Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Разводка. [нструмент для развядзення зубоў пілы.
Прынёс напілак, разводку, прысеўшы на козлах, пачаў вастрыць пілу. М. Гроднеў.
РАЗВЯЗАНЫ // РАЗВЯЗНЫ
Развязаны. Распушчаны, расслаблены (пра канцы чаго-н. звязанага).
Развязаны вузел. Развязаны мех.
Развязны. Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека, яго паводзіны, абыходжанне).
Між тым Славік вырас грубым, развязным, самалюбівым хлопцам без ясных ідэалаў, без веры, без працоўных навыкаў. Полымя.
РАЗВЯСЕЛЕНЫ // РАЗВЯСЕЛЫ
Развясёлены. Прыведзены ў вясёлы настрой. Развяселеныя жартам слухачы. Развяселеныя дзеці. Развясёлы. Разм. Вельмі вясёлы.
Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала вулкавы пыл развясёлае войска. М. Стральцоў.
РАЗГАДВАННЕ // РАЗГАДКА
Разгадванне. Знаходжанне правільнага адказу на што-н. загаданае.
С і н о н і м: адгадванне.
Разгадванне загадкі. Разгадванне рэбуса.
Разгадка. Адказ, рашэнне загадкі, чаго-н. тайнага, незразумелага.
С і н о н і м: адгадка.
Захар каторы ўжо раз заўважыў, што думку сваю Максім Іванавіч усё роўна як не дагаворвае, абрывае ў такі.м месны, дзе застаецца загадка, але і разгадка сама напрошваецца. В. Карамазаў.
РАЗДРАЖНЕНЫ // РАЗДРАЖНЕНЫ // РАЗДРАЖНЯЛЬНЫ
Раздражнены. Такі, у якога выклікалі злосць, раздражненне.
Сінонім: раззлаваны.
1	яго мала відно на занятках. А калі і паказваецца, то маўклівы, раздражнены. А. Васілевіч.
Раздражнёны. 1. Які стаў хваравітым ад якога-н. раздражняльніка.
Раздражнёная скура.
2.	Які знаходзіцца ў стане злоснага ўзбуджэння; абвостраны, усхваляваны (пра пачуцці).
Андрэй, прыклаўшы трубку да вуха, пачаў слухаць. Адразу ж быццам холадам дыхнула — голас быў чужы, раздражнёны. Б. Сачанка.
Раздражняльны. Які лёгка раздражняецца; уразлівы, чуллівы.
Хворае дзіця звычайна капрызіць, становіцца раздражняльным, часта плача. Звязда.
РАЗЛАГОДЗІЦЬ // РАЗЛАГОДНЕЦЬ
Разлагбдзіць. каго. Разм. Зрабіць лагодным, болып лагодным.
— Ну чаго, чаго ты так марконішся? — змяніла тон Адэля і абняла яго .. — і гэтым разлагодзіла бацьку. П. Броўка.
Разлагоднець. Разм. Паддацца лагоднасці, стаць лагодным.
Васіль развесяліўся, разлагоднеў, быццам не ён сам, а Хведар зрабіў яму даўно жаданую ласку. М. Стральцоў.
РАЗЛІВАЛЬНЫ // РАЗЛІВАЧНЫ // РАЗЛІЎНЫ
Разлівальны. Які служыць для разлівання чаго-н.
Разлівальны чарпак. Разлівальная лыжка.
Разлівачны. Спец. Які мае адносіны да разліўкі, прызначаны для разліўкі.
Разлівачны пункт нафтабазы. Разлівачны цэх вінзавода.
Разліўны. Які прадаецца ў разліў; які наліваецца ў посуд пакупнікоў.
Разліўное піва. Разліўное малако.
РАЗМЕНЕНЫ // РАЗМЕННЫ
Размёнены. Абменены грашовы знак ці манета на больш дробныя ў адпаведнай колькасш'.
Ад размененага раніцай чырвонна ў кішэні не засталося і дробязі. ЛіМ.
Размённы. Які служыць, прызначаны для размену.
У каго няма разменнай манеты, перадавайце грошы на талоны. X. Жычка.
РАЗУМНЕЦЬ// РАЗУМНІЧАЦЬ
Разумнёць. Набірацца розуму, станавіцца разумнейшым.
Расце сынок і разумнее, а долі хлопчыку няма. Я. Колас.
Разўмнічаць. Разм. Паступаць па-свойму, лічачы сябе разумней за іншых; пускацца ў абстрактныя непатрэбныя разважанні.
Такі ўжо чалавек гэта: ён заўсёды разумнічае, мудрагеліць нешта, калі нават можна проста ўзяць ды зрабіць, як робяць усе людзі.
