Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Трамбон. Духавы музычны інструмент нізкага і рэзкага тэмбру, які мае выгляд двойчы выгнутай трубкі з шырокай гарлавінай.
Падвывалі трамбоны, раскаціста грымела піяніна, тоненькім ручайком ліўся голас скрыпкі. AL Капыловіч.
Тромб. Згустак крыві, які ўтварыўся ў крывяносным сасудзе ці ў сэрцы.
Часам пры рэўматызме і некаторых іншых хваробах пашкоджваецца ўнутраная абалонка сэрца ці крывяноснага сасуда. На месцы пашкоджання кроў пачынае згортвацца і ўтвараюцца згусткі крыві, ці тромбы. Анатомія і фізіялогія чалавека.
ТРАНЗІСТАРНЫ // ТРАНЗІТНЫ
Транзістарны. Заснаваны на выкарыстанні транзістараў — паўправаднікоў, прызначаных для ўзмацнення, пераўтварэння электрычных сігналаў.
Радыё ўвайшло ў наш быт, і сёння немагчыма ўжо ўявіць кватэру без звычайнага сецявога ці транзістарнага прыёмніка або просценькага дынаміка. ЛіМ.
ТранзІтны. Які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім-н. пункце (пра пасажыраў); прызначаны для такіх пасажыраў; які ідзе без перагрузкі на прамежкавых станцыях.
У транзітнага пасажыра ўражанне пра гарады звычайна складваецца па вакзалах. ЯСіпакоў.
ТРАНСПАРЦЁР // ТРАНСПАРЦІР
Транспарцёр. 1. Механічнае прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння грузаў, асобных дэталей.
С і н о н і м: канвеер.
Узяліся мы дружна, стужка транспарцёра аж прагіналася, несучы ў вагон бясконцую плынь жытніх зярнят. У. Дамашэвіч.
2.	Браніраваная машына для перавозкі пяхоты на поле бою і для разведкі.
С і н о н і м: бронетранспарцёр.
Два танкі вельмі асцярожна, адзін па правым баку дарогі, другі па левым мінулі транспарцёры і набліжаліся да мастка. В. Быкаў.
Транспарцір. Прыбор у выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, прызначаны для пабудовы і вымярэння вуглоў на чарцяжах.
Для вымярэння вуглоў прымяняецца асобы прыбор — транспарцір. Геаметрыя.
ТРАСЯНІНА // ТРАСЯНКА
Трасяніна. 1. Калыванне, падкідванне пры яздзе па няроўнай дарозе.
— Я, напрыклад, нядаўна ехаў у поездзе, дык такая была страшэнная трасяніна, што ледзь на нагах трымаўся. Звязда.
2.	Разм. Сварка, калатня.
I ўсё ўставала прад вачыма беднае кабеты: .. сваркі, трасяніна. ЯКолас.
Трасянка. Стрэсенае з саломай сена на корм жывёле.
3	катуха, у які мы кідалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі. ЯБрыль.
ТРАФЕЙНЫ // ТРАХЕЙНЫ
Трафёйны. Які з’яўляецца трафеем, захоплены як трафей.
Дачка Алеся ў цёмны бор пайшла з трафейным аўтаматам. М. Аўрамчык.
Трахёйны. Спец. Які мае адносіны да трахеі — дыхальнага горла.
Трахейная трубка.
ТРАФІЧНЫ // ТРАХЕІЧНЫ
Трафічны. Спец. Які мае адносіны да жыўлення органаў і тканак, да абмену рэчываў.
Трафічная функцыя нервовай сістэмы — гэта такая функцыя, якая альбо паскарае, альбо, наадварот, замаруджвае працэс харчавання. Беларусь.
Трахеічны. Які мае адносіны да трахея — двухскладовай стапы ў антычным вершаскладанні.
Трахеічны размер верша.
ТРУБАЧНЫ / ТРУБКАВАТЫ // ТРУБКАВЫ // // ТРУБНЫ // ТРУБЧАСТЫ
Трўбачны. Зроблены з труб, трубак.
Трубачныя рыштаванні.
Трубкаваты. Тое, што і трубчасты.
Трубкаватае сцябло. Трубкаватыя фільтры.
Трўбкавы. Які мае адносіны да трубкі — трубы невялікага сячэння.
Трубкавая падача паліва.
Трўбны. 1. Які мае адносіны да трубы; звязаны з вытворчасцю труб.
Трубны завод. Трубны дым.
2.	Які ўтвараецца музычным інструментам—трубой; які нагадвае гукі трубы.
Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў. У. К,раўчанка.
Трубчасты. Які мае форму трубы, трубкі; які складаецца з трубачак (пра будову рэчыва).
Трубчастая косць. Трубчастая будова глебы.
I.; .ч.-.і г ,!Ж:
ТРУМ // ТРУМО
Трум. Унутранае памяшканне карабля паміж палубай і днішчам, прызначанае для розных грузаў.
Пагода была ціхая, агні відаць далёка, ну і паклалі мяшкі
з мукою не ў трум, а перад рулявою рубкаю, каб лягчэй згружаць. В. Карамазаў.
Трумо. нескл. Высокае стаячае люстра.
Сярожка, пакуль маці гаварыла з бацькам, насцярожана прыціх ля трумо, скруціў стружку і засунуў за канапу, абтрос на грудзях кашульку. Полымя.
ТРЭНІРАВАНЫ // ТРЭНІРОВАЧНЫ
Трэніраваны. Які прайшоў добрую трэніроўку; добра развіты рэгулярнай трэніроўкай.	>
Рослы, зграбны .. у дасканала падагнаным кіцелі, пад якім адчувалася дужая, трэніраваная постаць, з залатой зоркай на кіцелі, з дасканалай выпраўкай, ён [Чарняхоўскі] быў у гэты час вельмі прыгожы, мужна прыгожы.. 1. Мележ.
Трэнірбвачны. Які мае адносіны да трэніроўкі; прызначаны для яе.
Мужчына .. хутка, па-вайсковаму надзеў трэніровачны касцюм, абуў кеды .. і лёгенька, паволі пабег па сцежцы. А. Жук.
ТУЛІЦЦА // ТУЛЯЦЦА
Туліцца. !. Гарнуцца, прыціскацца, хінуцца.
Там і тут чадзелі агні, людзі туліліся да іх, кашлялі, адмахваючыся ад камарэчы. Р. Шкраба.
2.	Мець прытулак, прыстанішча, размяшчацца дзе-н. у цеснаце.
Вялізная Маніна сям’я з шасці дачок, двух сыноў і бацькі з маткай туліцца ў старой цеснай хаце. А. Васілевіч.
3.	перан. Размяшчацца дзе-н. у зацішным месцы, пад аховай чаго-н.
Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Я. Колас.
Туляцца. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца; сланяцца са скрытнымі намерамі.
Апроч усяго, ён [Бацяноўскі] шпіён і даносчык. Лабановіч потым не раз прыкмячаў, як дзяк туляўся па падвоканню. Р. Шкраба.
ТЫЛАВЫ // ТЫЛЬНЫ
Тылавы. Які мае адносіны да тылу, знаходзіцца ў тыле, абслугоўвае тыл.
Хвойнікі і бярэзнікі дзядзька абыходзіў, ведаючы, што ў іх
ці каля іх размешчаны нямецкія батарэі ды іншыя тылавыя часці. /. Шамякін.
Тыльны. Які знаходзіцца за чым-н.; знешні; адваротны.
Па жэстах яго, па тым, што ён, напрыклад, выціраў пот з ілба — не далоняй, а тыльнай стараной рукі, я вызначыў, што ён таксама з механізатараў, і не памыліўся. /. Шамякін.
ТЫНК // ТЫНКАВАННЕ // ТЫНКОЎКА
Тыкк. Маса густога вапнавага раствору з пяском, глінай і інш,, які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен і г. д.
Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, а вы не падаяце вестак,— дзяўчына кажа мне ў адказ і тынк замешвае, як цеста. М. Аўрамчык. || Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Недалёкі выбух. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Дзынкнула разбітая шыба. /. Мележ.
Тынкаванне. Пакрыццё сцен ці столі тынкам, каб зрабіць паверхню гладкай.
Тынкаванне сцен закончана ў тэрмін.
Тынкоўка. 1. Пакрыццё сцен ці столі тынкам; тынкаванне.
У пачатку гэтага рова было глінішча, там брала гліну для тынкоўкі і на печы ўся вёска, таму амаль заўсёды ўлетку дарога пад вокнамі ў завулку была як пафарбаваная. /. Чыгрынаў.
2.	Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў.
Каля балконных дзвярэй на сцяне жаўцела адбітая тынкоўка. М. Даніленка.
ТЫПАВЫ // тыповы
Тыпавы. Які з’яўляецца ўзорам, мадэллю для чаго-н.; стандартны.
Усе магазіны размешчаны ў параўнаўча нядрэнных тыпавых памяшканнях. Звязда.
Тыповы. Які часта сустракаецца; характэрны, звычайны.
