Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Паліцмайстар. У дарэвалюныйнай Расіі і некаторых замежных краінах: начальнік паліцыі ў буйных гарадах.
Віленскі паліцмайстар палкоўнік М. А. Саранчоў асабіста праглядае дамавую кнігу, але з прычыны спешкі не знаходзіць у ёй імя Вітажэнца. Г. Кісялёў.
ПАЛІТРА // ПАЛІТУРА
Палітра. 1. Дошчачка, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы.
Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі. М. Машара.
2.	перан. Сукупнасць фарбаў, іх спалучэнне ў асобнай карціне, у творчасні .мастака; сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, кампазітара і г. д.
Сучасная мода прапануе шырокую палітру фарбаў — ад насычаных сакавітых жыццярадасных колераў да пяшчотных пастэльных. Беларусь.
Палітўра. Спіртавы лак для паліроўкі вырабаў з дрэва.
Валянцін унюхаў густы букет пахаў — смалістага дрэва, сталярнага клею, палітуры і яшчэ нечага няўлоўнага, чым заўсёды патыхае там, дзе працуюць з дрэвам. Б. Стральцоў.
ПАМЯТЛІВЫ // ПАМЯТНЫ
Памятлівы. Які мае добрую памяць, здольны лёгка запамінаць што-н.
Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. 1. Мележ.
Памятны. 1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны.
У той памятны чэрвеньскі дзень яна бачыла Пракопа апошні раз. /. Грамовіч.
2.	Які служыць для запісаў, заметак, для даведак.
— А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кні^ках Мінскай губерні. ЯКолас.
3.	Які служыць для напаміну пра каго-што-н.; які зроблены ў знак памяці пра каго-што-н.
Памятны медаль Скарыны быў устаноўлены ў 1967 годзе ў гонар 450-годдзя беларускага кнігадрукавання.
ПАНІЖАЦЬ // ПАНІЖЭЦЬ
Паніжаць. каго-што. Рабіць больш нізкім, ніжэйшым; памяншаць.
Ірына і Алесь ідуць далей. Яна паніжае голас амаль да шэпту. /. Шамякін.
Паніжэць. Стаць ніжэйшым, знізіцца; паменшыцца.
Матчын дом, здаецца, яшчэ глыбей уехаў у зямлю, паніжэў, паблажэў. /. Навуменка.
ПАНСІЁН // ПАНСІЯНАТ
Пансіён. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых зарубежных краінах: закрытая навучальная ўстанова, выхаванцы якой жывуць на поўным утрыманні.
Выхаванцы пансіёна адразу гуртам высыпалі на прасторны двор і пачалі гуляць у лапту. Б. Розен.
2.	Утрыманне на поўным забеспячэнні.
Некалькі месяцаў жанчыны жылі на поўным пансіёне непадалёку ад Стакгольма. Звязда.
Пансіянат. Від гасцініцы з поўным утрыманнем тых, хто ў іх жыве.
Прадугледжаны прасторныя набярэжныя і лодачныя станцыі ў прыдняпроўскім Рагачове, сучасныя пансіянаты і дамы адпачынку ў курортным Браславе. Звязда.
ПАПАДДЗЯ // ПАПАДЗЯНКА
Пападдзя. Разм. Жонка папа.
С і н о н і м: матушка.
Пападдзя павінна быць з папоўскага роду, бо на тое яна матушка, ёй часам і ў руку прыйдзецца пацалаваць. ЯКолас
Пападзянка. Разм. Дачка папа.
Прыйдзе пападзянка ці не — так і не ведалі, але да яе прыходу падрыхтаваліся. М. Лобан.
ПАПРАЎНЫ // ПАПРАЎЧЫ
Папраўны. Які можна паправіць.
Звычайная памылка, і лёгка папраўная. X. Шынклер.
Папраўчы. Прызначаны для папраўлення, перавыхоўвання каго-н.
Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя папраўчага батальёна. М. Лынькоў.
ПАПЯЛІСТЫ // ПАПЯЛОВЫ // ПОПЕЛЬНЫ
Папялісты. Які мае колер попелу.
Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым В. Хомчанка.
Папяловы. Які ўтвораны з попелу.
Ілья стаяў побач, між пальцаў трымаючы цыгарку, з папяловага канца якой угару цягнулася танклявая нітачка сівога дыму. В. Карамазаў.
Попельны. 1. Які мае адносіны да попелу; для попелу.
Стары прысеў каля топкі, зазірнуў у попельную скрынку, паківаў галавой. Я. Васілёнак.
