Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Цыркулярны'. Які з’яўляецца цыркулярам — дырэктыўным распараджэннем для падначаленых устаноў.
Мінскі губернатар у цыркулярным пісьме, разасланым у 1912 годзе ў паветы, абавязваў усіх павятовых спраўнікаў узмацніць нагляд за настроем сялян. /. Саладкоў.
Цыркулярны2. Круглы; які мае форму акружнасці; які мае адносіны да цыркуляркі — машыны для распілоўкі дрэва, рэжучай часткай якой з’яўляецца дыскавая піла.
За цыркулярным столікам сярод кучы абрэзкаў стаіць Пеця Ціханчук і змагаецца з вялікай, як кола, круглай пілой — рэжа штакеціны. П. Пестрак.
Цыркуляцыйны. Які адбываецца па замкнутаму кругу; кругавы.
У IX класе пры вывучэнні тэмы «Аміяк» вучні даведваюцца аб такіх прынцыпах, як цыркуляцыйныя працэсы, скарыстанне аптымальнага ціску і тэмператур і г. д. Р. Гацко.
ЦЭЗУРА // ЦЭНЗУРА
Цэзўра. Паўза ўнутры вершаванага радка, абавязковая для пэўнага вершаванага размеру
Трэцяе адрозненне паэзіі вялікага паэта Багдановіч звязваў з другаснымі сродкамі гарманізацыі вершаванай мовы: з унутранымі рыфмамі, алітэрацыямі, цэзурай і г. д. А. Лойка.
Цэнзўра. Прагляд твораў, якія прызначаюцца да друку, да пастаноўкі ў тэатры, або прагляд якой-н. карэспандэнцыі, што ажыццяўляецца дзяржаўнай установай.
Усе газеты і пісьмы, адрасаваныя палітычным вязням у Лукішках, праходзілі строгую пракурорскую цэнзуру М Машара.
ЦЯМНЕЦЬ // ЦЯМНІЦЬ
Цямнёць. 1. Станавіцца цёмным, цямнейшым.
Поле прытаілася ў чаканні, а хмара набліжалася і цямнела, і час ад часу блакітныя ніці маланкі пранізвалі яе. Т Хадкевіч.
2.	безас. Пра надыход цемнаты, набліжэнне прыцемку, змроку.
Сінонім: зацямняць.
Пачынала цямнець. 3 вуліцы чуліся звонкія галасы дзяцей — вясною яны чамусьці асабліва звонкія. Л. Арабей.
Цямніць. 1. што. Рабіць больш цёмным, цямнейшым.
С і н о н і м: зацямнець.
У хаце было ціха. I неяк цемнавата — можа, гэта мне здалося адразу з вуліцы, а можа, хату сапраўды цямнілі вялікія кусты бэзу. Я. Сіпакоў.
2.	Разм. Гаварыць няясна, блытана; скажаць сэнс чаго-н.
Хацяновіч сказаў: «Не цямні. Я даўно здагадаўся, што зяцю нашаму ты кампаньён толькі ў карты і што цікаўлю цябе я» /. Шамякін.
ЦЯПЛЕЦЬ // ЦЯПЛІЦЬ
Цяплёць. Станавіцца больш цёплым, цяплейшым.
Ападаў ветравы холад,і цяплела надвор’е. КЧорны.
Цяпліць. каго-што. Абаграваць, паліць у печы ці раскладваць агонь.
У пятніцу пасля абеду аканом загадаў цяпліць лазню для мужчын. А Чарнышэвіч.
ЦЯРПІМЫ // ЦЯРПЛІВЫ
Цярпімы. Які можна цярпець, зносіць; з якім можна мірыцца.
Заехаў я ў сваю вёску. Тут радыяцыя сапраўды не надта высокая, можна сказаць, цярпімая. Б. Сачанка.
Цярплівы. Які мае вялікае цярпенне.
Чалавек цярплівы, прызвычаены да розных франтавых нягод, ён мог спаць на марозе, седзячы ў танку, сагнуўшыся ў крук. /. Мележ.
ч
ЧАКАННЫ // ЧАКАНЫ
Чаканны. 1. Які мае адносіны да чаканкі — металічных вырабаў з адбіткамі ці ўзорамі на іх паверхні.
Індыйская сялянка нясе ваду з калодзежа .. у спецыяльнай меднай пасудзіне, багата ўпрыгожанай чаканным узорам. ЛіМ.
2.	перан. Ясны, выразны, дакладны.
Чытаючы гэтыя ямбы, успамінаеш чаканны радок пушкінскага «Яўгенія Анегіна». А. Лойка. .
Чаканы. Якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.
