Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Фрэйліна. Прыдворнае званне дзяўчыны-дваранкі, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад.; асоба, якая мае гэта званне.
Ішлі гады. Цікавасці да мемуараў ніхто не праяўляў: здавалася, усе забыліся і пра іх, і пра саму фрэйліну імператрыцы. Звязда.
ФУНДАМЕНТАЛЬНЫ // ФУНДАМЕНТНЫ
Фундамёнтальны. 1. Трывалы, моцны, вялікі.
Фундаментальнае збудаванне. || перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу.
Фундаментальнае даследаванне.
2.	Асноўны, галоўны.
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь — наша галоўная фундаментальная бібліятэка.
Фундаментны. Які мае адносіны да фундамента, прызначаны для яго.
Усе фундаментныя работы былі закончаны раней тэрміну, і што яшчэ не менш важна — да наступлення дажджлівых дзён. Звяэда.
ФУРАЖАЧНЫ // ФУРАЖНЫ // ФУРАЖЫРНЫ // // ФУРАЖЫРСКІ
Фуражачны. Які мае адносіны да фуражкі; звязаны з вырабам, продажам, фуражак.
Фуражачная майстэрня.
Фуражны. Які мае адносіны да фуражу — расліннага корму для жывёлы.
Ліда .. уладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз. ЯБрыль.
Фуражырны. Які мае адносіны да фуражыра — асобы, якая ведае нарыхтоўкай, захоўваннем і выдачай фуражу; які складаецца з фуражыраў.
Фуражырны атрад.
Фуражырскі. Які мае адносіны да фуражыра, належыць яму.
Фуражырскія’ абавязкі.
ФУРМАНАЧНЫ // ФУРМАНСКІ
Фурманачны. Які мае адносіны да фурманкі.
Фурманачная драбіна. Фурманачнае кола.
Фурманскі. Які мае адносіны да фурмана, належыць яму.
Спераду ўпоперак саней ставілася лавачка-козлы, і хутчэй як пэўная даніна фурманскай традыцыі, бо практычнага сэнсу яна не мела. Полымя.
ФУРУНКУЛ // ФУРУНКУЛЁЗ
Фурўнкул. Гнойны нарыў.
С і н о н і м: скула.
[Золатаў] пашкадаваў, што не мог узяць свайго чалавека, але чалавек яго, Іваноў, па сутнасці, адзіны, якому ён верыў, хварэў — фурункулы ўскочылі на такім месцы, што ён не мог сесці ў сядло. I. Шамякін.
Фурункулёз. Спец. Захворванне, пры якім на целе паяўляецца многа фурункулаў.
Кабеты пачалі хварэць на запаленне лёгкіх, на грудніцу, на фурункулёз. ЯБяганская.
X
ХАДАВЫ // ХАДЖАЛЫ // ХАДЗЯЧЫ // ХОДЖАНЫ // ХОДКІ
Хадавы. 1. Звязаны з ходам, перамяшчэннем; які можа рухацца, які на хаду; рухомы.
Такую машыну Дзмітрый вёў упершыню. I ўжо на першых кіламетрах ацаніў яе хадавыя якасці. П. Беразняк.
2.	Разм. Які мае вялікі попыт; шырока вядомы, пашыраны.
Раней пра токараў ды слесараў адно чулі, а зараз на сяле гэта самыя хадавыя прафесіі. Звязда.
Хаджалы. Разм. Які шмат папахадзіў, пабыў дзе-н.; бывалы.
Ен нярэдка называў сябе чалавекам хаджалым і язджалым, і гэта сапраўды так — цяжка назваць які-небудзь куток нашай краіны, дзе ён не быў. ЛіМ.
Хадзячы. 1. Які можа хадзіць, перамяшчацца на сваіх нагах.
А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. С. Грахоўскі.
2.	Шырока распаўсюджаны, агульнапрыняты, усім вядомы.
За ўвесь вечар, апрача хадзячых анекдотаў, ён так нічога і не пачуў ад іх і вельмі пашкадаваў, што змарнаваў столькі часу. ЛіМ.
Ходжаны. Такі, па якому часта ходзяць (пра сцежку, дарогу і інш.).
Ходжаныя і пераходжаныя сцежкі, знаёмыя на кожнай паваротцы.
Хбдкі. 1. Які хутка і лёгка рухаецца, лёгкі на хаду (на ногі).
Потым пакацілі ходкія гарматы, мінамёты. За імі — з той жа імклівасцю, але больш паважна, ракеты. У. Карпаў.
2.	Які мае вялікі попыт (пра тавары, вырабы і пад.).