2.	Сівы, колеру попелу.
Ен апрытомнеў, узяў яе галаву за скроні, пагладзіў попельныя валасы. У. Караткевіч.
ПАПЯРЭДЖВАЦЬ // ПАПЯРЭДНІЧАЦЬ
Папярэджваць. каго-што. 1. Загадзя паведамляць каму-н. пра што-н.
3	раёна звоняць і папярэджваюць, што да нас выязджае гэтае самае абласное начальства. М. Ракітны.
2.	Загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.
Па свайму вопыту майстар ведае, якія памылкі можа дапусціць навічок, а таму ён іх папярэджвае загадзя. Звязда.
Папярэднічаць. Адбывацца, здарацца раней чаго-н., перад чым-н.
Навела ў Лынькова не толькі папярэднічала аповесці і раману, але ў пэўнай меры і падрыхтавала іх. Д. Бугаёў.
ПАРАДКАВЫ // ПАРАДКОВЫ
Парадкавы. Які паказвае месца і паслядоўнасць па прынята му парадку лічэння.
Пасля тлумачэння значэння колькасных і парадкавых лічэбнікаў вучні самі павінны прыводзіць свае прыклады вусна М. Марчанка.
Парадкбвы. Які робіцца, выконваецца па радках, на кожным радку ці за кожны радок.
Апекаванне Чорнага ў адносінах да пачынаючых не было нудным і прыдзірлівым і не выяўлялася ў парадковай праўцы. М. Лужанін.
ПАРАМЕТР // ПЕРЫМЕТР
Параметр. Спец. 1. У матэматыцы: велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае сваё пастаяннае значэнне толькі для пэўнага выпадку.
Задачу можна рашыць толькі тады, калі вядомы ўсе параметры, ад якіх залежыць яе рашэнне. Настаўніцкая газета.
2.	Велічыня або велічыні, які характарызуюць асноўныя ўласцівасці якога-н. прадмета ці з’явы.
Цяпер работа ў яе лёгкая: раз на тыдзень ёй прыносяць прыборчыкі з цэха, якія называюцца індыкатарамі. Яна робіць замер параметраў, запісвае лічбы ў сшытак роўненькай, прыгожай таблічкай і аддае начальніку. Маладосць.
Перыметр. Спец. Сума даўжынь усіх старон многавугольніка.
— Сам ведаеш, гэтая работа на выключную дакладнасць. Яе перыметры — мікроны. Словам, работа складаная, а галоўнае — творчая. М. Гроднеў.
ПАРАФІНАВАНЫ // ПАРАФІНАВЫ // // ПАРАФІНІСТЫ // ПАРАФІРАВАНЫ
Парафінаваны. Пакрыты ці насычаны парафінам.
У папяровых кандэнсатарах лісточкі фольгі перакладзены парафінаванай (кандэнсатарнай) паперай. Таваразнаўства.
Парафінавы. Які мае адносіны да парафіну; з парафіну.
Ен ухапіў новую гільзу, вырваў парафінавае донца В Быкаў.
ПарафІністы. Які змяшчае ў сабе парафін.
Парафіністая нафта.
ПарафІраваны. Спец. Папярэдне падпісаны (да афіцыйнага падпісання) ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў у знак згоды з тэкстам (пра міжнародныя дагаворы, пагадненні).
У Александрыі Егіптам і Ізраілем парафіравана пагадненне аб другім этапе раз’яднання егіпецкіх і ізраільскіх войск на Сінайскім паўвостраве. Звязда.
ПАРЛАМЕНТАРЫЙ // ПАРЛАМЕНЦЁР
Парламентарый. Член парламента.
Народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета нярэдка называюць няпер парламентарыямі, як і ў некаторых заходніх краінах.
Парламенцёр. Асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.
Праз нейкі час з-за дома выйшаў, размахваючы белым сцягам, парламенцёр. В. Хомчанка.
ПАРТАЛ // ПОРТ // ПОРЦІК
Партал. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход вялікага будынка.
На левым баку вуліцы, трохі воддаль — загадкавая кірха баптыстаў з нямецкім надпісам над парталам. Полымя.
Порт. Спеныяльна прыстасаванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў.
Я бачыў не раз, як буруны ўставалі і з мора спяшаліся ў порт караблі. М. Лужанін.
Порцік. Крытая галерэя з калонамі, якая звычайна бывае часткай асноўнага будынка.
Новы гмах з каланадай і порцікам пры ўваходзе сапраўды можна было назваць палацам. М. Хведаровіч.
