
Фарсўнка. Спец. Прыстасаванне для распыльвання якіх-н. вадкасцей або парашкападобных матэрыялаў.
Фарсунка для падачы нафты ў топку працуе надзейна.
Фарсўха. Разм. Жанчына, якая любіць фарсіць.
Яе ўсе лічылі фарсухай.
ФАСАВАНЫ / ФАСОВАНЫ // ФАСОВАЧНЫ
Фасаваны. Папярэдне разважаны і ўпакаваны ў пэўных дозах.
Фасаванае масла. Фасаваныя крупы.
Фасованы. Тое, што і ф a с а в а н ы.
Фасованы цукар. Фасованая грэчка.
Фасбвачны. Які мае адносіны да фасоўкі; прызначаны для фасоўкі.
Фасовачны цэх. Фасовачная машына.
ФАСОНІСТЫ // ФАСОННЫ
Фасбністы. Разм. 1. Прыгожага, моднага, фасону.
Між .. [мужчын] быў і Руды Андрэй, акуратна паголены, .. у фасоністай гарадской шапцы,— першы ў Куранях палітык і прамоўца. /. Мележ.
2.	Фарсісты, франтаваты (пра чалавека).
Юля заўважыла, што між сяброў Станіка Ралан быў як бы першым нумарам. Культурны, фасоністы. /. Грамовіч.
Фасбнны. Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору.
Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтага часу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы. У. Краўчанка.
ФАСФАРЫСТЫ // ФАСФАРЫТАВЫ / / ФАСФАРЫТНЫ // ФАСФАРЫЧНЫ
Фасфарысты. Які ўтрымлівае ў сваім саставе фосфар.
Фосфар з вадародам утварае злучэнне, аналагічнае аміяку,— фасфарысты вадарод. Хімія.
Фасфарытавы. Тое, што і фасфарытны.
Фасфарытавы чыгун.
Фасфарытны. Які мае адносіны да горнай пароды фасфарыту, звязаны з яго пераапрацоўкай; з фасфарыту.
На глебах, маючых кіслы характар, раслінамі даволі добра ўсвойваецца фосфар непасрэдна з нерастваральнага ў вадзе тонка размолатага фасфарыту (фасфарытнай мукі). Хімія.
Фасфарычны. Які свеціцца, як фосфар, мігатлівым бледным святлом.
Уночы Андрэя разбудзілі пеўні. Ен павярнуўся на бок і паглядзеў на свой ручны гадзіннік з фасфарычнымі стрэлкамі — было недзе каля трэцяй гадзіны. /. Чыгрынаў.
ФАТАЛІЗМ // ФАТАЛЬНАСЦЬ
Фаталізм. Кніжн. Вера ў непазбежны, немінучы лёс, у наканаваную долю.
Глыбокі песімізм і фаталізм быў характэрны для твоочасці Л. Андрэева.
Фатальнасць. Непазбежнасць, немінучасць.
С і н о н і м: наканаванасць.
Тэорыя «аўтагеннасці», што бытавала тады, па сутнасці. фатальнасць. ЯСкрыган.
ФЕЕРВЕРК // ФЕЕРВЕРКЕР
Феервёрк. Каляровыя дэкаратыўныя агні ад спальвання розных парахавых сумесей у час урачыстасцей, свят і пад.
Стракатым феерверкам разляталіся па ўсім небе імклівыя агні. М. Лынькоў.
Феервёркер. У дарэвалюцыйнай рускай арміі: унтэр-афіцэр артылерыі.
Седзячы цэлы дзень у акопах, пад страшэнным абстрэлам, 4 жніўня падпрапаршчык і старшы феерверкер пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў. М. Гарэцкі.
ФЕРТ // ФЕТР
Ферт. 1. Устарэлая назва літары Ф.
Ферт — старая назва літары, такая ж, як аз, букі, ведзі і інш.
2.	Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек.
Як даўней, так і цяпер там паліцэйскі ходзіць фертам. ЯКолас.
Фетр. Лепшы гатунак лямцу для вырабу капелюшоў, валёнак і пад.
Фетрам называецца лямцападобны матэрыял, атрыманы валкай пуху. Таваразнаўства.
ФІГУРАЛЬНЫ // ФІГУРНЫ // ФІГУРЫСТЫ
Фігуральны. Алегарычны, вобразны.
Думка гэта правільная не ў літаральным, а ў фігуральным яе сэнсе. Н. Перкін.