Такія боцікі — вельмі ходкі тавар, на прылаўках не залежваецца. Звязда.
ХАЛАДАЦЬ // ХАЛАДЗЕЦЬ // ХАЛАДЗІЦЬ / ХАЛАДНЕЦЬ
Халадаць. 1. безас. Станавіцца больш халодным (пра надвор’е).
Даўно быў ужо вечар. Распагоджвалася. Халадала. К. Чорны.
2.	Разм. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць.
Бабкі, прабабкі ішлі пехатой, ішлі месяцамі да Лаўры святой. Давалі зарок. Халадалі, пасцілі, каб іх ацанілі, грахі адпусцілі. Р. Барадулін.
Халадзёць. 1. Станавіцца халодным, халаднейшым; халаднець.
Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі. Я. Колас.
2.	Адчуваць холад; мерзнуць.
Ліў дождж, але Марусаў ужо не звяртаў увагі: пінжак быў мокры, халадзела спіна, чвякала вада ў чаравіках. М. Стральцоў.
3.	Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і г. д.
Ігнатовіч халадзеў ад думкі, што Карначова ўпартасць, яго пратэст супроць пабудовы камбіната ў Белым Беразе можа прывесці да таго, што такі выгадны ва ўсіх адносінах аб’ект перададуць іншаму гораду. /. Шамякін.
Халадз'іць. каго-што. Рабіць больш халодным; ахалоджваць, астуджваць.
Вільготная трава, да якой не даходзілі промні сонца, халадзіла ногі. Л. Дайнека.
Халаднёць. Станавіцца халодным, халаднейшым; халадзець.
Хмары закрывалі неба, халаднеў вецер, вішчэў, залятаючы ў гнёзды стрыжоў, што густа ляпіліся на рачных стромах. Л. Дайнека.
ХАЛЕРНЫ // ХАЛЕРЫЧНЫ
Халёрны. 1. Які мае адносіны да захворвання халерай.
I хвароба нейкая халерная падступілася: прастудзіў галаву, памарнеў з год — і няма чалавека. М. Стральцоў.
2.	Разм. груб. Вельмі дрэнны, непрыемны.
— Ну дык чаго ты звягаеш... Што гэта за народ халерны. К. Чорны.
Халерычны. Характэрны для халерыка — тэмпераментнага, неўраўнаважанага чалавека, які лёгка ўзбуджваецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.
Халерычнаму тэмпераменту .. характэрна рэзкая змена настрояў, парывістасць рухаў. БелСЭ.
ХАНДРА // ХАНДРОМА // ХАНДРЫЛА
Хандра. Маркотны, сумны настрой; туга.
Пад дзеяннем усё той жа хандры, якая яго выгнала з інтэрната, Міша ўстаў, апрануў паліто і пайшоў на вуліцу. А. Дарпюк.
Хандрбма. Спец. Дабраякасная пухліна з храстковай тканкі.
Невялікая хандрома.
Хандрыла. Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, з млечнага соку якой здабываецца каўчук.
У Беларусі сустракаецца хандрыла звычайная, галоўным чынам на Палессі.
ХАРАКТАРНЫ // ХАРАКТЭРНЫ
Характарны. Які ўвасабляе пэўны псіхалагічны тып.
Цяпер актрыса працуе над ролямі характарнага плана. Полымя.
14 С. М. Грабчыкаў	^47
Характэрны. 1. Які мае адметныя, рэзка выяўленыя, своеасаблівыя рысы.
Толькі ад вагранак і электраплавільнай печы далятала характэрнае патрэскванне ды прыглушана гула вентыляцыя. У. Карпаў.
2.	Уласцівы пэўнай асобе, прадмету, з’яве.
Гэта было бадай што самае характэрнае ў яго [К. Чорнага] — знайсці такое слова, каб ты адразу адчуў сябе проста. ЯСкрыган.
ХАРАШЫЦЬ // ХАРАШЭЦЬ
Харашыць. каго-што. Разм. Надаваць болып прыгожы, прывабны выгляд.
Раіса села напроці і маленькім напілачкам пачала харашыць пазногці. М. Лобан.
Харашэць. Станавіцца больш прыгожым, прывабным.
Калі [Анатоль] усміхаўся, паказваючы свае прыгожыя белыя зубы, надта харашэў з твару. В. Адамчык.
ХАЎРУСНІЦКІ // ХАЎРУСНЫ
Хаўрўсніцкі. Разм. Агульны, сумесны.
Хаўрусніцкая работа.
Хаўрўсны. Разм. Я кі належыць хаўрусу — групе людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі.
Хаўрусная малатарня.
