Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
РЫБАЦКІ / РЫБАЧЫ // РЫБНЫ
Рыбацкі. Які мае адносіны да рыбака, рыбацтва.
Пагаслі агеньчыкі ў вокнах рыбацкага пасёлка. Т. Хадк.евіч.
Рыбачы. Які мае адносіны да рыбака, належыць яму.
Рыбачая лодка. Рыбачая вопратка.
Рыбны. 1. Які мае адносіны да рыбы.
Рыбныя запасы. Рыбны рынак.
2. Багаты рыбай.
Рыбная рэчка. Рыбнае месца.
РЭАКТАР //РЭАКТЫЎ
Рэактар. Апарат або ўстаноўка, якая дзейнічае на аснове розных тыпаў фізіка-хімічных рэакцый.
Распрацоўваюцца новыя, усё больш дасканалыя віды рэактараў. Маладосць.
Рэактыў. Рэчыва, якое выклікае характэрную рэакцыю ў злучэнні з іншым рэчывам і тым самым дапамагае выявіць наяўнасць апошняга ў якім-н. саставе, злучэнні.
Лабараторнае даследаванне тавараў праводзіцца з дапамогай прыбораў, апаратаў і рэактываў. Таваразнаўства.
РЭАЛІСТЫЧНЫ // РЭАЛЬНЫ
Рэалістычны. 1. Які разумее і ўлічвае рэальныя абставіны; практычны.
Глыбока рэалістычнае мастацтва — па-сапраўднаму народнае, выяўляе вызваленчыя імкненні працоўных мас, іх гуманістычныя ідэалы. БелСЭ.
2. Які мае адносіны да рэалізму — творчага метаду ў літаратуры і мастацтве.
Спосаб паказу Кулакоўскім калектыву таксама цікавы, глыбока рэалістычны. Я. Скрыган.
Рэальны. 1. Які існуе ў рэчаіснасці; не выдуманы, сапраўдны.
Адлюстраванне лодкі ў возеры нічым не адрознівалася ад рэальнай лодкі на паверхні. В. Вольскі.
2. Заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін; магчымы для выканання, ажыццяўлення.
Калі да гэтага разведка вялася толькі на падставе навуковых прагнозаў, то цяпер ідэя вялікай нафты атрымала рэальную аснову. В. Якавенка.
РЭВЕРАНС//РЭВЕРС
Рэверанс. Пачцівы паклон з лёгкім прысяданнем на правую нагу.
Дзяўчынка ў чырвонай хустачцы няўмела прысядала, стараючыся зрабіць рэверанс. КЧорны.
Рэверс. Спец. Прыстасаванне, якое дае магчымасць мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок.
Многія з яго вучняў ужо самі стаяць за рэверсам паравоза, умела водзяць цяжкавагавыя саставы. Звязда.
РЭГРЭС//РЭГРЭСІЯ
Рэгрэс. Упадак у развіцці, рух назад, дэградацыя.
Пэўная група старой тэхнічнай інтэлігенцыі з усёй катастрафічнасцю адчула аднойчы, што іх клас гіне, што лінія іхняга класа — не прагрэс, а рэгрэс. Б. Мікуліч.
Рэгрэсія. Спец. Адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, за кошт чаго павялічваецца суша.
У кнігах па геалогіі часта сустракаюцца выразы: «наступленне мора», «адступленне мора» або, па-вучонаму, «трансгрэсія» і «рэгрэсія мора», што азначае тое ж самае. А. Чаркасаў.
РЭГУЛІРОВАЧНЫ // РЭГУЛЯРНЫ // РЭГУЛЯТАРНЫ // // РЭГУЛЯЦЫЙНЫ
Рэгуліровачны. Які прызначаны, служыць для рэгуліроўкі, рэгулявання.
Утраіх спыніліся каля рэгуліровачнага паста, дзе сярод вуліцы стаяла русявая загарэлая дзяўчына са сцяжкамі. /. Мележ.
Рэгулярны. 1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.
3 гэтага часу пачаліся рэгулярныя рэйсы ўздоўж паўночных берагоў Азіі як з захаду на ўсход, так і з усходу на захад. Геаграфія СССР.
2. Які мае цвёрда ўстаноўленую арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.).
За Нёманам, у далейшых вёсках, падковай абдымаючы пушчу з захаду, збіраюцца варожыя часці: не толькі паліцэйскі зброд, але і рэгулярнае войска. Я. Брыль.
Рэгулятарны. Які мае адносіны да рэгулятара.
Рэгулятарная каробка.
Рэгуляцыйны. Які мае адносіны да рэгуляцыі; які служыць для рэгуляцыі, рэгулявання.