РАЗЬБОВЫ // РАЗЬБЯНЫ // РАЗЬБЯРНЫ // РАЗЬБЯРСКІ
Разьббвы. Які мае адносіны да разьбы — вінтавой нарэзкі.
Разьбовае кальцо. Разьбовы разец.
Разьбяны. Зроблены разьбой — узорамі, малюнкамі, выразанымі на цвёрдых матэрыялах; разны.
Сані стаялі каля даволі вялікай хаты з прыгожымі ўзорнымі аканіцамі і разьбяным ганкам. ЯВасілёнак.
Разьбярны. Які мае адносіны да мастацкай разьбы, прызначаны для разьбы.
Разьбярныя работы. Разьбярны інструмент.
Разьбярскі. Які мае адносіны да разьбяра, разьбярства.
Разьбярскае майстэрства.
РАЗЯРЫЦЬ // РАЗ’ЯРЭЦЬ
Раз’ярыць. каго. Прывесці ў ярасць.
Раз’ярыць звера. Раз’ярыць сабаку.
Раз’ярэць. Прыйсці ў ярасць.
Сінонім: раз’ярыцца.
Але Семяняка толькі раз'ярэў ад гэтага: — Як, мне слова не хочаце даць? М. Лобан.
РАМАНІЧНЫ / РАМАННЫ // PAMAHCK1 // РАМАНТЫЧНЫ
Раман'ічны. 1. Які мае адносіны да рамана — літаратурнага твора.
Проза Я. Коласа савецкага перыяду — гэта пераважна эпас буйных, раманічных форм і жанраў. Д. Гальмакоў.
2.	Звязаны з любоўнымі адносінамі.
Лабановіч заходзіць у кухню. Яму цікава паглядзець на сваю старожку, чыя асоба звязвалася раманічнаю гісторыяй з асобаю яго папярэдніка, гэтага самага Мітрафана Васільевіча. Я. Колас.
Раманны. Які мае адносіны да рамана — літаратурнага твора; уласцівы яму; раманічны.
Раманная пабудова твора. Раманны жанр.
Раманскі. Які ўзнік на аснове старажытнарымскай культуры або цесна звязаны з гэтай культурай.
Да раманскай групы належаць народы, мова якіх развілася на аснове лацінскай мовы. Эканамічная геаграфія зарубежных краін.
Рамантычны. 1. Які мае адносіны да рамантызму — напрамку ў літаратуры.
У гісторыі савецкай літаратуры гэты ранні этап вызначаецца звычайна як рамантычны. Н. Перкін.
2.	Прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы; летуценна настроены; эмацыянальна-прыўзняты.
3	цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Мазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.
РАМЕСНІЦКІ // РАМЕСНЫ
Рамёсніцкі. 1. Які мае адносіны да рамяства, займаецаа рамяством, саматужнай работай; рамесны.
Напярэдадні XVI стагоддзя Мінск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад. Полымя.
2.	Які працуе без творчай ініцыятывы, па ўстаноўленаму шаблону.
А. Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякаваснь і банальнасць. напышлівую дэкламацыю. Маладосць.
Рамёсны. 1. Які мае адносіны да рамяства, займаенна рамяством, саматужнай работай; рамесніцкі.
Жывуць там шаўцы, краўцы, бондары, цесляры,— люд рамесны,— сядзяць на месцы, іх і за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Б. Стральцоў.
2.	Які рыхтуе кадры кваліфікаваных рабочых.
Здаецца, яму споўнілася толькі шаснаццаць, калі ён развітаўся з вёскай і паехаў вучыцца ў рамеснае вучылішча. В. Хомчанка.
РАНІШНІ // РАННІ
Ранішні. Які мае адносіны да раніцы; які бывае раніцай.
Увесь панылы настрой, пад уплывам якога быў нядаўна Лабановіч. развеяўся, як ранішні туман перад гарачым летнім днём. Я. Колас.
Ранні. 1. Які мае адносіны да раніцы; ранішні.
Ранняя летняя раса ападаць стала на густую траву. Р. Мурашка.
2.	Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой чаго-н., пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыі развіцця.
Паўтарэнне купалаўскіх матываў знаходзіў у ранніх вершах Міхася Васілька Валянцін Таўлай. Д. Бугаёў.
3.	Які наступае, адбываецца раней, чым звычайна.
Нявольнікі працы адплацяць паўстаннем за раннюю старасць, за слёзы маленства. П. Глебка.
РАСАДНІК // РАССАДНІК
Расаднік. Месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны (расаду) для высадкі ў грунт.
