• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Захоплены такімі думкамі, Далібор і не заўважыў, як ад’ехаўся ад сваёй дружыны і ўбіўся ў строй новагародскіх пешцаў Л. Дайнека. II Зайсці, залезці ў недазволенае месца, у шкоду Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і ця'лушка-пярэзімак убіліся ў шкоду. С. Александровіч.
    2.	перан. Разм. Пранікнуць у якое-н. асяроддзе; уцерціся, улезці куды-н.
    I Стаха знаходзяць — убіўся ў прымакі да палескага дзядзькі. М. Лужаніп.
    3.	Разм. He выходзіць, не ісці (з галавы, думак)
    Тыдні са два не бачыла Арына агранома .. Улез у галаву, убіўся, спакою не дае. Б. Стральцоў.
    Узбіцца. на каго-што. 1. Нечакана наскочыць на каго-што-н.
    С і н о н і м: наткнуцца.
    Ад невялічкай газнічкі, што стаяла на паліцы каля абразоў, хапала святла толькі на тое, каб не ўзбіцца на чалавека. М. Лобан.
    2.	Нечакана сустрэцца, сутыкнуцца з кім-чым-н. непажаданым, непрыемным.
    Сінонім: напароцца.
    — Перадумаў я, хлопцы. Начуйце. Час позні, можна і на ваўка дзе ўзбіцца. У. Паўлаў.
    3.	Разм. Натрапіць, набрысці на што-н.
    — Ішоў, ішоў, узбіўся на бураковае поле. М. Лужанін.
    4.	Разм. 3 цяжкасцю абзавесціся чым-н.
    С і н о н і м: разжыцца.
    Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ўсё ніяк не маглі ўзбіцца. А. Васілевіч.
    УБРАНАСЦЬ // УБРАННЕ / УБРАНСТВА
    Убранасць. Упарадкаванасць, упрыгожанасць.
    Святочная ўбранасць вуліцы.
    Убранне. Адзенне, убор; строі.
    Побач — невялікая люстраная вітрына, поўная ўзораў жаночага ўбрання. М. Машара. II Тое, што ўпрыгожвае сабой што-н. I тут зусім нечакана паваліў снег. Ціхі такі, спорны. Неўзабаве ўся зямля была ў белым убранні. Р. Ігнаценка.
    Убранства. Разм. Тое, што і ў б р а н н е.
    I між усякага ўбранства відна і дзядзькава апратка, пільчак і шапачка-аЛадка. Я. Колас.
    УВАГА // УВАЖЛІВАСЦЬ
    Увага. 1. Сканцэнтраванасць зроку, слыху на чым-н., накіраванасць думкі на што-н.; цікавасць да чаго-н.
    Сказаць праўду, на Ганьчыны прыборы старшыня не вельмі звяртае ўвагу. А. Васілевіч.
    2.	Клапатлівыя, чулыя адносіны, прыхільнасць да каго-чаго-н.
    Ласкава свяціліся вочы ў кожнага, каму ўдавалася заслужыць увагу Гермінкі. Р. Няхай.
    Уважлівасць. 1. Праяўленне ўвагі да каго-чаго-н.; засяроджанасць увагі.
    Уся ўважлівасць хлопчыка была скіравана на агонь лучыны. 3. Бядуля.
    2.	Уважлівыя адносіны да каго-н., прыхільнасць, добразычлівасць.
    Бацькі з падкрэсленай уважлівасцю глядзелі адно за адным, як асірацелыя дзеці. А. Асіпенка.
    УВАЖАНЫ // УВАЖЛІВЬі / УВАЖНЫ
    Уважаны. Такі, да якога аднесліся з увагаю.
    Уважаная просьба.
    Уважлівы. Які ставіцца да чаго-н. з увагай; які выказвае ўвагу; старанны; чулы, клапатлівы.
    Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў ду.мках і імкненнях. А. Кулакоўскі.
    Уважны. Тое, што і ўважлівы.
    Уважная прычына. Уважны слухач.
    УВАЖЫЦЬ // УЗВАЖЬІЦЬ
    Уважыць. 1. каго-што. Аказаць каму-н. павагу, праявіць увагу да каго-н.
    Як ні ўпіралася Поля, а прысесці да стала прыйшлося — трэба было ўважыць гасцей. М. Арочка.
    2.	каму. Зрабіць уступку, прыняўшы пад увагу што-н.; уступіць.
    Я ж цябе ведаю, ты яму не саступіш і ён табе не ўважыць. /. Гурскі.
    Узважыць. каго-што. 1. Вызначыць вагу, цяжар кагочаго-н.