Рэгуляцыйныя работы. Рэгуляцыйныя збудаванні.
РЭДАКТАРСКІ // РЭДАКЦЫЙНЫ
Рэдактарскі. Які мае адносіны да рэдактара, належыць яму.
Рэдактарскі кабінет знаходзіўся ў другім канцы калідора. П. Ткачоў.
Рэдакцыйны. Які мае адносіны да рэдакцыі, да рэдагавання.
Рэдакцыйная праца з маладым пісьменнікам заключаецца ў выхаванні і навучанні яго пісаць добрыя рэчы, а не ў паспешлівым і некрытычным друкаванні кожнага слова. ЯКолас.
РЭЙД1 / РЭЙД2 // РЭЙС
Рэйд'. Месца стаянкі суднаў на якары каля берага.
Водгаласкі вайны чуліся на рэйдзе, дзе стаяў абпалены крэйсер ці браняносец. М. Лынькоў.
Рэйд2. 1. Пранікненне, налёт войск у тыл праціўніка з якой-н. баявой мэтай.
Наслухаўся я пра баі з белапалякамі, пра паходы, налёты, рэйды па тылах і — бывай астраномія. А. Асіпенка.
2. Нечаканая, раптоўная рэвізія, праверка каго-чаго-н. групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацый.
Кожную суботу праводзім рэйды праверкі. Звязда.
Рэйс. Шлях якога-н. транспарту па пэўнаму маршруту.
Шафёру не было як затрымлівацца. Ен спяшаўся ў рэйс. М. Гроднеў.
РЭКВІЗІТ // РЭКВІЗІТАР
Рэквізіт. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакля або здымкі кінафільмаў.
Усе дэкарацыі і рэквізіт здабываліся акцёрамі на месцы. Тэатру Галубка не трэба было нічога асабліва тэхнічнага, ён мог выступаць на любым памосце і нават проста на лужку. Я Рамановіч.
Н я п р а в і л ь н а. Ен успомніў, як на дваццаць сёмым годзе жыцця яго ахапіла неадольная прага маляваць. Ен купіў фарбы, мальберт, палатно, словам, увесь неабходны мастаку рэквізіт (можа: рыштунак?). /. К,лімянк.оў.
Рэквізітар. Той, хто адказвае за рэквізіт.
Я хутка пазнаёміўся з касцюмерамі, што апраналі мяне на спектаклях, з грымёрам і з рэквізітарам. ЯРамановіч.
РЭКЛАМА // РЭКЛАМАЦЫЯ
Рэклама. 1. Мерапрыемствы, якія праводзяцца для таго, каб стварыць шырокую вядомасць, папулярнасць каму-чаму-н.
Відаць, гэтым людзям была патрэбна гучная рэклама і доказы энергічнай дзейнасці для справаздачы перад сваімі гаспадарамі-філантропамі. М. Машара.
2. Аб’ява, паведамленне з мэтай прыцягнуць увагу да чаго-н.
Насупраць на другім баку вуліцы мігцела агнямі малінавая рэклама кафэ. М. Вышынскі.
Рэкламацыя. Прэтэнзія прадпрыемству, скарга на нізкую якасць яго тавару з патрабаваннем аплаціць страты.
Наступныя два прыборы выйшлі са строю пасля таго як
фірме была адпраўлена рэкламацыя. Новую рэкламацыю не высылалі, спадзяваліся, што прыедзе спецыяліст фірмы і заадно наладзіць астатнія прыборы. М. Гроднеў.
РЭЛІКВІЯ // РЭЛІКТ
Рэліквія. Рэч, якая беражліва захоўваецца і шануецца як памяць пра мінулае.
3 маленькаю латкай і локцем працёртым вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка — мая франтавая рэліквія. П. Панчанка.
Рэлікт. Рэч або арганізм, якія засталіся як перажыткі ад старажытных эпох.
Некаторыя віды рыб у нас цяпер такія рэдкія, што аб іх можна гаварыць толькі як аб рэліктах. Полымя.
РЭМЕЗ // РАМІЗ
Рэмез. Маленькая птушка з атрада вераб’іных.
Сінічка-рэмез, якая жыве на поўдні, будуе з пушынак насення вярбы і таполі гняздо, закрытае з усіх бакоў, толькі з адной адтулінай для ўваходу (рэдка з дзвюма). Заалогія.
Раміз. 1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.
— Першы раміз — золата! — сказаў Ілья і стукнуў кулаком па сваіх картах, што паклаў перад ім Мікіта. Я Васілёнак.
2. Паўторны папераджальны ўдар (укол) у фехтаванні. Апошні раміз.