У кожным самым аддаленым кутку тыповым селянінам, на плечы якога лягла адказнасць за ўраджай, стаў механізатар. I. Навуменка.
Няправільна. Школа была зусім новая, у два паверхі, як і ўсе збудаваныя перад вайною па тыповаму (трэба: па тыпавому) праекту сельскія дзесяцігодкі. /. Грамовіч.
ТЫТАНАВЫ // ТЫТАШЧНЫ
Тытанавы. Які мае ў сваім саставе хімічны элемент тытан, мае адносіны да тытану.
Тытан і тытанавыя сплавы маюць вялікую трываласць, вязкасць, каразійную ўстойлівасць і шырока выкарыстоўваюцца ў турбаі караблебудаванні, ракетнай, авіяцыйнай тэхніцы і інш. БелСЭ.
Тытанічны. Незвычайны па фізічнай ці маральнай сіле, розуму, таленту; вельмі вялікі па сіле, размаху, напружанасці; грандыёзны.
Нельга не здзіўляцца яго [А. Я. Багдановіча] сапраўды тытанічнай працаздольнасці. Полымя.
ТЭЛЕВІЗАРНЫ //ТЭЛЕВІЗІЙНЫ
Тэлевізарны. Які мае адносіны да тэлевізара, прызначаны для яго.
Цяпер тэлевізарныя экраны вялікія, добра глядзіцца ўсякая перадача. Тэлевізары нашы ўжо не такія, якімі былі першыя выпускі. Звязда.
Тэлевізійны. ІІрызначаны для прыёму ці перадачы па тэлебачанню; які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлебачання.
Падчас размовы Ігнатовіч круціў у руках мадэль Астанкін скай тэлевізійнай вежы, соты раз разглядаў драбнюткія дэталі яе, захапляўся ўмельствам юных майстроў — выхаванцаў прафтэхвучылішча. /. Шамякін.
Няправільна. Усё знаёма, прывычна, і Куляшу здавалася. што нібы і не з ім гэта ўсё робіцца, а з некім другім, у другой хаце, а ён глядзіць на ўсё гэта на маўклівым тэлевізійным (трэба: тэлевізарным) экране. А. Жук.
ТЭЛ ЕФАНІЗАВАЦЬ // ТЭЛЕФАНАВАЦЬ
Тэлефанізаваць. што. Правесці тэлефанізаныю чаго-н., за бяспечыць тэлефонам.
Тэлефанізаваць дамы пасёлка.
Тэлефанаваць. Пазваніць па тэлефоне; паведаміць што-н па тэлефоне.
Ен табе ўвечары раз тэлефанаваў на кватэру, але гаспадыня сказала, што ты позна прыходзіш. X. Лялько.
ТЭМА // ТЭМАТЫКА
Тэма. Кола жыццёвых з’яў, падзей, якія з’яўляюцца зместам мастацкага твора ці ляжаць у аснове навуковага даследавання, даклада і інш.; прадмет гутаркі.
Для аўтара важна не толькі вызначыць тэму, глыбока разабрацца ў сутнасці праблемы, назапасіць факты і аргументы, але і ў кожным выпадку знайсці такую форму арганізацыі матэрыялу, якая б адпавядала менавіта гэтай тэме, гэтым фактам. Б. Стральцоў.
Тэматыка. Сукупнасць тэм.
Тэматыка лірычных твораў ЯКоласа надзвычай разнастайная. Беларусь.
У
УБЕГЧЫ // УЗБЕГЧЫ
Убёгчы. Увайсці куды-н. бягом.
3	раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Р. Сабаленка.
Узбёгчы. 1. Падняцца бягом куды-н. уверх, на больш высокае месца.
Разгневаны княжыч па адкрытай, засланай мядзведжымі і барсуковымі шкурамі галерэі ўзбег на другі ярус церама і вока ў вока сутыкнуўся з маці і братам Някрасам. Л. Дайнека.
2.	Бягом зайсці, трапіць куды-н.; забегчы.
Стукнула брамка, і на двор узбегла дзяўчынка. А. Асіпенка. II Імгненна з’явіцца, выступіць; набегчы. Крывавая падцечына ўзбегла на вока. Р. Сабаленка. || перан. Раптоўна ўзнікнуць, паявіцца, прыйсці. I тут, як кажуць, мімаволі ўзбегла на памядь вядомая песня. I. Грамовіч.
УБІЦЦА // УЗБІЦЦа
Убіцца. 1. Разм. Улезці, забрацца ўнутр чаго-н., куды-н.