Спуджаныя хаты разбегліся ў бакі ды так і скучыліся там вакол вузкіх завулкаў і на пляц пазіраюць нясмела з-за густа зачастаколеных расаднікаў. П. Галавач.
Рассаднік. Крыніца з'яўлення, размнажэння, распаўсюджання чаго-н.
Мова мастацкай літаратуры выступае як рассаднік і папулярызатар узорных сродкаў і прыёмаў літаратурнага выражэння. Л. Шакун.
РАСКІДЗІСТЫ // РАСКІДЛІВЫ // РАСКІДНЫ
Раскідзісты. Шырока раскінуты ў бакі.
Я спыніўся ў роздуме, паглядзеў на неба і прылёг пад раскідзістым дубам. В. Вольскі.
Раскідлівы. Разм. Неашчадны, неэканомны.
Дзіўна было б іншае: калі б у такога раскідлівага чалавека ды было нешта. ЛіМ.
Раскідны. Які мае адносіны да раскідання чаго-н. або служыць для раскідання.
Па спосабу сяўбы адрозніваюць сеялкі радковыя, гнездавыя, пункцірныя і раскідныя. А. Тачыцкі.
РАСПАРАДАК // РАСПАРАДЛІВАСЦЬ / РАСПАРАДЧАСЦЬ
Распарадак. Устаноўлены парадак якіх-н. спраў, заняткаў і інш.; сукупнасць правіл, якія рэгулююць што-н.
Хлопцы ведаюць хатні распарадак на памяць і не спяшаюцца дадому. М. Лужанін.
Распарадлівасць. Уменне добра кіраваць, распараджацца чым-н.; энергічнасць у арганізацыі чаго-н.
Распарадлівасць брыгадзіра. Распарадлівасць гаспадыні.
Распарадчасць. Тое, што і распарадлівасць.
Пётр I палюбіў Меншыкава за кемлівасць, распарадчасць і храбрасць. Гісторыя СССР.
РАСПАРАДЛІВЫ // РАСПАРАДЧЫ
Распарадлівы. Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым-н.
Распарадлівы камандзір. Распарадлівы гаспадар.
Распарадчы. Які мае адносіны да распараджэння, служыць для распараджэння.
Распарадчая камісія.
РАСПРАЦАВАНАСЦЬ // РАСПРАЦОЎКА
Распрацаванасць. Падрыхтаванасць, вывучанасць, гатоўнасць чаго-н.
Моўная фактура гэтага твора наглядна паказвае стан распрацаванасці стылю прозы ў той час. /. Навуменка.
Распрацбўка. 1. Усебаковае вывучэнне, даследаванне, апісанне чаго-н.
Такія пісьменнікі, як КЧорны, бачылі сваё прызванне ў распрацоўцы якраз эпічных твораў. А. Адамовіч.
2.	Месца, дзе распрацоўваюцца якія-н. карысныя выкапні.
У апошні час на распрацоўцы кар’ераў пачалі выкарыстоўваць новы спосаб. П. Рунец.
РАССЛАБЕЦЬ // РАССЛАБІЦЬ
Расслабёць. 1. Стаць слабым, слабейшым.
Сінонімы: паслабець, аслабнуць.
Апошнім часам зусім расслабеў стары — няма здароўя.
2.	Стаць слабкім.
Сінонім: пасвабаднець.
Максім паварушыў кісцямі, адчуў, што ланцужок крыху расслабеў. М. Машара.
Расслабіць. каго-што. 1. Зрабіць слабейшым, менш напружаным.
С і н о н і м: аслабіць.
Стары расхваляваўся, успамінаючы, і хваляванне зусім расслабіла яго. ККірэенка.
2.	Адпусціць, зрабіць слабкім (што-н. туга звязанае, нацягнутае).
Жанчына расслабіла туга завязаную пуховую хустку, лёгка пакруціла маленькай галавой, а потым пачала расшпільваць паліто. В. Адамчык.
РАССЫЛАЧНЫ // РАССЫЛЬНЫ
Рассылачны. Прызначаны для рассылкі.
Рассылачнае аддзяленне паштамта.
Рассыльны. 1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай.
Рассыльная кніга.
2.	Той, хто разносіць службовую карэспандэнцыю.
С і н о н і м ы: кур’ер, пасыльны.
Тэрміновы пакет адправілі рассыльным.
/ РАССЫПІСТЫ // РАССЫПНЫ // РАССЫПЧАТЫ
Рассыпісты. 1. Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі.
[Снег] рассыпісты і, здаецца, зусім не падобны на той, што гурбамі асеў вакол на палях, на чорных ялінах, што стаяць ля самай чыгункі. А. Савіцкі.