С і н о н і м: жаданы.
Нарэшце 16 кастрычніка халодным надвячоркам пачулі чаканую каманду: «Усім сабрацца з рэчамі». С. Грахоўскі.
ЧАЛАВЕЧНЫ // ЧАЛАВЕЧЫ
Чалавёчны. Уважлівы, спагадлівы, чулы да іншых людзей; душэўны.
С і н о н і м: гуманны.
Наша мова багатая на душэўныя, чалавечныя словы, якія мы можам і — я глыбока перакананы — павінны хоць час ад часу гаварыць адзін аднаму. А. Кудравец.
Чалавёчы. 1. Які мае адносіны да чалавека, характэрны для яго.
У хаце пахла аўчынамі, зайцовымі шкуркамі, свежым хлебам і ўсім тым, чым пахне звычайнае чалавечае жытло. М. Лынькоў.
2.	Уласцівы чалавеку; такі, як трэба.
С і н о н і м ы: належны, добры.
— Яно не кепска было б кіламетраў пяцьдзесят ад’ехацца,— раптам спыняецца Тарасюк,— Тады можна было б спакойна дзён колькі адлежацца, чалавечы выгляд набыць. С. Александровіч.
ЧАПУРНЫ // ЧАПУРЫСТЫ
Чапурньі. Разм. Прыбраны, прыхарошаны.
Людзі бачаць, не дурныя, цешча-маці! Ходзяць дзеўкі чапурныя — не пазнаць іх. С. Дзяргай.
Чапурысты. Разм. Які любіць прыбірацца, чапурыцца.
А Верка Федаскова, рыжанькая, жвавая, яшчэ чапурыстая маладуха, празвінела тонкім галаском: — А я ўжо гэта лета з гасцямі пабуду. М. Ракітны.
ЧАРАМША // ЧАРОМХА / ЧАРЭМШЫНА // ЧАРЭШНЯ
Чарамша. Дзікі часнок.
Чарамша і абляпіха, не забыць нам вашых чар. М. Хведаровіч.
Чарбмха. Дрэва ці кустарнік з белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі ягадамі.
А далей віднелася вёска, акаймаваная з аднаго боку зараснікам алешніку ўздоўж ручая, уся ў прысадах, з зялёнымі шапкамі чаромхі, каштанаў ці клёнаў над кожнаю хатай. Маладосць.
Чарэмшына. Тое, што і чаромха.
Цвілі па чарзе: спачатку чарэмшына, потым бэз, потым язмін, потым шыпшына... /. Грамовіч.
Чарэшня. Садовае дрэва з чырвонымі ці жоўтымі ягадамі.
Далей пачыналіся прыватныя, у адзін паверх, з верандамі і мансардамі, дамы, атуленыя белымі ад квецені садамі. У садах цвілі чарэшні. В. Карамазаў.
ЧАРАПАХАВЫ // ЧАРАПАШЫ
Чарапахавы. Прыгатаваны, зроблены з чарапахі, з яе панцыра.
Светлая чарапахавая грабёнка так і выпіналася з густых каштанавых валасоў. М. Лынькоў.
Чарапашы. 1. Які належыць чарапасе.
Чарапашы панцыр. Чарапашыя яйкі.
2.	Вельмі павольны, няспешны; проціл. хуткі.
С і н о н і м: марудны.
Стараліся ісці хутка, але снег рассыпаўся пад нагамі, ногі раз’язджаліся, неяк адставалі ад тулава, і як ні спяшы — тэмп усё роўна быў чарапашы. У. Дамашэвіч.
ЧАРАПКОВЫ // ЧАРАПНЫ
Чарапковы. Які мае адносіны да чарапка — асколка разбітага глінянага ці фарфоравага вырабу.
Чарапковы друз.
Чарапны. Які мае адносіны да чэрапа.
Чарапныя косці.
ЧАРАЎНІЦКІ // ЧАРАЎНІЧЫ
Чараўніцкі. Які мае адносіны да дзеянняў чараўніка ці знахара.
Чараўніцкая замова.
Чараўнічы. 1. Звязаны з чараўніцтвам, чарамі.
С і н о н і м: чарадзейны.
Гаспадыня паспешна накрыла на стол, на ім, як па ўзмаху чараўнічай палачкі, з’явіліся талеркі з мясам, белым хлебам. М. Пятніцкі.
2.	перан. Які зачароўвае, захапляе, прыносіць асалоду.
С і н о н і м: чароўны.
Але той, хто наведаў хоць раз чараўнічыя нашы мясціны, не забудзе ніколі ён нас — край блакітны і нашу гасціннасць. П. Пруднікаў.