ПАРУСІНАВЫ // ПАРУСНЫ
Парусінавы. Зроблены з парусіны — грубай моцнай ільняной тканіны.
Я моўчкі збіваў парусінавымі туфлямі халодную расу і ўсё спяшаўся. /. Чыгрынаў.
Парусны. Які мае адносіны да паруса; з парусамі.
Дзеці плывуць усё далей на лёгкай паруснай лодцы. Полымя.
ПАРЦЬЕ // ПАРЦЬЕРА
Парцьё. Швейцар у гасцініцы.
Строгі парцье. Знаёмы парцье.
Парцьёра. Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах ці вокнах.
Пачуўшы такое жаданне, следчы адкінуўся на спінку крэсла. Потым моўчкі адхінуў чорную парцьеру на акне. А. Алешка.
ПАСІНЕЛЫ // ПАСІНЕНЫ
Пасінёлы. Які стаў сінім, пасінеў.
Твар у чалавека быў пасінелы, вочы глядзелі не на свет, а як бы ў сярэдзіну самога чалавека. КЧорны.
Пасінены. Які зрабілі сінім, пасінілі.
Цьмяны месяц прарочыць халепу і слату, ясны — сухія дзянькі, пасінены кажа, што задажджыцца, пачырвонены — вецер усходзіцца. М. Лужанін.
ПАСІРАЦЕЦЬ // ПАСІРАЦІЦЬ
Пасірацёць. Стаць сіротамі, асірацець — пра ўсіх, многіх.
Пасірацелі і мы і суседскія дзеці ў адзін і той жа год.
Пасіраціць. каго. Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх.
Вораг спапяліў нашы вёскі, пасіраціў нашых дзяцей, заліў нашу зямлю крывёю і слязамі нашага народа. Я. Купала.
ПАСЛАНЕЦ // ПАСЛАННІК // ПАСОЛ
Пасланёц. Той, хто пасланы кім-н. з якім-н. даручэннем.
Пасланец з воласці прымчаўся ў нашу вёску надвячоркам. Ен спытаўся ў нас, дзяцей, што гулялі на вуліцы, дзе жыве стараста, і мы не толькі сказалі дзе, але і пайшлі паказаць хату. А. Пальчэўскі.
Пасланнік. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.
Г р а ф і н я. Які француз? Г л а ш а. Ды ён часцяком бывае ў вас... Пасланнік, ці што.	Губарэвіч.
Пасол. 1. Дыпламатычны прадстаўнік вышэйшага рангу адной дзяржавы ў другой.
Так. іх з Гусоўскім можна назваць сябрамі, але ён— каралеўскі пасол пры двары яго святасці, а Мікола — усяго толькі ягоны сакратар. У. Арлоў.
2.	Тое, што і пасланец.
Народ усім сэрцам, як роднага брата, шануе і любіць яго панад свет. I сэрца аддасць за свайго дэпутата. пасла-дэлегата ў Вярхоўны Савет. Я. Купала.
ПАСЛУЖЛІВЫ // ПАСЛУЖНЫ
Паслўжлівы. Разм. Які ахвотна робіць паслугі каму-н., гатовы ўслужыць.
С і н о н і м: услужлівы.
Іван, відаць, быў чалавек добры, ціхі, паслужлівы, бо ўрэшце згадзіўся. /. Шамякін.
Паслужны. У выразе: паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.
Вось коратка яе расказ, пацверджаны выпіскай з паслужнога спіска Шчакаціхіна. А. Ліс.
ПАСПЕШЛІВЫ / ПАСПЕШНЫ // ПАСПЯХОВЫ
Паспёшлівы. 1. Які прывык спяшацца; які спяшаецца.
С і н о н і м: таропкі.
Дзімін паспакайнеў, стаў не такім паспешлівым, пачаў больш думаць. У. Карпаў.
2.	Неабдуманы, заўчасны.
А можа трэба было не згадзіцца на гэта паспешлівае вяселле? /. Шамякін.
Паспёшны. Тое, што і паспешлівы.
Лабановіч дагадваўся аб прычыне такога паспешнага ад'езду яго прыяцеля і госця, але маўчаў пра гэта. Я. Колас.
Паспяховы. Які вызначаецца поспехам, заключае ў сабе поспех.
Паспяховае выкананне плана.
ПАСРЭДНАСЦЬ//ПАСРЭДНІЦТВА
Пасрэднасць. Штосьці бясталентнае, нічым не выдатнае.