Фігўрны. 1. Які мае непрамалінейныя абрысы, контуры; які мае складаную форму.
Фігурныя дэталі і паверхні шліфуюцца ўручную звычайнай папяровай шкуркай. П. Рунец.
2.	Які выконваецца з фігурамі, апісвае пры сваім руху фігуру.
Некалькі разоў ён спрабаваў арганізаваць гурток фігурнага катання, але гэта яго задума заўсёды сустракала з нечага боку перашкоду. М. Лобан.
3.	Разм. Які мае прыгожую фігуру; фігурысты (у 2 знач.).
Захар Лемеш — фігурны чалавек. Я. Колас.
Фігўрысты. Разм. 1. Складаны па форме.
Вокны ў дамах — з фігурыстымі разнастайнымі ўзорамі. /. Новікаў.
2.	Які мае прыгожую фігуру; фігурны (у 3 знач.).
Нічога дзяўчына, сакаўная і фігурыстая. ЯКолас.
ФІКСАЖ // ФІКСАТАР // ФІКСАТУАР // ФІКСАТЫЎ
Фіксаж. Хімічны раствор, у якім апрацоўваюць фотаматэрыялы для замацавання здымка.
Замацавальнікі (фіксажы) замацоўваюць (фіксуюць) адлюстраванне на плёнцы. Таваразнаўства.
Фіксатар. 1. Прыбор, прыстасаванне для замацоўвання чаго-н. у патрэбным становішчы.
Фіксатары замаруджваюць выпарванне паху духоў і адэкалону. Таваразнаўства.
2.	Той, хто фіксуе, адзначае што-н.
Сучасны журналіст-эканаміст не проста фіксатар фактаў, ілюстратар пэўных пастулатаў, а тэарэтык, удумлівы аналітык, які, умела спалучаючы ў адной асобе майстэрства публіцыста з ведамі спецыяліста, можа сказаць чытачу нешта новае. Б. Стральцоў.
Фіксатуар. Памада для валасоў, якая надае ім пэўную форму.
Прыемны пах фіксатуара.
Фіксатыў. Спец. Раствор, якім пакрываюць карандашныя малюнкі, чарняжы з мэтай захавання іх ад пашкоджання.
Чарцяжы замацаваны фіксатывам.
ФІЛЬТР // ФІЛЬТРАТ
Фільтр. Прыстасаванне ці рэчыва для ачысткі вадкасцей або газаў ад непатрэбных прымесей.
У лесе зробяць адстойнік, паставяць фільтры. Ядавітыя рэчывы больш не будуць трапляць у наша возера. М. Ваданосаў.
Фільтрат. Вадкасць, якая фільтруецца, прапускаецца (ці прапушчаная) праз фільтр.
Калі фільтр не змачыць, то раствор, які праходзіць праз яго, або, як яго называюць, фільтрат, не вызваліцца цалкам ад узвешаных прымесей і вадкасць застанецца мутнай. Хімія.
ФЛАТАВЫ // ФЛАТАЦЫЙНЫ
Флатавы. Які мае адносіны да флату — друкарскай паперы ў лістах, а не ў рулонах.
Калі папяровае палатно рэжуць на лісты пэўнага фармату, то такая папера называецца ліставой (флатавай). Таваразнаўства.
Флатацьійны. Спец. Які мае адносіны да флатацыі — абагачэння карысных выкапняў.
Флатацыйны апарат, у якім адбываецца раздзяленне калійнай і спажыўнай солі,— прылада даволі нескладаная. А. Чаркйсай.
ФРАНТАВЫ // ФРАНТАЛЬНЫ
Франтавы. Які мае адносіны да фронту, дзейнічае на фронце.
Па-ранейшаму яны сходзяцца, абмяркоўваюць франтавыя навіны, спрачаюцца, і гэта ёсць тое галоўнае, чым жывуць. I. Навуменка.
Франтальны. 1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы; які ажыццяўляецца па ўсяму фронту.
Панёсшы вялікія страты, немцы адмовіліся ад франтальнага наступлення і ўзмацнілі націскі на флангі. Звязда.
2.	перан. Які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.
Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам. М. Барсток.
ФРЭЙЛЕН // ФРЭЙЛІНА
фрэйлен. нескл., ж. Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да незамужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя ці прозвішча ў немцаў і некаторых іншых народаў.
Фрэйлен Марта. Фрэйлен Інга.