ЧАРНЕЦЬ//ЧАРНІЦЬ
Чарнёць. 1. Станавіцца чорным, больш чорным, чарнейшым.
Гэта была пара, калі лісце крапівы бярэцца белымі плямамі і пачынае пакрысе чарнець, яно і пячэцца ўжо слабей. А. Кудравец.
2.	Вылучацца сваім колерам.
С і н о н і м: чарнецца.
Сумна сустракалі партызан родныя мясціны. У кожнай вёсцы, у якую можна было зайсці, чарнелі папялішчы. /. Мележ.
Чарніць. 1. што. Рабіць чорным; фарбаваць у чорны колер.
Два коміны цеплавой электрастанцыі дымам чарнілі шэрае неба. 1. Грамовіч.
2.	перан. каго-што. Няславіць, ганьбіць; гаварыць дрэннае пра каго-што-н.
Адзін толькі кульгавы Базыль, сусед іхні, заўсёды чарніў Алёшку перад людзьмі. А. Якімовіч.
ЧАРОТАВЫ // ЧАРОЦІСТЫ
Чаротавы. 1. Які мае адносіны да чароту.
Астафій нячутна, быццам дзікі чаротавы кот, падкраўся ззаду і ўбачыў, што чалядзінка разбівае-расцірае на дробненькі друз, на пясок нямецкае шкло. Л. Дайнека.
2.	Зроблены з чароту.
Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. Я. Колас.
Чарбцісты. Парослы чаротам.
А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берага.м і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Р. Сабаленка.
ЧАСТОТНЫ // ЧАСТЫ
Частбтны. Спец. 1. Які мае адносіны да частаты чаго н., частотнасці.
Рэцэнзент асабліва падкрэсліў тое, што ў даследаванні даенца частотная характарыстыка лексікі. ЛіМ.
2.	Заснаваны на выкарыстанні змен частаты ваганняў.
Частотнае рэле. Частотны дэтэктар.
Часты. 1. Размешчаны блізка адзін каля другога.
На полі бабкі частыя пасталі ў чараду. А. Астрэйка. II Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена. А. Чарнышэвіч.
2.	Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак, часцінак; густы.
Лес тут стаяў часты і высокі. М. Лобан.
ЧМУРЫЦЬ // ЧМУРЭЦЬ
Чмурыць. каго-што і без dan. 1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць.
— Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Р. Сабаленка.
2.	Разм. Ашукваць, абдурваць каго-н., збіваць з толку.
— Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Э. Валасевіч.
Чмурэць. Разм. Станавіцца дурным; дурнець.
Чмурэць ад дыму.
ЧУТКІ // ЧУТНЫ // ЧУТЫ
Чўткі. 1. Здольны добра ўспрымаць што-н. слыхам, нюхам.
— Спі,— гаворыць Яворскі,— сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што. ЯКолас.
2.	Уражлівы, успрыімлівы.
Каханне — лёгкая прынада для сэрцаў чуткіх, маладых. ЯКупала.
Чўтны. Даступны слыху; які ўспрымаецца слыхам; які гучыць.
А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? А. Вольскі.
Чўты. Які ўжо быў пачуты; вядомы.
Ходзіць статак па лузе ці ў полі, а ты сядзіш сабе на ўскрайку лесу каля агеньчыка і чытаеш кніжку або слухаеш, як старэйшы хто з пастушкоў расказвае чутую ад бацькоў прыгоду. А. Пальчэўскі.
ЧЫГУНАЧНЫ // ЧЫГУННЫ
Чыгўначны. Які мае адносіны да рэйкавай дарогі — чыгункі.
На шашы не відаць было ніякага руху, у гарадку аднаўлялі ўзарваны чыгуначны мост. М. Лынькоў.
Няправільна. Яны [метрабудаўнікі] прымянілі арыгінальны спосаб абціскання тунеля чыгуначнымі (трэба: чыгуннымі) кольцамі, за якія затым запампоўваўся пад ціскам бетонны раствор. Звязда.
Чыгўнны. Які мае адносіны да чыгуну, яго вытворчасці; зроблены, адліты з чыгуну.
Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгуннай лаўкі, Крысціна задрамала. А. Васілевіч.
ЧЫНА // ЧЫНАРА
Чына. Травяністая кармавая балотная расліна сямейства бабовых.
Сухое паветра моцна настоена на тонкім водары ружовай смолкі, на мядовым паху чырвонай канюшыны, на мятным халадку лугавой чыны. Р. Ігнаценка.
Чынара. Дрэва сямейства платанаў; усходні платан.
Ах, якая пагода для купання, загару! Hi расы на чынарах, ні туману, ні хмары! М. Танк.