    Клара ўзяла скрутак, здзівілася яго лёгкасці, узважыла на руцэ і разгарнула. В. Хомчанка.
    2.	перан. Абдумаць, ацаніць што-н.
    Тамара не спала ўсю ноч, усё перадумала, усё ўзважыла. М. Гроднеў.
    УВАЛАЧЫ // УЗВАЛАЧЫ
    Увалачы. каго-што. Разм. 1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці што-н. унутр чаго-н.
    Неяк пасля абеду .. ля ўваходу ў палатку пачуліся галасы, тупат, і двое санітараў увалаклі насілкі з параненымі. В. Быкаў.
    2.	Украсці.
    Воўк увалок авечку.
    Узвалачы. каго-што. Разм. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае; усцягнуць; з цяжкасцю узвезці што-н. куды-н.
    Але вось конь узвалок сані на горку і пайшоў лягчэй, мы нават пачалі адставаць. У. Дамашэвіч.
    УВАЛІЦЦА // УЗВАЛІЦЦА
    Уваліцца. 1. Упасці, праваліцца куды-н.
    Каб не ўваліцца ўпоцемках у якую-небудзь яму, Пераход увесь час глядзеў сабе пад ногі. А. Кулакоўскі.
    2.	Стаць упалым; запасці.
    I Нюра вельмі пахудзела, пахудзела і пастарэла. Шчокі ўваліліся, каля губ маршчыны. Вочы сумныя. Л. Арабей.
    3.	Разм. 3 шумам, грукатам увайсці куды-н.; уварвацца няпрошаным.
    Тое, што столькі мужчын уналілася адразу ў хату, мусіць, спалохала гаспадыню. Р. Сабаленка.
    УзвалІцца. Разм. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на кагошто-н.
    — Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... He падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся. I. Пташнікаў.
    УВАЛІЦЬ//УЗВАЛІЦЬ
    Уваліць. 1. што. Укінуць, унесці куды-н. што-н. цяжкае, грувасткае.
    Уваліць камень у канаву. || Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.
    2.	што. Разм. Праваліць, абваліць; абрушыць што-н. унутр чаго-н.
    Крышу ўваліла.
    3.	Разм. Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам.
    I раптам у двор уваліла гурба дзяцей. /. Шамяк.ін.
    Узваліць. каго-што на каго-што. 1. Падняўшы што-н. цяжкае, пакласці, нагрузіць, наваліць.
    Чалавек дваццаць сялян, узваліўшы невад на сані, выходзяць на затокі. Я. Колас.
    2.	перан. Разм. Прымусіць выконваць якую-н. работу, абцяжарыць работай.
    — Мала паездак, дык на мяне яшчэ і сельгасаддзел узвалілі. Т. Хадкевіч.
    3.	перан. Незаслужана абвшаваціць у чым-н., прыпісаць каму-н. што-н. ганебнае.
    [Языковіч] узваліў на Зіну Дарошка бадай усю віну за недахопы ў брыгадзе. П. Кавалёў.
    УВАР//УЗВАР
    Увар. Колькасць, аб’ём, на які паменшала што-н. пры варцы.
    Увар мяса невялікі.
    Узвар. Адвар з ягад, траў і інш.
    Часам заходзіць да іх суседка, Вальчына матка, прынясе матцы якога ўзвару з зёлкаў, забярэ малых, накорміць. Л. Арабей.
    УВАХОД // УВАХОДЗІНЫ
    Увахбд. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н.
    На шпітальным двары было цёмна, гарэла некалькі ліхтароў толькі над уваходам у будынак. КЧорны.
    Увахбдзіны. адз. няма. Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне.
    Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. А. Ус.
    УВЕЗЦІ // УЗВЕЗЦІ
    Увёзці. што. Завезці, даставіць куды-н., унутр чаго-н.
    Увезці калёсы ў гумно.
    Узвёзці. каго-што. Завезці, прывезці наверх, на паверхню чаго-н.
    Буланы, дробна ступаючы нагамі, узвёз іх на высокі бераг. 1. Чыгрынаў.
    УВЕСЦІ // УЗВЕСЦІ
    Увёсці. каго-што. 1. Прымусіць увайсці ўнутр чаго-н., прывесці куды-н.
    [Леапольд] усё стаяў ля сына, як той пераадзяваўся, каб увесці яго ў хату самому. КЧорны.
    2.	Уключыць у што-н., зрабіць дзейным ці ўжывальным.
    Аўтар старанна сабраў і ўвёў у навуковы абыход многія зусім неврдомыя факты. В. Івашын.
    3.	Устанавіць, укараніць; пакласці пачатак чаму-н.