РЭПАРАЦЫЯ // РЭПАТРЫЯЦЫЯ
Рэпарацыя. звычайна мн. Плацяжы пераможанай краіны, якая развязала вайну, краіне-пераможцы на пакрыццё страт ад вайны.
Савецкі ўрад лічыць неабходным, каб, пачынаючы з 1 студзеня 1954 года, Германія была поўнасцю вызвалена ад уплаты рэпарацый. Звязда.
Рэпатрыяцыя. Зварот на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў, якія аказаліся за межамі сваёй краіны ў выніку вайны.
Ей паабяцалі перадаць справу пошукаў яе дзяцей у камісію па рэпатрыяцыі, якая пачала працаваць. Я. Шарахоўскі.
РЭПЕТЫТАРСКІ // РЭПЕТЫЦЫЙНЫ
Рэпетытарскі. Які мае адносіны да рэпетытара.
У Магілёве з кожным годам жыць станавілася цяжэй. Mi-
хайла з шостага класа гімназіі займаецца рэпетытарскай працай. С. Шушкевіч.
Рэпетыцыйны. Які мае адносіны да рэпетыцыі, прызначаны для яе.
У рэпетыцыйным пакоі Міхайлава чакалі ўдзельнікі драматычнага гуртка. Беларусь.
РЭПРЭСІРАВАНЫ // РЭПРЭСІЎНЫ
Рэпрэсіраваны. Падвергнуты пакаранню дзяржаўнымі органамі.
Муж Алены Загорскай у трыццаць сёмым годзе быў рэпрэсіраваны, таму фашысты адносіліся да гэтай сям’і з поўным даверам. 1. Новікаў.
Рэпрэсіўны. Які з’яўляецца пакараннем з боку дзяржаўных органаў; карны.
Аднак, нягледзячы на рэпрэсіўныя меры буржуазіі і царскіх улад, рэвалюцыйны рух у краіне разрастаўся. /. Саладкоў.
РЭСТАЎРАТАРСКІ // РЭСТАЎРАЦЫЙНЫ //
// РЭСТАЎРЫРАВАНЫ
Рэстаўратарскі. Які мае адносіны да рэстаўратара, рэстаўрацыі — аднаўлення ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.
Маскіруючыся высокімі словамі пра незалежнасць краіны, гэтыя антынародныя групоўкі галоўным у сваёй дзейнасці лічылі рэстаўратарскія мэты. Звязда.
Няправільна. Галерэя вядзе вялікую даследчую і рэстаўратарскую (трэба: рэстаўрацыйную) работу. Беларусь.
Рэстаўрацыйны. Які мае адносіны да рэстаўрацыі — аднаўлення старых ці пашкоджаных помнікаў культуры.
У час мінулай вайны частка калекцыі была страчана. Запатрабаваліся многія гады ўпартых пошукаў, складаныя рэстаўрацыйныя работы, перш чым у музейных залах Петрадварца зноў пачалі перазвоньвацца гадзіннікі-ветэраны. Звязда.
Рэстаўрыраваііы. Адноўлены (у розн. знач.).
Рэстаўрыраваная карціна. Рэстаўрыраваныя старыя парадкі.
РЭФЕРАТ // РЭФЕРЭНТ
Рэферат. 1. Кароткі пераказ зместу навуковай працы, кнігі, артыкула і г. д.
Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Л. Арабей.
2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг, артыкулаў і г. д.
Максім Танк тады прачытаў рэферат аб беларускай літаратуры і вершы. Д. Бугаёў.
Рэферэнт. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам ці кансультантам па пэўных пытаннях.
— Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. /. Шамякін.
РЭФЕРАТНЫ // РЭФЕРАТЫЎНЫ
Рэфератны. Які мае адносіны да рэферата; у форме рэферата.
Хоць паведамлевне, зробленае ў рэфератнай форме, і не заняло шмат часу, аднак пастаноўкай новай праблемы яно зацікавіла ўсіх прысутных. ЛіМ.
Рэфератыўны. Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і г д.
Тут аўтар рэфератыўна (прысл.) выкладае змест ужо вядомых публікацый. Полымя.
/ РЭФЛЕКСІЎНЫ // РЭФЛЕКТАРНЫ // РЭФЛЕКТОРНЫ // // РЭФЛЕКТЫЎНЫ
Рэфлексіўны. Тое, што і рэфлекторны.
Рэфлексіўны рух. Рэфлексіўная рэакцыя.
Рэфлёктарны. Які мае адносіны да рэфлектара — увагнутага люстра для адбіцця светлавых промняў.
Убранне пакоя дапаўняе яшчэ вялізны рэфлектарны ліхтар і тэлефонны апарат. Д. Цябут.