ХВАЛЕБНЫ // ХВАЛЕНЫ / ХВАЛЕНЫ
Хвалёбны. Поўны пахвалы, з пахвалою.
У «Чырвоны бор» часта наведваліся работнікі раённай газеты. Яны звычайна заходзілі да старшыні, гутарылі з ім, запісвалі з яго слоў тое, што ім трэба было, і пісалі хвалебныя артыкулы. Р. Сабаленка.
Хвалены. Тое, што і х в а л ё н ы.
Забуду многіх музыкантаў хваленых, але й прад смерцю прыгадаю зноў — далёка ў полі, на пагорках варненскіх, язычніцкія скрыпкі цвыркуноў. Н. Гілевіч.
Хвалёны. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены.
Галя была самая прыкметная сярод дзяўчат .. Ды і хлопец да яе прыязджаў з горада .. Працаваў на заводзе пасля арміі. Хвалёны, прыгожы, паважаных банькоў хлопец! В. Мыслівец. II Іран. Пераацэнены (звычайна пра тое, што аказалася нявартым
пахвалы). ККаліноўскі выкрывае хвалёны царскі маніфест аб скасаванні паншчыны. С. Александровіч.
ХВАРАВІТЫ // ХВОРЫ
Хваравіты. 1. Які часта хварэе; схільны да захворвання.
Мачыха, жанчына хваравітая, трывала нядоўга, і аднаго году напрадвесні яе вынеслі за вёску пад дубовы крыж. В. Адамчык.
2.	перан. Празмерны, перабольшаны, ненармальны.
Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было — мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў яго раптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. 3. Бядуля. II Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане. Леніны вочы пазіралі ў Нініны, зусім блізенька, у мутным святле ліхтароў, што падала праз вокны, быў відаць іх хваравіты бляск. Л. Арабей.
Хвбры. Які хварэе, пераносіць якую-н. хваробу.
С і н о н і м: нездаровы.
Агледзеўшы хворага, Наташа пераканалася, што яе дапамога сапраўды была тэрмінова неабходна. У. Краўчанка.
ХВАСТАВЫ // ХВАСТАТЫ // ХВАСТЦОВЫ
Хваставы. 1. Які мае адносіны да хваста.
Спінны і хваставы плаўнікі ў плоткі шэрыя, а ўсе іншыя — светла-чырвоныя. А. Матрунёнак.
2.	Які знаходзіцца ў хвасце, ззаду чаго-н.
Сяргей з кандуктарам ехалі ў тамбуры хваставога вагона, які асабліва кідала ў бакі. /. Гурскі.
Хвастаты. 3 доўгім ці густым хвастом; з хвастом наогул.
Такіх земнаводных, як трытон, з вузкім доўгім целам і хвастом аб’ядноўваюць пад назваю хвастатых. Заалогія.
Хвастцбвы. Які мае адносіны да хвастца — ніжняй часткі пазваночніка чалавека.
Хвастцовыя пазванкі.
ХВАТКІ // ХВАЦКІ // ХВОСТКІ
Хваткі. Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, хутка схоплівае і ўтрымлівае што-н.; учэпісты; спрытны.
Кожны з нас бадзёры, ўпарты, хваткі, мы яшчэ не зведалі тугі. П. Прануза.
Хвацкі. 1. Удалы, спрытны, маладзецкі.
Гэты стары салдат, хвацкі рубака, узнагароджаны трыма георгіеўскімі крыжамі, потым камандзір эскадрона ў Будзёнаўскай конарміі. В. Хомчанка.
2.	Разм. Вельмі добры, слаўны.
Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі. /. Навуменка.
Хвбсткі. Які моцна, балюча сцябае.
Якраз пачаўся халодны хвосткі дождж. Ужо не адзін раз клаўся на Новагарадок снег, але яму пакуль не хапала сілы, каб утрымацца на зямлі. Л. Дайнека.
ХВОРАСТ// ХВОРАСЦЬ
Хвбраст. зб. Сухія галінкі з дрэў ці хмызняку.
Агонь апошні хвораст знішчыў. А. Куляшоў.
Хвбрасць. Разм. Хвароба, недамаганне, хваравіты стан.
У Мікалаеўшчыне розныя рэўматычныя хворасці выганялі з дапамогай мясцовай гразі. М. Лужанін.
ХЛЕБАРОБСКІ // ХЛЕБАРОБЧЫ
Хлебарббскі. Які мае адносіны да хлебароба; які належыць, уласцівы хлебаробу.
Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. С. Грахоўскі.
Хлебарббчы. Які мае адносіны да хлебаробства — апрацоўкі зямлі для вырошчвання хлеба.