    Калі Старыца апынулася ў партызанскай зоне, яе жыхары зноў сышліся ў калектыў і ўвялі ў вёсцы даваенныя парадкі. Т. Хадкевіч.
    4.	Пазнаёміць, дапамагчы асвоіцца з чым-н.
    Работа ў газеце ўвяла мяне, калі так можна сказаць, у самую гушчу літаратурнага жыцця. У. Карпаў.
    Узвёсці. каго-што. 1. Ведучы, дапамагчы ці заставіць узысці, падняцца наверх чаго-н.; вывесці.
    Палявая дарога ўзвяла на бальшак. Перад Надзяй ва ўсёй шырыні адкрылася Калінаўка. М. Ткачоў.
    2.	Прывесці зброю ў гатовае да выстралу становішча.
    He спыняючыся, Пеця ўзвёў аўтамат і націснуў на гашэтку. /. Сіняўскі.
    3.	Збудаваць, пабудаваць, паставіць.
    А далей глядзі — дзяўчаткі тыя дваццаць вёснаў ходзяць па зямлі. А ўжо іх рукі залатыя больш паловы Мінска ўзвялі. П. Панчанка.
    4.	перан. Прыпісаць каму-н. што-н. заганнае, адмоўнае, дрэннае; несправядліва абвінаваціць.
    Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Т. Хадкевіч.
    УВІВАЦЦА // УЗВІВАЦЦА
    Увівацца. 1. Уплятацца, укручвацца пры віцці, звіванні.
    Стужка добра ўвіваецца ў косы.
    2.	Разм. Вярцецца каля каго-чаго-н., неадступна хадзіць за кім-н.; дагаджаць каму-н., дамагаючыся чаго-н.
    Ля начальніка ўвівайся, кожны крок яго прадбач. Ен смяецца — ты ўсміхайся, ён надзьмецца — ты заплач. У. Корбан. || Пастаянна знаходзіцца пры кім-н., заляцацца да каго-н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіхаюцца. А. Савіцкі.
    Узвівацца. 1. Намотвацца.
    Нітка ўзвіваецца на шпульку.
    2.	Імкліва паднімацца ўверх, узлятаць увысь.
    Полымя агню ўзвіваецца ўгору. II Пра песні, гукі, галасы і пад. Узвіваюцца песні над краем. II Пра каня. Конь узвіўся на дыбкі. А. Кулакоўскі.
    'УГАВАРЫЦЦА // УЗГАВАРЫЦЦА
    Угаварыцца. Загадзя дамовіцца, згаварыцца аб чым-н.; прыйсці да згоды.
    Аленка чакала Сцёпку, як яны і ўгаварыліся, на сцежцы каля Дзям’янавай клуні. ЯКолас.
    Узгаварыцца. Разм. Разгаварыцца, пачаць гаворку.
    Сабраліся знаёмыя дый узгаварыліся.
    УГАРЭЦЦА // УЗГАРЭЦЦА
    Угарэцца. Пачаць добра гарэць, разгарэцца.
    Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло.. ЯКолас.
    Узгарэцца. 1. Пачаць гарэць, загарэцца; разгарэцца; запалаць.
    Дровы добра ўзгарэліся. II Заблішчаць пад уздзеяннем якога-н. пачуцця (пра вочы); азарыцца якім-н. пачуццём; стаць гарачым. Хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю. В. Быкаў.
    2.	Узбудзіцца, запаліцца якім-н. пачуццё.м.
    Сядзім мы з Барысам у канторы майстроў цэха, і ён расказвае мне, як некалі ўзгарэўся жаданнем стаць матросам. В. Мыслівец.
    3.	перан. Разм. Раззлавацца, абурыцца.
    У той дзень яны ўпершыню пасварыліся. Марыя папракнула мужа за яго недарэчныя жарты, і Аляксей Іванавіч узгарэўся. А. Шашкоў.
    УГНАЕННЕ // УГНОЙВАННЕ
    Угнаённе. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для паляпшэння росту раслін і павышэння ўраджаю.
    Са станцыі толькі званілі, каб забіралі ўгнаенне. А. Пальчэўскі.
    Угнбйванне. Унясенне ў глебу гною ці мінеральных угнаенняў.
    Для ўгнойвання палёў у сельгасарцелі падрыхтавана 12 тысяч тон тарфакрошкі. Звязда.
    УГОДДЗЕ // УГОДК!
    Угоддзе. Участак зямлі, які мае гаспадарчае прызначэнне.
    Васіліна забрала ў Люды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай, разглядаючы калгасныя ўгоддзі і іх межы. Т. Хадкевіч.
    Угбдкі. адз. няма. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты; наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.
    Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75-я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У. Юрэвіч.